Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
са «На сопках Маньчжурыі», патрабавала спяваць. Потым брала спецыяльна зроблены для гэтай мэты бізун з драцянымі махрамі і сцябала чалавека па органах і самых балючых месцах, даводзячы сябе да экстазу, а вязня да немарасці ад болю.
Да 1937 года сын Івана Трафімавіча вучыўся ў адной школе разам з сынам Байковых (муж Байковай таксама працаваў у НКУС), бываў у іх дома, не ведаючы ні аб чым. Ветлівая гаспадыня ў фартушку частавала цукеркамі і гарбатай...
Я.Шмыгалёў: У сярэдзіне 1950-х гадоў, будучы капітанам Савецкай Арміі, я служыў у Валагодскай вобласці. Там я пазнаёміўся са старшым лейтэнантам Пятром Уваравым, які ў 1940-х гадах прымаў удзел у высяленні татараў з Крыма. Ен расказваў мне, што ўсе кварталы, дзе жылі крымскія татары, былі ў адначассе абкружаны войскамі НКУС. На зборы далі тэрмін каля гадзіны. Збіраліся пад дуламі аўтаматаў. Пры спробе ўцёкаў — смерць. Татараў загналі ў вагоны і павезлі ў Сібір і Казахстан. У эшалонах іх кармілі толькі салёнай камсой і селядцамі. Пры гэтым не давалі вады, і яны паміралі: спачатку хворыя і старыя, а затым іншыя. На кожнай станцыі выкідвалі мёртвых. Людзі прасілі аб літасці, але літасці не было. Каштоўныя рэчы і грошы канваіры адбіралі сабе. Пра здзекі над татарамі Увараў расказваў з задавальненнем, са смакам, лічыў свае паводзіны правільнымі, а сталінскі акт у адносінах да татараў ухваляў.
З.Пазьняк: Павінна быць кніга народнай памяці. Уражваюць вобразы, што паўстаюць з чалавечых апавяданняў. «Памятаю, у 1938-ым зімой іду па вуліцы каля будынка НКУС, — успамінае мінчанін Сяргей Фёдаравіч Ладуцька. — Мароз, аждух займае. Азадкрытых вокнаў падвалаў НКУС, як з-пад зямлі, пара валіць праз краты, нібы з паравоза — гэтулькі там насадзілі людзей». Вобраз працінае, як маланка. На верхніх паверхах шморгаюцца строгія чалавечкі ў кіцелях і галіфэ, рапартуюць, раскрываюць і закрываюць папкі, дзелавіта ходзяць з паперамі, а пад імі ў бітком набітых падвалах дыхае парай, крывёй і потам прыдушаны народ. Куды ж ляціць гэты паравоз? Дзе яго прыпынак?
Мы знайшлі гэты прыпынак. He давала спакою думка: куды падзелі людзей, якіх расстралялі?! Дзе яны, іх жа не два, не
тры чалавекі, а тысячы? У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Мінска, злева ад Лагойскай шашы, не даязджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кіламетры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і заслаўскай дарогамі, у лесе з 1937 па 1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры метры шчыльным дашчаным плотам у накладку — дошка на дошку, абцягнутым зверху калючым дротам. За плотам была ахова і сабакі. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракту на Заслаўе. Шлях той называлі тады «дарогай смерці».
■ Апытанне зялёналужцаў і жыхароў навакольных вёсак Цна-Ёдкава і Драздова — сведак і відавочцаў тых страшных падзей —дапамагло ўстанавіць не толькі факты, але і ўзнавіць карціну масавых забойстваў. Аднак у 70-х гадах абнародаваць, усім расказаць пра іх не было магчымасці.
У 1987-1988 гадах мы расшукалі некаторых жыхароўзнесенай ужо да гэтага часу вёскі Зялёны Луг, зноў зрабілі апытанне старажылаў і сведак падзей у навакольных вёсках, высветлілі акалічнасці, дэталі, занатавалі адказы...
Расстрэлы пачаліся тут у 1937 годзе. Спачатку тройчы ў дзень — на раніцы, у 14 гадзін і вечарам, калі сцямнее, — у лес прывозілі па некалькі машын людзей і расстрэльвалі. Трупы скідалі ў загадзя выкапаныя глыбокія ямы, штабель на штабель. Настраляўшы даверху, ямы прысыпалі слоем пяску не болып за 20—25 сантыметраў. Часам зверху саджалі сасонку.
У другой палавіне 1937 года месца абгарадзілі. Смертнікаў пачалі прывозіць па іншаму графіку: пасля абеду, пад вечар і цэлую ноч. Вазілі безупынна штодня. Апытаныя не памятаюць нават, ці былі перапынкі ў нядзелю. «Кожны дзень стралялі, — расказвае жыхарка Цны Кацярына Мікалаеўна Багайчук (1919 года нараджэння), — і машыны гулі. Бывала, як толькі вечар, мужчыны збяруцца, выйдуць на двор, паслухаюць, як страляюць, пагавораць гэтак ціха, пабядуюць і разыходзяцца».
«Іншы раз адразу па некалькі машын заязджала ў загарадку, вазілі без перастанку, — расказвае Дар’я Ігнатаўна Тоўсцік з Цны (з 1911 г.). — А дарога ў лесе выкатана, як асфальт. Як пачнуць страляць, дык чуваць было енкі, плач, праклёны».
«Уся вёска была ў страху. Пяць гадоў па начах не маглі спаць ад стрэлаў», — кажа старажыл Цны Бацян Раман Мікалаевіч (з 1913 г.) Тое пацвярджае Няхайчык Мікалай Пятровіч (з 1929 г.) і іншыя цнянцы. «Старэйшыя хлопцы, які смялейшы, дык нават лазілі за плот, — кажа Мікалай Пятровіч, — рабілі дзіркі ў агароджы і шмат што бачылі». Мы пытаемся, ці жыве яшчэ хто з іх. «Ёсць: Карповіч Мікола».
Мікалай Васільевіч Карповіч нарадзіўся ў 1919 годзе, самавіты, яшчэ досыць дужы чалавек. У 1939 годзе пайшоў у войска. Лёс пакідаў яго па свеце і па франтах. У 1937—1938 гг. не раз бачыў, як забівалі людзей у лесе. Магілы, відаць, капалі ў першай паловедня, бо пад вечар (часта пасля абеду), калі пачыналі пад’язджаць машыны, ямы былі ўжо выкапаныя. М.Карповіч распавядаў, што людзей забівалі партыямі. Ставілі ў рад, затыкалі кожнаму рот коркам і завязвалі анучай (каб не выплюнуў кляп). Забойцы былі ў форме НКУС. Яны стралялі з вінтовак збоку ў галаву крайняга, каб прашыць куляй двух чалавек. «Як стрэліць, — кажа Мікалай Васільевіч, — дык адразу двое ў яму і падаюць. Патронаў шкадавалі». Настралялі адну партыю, крыху прысыпалі штабель, паправілі, каб роўна было, і падводзілі наступную партыю. Настраляўшы даверху, яму прысыпалі пяском і зараўноўвалі.
«Адзін раз, — апавядае М.Карповіч, — спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кіламетры адсюль. — Аўт.), разнерваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі... Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўнена. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты. Пытанне: «Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?» — «КудЫ там выратуешся, гэтакі плот, — адказвае Мікалай Васільевіч. — Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я праз лес з Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж
бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізне, ледзь жывы. Мы падышлі — што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: «Кто такне?» — «Цнянскія». — «Ннкого не внделн?» — «Не-а... сядзеў там нейкі», — задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. I як ён тады адтуль вылез — я і цяперне магу зразумець...»
I ўсё ж у 1938 годзе адзін чалавек уцёк з-пад расстрэлу. «Праз плот — і не знайшлі», — сведчыць Марыя Рыгораўна Пацяршук (з 1911 г.) з Цны. Адзін чалавек... Можа, ён яшчэ дзе жывы? Можа, прачытае гэтыя радкі і адзавецца?
Марыя Рыгораўна пацвердзіла, што перш чым людзей пастраляць, ім затыкалі рот коркам. Пра гэта кажуць таксама жыхар вёскі Драздова Скварчэўскі Васіль Якаўлевіч (з 1930 г.) і іншыя. Аднак шмат хто чуў крыкі, плач, маленні аб літасці. Можа, не хапала коркаў? Але, пэўна, справа ў іншым. Чалавек, які доўгі час рэгулярна забівае людзей, паступова робіцца садыстам. У яго ўзнікае патрэба памучыць сваю ахвяру, перш чым яе забіць. Вось і мучылі людзей перад смерцю.
Відаць, не патроны эканомілі забойцы, калі імкнуліся прашыць адной куляй дваіх чалавек адразу. Гэта была свайго роду бравада, спорт для катаў, дэманстрацыя прафесіяналізму. М.Карповіч, пэўна, якраз і ўбачыў гэты нетыповы спосаб расстрэлу з вінтовак. Мы падрабязна апытвалі ўсіх, хто чуў, як гучалі стрэлы, і тых, хто бачыў, як забівалі, ці дачуўся ад тых, хто бачыў, — і прыйшлі да высновы, што стралялі ў асноўным з наганаў ці пісталетаў (што і пацвердзілася потым раскопкамі).
«А моцна гучалі стрэлы?» — пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны Шаханавай (з 1929 г.)з Цны. «Не, гэтак суха — «хлоп-хлоп-хлоп», але ўвесь час. Пастраляюць, потым памаўчаць і зноў — «хлоп-хлоп-хлрп». Валянціна Міхайлаўна таксама была ўнутры «душагубкі». Падкапаліся з суседнім хлапчуком пад плот і залезлі, каб назбіраць ягад (а было ім гадкоў па 10-12). Там яны ўбачылі ўскапануюзямлюі мноства засыпаных ям. Вылезлі з ягадамі, а насустрач вайсковец.
«Стой! А ну, высыпай!» — загадаў хлопчыку. Забраў ягады і як гыркне: «Марш атседава!»
Расстрэлы адбывалісяда самага пачатку вайны. У час вайны жыхары з навакольных вёсак разабралі плот на гаспадарчыя патрэбы, а стары бор неўзабаве спілавалі і расцягнулі. Цяпер тут расце пасляваенны лес з 40 — 45-гадовымі дрэвамі.
«Немцы там не расстрэльвалі?» — пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны. «Не, немцаў там не было, не расстрэльвалі». Гэтае пытанне мы задавалі кожнаму апытанаму. Адказвалі ўсе аднолькава, — немцы гэтай мясцінай не цікавіліся.
«Як выглядала тая мясціна, калі разабралі агароджу?» — пытаемся ў В.Шаханавай. «Усё ўскапанае: пясок і высокая трава. I надта шмат чырвоных грыбоў, гэткіх пунсовых, на тоненькіх ножках. Нібы крывёй налітых. От, казалі, кроў людская прарасла». Пра чырвоныя грыбы на магільных ямах успаміналі многія людзі, лічылі, што гэта яны ад пралітай крыві з явіліся. Зноў фальклорны вобраз пакут, падумалі мы. Але потым высветлілі: праўду казалі людзі. Такія грыбы называюцца часночнікі, растуць на глыбока ўскапаным пяску і пахнуць часнаком.
Цяжка размаўляць са старымі жанчынамі пра той час. «А маедзеткі, колькі добрых людзей пастралялі! — выгукае Кацярына Мікалаеўна Багайчук. — Хоць бы ім помнік які паставіць!» Плача... «Асабліва жудасна было ноччу, — кажа Надзея Яфімаўна Хоміч (з 1922 г.) з Зялёнага Лугу. Да вайны яна жыла ў Бабруйску, але часта прыязджала ў Зялёны Лугда сястры, хата якой стаяла каля лесу. — Заўсёды стрэлы, брэх сабак, крыкі, галашэнне». Таксама плача...
«Сабакі былі злыя, відаць, галодныя, — дадае Соня Андрэеўна Козіч (з 1925 г.) з Зялёнага Лугу. — А стралялі амаль без перапынку, асабліва ўначы».
«Шмат было кругом распырскана крыві, — расказвае Марыя Іванаўна Пацяршук (з 1925 г.) з Цны. — Стогны, стагналі нават закапаныя...»