Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
УДНАЕ
Серня "Встречная мысль" под обіцей редакцней Г.С.Ляснчкнна
зянон
пізьняк
ТВЦ «Паліфакт» Менск1992
ББК 66.3(25)
П 12
Усе матэрыялы гэтай кнігі падаюцца ў той мове і ў тым пра‘вапісу, як яны друкаваліся ў газэтах і часопісах або былі прапанаваныя для выдання аўтарам.
Пазьняк 3.
П 12 Сапраўднае аблічча. — Мн.: ТВЦ «Паліфакт».
1992. -240 с., [32] іл.
ISBN 5-7815-1508-9
ПознякЗ. Подлннное лнцо
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гг. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Прызначаецца шырокаму колу чытачоў.
ББК 66.3(25)+ 84Бел7
ISBN 5-7815-1508-9
© 3. Пазьняк, 1992
© Састаўленне і афармленне.
ТВЦ „Паліфакт”, 1992
© Вокладка. А. Ружо, 1992
СІЛА ДУХОЎНАСЬЦІ
Час, які ўвайшоў у нашую гісторыю пад назвай перабудовы і які, здаецца, беззваротна мінае, адзначыўся, апроч іншага, яшчэ і радыкальным пераглядам многіх маральных каштоўнасьцяў, развянчаньнем казённых псеўдалідэраў і выхадам на грамадска-палітычную арэну сапраўдных народных аўтарытэтаў. Так было ў шмат якіх рэспубліках дзяржавы, дзе хвалі народнага пратэсту, часам праз няўдачы і крывавыя катаклізмы, рушылі з тронаў збанкрутаваных стаўленьнікаў таталітарызму, і на іх мейсца заступалі іншыя людзі. Малаважна, што не ўсе яны і не адразу ўпісваліся ў рамкі звыклых афіцыйных структураў; узначаліўшы народныя рухі, некаторыя з іх хоць і не дамагліся ўлады, затое набылі агульнанацыянальнае прызнаньне і папулярнасьць. Менавіта яны сталі сапраўднымі выразьнікамі нацыянальных інтарэсаў, спакутванай волі народу. Адным з такіх лідэраў нацыі стаў беларускі вучоны, самаадданы палітычны дзеяч Зянон Пазьняк.
Шырока па свеце разыйшлася сумная слава беларускіх Курапатаў, дзе ў страшныя гады бальшавіцкага тэрору было знішчана болей за 200 тысяч бязьвінных ахвяр. Гэтая славутасьць нікому да таго не вядомага ляска пад Менскам пачалася з публікацыі ў «ЛіМе» вялікага артыкула, аўтарамі якога былі Шмыгалёў і Пазьняк. Тое, Што болей за паўстагоддзя старанна і пасьпяхова хавалі ад чужога вока карныя ўлады Беларусі, найперш стараньнямі Пазьняка было выстаўлена на ўсясьветны агляд. Актыўна ўдзельнічаючы ў раскопках курапацкіх магіл, ён перацёр у пальцах кожны выняты адтуль грудок зямлі, пералічыў ўсе чалавечыя рэшткі, склаў падрабязную дакументацыю раскогіак. Усё тое давалася няпроста. I праз оолей чым пяцьдзесят гадоў пэўныя органы не столькі дапамагалі раскрыцьцю злачынства, колькі перашкаджалі яму. Пазьняк не саступіў з свае пазіцыі праўды і прынцыповасьці. Як не саступіў ён перад тым у памятны
дзень 30 кастрычніка 1988 года ля Усходніх могілак, дзе народ Беларусі ў чарговы раз атрымаў красамоўны адказ на пытаньне: што такое ягоная партыя камуністаў і як яна ставіцца да інтарэсаў народа. Нахабнае мурло яе кіраўніцтва тады пагрозьліва насунулася на і без таго мізэрныя рэшткі нацыянальных традыцыяў і паліцэйск^ю сілай нанесла нязмыўную зьнявагу народу. I калі справа абышлася без крыві і сьмерцяў, дык у тым найбольшая заслуга менавіта Зянона Пазьняка. Гэта ён у самы крытычны момант сутычкі заклікаў шматтысячны натоўп мінчукоў да спакою і вытрымкі, сілаю аўтарытэту свае асобы засьцярог іх ад правакацыі і павёў за межы Менска ў Курапаты. He зважаючы на паліцэйскую расправу, на газы і бальшавіцкія «дэмакратызатары», людзі стрывалі ўсё, але не ўступілі ў бойку, не аказалі супраціўленьня. Мусіць, у той момант і ў тых варунках гэта было адзіна правільна. Метад вялікага Гандзі таксама тоіць немалую, а часам і рашучую сілу. Народная воля беларусаў, іхняе імкненьне да свабоды і нацыянальнага самавызначэньня праявіліся пазьней, калі быў створаны Беларускі народны фронт «Адраджэньне», сойм якога па праву ўзначаліў Зянон Пазьняк. У жахлівых варунках маральнага тэрору, упартага супрацьдзеяньня цартыйных уладаў, цкаваньня, судовых і адміністрацыйных прасьледванняў гартавалася палітычная воля фронтаўцаў і ягонага лідэра. Фронт за кароткі тэрмін распрацаваў шмат якія праграмы беларускага нацыянальнага адраджэньня — у галіне эканомікі, права, культуры і іншыя. Большая частка тых праграмаў, на жаль, застаецца малавядомай для шырокай публікі, бо афіцыйны друк іх адвяргае, а ўлады дагэтуль вядуць шалёную барацьбу як з іхнімі палажэньнямі, так і з іх аўтарамі персанальна. He зважаючы на тое, апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце рэсйублікі са сваім лідэрам, народным дэпутатам Пазьняком працягвае несканчоны паяды. нак за праўду і справядлівасьць. Далёка не заўсёды, калі-нікалі яна ўсё ж дамагаецца посьпеху. Прынамсі, радыё і тэлетрансляцыі з сесій даюць магчымасьць людзям
меркаваць, на чыім баку праўда. He глухі — чуе, не сьляпы — бачыць.
Шмат гадоў Зянон Пазьняк вядомы на Беларусі як выдатны мастацтвазнаўца, а таксама як вучоны-археолаг. Ягоныя публікацыі па праблемах нацыянальнай культуры даўно пазначылі сябе як самыя важныя і прынцыповыя ў беларускім друку. He так даўно ў эстонскім часопісе «Радуга» зьявілася надзвычай цікавая праца Пазьняка аб вострых праблемах нацыянальных моваў. Тады для пэўных колаў беларускай інтэлігенцыі некаторыя палажэньні тае працы здаваліся спрэчнымі, можа трохі заўчаснымі і празьмернымі. Але жыццё затым пераканала ў іх неабвержнасьці: Пазьняк глядзеў далей і бачыў болей. Зрэшты, так яно і мае быць. Сапраўдны апостал праўды і справядлівасьці заўжды апераджае час. Ягоныя ідэі скіраваны ў будучыню і далёка не заўжды карыстаюцца прыхільнасьцю і прызнаньнем сучасьнікаў. Але урокі гісторыі вучаць, што час тых людзей прыходзіць і з ім прыходзіць прызнаньне. На ўтульных пляцах ім ставяць помнікі, выдаюць зборы іх твораў, на якіх вучацца жыць і служыць дабру новыя пакаленьні. Мне думаецца, што наш сучасьнік Зянон Пазьняк менавіта з ліку такіх людзей. I я жадаю посьпеху і чытацкай увагі гэтай яго кнізе — збору дум і сьветлых памкненьняў аднаго з самых сумленных сыноў нашай пакутніцы Беларусі.
Васіль Быкаў.
ВОБРАЗ РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Паўдзённая цішыня,
Хвойны водар смалы і жытнёвых палеткаў.
Чую колы рыпяць на далёкай дарозе.
Чую гукі ў гары.
To на хорах касьцельных іграюць арганы
I пяецца малітва сьвятая,
I бяздонная сінь — незямны акіян,
I аблокі плывуць над палямі.
1984 г.
ЧАКАЮ БАЦЬКУ 3 ВАЙНЫ
Я заўсёды чакаў Цябе, Але Ты не прыходзіў. Вусны мае сьмяглі. Моцна балела сэрца I я лічыў кожны яго стук, Думаючы пра Цябе.
Ах, як павольна цікаў гадзіньнік.
Так павольна, што я не вытрымаў і заснуў, Зьняможаны ад чаканьня.
Ты прыйшоў да мяне ў сьне
I сказаў казку: «Раз у тысячу год Прылятае сінічка да сіняга мора I пробуе дзюбкай марскую ваду. Калі сінічка вып’е ўсё мора, Пройдзе адно імгненьне вечнасьці».
Я прачнуўся. Але Цябе He было ні заўтра, ні потым. Толькі час ляціць, як страла.
1981 г.
КУРАПАТЫ — ДАРОГА СМЕРЦІ *
Чалавек, што зрабіў злачынства і існуе з ім, — злачынец. Ен здольны чыніць зло. Ён падлягае кары. Хто пакаяўся і праз пакуты сумлення, сорам і боль вярнуўся ў пачатак, каб тварыцьдабро, той ачысціўся, стаў чалавекам. Восьдзедухоўная сутнасць жыцця і смерці, вечнасці і бяссмерця. Патрабаванне ўсёй праўды аб злачынствах 1930— 1950-х гадоў — гэта голас народнага сумлення.
Ачышчэнне сумлення неабходна грамадству, якое дапусціла і спарадзіла генацыд — найвялікшае злачынства супроць чалавецтва. Вядома ж, не стануць раскайвацца ні нябожчыкі-забойцы, ні нават «ціхія пенсіянеры». Раскайвацца павінны наступныя пакаленні, якія не бачылі той бяды, раскайвацца за грахі продкаў. Маральныя пакуты павінны браць на сябе нашчадкі народа, аплакаць ахвяры, даць ацэнку злачынствам. Такая духоўная дыялектыка грамадства. Павінен быць рахунак сумлення, каб не вярнулася смерць. Народ, як і чалавек, мае сваю індывідуальнасць. Толькі чалавек адзінокі, а народ шматлікі. Толькі чалавек абмежаваны ў часе сваім векам, а народ вечны сваёй гісторыяй.
3. Пазьняк: У маладосці ўсяго мяне да болю сардэчнага скаланулі апавяданні людзей, што вярнуліся са сталінскіх турмаў і лагераў, амаль з небыцця. Я тады нічога не запісаў, не занатаваў і з жахам зразумеў сваю памылку ў духаце 70-х, калі ўбачыў, як спакваля ўсё вяртаецца, як фалькларызуецца, міфалагізуецца народная памяць аб тых часах і проста знікае. Пачварныя вобразы з тых апавяданняў стаяць у свядомасці...
Вось гоняць людзей па этапах. У дваццаціградусны мароз вязуць цягніком. Спыніліся на станцыі. «Усім раздзецца, — загадвае канвой, — пойдзем у лазню». Голых людзей на лютым марозе абліваюць з брандспойтаў вадой. «3 лёгкай парай, — рагочуць канваіры, — а цяпер спаць». I зачынілі дзверы. Назаўтра з усяго цягніка жывымі засталіся нямногія. Аблед-
* Артыкул напісаны сумесна з Я.Шмыгалёвым.
зянелыя трупы грузілі на вазы так, каб звісалі галовы, а нехла з катаў разбівае іх калуном. Відаць, загадана для гарантыі. Мінаюць гады, і не знікае з уяўлення забойца мерцвякоў.
Вось прывозяць на Калыму, заганяюць у дзіравы дашчаны барак, свішча сіберны вецер. Праз ноч палавіна не ўстала. Тады астатнія паставілі акалелыя, змерзлыя трупы ўздоўж сцен, каб затуліць шчыліны, каб сагрэцца. I выразна паўстаюць перада мной тыя атланты і карыятыды, тая архітэктура эпохі, той вобраз — барак...
Расказваў Іван Трафімавіч Смаль, член партыі з 1917 года, член Гомельскага рэўкома. У 1937-ым ён працаваў на Магілёўскім аўтарамонтным заводзе намеснікам дырэктара. Яго забралі па бязглуздым даносе аднаго камсамольца-стаханаўца — завод своечасова не адрамантаваў дзве машын'ы. Уткнулі ў камеру, дзе стаяла шчыльна стуленая маса людзей, нельга нават варухнуцца. Людзі задыхаліся, вар’яцелі, паміралі стоячы, і трупы стаялі разам з жывымі. I калі ўжо нельга было ўціснуць нават паўчалавека, новых вязняў ахоўнікі закідвалі наверх, на галовы жывых.
А каб выбіць паказанні, была асобная камера, цёмная, з нізкай, ніжэй паўтара метра столлю, напоўненая ледзяной вадой. На адзіным сухім месцы ў цэнтры стаяла чорная труна. I толькі там чалавек мог знайсці ад халоднай вады паратунак. Шмат хто звар’яцеў у той труне.
Іван Трафімавіч стрываў усе катаванні і не здаўся, не падпісаў абвінавачанні. Пасля краху Яжова яго выпусцілі — хворага і сівога... А ў пачатку 5О-х гадоў ён зайшоў па справах са сваім сынам_у Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР. У вестыбюлі яны спаткаліся з упэўненай, шыкоўна апранутай жанчынай з горда ўзнятай галавой і сіваватай прычоскай. «Здравствуйте, Нван Трофнмовнч», — не сказала, праспявала яна грудным голасам і пайшла. Іван Трафімавіч самлеў на руках у сына. «Бацька, хто гэта?» — «Гэта Байкова. Перад вайной янабыла следчай у Магілёўскім НКУС». Яна катавала Івана Трафімавіча. Перад Байковай дрыжэлі ўсе магілёўскія вязні. Садыстка, яна вяла допыты толькі мужчын, і асабліва любіла катаваць былых рэвалюцыянераў. Вязню загадвала распрануцца дагала і танцаваць пад мелодыю валь-