Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Хочам назваць прозвішчы хлопцаў, якія дапамаглі нам у нялёгкім даследаванні. Гэта Ігар Бага .(ён ужо скончыў школу і працуе мулярам) і вучні 171-й школы Мінска Віктар Пятровіч і Аляксандр Макрушын.
Другая яміна-магіла была закранута ў час пракладкі газавай траншэі па вяршыні ўзгорка-грады праз Курапаты. Магіла невялікая, размешчана была ўбаку ад былога праезду. У час эксгумацыі яе, пэўна, «прапусцілі», (Прамерана лінейкай. Дакладны калібр нагана 7,62 мм. — З.П.)
забыліся раскапаць. Рабочыя БМУ «Белспецмантаж» Дзяржкамгаза БССР і потым дзеці выявілі тут косці і 15 прастрэленых чарапоў, 20 пар скуранога абутку і галёшаў. Сярод абутку — рэшткі жаночых туфляў. На галёшах клеймы айчынных фабрык і дата — 1939 г. На адным галёшы кляймо рыжскай фабрыкі і надпісы па-латышску. Дата — 1939 г. Зразумела, што гэта магіла 1940 года, дзе сярод іншых быў расстраляны латыш (з Латвіяй, здаецца, тады галёшамі не гандлявалі).
Пра раскопкі быў складзены адпаведны акт і паведамлена ў Бараўлянскі сельсарет. Старшыня сельсавета Сяргей Іванавіч Чачанец паставіўся з разуменнем да звестак пра магілы. расстраляных. Была нават створана камісія для высвятлення акалічнасцей і перазахавання чалавечых рэшткаў, а косці сабраны ў спецыяльна зробленую труну.
Цяпер перш за ўсё трэба змясціць адпаведныя надпісы ля Курапат з інфармацыяй пра гэтую мясціну, каб людзі ведалі, што яна не для пікнікоў і адпачынку. He думаем, што эксгумацыя ўсіх магіл, мяркуючы па тым, што выяўлена, была праведзена ў 1940-х гадах акуратна, да канца. Напэўна, там яшчэ ляжаць на дне глыбачэзных ямін тысячы забітых.
Неабходна таксама зрабіць публічнае перазахаванне адкапаных рэшткаў і падумаць пра помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій на гэтым месцы.
Асобная тэма — пра дараванне і пакаранне, няхай чытач пра гэта падумае сам. Мы мяркуем, што няма даравання за генацыд. На тых, што рабілі такое, не павінен распаўсюджвацца тэрмін даўнасці. Калі трапляеш у глыбокую і халодную трохметровую яму, усланую трупамі, бярэш у рукі слізкую падэшву ад маленькага, не больш за 34 памер жаночага туфля, — разумееш гэта адназначна.
...А яны яшчэ спрабуюць казаць пра нейкія «прынцыпы».
«ЛіМ», 1988, 3 чэрвеня
ШУМЯЦЬ НАД МАГІЛАЙ СОСНЫ...
Дазволю сабе падзяліцца з чытачамі «ЛіМа» некаторымі вынікамі археалагічных раскопак.
Павінен адразу сказаць, што праведзеныя даследаванні не далі нічога прынцыпова новага ў параўнанні з вынікамі першых раскопак, зробленых у пачатку мая гэтага года, пра якія напісана ў артыкуле «Курапаты — дарога смерці». Гэта абумоўлена добра вядомай археолагам заканамернасцю, што для высвятлення сутнасных характарыстык аднатыпнага помніка (у дадзеным выпадку магільніка) дастаткова даследаваць яго частку (пажадана ў розных месцах). Гістарычны факт масавых расстрэлаў насельніцтва ў Курапатах, учыненых сталіністамі ў 1937 —1941 гадах, быў высветлены адразу. Наступная выбарачная эксгумацыя археалагічным метадам толькі пацвердзіла яго на больш высокім навуковым узроўні. Раскопкі і эксгумацыю неабходна было зрабіць таксама, каб правесці крыміналістычную экспертызу, атрымаць безумоўныя юрыдычныя аргументы і доказы ў крымінальнай справе, якая павінна прадугледжваць высвятленне характару злачынства, асоб вінаватых, пацярпелых, прад’яўленне абвінавачвання і перадачы яго ў суд.
Археалагічныя даследаванні праводзіліся шурфамі, раскопамі і траншэямі ў трох канцах тэрыторыі пахаванняў. Усяго зроблена 7 раскопаў і 1 шурф (нумарацыя агульная). Ва ўсходнім канцы на паўночным схіле ўзгорка (грады), парослага рэдкім яловым лесам, былі распрацаваны раскопы №№1—3. Раскопы №№5 і 6 раскапаны на паўднёвым баку Курапатаў (Броду) прыблізна на адлегласці 200 метраў на паўднёвы захад ад раскопаў №№1—3, бліжэй да кальцавой дарогі. Раскоп №8 закладзены на адлегласці прыблізна 75 і 160 м на паўночны захад ад раскопаў №№1—3 на паўночным краі ўзвышанага месца.
Раскопкі праведзены рыдлёўкамі па пластах з ручной пераборкай грунту і даследаваннем яго металашукальнікам, з фіксаваннем глыбінь, характару і колеру запаўнення магіл, назіраннем за стратыграфіяй. 3 гэтай мэтай пахаванні спачатку даследаваліся скрыжаванымі
траншэямі. Па лініях траншэй былі зроблены чарцяжы падоўжных і папярэчных профіляў (разрэзаў) пахаванняў у маштабе 1:20
Выбарка і пераборка грунту запаўнення магілаў працягвалася да з’яўлення пласга пйхаваных па усёй плошчы раскопаў. Потым адбывалася зачыстка гэтага пласта ад пяску, што рабілася савочкамі, нажамі і шчоткамі і давала магчымасць выявіць сітуацыю верхняга ўзроўню пахаваных. Пасля гэтага рабілася фіксацыя глыбінь, індывідуальных знаходак, чарапоў, абутку і касцей, адзення, здымаўся план (схема размяшчэння асноўных знаходак і рэштак нябожчыкаў) у маштабе 1:20, раскоп фатаграфаваўся на фотаплёнку (а крыміналістамі яшчэ і на відэастужку).
Калі была закончана гэтая праца, тады сумесна з медыкамі-экспертамі пачыналі разборку пласта пахаваных. Пры гэтым фіксаваліся ўсе індывідуальныя знаходкі, чарапы, абутак і рэшткі адзення, адзначаліся месцы і глыбіні іх месцазнаходжання. Усе знаходкі з пласта і неабходныя рэшткі пахаваных пасля апісання іх і фіксавання на плане археолагамі забраны медыцынскімі экспертамі і крыміналістамі для экспертызы.
Ва ўсіх раскапаных пахаваннях выяўлена аднолькавая карціна. Магілы запоўнены пяском да глыбіні 1,80—2,00 м. 3 гэтай адзнакі залягае суцэльны пласт касцей, чарапоў, струхлелай вопраткі, абутку. Таўшчыня гэтага пласта ў цэнтры магіл ад 0,20 да 0,70 м. Адпаведна і глыбіня магільных ям ад 2,00 да 2,75 jh. Прытым характэрна, што па краях пахавальных ям чарапы і косці ляжаць ужо на ўзроўні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні, а ў цэнтры, як ужо адзначана, — 1,80—2,00 м. Розніца ва ўзроўнях пахавальнага пласта паміж краямі і цэнтрам складае ў асобных пахаваннях больш 1,00 м, і ўвесь пласт касцей уяўляе сабой глыбокую лейку. Па краях гэтай «лейкі» размешчаны, як правіла, чарапы. У цэнтры, унізе «лейкі» ўсё перамешана: абутак, косці, сатлелае адзенне; палажэнні шкілетаў парушаны, тут не хапае, як правіла, чарапоў і асобных касцей, пазваночнікі рассыпаны на асобныя пазванкі, да таго ж іх мала, шмат якія галёшы, чаравікі, боты не звязаны з касцьмі і валяюцца асобна. Некаторыя экземпляры абутку знойдзе-
ны вышэй у пясчаным грунце запаўнення магілы, тут жа выяўлена шмат выстраленых гільз ад нагана.
Пра што гэта кажа і чаму ўтварылася такая сітуацыя? Утварылася яна ў выніку даўнейшай эксгумацыі, раскопак магіл і выбаркі касцей, калі нехта, як мы ўжо пісалі, «замятаў сляды».
Ранейшая эксгумацыя была праведзена неахайна, абы-як. Косці не выбраны да канца, пакінуты на дне і па баках. Гэта здарылася таму, што контуры магільнай ямы і ямы раскопкі не супадалі. Раскопвалі прыблізна, у асноўным па цэнтры. Яма раскопкі была, як правіла, меншая за памеры магілы. Акрамя таго, капаючы, зыходзілі «на конус». Таму пакінулі косці па краях магіл. Зразумела, што капалі без аніякай разумнай методыкі, без зачысткі пласта пахаваных. У такім выпадку раскопка вядзецца ўсляпую, пясок пры рабоце пастаянна абсыпаецца і накопліваецца на дне, што абцяжарвае знаходжанне і выманне касцей, стварае Ыюзію канца пахавання, асабліва на заглыбленні каля двух метраў, калі робіцца цяжка кідаць наверх рыдлёўкай і спрацоўвае стэрэатыпнае ўяўленне аб сгандартнай глыбіні магіл (2 м). А яны, як бачым, былі глыбейшымі.
Аналіз стану рэштак пахавальных пластоў, адкрытых у нашых раскопках, прыводзіць да высновы, што людзі, якія непасрэдна капалі і рабілі раней эксгумацыю магіл у Курапатах, не былі зацікаўлены ў сваёй працы, рабілі яе абы-як і нават «халтурна», нядобрасумленна. Так працуюць звычайна пад прымусам. Усё гэта вымушае паставіцца з увагай да звестак, што ў 4О-х гадах пасля вайны тут «капаліся» салдаты. Можна б было знайсці і сведкаў тых раскопак. Тэарэтычна гэта магчыма пры ўмове, вядома, што сталіністы іх пакінулі жыць.
Адназначна ўстанавіць факт эксгумацыі і ранейшых раскопак пахавання можна толькі археалагічным метадам, астатнія метады (медыцынскі аналіз і т.п.) маюць дапаможнае значэнне. Таму археалагічная праца была праведзена надзвычай пільна. Прыкметы ранейшай эксгумацыі вельмі наглядна былі відаць пры даследаванні пахавання №5, якое залічана намі ў разрад сярэдніх па памерах (4,00x3,10 м). На папярэчным разрэзе
добра выяўлена стратыграфія пластоў і контуры дзвюх ям. Знешні контур адпавядае межам першапачатковай магільнай ямы; унутраны — межам ямы даўнейшай эксгумацыі. Яны нібы «ўстаўлены» адна ў адну. Несупадзенне па шырыні складае 0,55 м. Вось у гэтым зазоры ля сценкі магілы і выяўлены верхні ўзровень пласта пахаваных, пакінуты пры даўнейшай выбарцы. Косці залягаюць тут на глыбіні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні. Аднак дзённая паверхня перадваеннага часу, калі ўзнікла пахаванне, была на 0,20 м ніжэй, штодобра відаць на профілі (сценцы) раскопа. Падвышэнне на 20 см атрымалася за кошт выкінутага з магілы пяску тады, калі капалі яму. Значыць, скажаце вы, пахаваныя знаходзіліся на глыбіні 0,50 м? Так, у той час, калі рабілася эксгумацыя 40-х гадоў, яны былі на гэтай глыбіні. Але сама магіла была настраляна амаль да верху. Трэба ўлічыць, што пасля таго, як спарахнела адзежа і згнілі целы, пласт пахаваных апусціўся ніжэй, як мінімум на 20—30 сантыметраў. Вось тут і ўспомнім паведамленні людзей і відавочцаў, што магілы з расстралянымі прысыпалі зверху пластом пяску таўшчынёй не болып 20—25 см. Супадзенне звестак з вынікам даследавання відавочнае.
Усе археалагічна даследаваныя намі пахаванні, у якіх выяўлены сляды папярэдняй эксгумацыі, мелі западзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Тым часам усе існуючыя на сённяшні дзень пахаванні ў Курапатах характарызуюцца аналагічнымі западзінамі. Адсюль вынікае, што западзіны на магілах утварыліся пасля папярэдняй эксгумацыі і недастатковай іх засыпкі малой колькасцю грунту (паколькі з іх быў выбраны значны аб’ём пахавальнага пласта нябожчыкаў). Такім чынам можна зрабіць заключэнне, што ўсе выяўленыя на сённяшні дзень пахаванні ў Курапатах падвяргаліся раней раскопцы і эксгумацыі.
Амаль ва ўсіх адкапаных чарапах (312 шт.) выяўлены кулявыя прастрэлы, як правіла, на патыліцы, часта па дзве і нават тры адтуліны. Ёсць таксама бакавыя прастрэлы і прастрэлы ззаду «пад чэрап». Магчыма, некаторыя ахвяры вырываліся, тады стралялі як прыйдзецца, а, мажліва, тут відаць розныя «почыркі» забойцаў.