Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Вера Фёдараўна Тоўсцік (з 1933 г.) з Драздова памятае, калі было ёй гадкоў сем, са старэйшымі дзецьмі бегала глядзецьна забойствы. Успаміны яе фрагментарныя, што захавала дзіцячая памяць, — засыпаныя свежым жоўтым пяском ямы і
кроў на траве. «I пясок над ямамі яшчэ варушыўся, нібы дыхаў».
Пытанне: «Ці забралі каго з Драздова?» — «Не памятаю, малая была. Але старэйшыя расказвалі, што па вёсках забіралі. Ездзіла машына. Ноччу заходзілі і казалі — збірайся. Куды — не тлумачылі. От чалавек і збіраўся, клаў у торбачку хлеба, сала. А іх потым прывезлі ўнь туды і пастралялі ў ямах. Няўжо ж ніхто ім і помніка не паставіць? Колькі людзей набіта! Колькі народу звялі!»
Матруна Мікалаеўна Мантасава (з 1914 г.) з Зялёнага Лугу расказвае, што ў 1937 годзе забралі двух мужчын Стрыгаў з Падбалоцця. «Хто яны былі?» — пытаемся. — «А простыя людзі, рабочыя». — «За што ўзялі!» — «Ніхто не ведае. Тады не казалі і не пыталіся. Ноччу па вёсках машына, буда такая хадзіла — «чорны воран» называлася. Людзей забіралі і адвозілі. I да сённяшняга дня ніхто не ведае, дзе яны. Можа, там і ляжаць... Схапілі яшчэ мужа Тані Матусевіч і настаўніка, што побач жыў. Прозвішчы астатніх не прыпамінаю. Усе казалі, што па вёсках забіраюць. Колькі добрых людзей пазабівалі! Цяпер хоць бы ім помнік які паставілі. Гэта ж такі глум быў над народам!»
В.Шаханава паведаміла, што памятае, як забралі трох чалавек з суседняй вёскі Якубавічы. «За што?» — «От, кажуць, адзін на аднаго па злосці нагаварылі — усе і загінулі. I ў нас у Цне схапілі настаўніка Арсеня Паўлавіча Грушу. Добры быў чалавек». Валянціна Міхайлаўна сказала, што чула ў той час апавяданні старэйшых, як чапляліся з дамаганнямі да аднаго цнянскага актывіста-брыгадзіра, каб «паставіў» неабходную колькасць «ворагаў народа».
Пра арышты ў акрузе пытаемся ў Марыі Рыгораўны Пацяршук. «3 Хмарыншчыны (гэтай вёскі ўжо не існуе. — Аўт.) забралі трох чалавек: Філіповіча Андрэя, Цярлюка Сцяпана, а трэцяга забылася, нейкага новага ».— «Ці чулі пра запросы ці патрабаванні выдаць «ворагаў народа?» — «3 1937 года старшынёй сельсавета (мы тады былі Папернянскага сельсавета) быў Бацян Цімафей Васільевіч, дык у яго дапытваліся — ці няма ў цябе якіх? А ён адказваў: не, у мяне няма».
Пытанне: «Яшчэ дзе-небудзь у акрузе расстрэльвалі людзей?» —«Так, расстрэльвалі. У Ждановічах, ля Баравой, ля Драздова справа ад вузкакалейкі (цяпер вузкакалейкі няма. — Аўт.) і ў Мінску за паркам Чалюскінцаў, там, дзе завод Вавілава».
Пытанне да М.Р.Пацяршук, Д.І.Тоўсцік і М.І.Пацяршук (дэпутат сельсавета, член КПСС): «Што цяпер трэба зрабіць з гэтай мясцінай? Горад жа ўжо пад бокам, дарога кальцавая закранула?» — «Паставіць помнік», — адказваюць усе.
Спаткаліся нам, аднак, людзі, што расказвалі пра ўсё амаль шэптам. Прасілі нідзе не называць іхняе прозвішча. Некаторыя адмоўчваліся. А, напрыклад, Мікалай Васільевіч Ігнашоў (з 1914 г.) з Зялёнага Лугу, які прайшоў праз усю вайну да Берліна, сказаў нам толькі, што баяўся нават набліжацца да таго плота, бо хто за яго заходзіў — назад не вяртаўся.
Аднак былі і сарві-галовы, якія пацяшаліся тым, што выкопвалі трупы (асабліва спачатку, калі не было плота) і саджалі іх пад дрэва, каб «насаліць» энкавэдзістам. «Адзін раз нехта адкапаў і выцягнуў з ямы дваіх, — расказвае В.Скварчэўскі. — Пасадзіў пад дрэва, даў у рукі газету, — хай чытаюць. Шум быў. Хацелі дазнацца, хто гэта зрабіў». Такі быў тут побыт... Абставіны, якія спараджалі ледзянячы жах і ледзянячае кашчунства.
Аналіз сталінскай сістэмы генацыду, новыя факты, што выяўлены цяпер, робяць зразумелым, чаму знішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыя, кіруючыя партыйныя і ваенныя кадры, працавітыя сяляне. Але не заўсёды зразумела, чаму забівалі цёмных, нават непісьменных сялян і рабочых. Цяжка ўявіць сталінскую логіку і тых, хто быў з ім, бо яна, па сутнасці, не чалавечая, яна з нейкім іншым знакам. Тлумачэнне можа часткова даць так званая «планавая эканоміка» рэпрэсій. У 1930-х гадах Молатаў паведаміў Сталіну, што не хапае турмаў, а самае галоунае, скардзіўся Молатаў, што арыштаваных «трэба карміць». У краіне якраз быў голад. Тады шырока пачалі прымяняць лагерную сістэму забойства людзей на этапах у дарозе, марэнне марозам і голадам. У знішчэнні народаў быў прыменены планавы «прагрэсіўны» метад. На кожны горад, раён і г.д. выдавалася «разнарядка».
Рэпрэсіі адбываліся па графіку. Узнік «рух» за выкананне і перавыкананне плана рэпрэсій (выяўлення «ворагаў народа»). Колькасць індывідуальна выяўленых «ворагаў» паведамлялася ў справаздачах, выступленнях, газетах. Калі ж план не выконваўся, а быў канец планавага перыяду, бралі любога. Тады і гойсалі «чорныя вораны» па вёсках.
Мясціна ля заслаўскай дарогі звалася Брод. Тут непадалёк было некалі балота. А ці мела раней назву тое месца, што было потым абгароджана, той бор на ўзгорках, спыталіся мы ў жыхароў Драздова. Так, адказалі яны, мясціна называлася Курапаты. «А чаму?» — «Бо вясной там скрозь раслі белыя кветкі — «курапаты». — «Кураслепкі хіба?» — «Ага, кураслепкі — курапаты (дыялектная назва белых пралесак. — Аўт.)».
Невыказна цяжкае ўражанне пакідаюць Курапаты. 3 паўднёвага боку мясціну падрэзала кальцавая дарога, якую праклалі тут у 1957 годзе. Тады выграбалі чарапы і косці. Падымаемся па адхону, ступаем у лес, і адразу пачынаюцца магілы — безліч праваленых зарослых ямін. Людзі згнілі — і зямля асела. Яміны розныя: 2x3; 3x3; 4x4; -6x8 метраў і болыпыя. Западзіны бываюць на 70—80 см. У цэнтры — вялікі ўзгорак-града. На схілах яго і ў лапіынах скрозь праваленыя ямы, ямы. Толькі па самай вяршыні грады больш-менш гладка — нібы дарога была некалі. Можа, па ёй пад’язджалі машыны, каб пасвяціць фарамі ўначы. 3 паўднёвага боку мы знайшлі месца, дзе стаяў плот. Добра захаваўся роў, што быў перад ім, як і распавядалі нам вяскоўцы. Па ледзь прыкметных выемках пазнаём, дзе стаялі слупы — на адлегласці чатырох метраў адзін ад аднаго.
Ямы розныя па памерах. Магчыма, былі неаднолькава заглыбленыя. Таму колькасць забітых падлічыць па магілах больш-менш дакладна не ўдаецца...
У 70-х гадах на Курапатах было яшчэ адносна ціха. Цяпер сюды наблізіўся мікрараён Зялёны Луг-6. Калі прыйдзеш на магілы, ахоплівае нейкая роспач. Цяпер тут зона адпачынку мінчан. Гуляюць дзеці...
З.Пазьняк: 1 мая сёлета тут было весела і тлумна, як на праспекце. Адпачываюць сем’ямі і кампаніямі. У магілах паляць вогнішчы, тут жа ядуць, п’юць, смажаць шашлыкі,
іграюць на гітарах, у карты, ламаюць голле, высякаюць дрэвы, хрыпяцьтранзістары. Адзінсчэсваебярэзіну, штовырасла з магільнай западзіны, хоча дастаць соку... Дзіўлюся, чаму не цячэ з яе кроў. Вядома, людзі нічога не ведаюць; не ведаюць, што пад імі ляжыць пакаленне. Але зноў успыхвае ў свядомасці вобраз, як той паравоз, толькі з шашлычным дымам.
Я.Шмыгалёў: Калі паміраюць «ціхія пенсіянеры», што стварылі гэтае бяспамяцтва, іх кладуць у труну, на хаўтурах кажуць пра іх добрыя словы, грае аркестр. А для тых, што ляжаць тут, аркестрам быў брэх і наганныя стрэлы. А як пакутвалі дзеці, сем’і рэпрэсіраваных! 0 не, трэба памятаць усё. I пасля смерці хай кожнаму аддасца яго.
Агляд некаторых магіл спарадзіў у нас трывожныя падазрэнні. Занадта глыбокія западзіны, а па баках часам бугаркі, нібы раскопваў хто некалі. Некаторыя ямы нядаўна раскапаны ў глыбіню больш чым на метр. Нідзе ніводнай косткі. У адной магіле школьнікі паглыбляюць зямлянку. Глыбіня звыш метра. Чысты рыхлы незляжалы паварушаны пясок. Трывога ўзмацнілася, калі мы ўспомнілі апавяданне аднаго вяскоўца, які захацеў застацца інкогніта, — аб тым, што адразу пасля вайны тут доўга капаліся салдаты.
5 мая 1988 г. сіламі археалагічнай групы Інстытута гісторыі АН БССР мы правялі раскопкі адной з магіл. Шурф 0,5x1 м у цэнтры западзіны быў выкапаны на глыбіні 1,5 метра. Ніякіх вынікаў. Чысты пясок.
Гэтае адкрыццё ўсю нашу групу ў складзе пяці чалавек уразіла не менш, чым сам факт масавых рэпрэсій. Як жа мы недаацанілі іх подласць! Вось хто капаўся тут пасля вайны! Замяталі сляды. Значыць, ведалі яшчэ тады, што тварылі! Дзе ж ваша «чэсная» ўпэўненасць у справядлівасці сваіх спраў, у справядлівасці загадаў?! Аказваецца, вы баяліся яшчэ тады. Зрабіць такую егіпецкую работу! Выкапаць столькі трупаў! Куды вы іх падзелі? Вывезлі і закапалі? Спалілі? He дробная сошка дала загад на эксгумацыю. Берыя? Цанава? Маленкоў? Хто?
У той жа дзень выявілася, што не ўдалося забойцам замесці сляды. Да нас падышлі хлапчукі, што 1-га мая капалі зямлянку ў магільнай западзіне, і павялі на другі канец тэрыторыі.
Яны раскідалі яловыя лапкі, што прыкрывалі заградку з жэрдак, і мы ўбачылі кучу прастрэленых чалавечых чарапоў, касцей, скуранога і гумовага абутку. Заглыбіўшы сваю зямлянку амаль на два метры, хлопцы наткнуліся на завал чалавечых касцей. Яны адкапалі ніжні штабель магілы.
Успомнім, як энкавэдзісты, настраляўшы адну партыю людзей, прысыпалі трупы і раўнялі дно. Пры эксгумацыі салдаты выбралі косці да глыбіні двух метраў і вырашылі, пэўна, што яме канец. Ці проста «схалтурылі», калі начальства побач не было. Сапраўдная глыбіня магільнай ямы 2,8 м, памер прыблізна 3x3 м. Хлопчыкі акуратна, як археолагі, выбралі палову штабеля (23 чалавекі). Сярод трупаў знайшлі фарфоравыя і эмаліраваныя кубкі, скураны кашалёк з савецкімі капейкамі 1930-х гадоў (апошняя дата на манетах — 1936 г.), зубную шчотку ў футарале вырабу віцебскай фабрыкі, шмат пустых сграляных гільзаў ад нагаяа дыяметрам 7,5 мм* і круглыя паламаныя акуляры ў тонкай металічнай аправе. На ўсіх гумовых галёшах клеймы айчынных фабрык і дата выпуску — 1937 г. Знойдзены скураныя мужчынскія боты, а таксама і жаночы абутак. Кулявыя адтуліны ў чарапах, як правіла, на патыліцы, дзе часта відаць побач па дзве дзіркі. Ёсць некалькі чарапоў з дзіркамі ў скроні, на лбе і зверху галавы (дастрэльвалі ў яміне). Усе ўваходныя адтуліны дыяметрам 7,5 мм.
Пра што гавораць гэтыя знаходкі? Магіла была «настраляна» ў 1937-1938 гг. Забівалі з наганаў. Людзей, відаць, расстралялі без суда, без аб’яўлення выроку смерці. Вось тут яны і ляжаць са сваімі клуначкамі, сабранымі, калі загадалі «збірацца», кубачкамі, зубнымі шчоткамі і нават медзякамі. На расстрэл, пэўна, не рыхтаваліся.