Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Отношенне к нацнональному языку нсходнт нз факта прнзнання самоопределення народа. Еслн прнзнается народ — прнзнается н его язык, нбо без языка нет народа. Поэтому все маннпуляцнн с нацнональным языком, прнзванные якобы регламентнровать, а на деле ограннчнть его употребленне в нацнональных республнках, есть проявленне полнтнческой фальшн бюрократнзма по отношенню к народам, фалыпн, на которую четко указывал В.Н.Леннн, отрнцая любые прнвнлегнн для любого языка в многонацнональной Росснн н требуя одновременно введення «строжайшнх правнл» относнтельно употреблення нацнонального языка в республнках. Каждый нацнональный язык должен владеть полным, всеобшчм н прнорнтетным правом на своей нацнональной террнторнн. В протнвном случае надо прнзнать, что государственный, нацнональный, культурный сувереннтет республнк, право на выход нз Союза н другне революцнонные завоевання являются «пустой бумажкой» н борьбу за этн первоочередные ценностн народов нужно начннать сначала.
Естественно, в каждой союзной (автономной) республнке (в том чнсле н в РСФСР) необходнмо учнтывать нйтересы представнтелей другнх республнк, прожнваюіцнх на ее террнторнн (образованне, культурные обьедннення, печатные нздання н т.д.). Но совершенно нельзя согласнться с бюрократнческнм требованнем особого отношення, а фактнческн прнвнлегнй для русского языка в ушерб нацнональному в нацнональных республнках, нсходяшнм нз того, что он является языком «межнацнонального обіцення». Ведь нменно потому, что русскнй язык стал языком «межнацнонального обшення», он находнтся в гораздо более выгодном положеннн, чем любой другой язык в СССР. В создавшемся положеннн уместно заботнться о компенсацнн нацнональным »зыкам, а не о прнвнлегнях велнкому русскому языку, которому ннчто не угрожает.
Вспомннаются 1920-е годы. Когда, напрнмер, Горы-Горецкнй земледельческнй ннстнтут был преобразован в Белорусскую сельскохозяйственную академню, туда прнгласнлн ленннградскую профессуру, нбо свонх кадров не хватало. Ленннградскне ученые быстро нзучнлн белорусскнй язык н прнступнлн к чтенню лекцнй по-белорусскн. Тогда даже мыслей не возннкало, что может быть нначе, ведь это была союзная республнка, где все преподаванне в вузах, все делопронзводство велось на белорусском языке. Разве мог тогда образованный русскнй ннтеллнгент позволнть себе не уважать, не знать язык народа, который прнгласнл его к себе. Теперь не'уваженне к белорусскому языку стало обычным явленнем. Н дело не столько в девальвацнн образованностн н ннтеллнгентностл. В 1920-е годы еіце не сложнлась эта особая, отравляюшая обіцество пснхологня бюрократнческнх отношеннй, делаюіцая нз образовання не средство культуры, а орудне бюрократнзма... (...)
«Радуга», Таллннн, 1988, №4
ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ
АБ TABАРЫСТВЕ «МАРТЫРАЛОГ БЕЛАРУСІ»
Добраахвотнае грамадскае гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» было створана на Усебеларускім устаноўчым сходзе грамадскіх прадстаўнікоў, які адбыўся 19 кастрычніка 1988 г. у Менску. Ідэя яго стварэньня ўзьнікла яшчэ летам, неўзабаве пасьля адкрыцьця праўды пра Курапаты. Тады па ініцыятыве Мемарыяльнай і іншых камісіяў Беларускага фонду культуры была ўтворана арганізацыйная група «Камітэт 58», якая падрыхтавала праекты статута і дэклярацыі таварыства і сумесна з творчымі саюзамі кінематаграфістаў, мастакоў, пісьменьнікаў і рэдакцыяй газеты «Літаратура і мастацтва» склікала ўстаноўчы сход. Гэтыя саюзы і рэдакцыя «ЛіМа» разглядзелі і прынялі праекты дакументаў таварыства (Дэклярацыі, Статута) і сталі яго ўстаноўчымі арганізацыямі (спонсарамі).
На Устаноўчым сходзе прысутнічала 350 чалавек. Было прадстаўлена кіраўніцтва ўсіх творчых саюзаў рэспублікі, майстры мастацтваў, дзеячы навукі і культуры, рабочыя і служачыя, студэнты, прадстаўнікі пракуратуры БССР, ЦК КПБ, Мінгарвыканкама, грамадскія ініцыятары з усіх вобласьцяў Беларусі, госьці з Літвы і Арменіі.
He драмалі, аднак, і сілы бюракратычнай рэакцыі. Яшчэ за дзьве гадзіны да пачатку сходу ў зале зьявіліся некалькі дзесяткаў мужчын у цывільным (некаторыя з добрай выпраўкай), адмовіліся рэгістравацца і занялі месцы. Потым іх паболела. Каля ста чалавек не прайшлі рэгістрацыю.
Тым не менш арганізатары Устаноўчага сходу аб’явілі, што ўсе прысутныя карыстаюцца аднолькавым правам голасу і галасуюць па ўсіх пытаньнях.
У прэзідыум сходу выбралі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янку Брыля, Пятро Бітэля, Анатоля Вярцінскага, Аляксандру Галадзед, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Юрыя Дракахруста, Міхала Дубянецкага, Маю Кляшторную, Тадзіяну Кляшторную, Вячаслава Нікіфарава, Зянона Пазь-
няка, Стэфанію Станюту, Уладзіміра Стальмашонка, Максіма Танка, Тамару Цулукідзэ, Соф’ю Чарвякову, Міхася Чарняўскага, Іосіфа Шадыру.
Перад пачаткам сходу сярод грамадскіх прадстаўнікоў былі распаўсюджаны праекты дакументаў (Дэклярацыі і Статуту), якія потым абмеркавалі і зацьвердзілі з усімі папраўкамі. Зыходзячы з сутнасьці працы, мэтаў і задачаў таварыства прапанавана назваць яго «МАРТЫРАЛОГ БЕЛАРУСІ».
Востра праходзіла абмеркаваньне Дэклярацыі і выбары ў Грамадскую раду таварыства. Бюракратычныя функцыянеры і тыя, што не зарэгістраваліся і прыйшлі за дзьве гадзіны да пачатку сходу, стараліся ўсяляк перашкодзіць яго нармальнай рабоце, «утапіць» канструктыўныя разважаньні ў дэмагогіі, адвесьці тэму гаворкі ўбок і зацягнуць час, груба ўмешваліся ў працэс галасаваньня. Асабліва нетактоўна і яўна правакацыйна паводзіў сябе супрацоўнік ЦК КПБ Р.Бузук, які імкнуўся перашкодзіць вядучаму М.Дубянецкаму весьці галасаваньне.
Ганебныя паводзіны функцыянераў выклікалі асуджэньне нават сярод незарэгістраваных удзельнікаў. Сімптаматычна, што супраць Дэклярацыі з іх асяродзьдзя галасаваў 31 чалавек. Пазьней, калі зацьвярджалі Статут, супроць было ўжо 12 галасоў; калі зацьвярджалі склад Грамадскай рады, супроць прагаласавала тры чалавекі; a калі галасавалі за кандыдатуры старшыні і намесьнікаў, супроць не паднялася ніводная рука.
Маральнае і фактычнае паражэньне, якое пацярпела антыперабудовачная рэакцыя 19 кастрычніка, выклікала ў яе функцыянераў шалёную злосьць. У рэспубліканскай і абласной прэсе, якая знаходзіцца пад іх кантролем, і асабліва ў сваіх органах «Вечерннй Мннск» і «Полнтнческнй собеседннк» партыйныя рэакцыянеры распачалі небывалую дагэтуль кампанію траўлі, шальмаваньня, хлусьні і зьняваг у адрас інтэлігэнцыі, моладзі, творчых саюзаў, грамадскіх аб’яднаньняў. Усіх, хто прысутнічалі на Устаноўчым сходзе «Мартыралога», абзывалі «самазванцамі», «нефармаламі», сход «незаконным» і г.д. У сістэме партыйнай прапаганды разгарнулася нястрыманая траўля інтэлігенцыі і грамадскіх аб’яднаньняў.
Пачалі шальмаваць Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, Народныя франты Прыбалтыкі. Бюракратыя ў каторы раз паказала сваю палітычную агрэсіўнасьць, нянавісьць да ўсяго беларускага, народнага, да дэмакратычнай салідарнасьці паміж народамі.
Сур’ёзнасьць становішча ў тым, што бюракратычную рэакцыю ў БССР узначальвае партакратыя — тая карпаратыўная палітычная сіла, што не зьяўляецца сама па сабе структурным органам дзяржаўнай улады, але на справе ўзурпіравала ўсе яе функцыі. У часы сталіншчыны і брэжнеўшчыны партакратыя ажыцьцяўляла абсалютную, неабмежаваную самадзяржаўную ўладу і цяпер, вядома ж, не хоча выпусьціць яе з рук. Партакратыя нясе поўную адказнасьць за тое катастрафічнае становішча, у якім апынулася наша рэспубліка перад абліччам экалагічнага, радыяцыйнага, эканамічнага і культурнага катаклізму. Гэта перш за ўсё яна — партакратыя — давяла да такога стану нашу Беларусь і нашае насельніцтва.
Але, відаць, ведае кот, чыё сала зьеў, калі так баіцца ўсялякай грамадскай ініцыятывы. Пачынаюцца выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Тым, хто ганьбіць наш народ, называе яго адсталым, зьневажае нашу мову, гісторыю, плюе на нашае народнае здароўе, тым, хто нам бессаромна хлусіў і хлусіць, вельмі хочацца быць выбранымі. Ці ўдасца ім і на гэты раз усіх ашукаць?'
Зрэшты, нянавісьць да «Мартыралога» з боку рэакцыйнай бюракратыі выклікана не толькі тым, што Таварыства падрывае гэтак мілую для іх адміністрацыйна-палітычную сістэму сталінізму. 19 кастрычніка па прапанове прысутных Устаноўчы сход выказаўся за стварэньне Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне».
Абвяшчэньне сьпіска аргкамітэту БНФ было сустрэта бурнымі авацыямі, усе (акрамя некалькіх чалавек) усталі. Характэрна, што з тых прысутных пераапранутых і арганізаваных інкогніта супроць фронту галасавала ўсяго 19 асобаў.
Вынікі галасаваньня ўскосным чынам паказалі, што сталінісцкая антыперабудовачная рэакцыя ў рэспубліцы згуртаваная, у асноўным, у верхавіне партакратыі сярод трымальнікаў партыйных партфеляў і наменклатуры. Партыйнае асяродзьдзе вакол яе не вылучаецца пасьля-
доўнасьцю. Шмат хто з гэтага асяродзьдзя ня можа не бачыць бесперспектыўнасьці палітычнай пазіцыі верхняга эшалона партыйнай улады ў БССР, аднак голасна пра гэта не кажа. Справа ў тым, што камуніст на ніжніх ступенях партыйнай іерархіі поўнасьцю бяспраўная істота ў партыі. Калі ён трапляе ў няміласьць і партыйнае начальства захоча з такім камуністам расправівда — яно зь ім абавязкова паквітаецца і ніхто яго не ўратуе. Калі ж у камуніста хопіць дастаткова характару і адвагі, ён, вядома ж, будзе змагацца і можа нават свайго дабіцца; але якой цаной?! Ператварыўшы сваё жыцьцё ў пекла, а здароўе ў руіну.
Шырокае разьвіцьцё Народнага Фронту за перабудову павінна стаць падтрымкай для здаровых і цьвяроза думаючых людзей у партыі, для тых кіраўнікоў, якія здольны зразумець, што палітычная будучыня рэспубліканскага партыйнага кіраўніцтва залежыць ад яго падтрымкі ідэй і спраў Народнага Фронту і ніяк не наадварот. Будучыня за перабудовай, а не за сталіншчынай.
Пасьля 19-га кастрычніка мінская рэакцыя, відаць, страціла раўнавагу. Сьпешна рыхтуецца адпор «зарвавшнмся самозванцам». Ад кожнага з 9-ці райкамаў горада выстаўляецца ў. сярэднім па 100 чалавек верных байцоў «за перестройку» з ліку партыйнай. бюракратыі, камсамольскага актыву і рабочай наменклатуры (рабочых, прылашчаных і распрапагандаваных партакратыяй). Усё гэтае воінства, звыпі 900 чалавек, было прывезена на аўтобусах у Дом палітасьветы, дзе 22 кастрычніка мінскі дыскусійны клуб «Современнлк» ("Сучасьнік") ладзіў дыскусію па пытаньнях выбарчай сістэмы. Дом палітасьветы акружыла міліцыя, а «воінства» запоўніла залу і сходу навалілася на ашаломленых арганізатараў дыскусіі, ганьбуючы ідэю Народнага фронту. Усё гэта выглядала даволі камічна, бо ад створанага тры дні назад аргкамітэту БНФ на дыскусіі «Сучасьніка» (дарэчы, далёкай па тэме ад праблемаў Фронту) выпадкова прысутнічаў толькі адзін чалавек. Тым не менш сабраныя «900» прынялі адпаведную рэзалюцыю супроць арганізацыі Беларускага народнага фронту за перабудову з заклікам «прнзвать к порядку» яго ініцыятараў. Назаўтра з гарачкі ні ў чым не павіннаму клубу «Сучасьнік» адмовілі ў памяшканьні.