Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Чарнобыльская асамблея народаў стане пачаткам нашай дэмакратычнай еднасьці — шляхам узаемадзеяньня і ўзаемадапамогі перад нашай агульнай экалагічнай і сацыяльна-палітычнай бядой.
3 цыклу «Радыяцыя» (1986 — 1987 гг.)
пыл
Як павольна спадае пыл у паветры. Нібы жоўты туман, Сьвеціцца над людзьмі.
ТРЫВОГА
Сабака на ланцугу
ў начы
Так жаласна вые
пад ветрам.
РАДЫЯЦЫЯ—7
Там за рэчкай далёка
чаромха цьвіце.
Толькі белага квету
не бачу яе.
Сем рэнтген у гадзіну
на пыльнай траве.
ІДУ ПРАЗ ВЁСКУ
Бедная вёска.
Вымірае народ.
А пад кожным вакном юргіні.
БЛУКАЮ БЕЗ ДАРОГ
Там пакінуты хутар.
Баба старая ў парозе сядзіць пасярод крапівы.
Жджэ сьмерці.
1987 г.
REC PUBLIKA
У гэтым слове — рэальны сэнс палітычнай мэты і дзяржаўнай арганізацыі, да якой аб’ектыўна імкнецца наша грамадства. Бо рэспублікі на сёньняшні дзень у нас няма. Існуе толькі прафанацыя рэспубліканскай структуры і партыйна-бюракратычны прыгнёт. Рэспубліка — ад лацінскага Rec publika, што азначае — грамадзкая (агульная) справа. Гэта такая форма дзяржаўнае ўлады, пры якой улада ў дзяржаве належыць выбарным на адпаведны тэрмін органам улады. Істотна, каб гэтая ўлада была рэальнай, адлюстроўвала волю народа (грамадзянаў краіны) і абапіралася на дэмакратычнае права.
Своеасаблівай шляхецкай рэспублікай была Рэч Паспалітая (назва ізноў жа ад rec publika) — фёдэратыўнае ўтварэньне, у якое ў выніку Люблінскай уніі 1569 года аб’ядналіся нашая старажытная дзяржава Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ("Княства") і Польшча ("Карона"). У рэспубліканскім характары Рэчы Паспалітай было шмат шляхецкага анахранізму і ўнутранай няўстойлівасьці, якая вынікала з розных інтарэсаў складовых яе частак. У канцы 18 ст. гэтая дзяржава была разарваная паміж трыма імперыямі — Расійскай, Прускай і АўстраВенгерскай. 3 таго часу пачаліся пакутлівыя мытарствы Беларусі і Літвы ў складзе Расійскай імперыі.
Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, што асабліва ўзмацніўся ў пачатку 20 ст., прывёў да ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчана на Зьвеставаньне (Дабравешчаньне) 25 сакавіка 1918 года. Гэты вялікі, важнейшы ў нашай навейшай гісгорыі акт адбыўся ў вельмі неспрыяльных умовах нямецкай акупацыі Беларусі, 1-й сусьветнай вайны, бальшавіцкага перавароту ў Расіі, дзе шырокай хваляй ішоў тэрор і дэмакратыя ўжо практычна сканала, так і не нарадзіўшыся. Нямецкія акупанты і потым бальшавікі не прызналі БНР. У іх былі свае інтарэсы на Беларусі. 3 адыходам немцаў у канцы 1918 года, прыходам балыпавікоў і акупацыяй Беларусі Чырвонай Арміяй Урад Беларускай Народнай Рэспублікі вымушаны быў эміграваць. Сьледам за чырвонаар-
мейскімі фармаваньнямі на Беларусь прыехалі члены насьпех створанага ў Маскве (са згоды і пры пасярэдніцтве Ул.Леніна) марыянетачнага беларускага ўраду, які 1 студзеня 1919 года аб’явіў аб стварэньні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, хаця Рэспублікай яна ў поўным сэнсе не зьяўлялася ад самага пачатку.
Бальшавікі не зьбіраліся дазваляць утварыцца якой бы там ні было беларускай дзяржаве. Аднак зьяўленьне БНР вымусіла іх памяняць планы і зрабіць палітычны манеўр — пайсьці на стварэньне «савецкай контрдзяржавы». Гэты крок у рэшце рэшт меў станоўчы сэнс, хоць балыпавікі з такой «рэспублікай» ніколі сур’ёзна не лічыліся. Пра гэта сьведчыць і той факт, што пасьля Рыжскага замірэньня 1921 года, якое было ажыцьцёўлена без удзелу беларусаў (і таму, можна лічыць, ня мела для нас юрыдычнае сілы), беларуская зямля была ўвогуле падзелена напалам. Заходняя частка з гарадамі Вільняй, Гародняй, Берасьцем, Беластокам, Пінскам, Слонімам, Баранавічамі, Наваградкам, Лідай, Браславам і інш. была аддадзена Полыпчы. Беларуская ж савецкая рэспубліка засталася на маленькім лапіку нацыянальнай тэрыторыі ў шэсьць паветаў вакол Менска, бо ўсходнія абшары — Смаленскую і Бранскую вобласьці, Віцебскую і Магілёўскую (у якую ўваходзіла таксама Гомельшчына) забрала Расія. Потым, каб вярнуць іх, прыходзілася кожны раз даказваць іхнюю беларускую прыналежнасьць. А апошнія доказы наконт вяртаньня беларускіх частак Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласьцей так і патанулі дзесьці ў ЗО-х гадах, у аналах рэпрэсіўных ведамстваў, зьніклі разам з людзьмі, што рупіліся пра лёс нацыі.
Толькі ў першай палове 2О-х гадоў у час НЭПу ў БССР зьявіліся абмежаваныя персьпектывы нацыянальнага разьвіцьця. Нацыянальна-культурны і гаспадарчы ўздым неўзабаве аднак спыніўся. 3 1927 года, значна раней, чым ■ паўсюдна ў СССР, на Беларусі пачынаюцца рэпрэсіі і расстрэлы. На гэтым савецкая рэспубліка скончылася разам з усялякім гуманным сэнсам улады, засталася толькі фармальная назва.
Перад цяперашнім пакаленьнем грамадзянаў Беларусі стаіць вялікая гістарычная задача — стварыць незалежную дэмакратычную Беларускую Рэспубліку, якая будзе абапірацца на гуманныя прынцыпы, справядлівае права і аб’ядноўвацца на аснове нацыянальнага адзінства, бо такое гаспадарства найбольш жыцьцёвае, адпавядае нашым гістарычна-культурным традыцыям, нашаму народнаму разуменьню і натуральнаму праву. Менавіта з гэтае жыцьцёвае асновы пачыналася Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918 годзе. Менавіта таму луналі над ёй гістарычныя колеры белчырвона-белага нацыянальнага сьцяга, які зноў узьняло нашае пакаленьне.
Гісторыя ж БССР паказала, што дзяржава, у аснову якой пакладзеныя не нацыя і нацыянальная воля аб’яднаных грамадзянаў, а класавыя прыкметы, фальшывыя сацыяльныя ілюзіі і ўтапічная ідэалагічная дактрына, — такая дзяржава абарочваецца супраць людзей, глуміць культуру, зямлю і народ, такое гаспадарства ня можа быць дэмакратычнай гуманнай рэспублікай.
Характэрна, што і сімволіка БССР ня мае ніякіх адносінаў да гісторыі Беларусі, да беларускай нацыі і традыцыяў культуры, да законаў класічнай геральдыкі, нарэшце. Дзяржаўны сьцяг БССР шмат разоў зьмяняўся. Апошні існуе з 1952 года і зьяўляецца тыповым безгустоўным прыкладам так званай «варварскай» сімволікі і геральдычнага бескультур’я. У гісторыі ён застанецца хіба як музейны экспанат дзеля задавальненьня цікавасьці нашчадкаў і ілюстрацыі таго, чаго ня трэба рабіць і як нельга жыць.
Цяперашняе становішча зь сімваламі ў БССР адэкватна адлюстроўвае палітычныя дачыньні паміж ідэалагічнай дактрынай і нацыянальнай культурай. «Барометр сьцягу» спрацоўвае вельмі дакладна. Яго прыкметы такія. Калі ўбачым, што паўсюдна відаць нашы нацыянальныя с^цягі побач з дзяржаўнымі і міліцыя з апаратчыкамі не кінецца іх зрываць, можна сказаць як заўсёды — «Жыве Беларусь!». Калі ж убачым, як разгортваецца пад сонцам адзіны наш нацыянальны, гістарычны і дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг, — гэта знак, што мы на шляху. I тады можна сказаць — «Жыве
Рэспубліка!» Бо як ня можа суіснаваць сьвятло і цемра, так і Рэспубліка ня можа быць напалавіну. Таму — Жыве Рэспубліка!
«Грунвальд», сакавік 1990 г.
ГЛЁРЫЯ ПАТРЫЯ
Надта балесна чалавеку жыць успамінамі. Асабліва згадваючы пра добрае ды страчанае. Некалі любіў чытаць вершы хоку. Цяпер гартаю пажаўцелыя старонкі і знаходжу:
Ізноў шчыміць маё сэрца
па Вільні, Па бедным маім юнацтве.
Сінія горы на гарызонце.
Але каму «баляць» тыя горы? Як кажуць, каму горы, каму стэп. У юнацтве перахварэў настальгіяй. А было так. Паехаў у Маскву. Ад тых мройных, сініх, соснамі парослых віленскіх узгоркаў... Нагледзеўся я на тое маскоўскае азлабленьне, наслухаўся хамства, убачыў, што там людзі адзін аднаму не ўсьміхаюцца і ў вочы не глядзяць — і такі мяне апанаваў жахлівы смутак па Бацькаўшчыне, так занудзіўся, што перастаў я есьці і спаць. Усё цела знутры пачало балець, нібы пабітае. А ў вачах толькі ўзгоркі з касьцёламі ды жыта красуе пад імі хвалямі неабсяжнымі. Думаў, памру ад болю. Купіў я білет вечарам і паляцеў у Вільню.
Вось сонца заходзіць ліпнёвае, попельна тлеюць аблокі, мільгаюць унізе агні. Спускаёцца самалёт, ашалела равуць рухавікі. Потым цішыня. Выйшаў і адразу адлягло, зьлягчэла, цяпло па ўсім целе разьлілося. Ціха вакол, вечарэе, і першыя конікі сакочуць у летняй траве, а ўдалечыні Вільня і вежы над сьпічастымі дахамі. I тут мне як хлынулі сьлёзы з вачэй. Памятаю — гэткія гарачыя-гарачыя. Плачу і зьдзіўляюся, адкуль у чалавека гэтулькі сьлёз. Потым пайшоў пехам у горад па траве, па ходніках і бруку, ня чуючы вагі, гэтак стала лёгка. Найшчасьлівейшы дзень у жыцьці.
Прыйшоў на былую Людвісарскую, 9, у цэнтры старой Вільні, і сеў пад вярбой насупраць мураванага двухпаверхавага дома, дзе некалі да вайны жыў мой дзед, бабуля, мой бацька. Побач меншыдамок, у ім знаходзілася друкарня «Беларускай крыніцы». Надышла ноч. Можна было пайсьці заначаваць да
дзядзькі ці да сяброў, знаёмых. Але навошта, калі так цёпла на вуліцы, на душы і на сэрцы.
Сьвецяцца вокны ў старым доме. Нехта ж пасяліўся. Заходзіць ня буду, бо я там не жыву, бацька загінуў на фронце, дзеда ў 1939 закатавалі сталіністы-бальшавікі, бабуля памерла. Ды што дом — увесь горад ужо ня той. Перамяніліся людзі і вуліцы, надпісы і гаворка. Да вайны, здаецца, літоўцаў у Вільні было ня больш паўтара працэнта жыхароў. Цяпер, праз 50 гадоў, іх у горадзе ўжо ці не палова. Беларуска-польскую Вільню я яшчэ добра памятаю ў 50-х гадах. Зрэшты, калі б з 1939 года яна засталася б беларускай, ды была б адноўленая (што меркавалі) як сталіца Беларусі, ды разьмясціўся б там ЦК КПБ з усімі сваімі аддзеламі ды функцыянерамі, дык ці засталося б тады што ад нашай прыўкраснай Вільні. Паразбуралі б касьцёлы, пазносілі б старыя вуліцы, паўзрывалі б помнікі культуры, усё згадзілі б, збэсьцілі, нават замкавую гару Гедыміна скапалі б чыноўнікі ад гарсавету і архітэктуры іўтварылібна яемесцы возерацістанцыюметро, яку Менску. Разбудавалі б Вільню на 2 мільёны жыхароў, наставілі б гігантаў вялікай хіміі, пасьсякалі б лясы, навезьлі б прышлай «рабочай сілы» і ганарыліся б брыдотай і дуратой.
I ўсё ж душа шчыміць. Шчыміць перад бацькаўскім домам. Нядаўна ядаведаўся, што пасяліўся адзін час у ім годны чалавек і добры літовец Віргіліюс Чапайціс. Можа тады ў 60-х і сьвяціліся яго вокны ў нашым доме, калі ноччу сядзеў я насупраць пад вярбой, радасны і шчасьлівы. Цяпер Віргіліюс сакратар Праўленьня Сойму «Саюдзіса». Ён пераехаў у іншае Mee­na. Дом пустуе.