Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Аналізуючы вынікі раскопак у Курапатах, я звярнуў увагу на дакладнае супадзенне шмат якіх звестак з апавяданняў людзей, сведкаў расстрэлаў, і фактаў, выяўленых у час эксгумацыі. Такое супадзенне якраз і характэрнае для непасрэднага прамога сведчання, дзе яшчэ няма фалькларызацыі падзей у народнай свядомасці. Раскопкі пацвердзілі такім чынам не толькі праўдзівасць
саміх сведчанняў, але і правільнасць методыкі нашага, зробленага* з Я.Шмыгалёвым апытання відавочцаў. 3 амаль 170 вядомых цяпер сведак мы апыталі некалькі дзесяткаў. Класіфікацыя адказаў і суміраванне высноў прыводзяць у такім выпадку да аднолькавага вываду, што і пры апытанні сотняў сведкаў (паколькі ў аснове іх назіранняў адзначная, храналагічна расцягнутая і шматпаўтараемая з’ява). Аднак крымінальнае следства ставіць болып канкрэтныя задачы. Таму будуць апытаны ўсе сведкі і відавочцы.
Аналіз звестак прыводзіць яшчэ і да думкі, што ў Курапатах забівалі спецыяльныя каманды, сфарміраваныя загадам, але былі, магчыма, і добраахвотнікі, што імкнуліся зарабіць ці проста «развеяцца» ў прыемным для іх занятку. Карціну забойства можна часткова ўявіць ужо на падставе раскопак. Але дадзім слова відавочцу.
Вольга Цімафееўна Бароўская з Цны (1927 года нараджэння) расказвае, што калі ёй было 11 гадоў, суседскі старэйшы за яе хлопчык узяўся завесці меншых дзяцей у «вялікія ягады». Сабралася іх шмат — 10-11 дзяўчатак — і пайшлі на Брод. Пералезлі ў нару пад плотам і давай збіраць. Праўда, ягадаў там было' шмат. Дзеці цьмяна ўяўлялі, куды іх завёў старэйшы хлопчык. Было каля 4-х гадзін дня, як загулі машыны. «Атас! Ратуйся! Дзеўкі, ходу!» — закрычаў дзявочы камандзір
J Ўсе сыпанУ^і. як гарох, да нары пад плотам. Пакуль тоўпіліся і пералазілі, расчынілася брама і ўехала ў яе легкавая «эмка», а за ёю цугам тры «чорныя вораны» і з тарахценнем і выццём пруць проста на дзяўчынку, якая засталася ля нары апошняй. Вось ужо побач. I такі страх апанаваў яе, што кінулася на зямлю і схавалася пад густую елачку. I тады ўбачыла, што тут нейкі пясок і яна блізка гэтага пяску. «Эмка» пад’ехала сюды і выйшлі з яе чатырох мужчын.
Пытанне: «Як былі адзеты?» — «У ваеннае. Пмнасцёркі і боты, галіфэ». — «Якога колеру галіфэ?» — «Добра не памятаю. Гімнасцёрка зашчытная, здаецца, і галіфэ такія. I ўсе ў рамянях, накрыж апяразаныя, як гэта называецца... партупея, ці што?» — «А планшэткі, такія палявыя сумкі на іх
Сьледства выявіла больш 220 сьведак. — З.П.
былі?» — «Былі на ўсіх. I пісталеты на поясе. На галаве круглыя фуражкі, падобныя, як цяпер». «Ваенныя з «эмкі» падышлі да ямы, — расказваедалей Вольга Цімафееўна, — (вось ад чаго пясок, думаю, тут жа яма выкапаная) і паглядзелі ў яе. У гэты час «вораны».развярнуліся і сталі ў рад. Адзін падышоў, адшчапіў будку і давай выводзіць адтуль людзей са звязанымі рукамі. Я думаю, штб гэта яны тут будуць рабіць? Аднаго як развязалі, дык ён адразу на калені ўпаў, рукі склаў і як залямантуе: «А людцы мае, а Божа ж мой, а за што ж мяне, скажэце!? А ў чым жа я вінаваты?!»
Пытанне: «На якой мове крычаў, на беларускай ці на рускай?» — «Гаварыў так, як мы ў Цне, па-беларуску. Гляджу, аж яны іх да ямы падвялі і з наганаў у патыліцу «шпок-шпокшпок»... I людзі ў яму падаюць, падаюць. Я ажно вочы заплюшчыла. Такі жах мяне апанаваў. Я ж ніколі не думала, што людзей могуць забіваць. Так было страшна, што я проста губляла свядомасць, млела, мяне трэсла. А яны ўсё страляюць, выводзяць і страляюць. Засталіся два чалавекі. Вымаляюцца. Яны ім рыдлёўкі ў рукі — засыпайце. Пазасыпалі. А тады яны і гэтых... застрэлілі. Потым ужо самі ўзялі ў рукі рыдлёўкі і іх прысыпалі трохі».
Пытанне: «Ці былі між людзей жанчыны?» — «Былі, бачыла, былі. I бацька мой казаў, а ён часта сюды зазіраў, што ў пяску на ямах жаночыя грабушкі валяліся». — «Як былі адзетыя гэтыя людзі, па-гарадскому ці па-вясковаму?» — «Цяжка сказаць, неяк і не памятаю; проста адзетыя,».— «Па колькі выводзілі чалавек з машыны?» — «Выводзілі партыямі па 6—8 чалавек. Рукі звязаныя назад. А перад ямай, перш чым забіць, —развязвалі.» — «А колькі партый выводзілі з адной машыны?» — «Добра не памятаю: можа, па дзве». — «Што яны адказвалі на лямант людзей, на іх пытанні?» — «А нічога не адказвалі. Ніякіх размоў. Людзі крычалі, прасіліся, а яны сваю справу рабілі. Толькі: «Становнсь! Становнсь! Становнсь! Становнсь! — і ўсё». — «I ніхто не спрабаваў вырвацца, супраціўляцца, уцячы?» — «Не, ніхто. А куды ты ўцячэш? Наперадзе яма, а ззаду яны са зброяй. Куды ўцячэш? У яму? Яны і жывога цябе засыплюць. Так і было. Як вечарам настраляюць, то на раніцы зямля дыхае. Бацька не раз бачыў, як
зямля варушылася, настаяшча дыхала. Ён надта гэта ўсё браў да сэрца і перажываў. Казаў: «Божа, што творыцца — зямля дыша. Бывала, прыйдзе вечарам і кажа маме: маці, устань. Ты ж выйдзі, паслухай, як людзі плачуць. Паслухай, як крычаць. Мама выйдзе — і мы, дзеці, бяжым за ёй, і мы чуем тыя крыкі. Просяцца людзі: спасіце, за што, я не павінна — калі жанчына, мужчына — за што мяне, я не ў чым не вінаваты, за што мяне, скажыце, хоць бы я ведаў віну, за што мяне? Дык, ведаеце, і мы наплачамся разам. Мы думалі, што там мучылі іх». (Дарэчы, тое, што людзі дапытваліся сваёй віны, сведчыць пра тое, што іх забівалі без суда. — З.П.)
Пытанне: «Расстрэльвалі ўсе ўчатырох ці як?» — «Не, удвух. Двое з наганамі стаялі па баках ямы «на чаку», а двое падводзілі і стралялі». — «Скончылі страляць — што потым? Пра што яны гаварылі?» — «Нічога не гаварылі. Пазачынялі гэтыя «крумкачы», адправілі, селі ў «эмку» і следам паехалі. Выскачыла я адтуль, паляцела ў жыта, заблудзілася, наплакалася, да хаты не магла трапіць, нешта са мной сталася. Потым па начах усхоплівалася, крычала. Колькі мяне мама пацягала па тых бабках, знахарках. Я і цяпер, як успомню тое, мяне агортвае жах, дзікі жах...»
Зазваніў тэлефон. Жаночы голас прасіў аб спатканні і душыўся ад плачу. Забілі бацькоў... тату і маму.. у тым лесе...
Успамінае мінчанка Галіна Сцяпанаўна Жукоўская (па мужу Сідзякіна, 1924 г.нарадж.). Бацька яе, Сцяпан Іванавіч, нарадзіўся і жыў да 1932 года ў Цне. Потым пабудаваў хату на вуліцы Цнянскай у Мінску і пераехаў з сям’ёй у горад. Меў эканамічную адукацыю, працаваў планавіком па сацыяльнаму забеспячэнню ў Доме ўраду. Маці — Соф’я Адамаўна Саковіч — хатняя гаспадыня, абсалютна непісьменная, не магла распісацца. 31 кастрычніка 1937 года ў тры гадзіны ночы загула машына, спынілася і ў дом уваліліся энкавэдзісты. «Тады людзей забіралі па начах, — кажа Галіна Сцяпанаўна, — і ўсе слухалі, ці не гудзе машына, былі нагатове».! вось загула... Перапаролі хату, без панятых, без прад’яўлення абвінавачванняў ці якіх-небудзь дакументаў, нічога не тлумачачы. Забралі пашпарты, усе фатаграфіі і сказалі
Курапаты:
Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.
19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг	вязень ГУЛАГу
у Курапатах.	паэт Павел Пруднікаў.
19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства памяці ахвяраў сталінізму
«Мартыралог Беларусі»
Насуперак прошукам наменклатуры ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.
30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды Уверсе: народ.
Унізе: супроць народа.
Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі»
Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.
30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».
збірацца. «Мама пайшла ў тапачках, хоць была ўжо халодная восень»,— успамінае Галіна Сцяпанаўна. Ей было тады 13 гадоў. У тую ноч яна асірацела. Прыйшлі, забралі і павялі навек. Ніякіх тлумачэнняў і ніякіх звесгак, толькі пракляцце члена сям’і ворага народа ўпала на галаву.
Назаўтра кінулася ў НКУС. Масы людзей. Доўгія чэргі да следчых стаяць па некалькі сутак. Начавала ў калідорах у чарзе, каб потым пачуць дзяжурны адказ: высланы на 10 гадоў без права перапіскі. Хадзіла і выстойвала тройчы. Апаратчык нават у спіскі не глядзеў, адказваў як заведзены ўсім адно і тое ж. Яны спадзяваліся, не ведаючы, што іхніх блізкіх і родных ужо расстралялі.
Па звестках, атрыманых мною ад сведкаў, расстрэльвалі ў Курапатах спецыяльныя каманды. У іх складзе былі, па словах Галіны Сцяпанаўны, і свае, мясцовыя. Адзін з іх нарадзіўся і жыў ў Цне. (Паколькі вядзецца следства, прозвішча не называю. Пазначым яго крыптанімам «Н».) Працаваў ахоўнікам у НКУС у Мінску. Заўсёды хадзіў на працу па Цнянскай, паскрыпваючы партупеяй. Спатыкаючы маленькую Галю, глядзеў на яе з лютай злосцю. Сваіх, цнянскіх, ён ведаў. У вёсцы не раз выхваляўся, што Жукоўскіх ён «сам стрелял» на Бродзе. Пахваляцца забойствамі «ворагаў народа» (хоць гэта было і забойства ў патыліцу) лічылася за гонар. Некаторыя дзяўчаты імкнуліся выйсці замуж за энкавэдзістаў... «Рожа, грубая рожа, — успамінае пра «героя» Галіна Сцяпанаўна, — не твар, а нейкая доўгая, нялюдская фізіяномія. У 1960-х гадах я яго хацела знайсці, думала, што ён жывы яшчэ. Здаецца б, я яго разарвала за маіх бацькоў».
Пытанне: «Ён жыве ці памёр?» — «Памёр у 1954 годзе... А колькі нацярпелася паніжзнняў, голаду. На працу нідзе не магла ўладкавацца. У 1947 годзе прынялі машыністкай у ваенную часць. Напісала, што бацькі памерлі. Выклікаюць у контрразведку. Сядзіць такі рыжы хам, фізіяномія чырвоная: Где твон роднтелн, ё.т.м.? — І пісталет на стол. Гэта вы мне скажыце, дзе мае бацькі, — адказваю. — Што вы мяне пытаеце? Дзе вы іх падзелі? — йдн! Тут жа мяне выгналі з работы».
Пытанне: «Ці быў яшчэ хто-небудзь у НКУС з мясцовых,. акрамя «Н»?» — «Называюць яшчэ нейкага з Зеляноўкі (вёска
ўжо не існуе — З.П.) Казалі, што той нават адзежу з забітых здымаў і прадаваў за гарэлку».
Вядомы яшчэ прозвішчы двух забойцаў. Абодва ўжо памерлі. Адзін у Расіі, другі быў жанаты на тутэйшай і пахаваны ў нас. Думаю, пайду хоць на жонку яго пагляджу. Мяккая мэбля, дываны і т.п. мяшчанскія радасці. На фатаграфіі класічная фізіяномія забойцы-сгалініста. Што чакаў, тое і ўбачыў. Аж не верыцца. «Муж работал в НКВД», — паведамлена было мне. 3 размовы адчуў, што ўсё яна ведала, чым ён займаўся, а вось жа выйшла замуж. Што ж, на тых матрацах з чалавечых валасоў, што гітлераўцы рабілі, павінен быў таксама нехта спаць.