Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Знойдзены каля дзвюх соцен гільз ад рэвальвера сістэмы «Наган» і адна ад пісталета «ТТ». Выяўлены дзесяткі куль, некаторыя ў чарапах. Дыяметры наганных гільз, куль, кулявых адтулін у чарапах супадаюць.
У большасці чарапоў у лобнай частцы, збоку ці наверсе відаць вялікія, дыяметрам да 5—6 см і нават больш, рваныя адтуліны. Гэта выхады куль. Сведчанне таго, што ствол нагана прыстаўлялі шчыльна да патыліцы. Пры выстрале парахавыя газы пад ціскам ішлі ўслед за куляй у чэрап і праз выхадны кулявы пралом распырсквалі вакол кроў і мазгі. Успомнім сведчанні Марыі Іванаўны Пацяршук і іншых людзей, якія казалі, што шмат было навокал крыві на лісцях і траве.
У магіле №2 пры разборцы пахавальнага пласта выяўлены ў ім дзве праслойкі светлага пяску паміж касьцьмі, якія чаргаваліся праз 0,30 — 0,40 м. Гэта паслойная засыпка забітых. I зноў жа ўспомнім сведчанні відавочцаў аб тым, што людзей рассгрэльвалі партыямі, а потым прысыпалі пяском, пакуль не настраляюць даверху.
Уся вопратка ў магілах ужо сатлела. Захаваліся толькі рэдкія фрагменты сінтэтычных тканін і часткова скураное адзенне. У пахаванні №3 знойдзена акуратна складзенае скураное паліто, а ў ім загорнутыя туфлі. Складзенае скураное адзенне і загорнуты абутак знаходзілі і ў іншых пахаваннях, у тым ліку жаночыя боцікі і скураныя пальчаткі. Выяўлены нават прадмет, які па форме і кансістэнцыі нагадвае бутэрброд (эксперты лічаць, што гэта цалкам верагодна). У магіле №3 знойдзены таксама курыныя косці (грудзінка). Гэта рэшткі харчовых прыпасаў, якія чалавек узяў з сабой... у дарогу.
Найлепш захаваўся абутак. Выяўлены боты, жаночыя боцікі, чаравікі, туфлі, галёшы, жаночыя гумовікі, тапачкі, бахілы, чуні, пасталы. На савецкіх галёшах, як правіла, пазначана дата выпуску і фабрыка («Красный богатырь», «Красный треугольннк», «Резннтрест» і т.п.). У пахаваннях №1—3 абутак толькі савецкай вытворчасці і кустарны; большасць галёшаў маркіраваны 1937 годам. Сустракаюцца клееныя самаробныя бахілы, у тым ліку зробленыя з аўтамабільных камер і пакрышак, — абутак бяднейшых сялян. На большасці туфляў і ботах абцасы стаптаныя, падэшвы не раз падбіваныя.
У магілах №№5—6 і 8 галёшы айчыннай вытворчасці сустракаюцца рэдка. Маркіроўка тут зроблена v асноўным лацінскімі літарамі з пазначэннем фірм «Gentelman», «Record», «Rygawar» і інш. Тут жа на гэтым абутку клеймы — «Made in Poland». Адначасова знойдзены галёшы з маркіроўкай вядомай фабрыкі «Красный треугольннк» і датай — 1939, а побач скураныя лапці, так званыя «пасталы», альбо, як іх называлі ў Заходняй Беларусі, — «хадакі». «Хадакі» насілі бяднейшыя сяляне, і да 1939 года яны былі яшчэ ва ўжытку. Абутак, знойдзены ў гэтых пахаваннях, магло насіць тады насельніцтва з Заходняй Беларусі.
Варта адзначыць таксама, што паміж гэтымі групамі пахаванняў у красавіку гэтага года ў час пракопкі траншэі пад газатрасу выяўлена магіла, у якой знойдзена некалькі дзесяткаў пар абутку ў асноўным савецкай вытворчасці; галёшы, датаваныя 1939 годам. А сярод іх знойдзены адзін з надпісам «Riga», «1939» і адзін туфель з маркіроўкай «Kuadrats», «Riga» «41».
Сярод рэчаў асабістага карыстання найбольш трапляліся мужчынскія расчоскі, жаночыя грабушкі, кашалькі і партманеты (часам з грашыма і манетамі), зубныя шчоткі, футляры ад зубных шчотак, акуляры, футляры ад акуляраў, мыльніцы, кубачкі эмаліраваныя і фарфоравыя, запалкі ў карабку, манеты, датаваныя 30-мі гадамі, мундштукі, гузікі, устаўныя сківіцы, каталіцкія нацельныя медалікі (медальёны), знойдзена місачка, шкляная ампула з лякарствам (таблеткі), футляр ад расчоскі, пластмасавая баначка з-пад зубнога парашку, вянчальны пярсцёнак з выгравіраванай датай «1935», манокль, пенснэ, лязо брытвы і інш. Болыпасць з гэтых прадметаў мае фабрычную маркіроўку. Надпісы на кубках — «Ростовна-Дону», «Warszawa» і інш., на расчосках — «Моспластмас ф-ка 4», «НКЛП—БССР», «King Hall fax Garantie», «Durabit—Garantie» i інш., на зубных шчотках — «Арт. «Шеткагреб», «ВНТШЕ КОМБЙНАТ», «MARQUE PEPOSEE ВО—ВО», «NON-PLUS — ULTRA» і інш.
Археалагічны аналіз суадносін і размяшчэння знаходак у пахаваннях дае істотную інфармацыю аб забітых людзях. Па-першае, удалося прасачыць геаграфію і храналогію пахаванняў ў Курапатах. Расстрэлы пачаліся
ва ўсходняй палове тэрыторыі. Гэта плошча густа пакрыта пахавальнымі западзінамі. Магілы датуюцца 1937 1938 гт. У раскопе 5-га мая 1988 года, а таксама ў раскопах №№1—3, распрацаваных у гэтым месцы, выяўлены рэчы і прадметы выключна савецкай вытворчасці, у тым ліку БССР, шмат самаробнага і кустарнага абутку. Мала прадметаў туалету. Усё гаворыць пра тое, што тут пахаваны мясцовыя людзі, якія належалі да працоўнага цывільнага насельніцтва. Сацыяльны ўзровень болыпасці пахаваных быў невысокі (рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, магчыма, некаторыя служачыя). Магіла №1 была «настраляна», напэўна, зімой. Тут шмат спарахнелага зімовага скуранога адзення (кажухі), рэшткі валёнак, зімовыя бахілы і т.п.
Далей на захад і паўднёвы захад размешчаны пахаванні 1939 г. і пасля 1939 г. У магіле на газатрасе і ў раскопах №№5—6, распрацаваных тут, выяўлены побач з савецкімі і кустарнымі, самаробнымі рэчамі знаходкі польскай вытворчасці і, відаць, прадметы замежнага імпарту ў даваенную Польшчу. He выклікае сумнення, што тут ляжаць расстраляныя пасля верасня 1939 года сяляне і інтэлігенты з Заходняй Беларусі, сярод якіх, магчыма, былі і выхадцы з Прыбалтыйскіх краін.
Найбольш нізкі сацыяльны ўзровень пахаваных з гэтай групы магіл зафіксаваны ў раскопе №8. Тут адсутнічаюць прадметы туалету (зубныя шчоткі, мыльніцы і т.п.) і ўвогуле мала рэчаў індывідуальнага карыстання. Абутак даволі звычайны, нізкай якасці і вырабу, мала скуранога адзення, адсутнічаюць акуляры і г.д. Відаць, у гэтай магіле былі ў асноўным пахаваны заходнебеларускія сяляне.
У раскопе №5 выяўлена найбольш рэчаў «інтэлігентнага» карыстання (шмат прадметаў туалету, акуляраў, манокль, пенснэ, лякарства і г.д.). Абутак тут высокай якасці, фабрычны, стылёвы, пашыты па назе, жаночыя боцікі на высокім абцасе, знойдзены пальчаткі і ,т.п. He цяжка здагадацца, якая сацыяльная група насельніцтва тут ляжыць.
Таццяна Вікенцьеўна Матусевіч (1906 г. нарадж.) з Зялёнага Лугу, хата якой стаяла пры дарозе на Курапаты, успамінае, што перад вайной на расстрэл вазілі цэлымі днямі без перастанку, машына за машынай. Кацярына
Іванаўна Аўдзеенка, жыхарка вёскі Драздова, што побач 3 Курапатамі, памятае, як у 1939 годзе народ вазілі ў лес за вёскай на «Сяргееву гару» машынамі і расстрэльвалі ў ямах. (Відаць, на Бродзе не спраўляліся — так было завозна.)
Па наменклатуры прадметаў і па тым, што частка рэчаў (адзенне, абутак) знойдзены ў складзеным выглядзе, па наяўнасці харчовых прыпасаў, кашалькоў і г.д. можна зрабіць выснову, што людзі былі сабраўшыся ў далёкую дарогу, што родны дом яны пакінулі незадоўга да смерці, што не адбывалі турэмнага зняволення. Гэта наводзіць на думку, што яны былі расстраляны без суда, кажучы мовай сталіністаў — «ллквнднрованы».
Т.В.Матусевіч згадвае такі выпадак, як аднойчы, калі яшчэ не было плоту на Бродзе, а ўжо стралялі, ляснік Кароль Канановіч выявіў у лесе засыпаныя ямы, утыканыя сасонкамі, а побач у разваліцы забытую сялянскую торбачку з прыпасамі (кілбаса, хлеб і т.п.). Нават яшчэ і прагаладацца не паспеў чалавек, як трапіў пад расстрэл.
У рэштках пахавальных пластоў, якія засталіся на дне магіл пасля эксгумацыі 4О-х гадоў, выяўлена розная колькасць пахаваных. Найменш у магіле №3 (31 нябожчык, калі лічыць па чарапах) і найбольш у пахаванні №5 — 87 чарапоў, але 107 нябожчыкаў, падлічаных па парах бедраных касцей. (Несупадзенне колькасці чарапоў і пар бедраных касцей — вынік даўняй эксгумацыі.) Зрабіўшы абмеры і падсумаваўшы ўсе дадзеныя, можна прыпушчальна вылічыць першапачатковую колькасць пахаваных у даследаваных магілах. Яна вагаецца ад 150 у «зімовай» магіле №1 да 260 у маііле №5. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 200 нябожчыкаў у магіле і зрабіць простае памнажэнне на колькасць выяўленых сёння пахаванняў (510), то атрымаем 102 тысячы чалавек. Аднак сапраўдная лічба пахаваных, відаць, большая, бо існуе шмат магіл болыпых па памерах за даследаваныя намі, а некаторыя пахаванні ўяўляюць яміны даўжынёй да 10 м па болыпым баку. У такіх магілах маглі быць пахаваны тысячы забітых. Акрамя таго,. каля сотні (калі не болып) магільных западзін было засыпана і потым знівеліравана бульдозерам пад час пракладкі газатрасы і высечкі лесу вакол яе ў сакавіку—маі 1988 г. Мноства
магіл знікла, калі пракладвалі кальцавую дарогу ў канцы 1950-х — пач. 1960-х гг. і, магчыма, у 1940—х гадах пад час высечак, тралявання і падсадак лесу на гэтым месцы; не ўлічаны пахаванні на поўдзень ад кальцавой дарогі, там, дзе была паўднёвая ўскраіна тэрыторыі расстрэлаў. Рэальная колькасць пахаванняў у Курапатах магла сягаць 900, а можа, і больш, прытым аб памерах знішчаных і засыпаных пахаванняў мы можам меркаваць цяпер толькі па велічыні існуючых магіл.
■ Што мяне больш за ўсё ўразіла не як даследчыка, a як чалавека ў час раскопак — гэта вялікая колькасць пахаваных жанчын. Жаночыя чарапы і рэчы знойдзены ва ўсіх пахаваннях. У рэштках пахавальнага пласта раскопа №6, напрыклад, засталося ўсяго 15 чарапоў. 10 з іх, найбольш ацалелых, адабраны для экспертызы. 3 гэтых 10-ці — 8 жаночыя. Адкрыццё яшчэ раз сведчыць аб тым, што тады, у 30-я гг., адбываўся масавы тэрор супраць народа.
Другое — суб’ектыўныя адчуванні. Карціны дзяцінства, 40—50-я гады, яркія вобразы і прадметы, што адклаліся ў памяці колерна і выразна і ўспамінаюцца потым, як ружовыя сны. Рэзка, як цяпер, памятаю дэталі быту роднага дому — лыжачку, якой еў, белы фарфоравы сервіз з «залатымі карункамі» па краях, кубачак з надпісам, ярка-сінюю эмаліраваную місачку з белым малюнкам чайніка на донцы і літарамі «20 см». Я нават «гісторыю» яе памятаю. «А дзе гэта сіняя місачка?» — Чую голас бабулі...
Раскоп №8. Асцярожна выбіраю пясок вакол эмаліраванай місачкі, што ляжыць на тазавых касцях шкілета. Зараз перавярну, зірну, якая маркіроўка, і пастаўлю назад... Яркая, сіняя эмаль і белы чайнік на донцы... і літары — «20 cm»... I тут я пачуў, як ціха навокал стала, як сосны шумяць над магілай...	_