Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
«Службовая ўлада» вядзе дакументацыю, пакідае сьведчаньні сваёй дзейнасьці. Ценявая ступень улады кіруе, дае ўказаньні, распараджаецца кадрамі, але не пакідае за сабой ніякіх канкрэтных дакументаў, што дае магчымасьць пры любых паваротах ці правалах справы застацца ў цяні, знайсьці казла адпушчэньня ў «службован ступені», а пры посьпеху — усё прыўлашчыць сабе. Ужо ў самой структуры бюракратычнай сістэмы закладзены
механізм хлусьні, ашуканства людзей. Такі сьвет гэтай двухступеннай ложы партыйнай алігархіі, якая можа паразітаваць толькі пры адной умове — адсутнасьці прыватнай уласнасьці і права асобы на прыватную уласнасьць.
Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці ёсьць аснова ідэалогіі марксізму; у гэтым яго найвялікшая шкода для грамадства. Ідэя злачынная, бо пазбаўляе чалавека свабоды. Інстытут уласнасьці створаны ў выніку пстарычнага разьвіцья чалавечай цывілізацыі. Гэта сацыяльная прастора чалавека, што стымулюя яго працу і творчасьць для сябе і для грамадства, дае яму жыцьцёвую перспектыву і спараджае пачуцьцё абавязку. Чалавек без уласнасьці ператвараецца ў люмпена. Ён здольны толькі спажываць і разбураць.
Марксізм адзін зь відаў сацыяльнай утопіі. (У Савецкім Саюзе, праўда, дзякуючы антычалавечым намаганьням бальшавікоў была ажыцьцёўлена ўтапічная мадэль грамадства хутчэй па Томасу Мору, чым па Марксу). Аднак, ведама, што ніякая ідэя, ніякая справа ніякімі метадамі не будзе рэалізавана, калі за ёй не стаіць грамадзкі інтарэс нейкай вялікай і дастаткова ўплывовай сацыяльнай групы людзей. Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці магло быць успрынята толькі люмпенам і асацыяльнымі пластамі грамадства, адчужанымі ад уласнасьці як сродкаў вытворчасьці. Такой асацыяльнай, магутнай і вялікай праслойкай у Расійскай імперыі была бюракратыя. Марксізм, які разьвіваўся ў карпаратыўных (партыйных) структурах, аб ектыўна выяўляў гістарычныя інтарэсы оюракратыі, прыватнай уласнасьцю якой зьяўляецца дзяржаўная ўлада. Балыпавізм, як найбольш агрэсіўная люмпенізаваная палітычная сіла, зьнішчаючы носьбітаў уласнасьці (важнейшай уласнасьці — зямлі), расчысьціў шлях для бюракратыі.
Адмяніўшія прыватную ўласнасьць і абдзяржавіўшы яе, бюракратыя ўпершыню ў гісторыі заваявала абсалютную палітычную, эканамічную і духоўную ўладу над грамадствам. Улада гэтага класа, «сродкамі вытворчасьці» якога зьяўляецца дзяржаўная структура і сістэма ўлады, а прыватнай уласнасьцю сама дзяржава, яго ўлада стала саман жорсткай, самай бязьлітаснай, самай разбуральнай,
а ідэалогія (y дадзеным выпадку марксізм-ленінізм) і палітычныя органы самымі бесчалавечнымі.
Зьнішчаны былі асновы сацыяльнага чалавечага быцьця, перапынена эстафета свабоднага разьвіцьця асобы. Сьвет сацыяльнай сістэмы бюракратызму, дзе няма ўласьніка і вольнага чалавека, аснованы не на натуральных працэсах творчага разгортваньня грамадства, а на працэсах штучных, у грунце якіх прымус (што рэалізуецца сістэмай) і хлусьня (якая ажыцьцяўляецца ідэалогіяй). Прымус і хлусьня — вось генератары руху, дакладней, існаваньня бюракратычнай цывілізацыі камунізму. Яна прыводзіць да дэградацьгі чалавецтва. u
Адносіны да ўласнасьці бюракратыя выяўляе, так бы мовячы, на «відавым» узроўні, альбо, як казалі марксісты, на «класавым». Бюракратыя, будучы ва ўладзе, ніколі не дапусьціць прыватнай уласнасьці, асабліва на зямлю, усьведамляючы небясьпеку для свайго карпаратыўнага сацыяльнага існаваньня. Калі мы з гэтага гледзішча прааналізуем паводзіны савецкай партакратыі, то стане зразумелай яе непрымірымасьць да прыватнай уласнасьці, асабліва ў такой кансерватыўна-камуністычнай рэспубліцы, як Беларусь. Тым часам ніякая дэмакратычная палітыка, ніякія палітычныя праграмы не будуць мець істотнага значэньня, калі не вырашацца гэтыя два пытаньні — дзяржаўная незалежнасьць і ўласнасьць на зямлю. Бюракратычнае грамадства не скранецца зь месца.
Цяжка ўсьведаміць, але Беларусь на сёньняшні дзень стала рэспублікай без сацыяльнай персьпектывы. Камуністы ў каторы раз закрылі яе. Потым жыцьцё, вядома, прымусіць дазволіць прыватную ўласнасьць на зямлю, але страты ўжо будуць вельмі вялікія. Цана ім — марнаваньне працы, прагрэсіруючая адсталасьць, зьбядненьне і залежнасьць ад іншых дзяржаваў. Калі ў гэты перыяд будзе падпісаны яшчэ і гарбачоўскі саюзны дагавор — становішча беларускага народа можна будзе параўнаць з самазабойствам.
He трэба толькі ставіць рытарычныя пытаньш накшталт: «няўжо яны гэтага не разумеюць?» Пытаньні бессэнсоўныя. Бо для партакратычнай бюракратыі не існуюць гуманістычныя каштоўнасьці народа, нацыі, свабода і правы чалавека. Бюракратыя па прыродзе сваёй
касмапалітычная. Для яе ўласныя карпаратыўныя інтарэсы вышэм, за народныя і тым больш за гуманістычныя каштоунасьці.
На жаль, усе сродкі інфармацыі і паслужны корпус журналістаў на Беларусі ў руках КПСС. Абалваньваньне народа тае поўным ходам. Для яго, кажуць, напрыклад, што БНФ за роспуск калгасаў і саўгасаў, каб зямлю прымусова раздаць сялянам. Нават спрачацца пачынаюць самі з сабой, «дескать», як гэта насільна раздаваць зямлю, прымусовая дэкалектывізацыя? Камуністы, аднак, цудоўна ведаюць пазіцыю Народнага Фронта. БНФ за ўсе формы уласнасьці, за права ўласнасьці на зямлю, за прыярытэтнае разьвіцьцё вёскі. Селянін павінен мець права атрымаць, калі захоча, зямлю ва ўласнасьць бясплатна і навечна. Дзяржава павінна спрыяць сялянскай гаспадарцы. Але, як ужо адзначана, у праве ўласнасьці на зямлю закладзена свабода селяніна і канец камунізму. Таму і хлусяць наменклатурныя латыфундысты, таму і скажаюць патрабаваньні БНФ, каб ашукаць народ.
Я ўжо не кажу пра партыйную агітацыю за гарбачоўскі саюзны дагавор і супраць незалежнасьці і свабоды Бацькаўшчыны. Тут ужо проста палохаюць беднага нявольніка. Як гэта мы без Масквы? Хоць пытаньне стаіць інакш — як гэта Масква без нас? He можа, аказваецца.
ракетныя базы паставіла з 44 існуючых у СССР, заняла дарогі, лясы, палі, нават радыяцыі не баіцца. Бедны « прут». Як яму цяжка. Пэўна, калі беларус разьбярэцца, што да чаго, тады ўсё і вырашыцца. Хутчэй бы ўжо разабрауся.
БАГАСЛАВЕНЬНЕ РЫЦАРУ
Багаславёны клён
Пад ліпеньскім дажджом Непранікнёны — Прытулак жабраку.
Багаславёны рыцар на шляху
I конь яго
Залатагрывы, агнявы, Багаславёны.
I Вільня
Тройчы будзь, мая, багаславёна!
Скачы, ваяр, Гані за здрадай!
Імчы, ваяр, пад сьпеў Пагоні I прынясі свабоду.
1988 г.
Інтэрв’ю часопісу «Внраж», дадзенае ў пачатку 1991 г.
— Зянон Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, коратка аб сабе. У якім матэрыяльным становішчы прыходзіцца жыць, ці маеце такія звычайныя сучасныя атрыбуты дабрабыту, як дача і аўтамабіль? Калі не, то па якой прычыне такая сціпласць — гэта. рыса Вашага характару, даніна модзе, ці ва ўмовах існуючага ладу большага дасягнуць нельга?
— Нарадзіўся ў 1944 годзе на Віленшчыне (цяпер Горадзеншчына). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральнамастацкі інстытут. Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй тэатра. 3 1976 года пасьля чарговых адміністрацыйна-палітычных рэпрэсій зьмяюў прафесію, займаюся археалогіяй і гісторыяй Беларусі. Працую старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. Дачы і аўтамабіля не маю і не імкнуся мець: гэта вышэй за мае матэрыяльныя магчымасьці і ніжэй за інтарэсы.
Кожны божы чалавек павінен мець мінімум у жыцьці: мець, што есьці, мець, што адзець і абуць, і мець, дзе жыць. Тысячы людзей у нас гэтага не маюць. Да 1980 года не меў і я. Нішто так не прыгнятае, не душыць і не калечыць чалавека, гэта калі ён галодны, бяздомны і несвабодны. Нездарма бальшавікі адразу пачалі будаваць сваё панаваньне на гэтых прынцыпах. У нэндзы таталітарная ўлада можа існаваць вечна.
Бальшавікі парушылі дыялектычнае адзінства роўнасьці людзей, ліквідавалі іх фактычную няроўнасьць і стварылі грамадзкую сістэму з псіхалогіяй эгалітарызму, калі раўненьне ідзе не на багацьце, а на беднасьць, не на ідэал, а на стандарт, не на духоўнасьць. а на шэрасьць, не на арыгінальнасьць, а на пасрэднасьць. Раўняць, як вядома, можна толькі па ніжэйшым, а не па вышэйшым. Таму людзей, грамадства нельга і немагчыма выроўніваць. Выроўніваць можна правы, умовы, магчымасьці.
Бальшавікі ж пачалі «раўняць» са зьнішчэньня ўсіх багатых, усіх іншадумцаў, потым усіх уласьнікаў (сялян, так званых «кулакоў», «буржуяў»), потым ліквідавалі ўвогуле ўласнасьць, рынак, таварную вытворчасьць і
сканцэнтравалі ўсё ў руках дзяржавы, якая стала іх адзінай і абсалютнай прыватнай уласнасьцю. У выніку стварылі лагерную сістэму грамадства ("соцналнстнческнй лагерь"), заснаваную на прымусе, хлусьні, беднасьці і бяспраўі людзей, сістэму, якая не здольная самаразьвівацца, закзнамерна вядзе да застою, дэградацыі і распаду культуры. Гэтую сістэму нельга гуманізаваць, палепшыць. Яна не рэфармуецца, як не рэфармуецца КПСС — форма ўлады гэтай сістэмы.
Так можна адказаць на пытаньне, чаго можна дасягнуць «ва ўмовах існуючага ладу». Камунізм — гэта сьмерць культуры, распад грамадства. Гэта сатанінская пастка для чалавецтва, сьмяртэльная хвароба, зь якой няпроста выздаравець.
— Ці ёсць у Вас вольны час, як яго праводзіце?
— Вольны час быў толькі ў маладосьці. Да 1988 года яшчэ можна было вар’іраваць клопаты і заняткі і такім чынам пазбаўляцца ад стамленьня і руціны. Цяпер катэгорыя «вольны час» сьціснулася, як шагрэневая скура.
— У пачатку размовы Вы ўжылі выраз «божы чалавек». А самі Вы чалавек набажны й/ не? Вашы адносіны да рэлігй?
— Я катадік. Лічу сябе веруючым хрысьціянінам. Аднолькава адчуваю сябе сярод вернікаў усіх хрысьціянскіх канфесій на Беларусі — праваслаўных, католікаў, уніятаў, пратэстантаў-свангелістаў. Усіх нас павінна аб’ядноўваць хрысьціянская вера, наша народная гісторыя, культура і Бацькаўшчына-Беларусь.
— Вы ўзвалілі на свае плечы цяжкую і няўдзячную ношу палітычнага лідэра. Чым гэта тлумачыцца — імкненнем да славы і пашаны, ці гэта звычайны алыпруізм з гуманных і патрыятычных пабуджэнняў?
— Рэпутацыю «лідэра» мне ў значнай ступені сгварылі камуністы, разам зь ярлыкамі, ввдома. Што датычыць «лідэрсгва», то я адношуся да яго з унутраньім недаверам, бо, каб быць палітычным лідэрам, трэба любіць палітыку. Я лічу палітыку апошнім заняткам, хоць усё жыцьцё прыходзілася сунуць у яе hoc, а цяпер яшчэ горай — увесь там. Каб вы лепш зразумелі маё становішча, раскажу прыпавесьць.