Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

А спадар Блікс тым часам выступіў на сесіі Вярхоўнага ' Савета БССР у сваім завуаляваным стылі і сарваў апладысменты. Якая прадбачлівасць.
Нарэшце ўспомнім, як нам прыдумалі 35-бэрную канцэпцыю, каб прадаўжаць эксперымент. Пад націскам грамадскасці яе пахавалі (амаль пахавалі). Тады прыдумалі льготы тым, хто жыве там, дзе з-за радыяцыі жыць нельга. Далі павышаную аплату. Толькі каб ты там жыў, беларус, толькі каб затрымаць цябе на той смяртэльнай зямлі... I так будзе без канца, пакуль мы не зразумеем ўсё і не станем змагацца ўсімі цывілізаванымі сродкамі за сваю будучыню.
— Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Вашы адносіны да гэтага дакумента? Ці можналічыць, штопасля прыняцця Дэкларацыіўтварылася якасна новая сітуацыя? Чым яна вызначаецца, і ў якім напрамку будуць разгортвацца падзеі ў бліжэйшы час?
— Парадокс нашай сітуацыі ў тым, што дэкларацыю аб суверэнітэце вымушаны былі прымаць тыя, каму ён не патрэбны, хто пра гэты суверэнітэт дагэтуль ніколі не думаў...
Дэкларацыя ў цэлым мае шмат станоўчага. I калі б у нас была народная ўлада і адпаведны палітычны ўзровень насельніцтва, прыняцце такога дакумента азначала б надзвычай важную і станоўчую для народа падзею — дзяржаўную самастойнасць і незалежнасць ад СССР. У нашых жа варунках акт незалежнасці Беларусі ў асноўным ніхто не заўважыў і не зразумеў, у тым ліку і самі вярхоўныя заканадаўцы. Сітуацыя трагікамічная, якая сведчыць, што на сённяшні дзень Дэкларацыя — пустая паперка, не больш. Але ад нашага грамадства залежыць, якой яна стане потым. Дэкларацыя прынятая, і гэта факт. Цяпер беларускі народ мае магчымасць змагацца за рэальнае ажыццяўленне суверэнітэту рэспублікі.
— Нягледзячы на настойлівыя прапановы і нават патрабаванні, Вярхоўны Савет так і не зарэгістраваў Беларускі Народны Фронт. Чым вы гэта тлумачыце?
— Паталагічным страхам КПСС згубіць уладу. Пытанне аб рэгістрацыі БНФ, узнятае на сесіі 28 ліпеня, канчаткова не было вырашана. Памятаеце, аб’явілі перапынак, пасля якога многія дэпутаты-камуністы разбегліся і не стала кворуму. Закрыццё сесіі перанеслі на 31 ліпеня, а перад гэтым засядала бюро ЦК КПБ — рашалі, як закрыць сесію, каб не зарэгістраваць БНФ.
31 ліпеня на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета я паставіў пытанне аб разглядзе маёй заявы пра рэгістрацыю БНФ, пададзенай яшчэ 10 ліпеня. У адказ Старшыня Вярхоўнага Савета і некаторыя члены Прэзідыума паказалі мне свае спіны.
Я ўжо казаў, што ў палітычным сэнсе рэгістрацыя БНФ нам цяпер не надта і патрэбна. Аднак яна неабходна для нармальнай жыццядзейнасці некаторых нашых структур, напрыклад камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля».
«ЛіМ», 10 жніўня 1990 г.
СТАРАЯ ПАШТОЎКА
(3 цыклу «Старыя фатаграфіі»)
Праз паціну часу 3 таго стагодзьдзя Глядзіць з парыжэлай паштоўкі душа, Поўная хараства
У юным абліччы дзяўчыны. Усьведамляю —
Ужо няма на Зямлі гэтых воч
I цела зышло ў нябыт-.
Састарэла,
Пажоўкла папера, Раскладаецца чорны брамід. Блішчыць серабро сівізной, зьнікаюць адценьні, А душа ўсё глядзіць на людзей
з тых часоў — Цэлы сьвет паўстае
ў імгненьні.
1985 г.
АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ КАНЦЭПЦЫІ ПЕРАХОДУ БЕЛАРУСКАЙ ССР
НА РЫНАЧНУЮ ЭКАНОМІКУ
Выступ на нечарговай другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР (аўторак, 9 кастрычніка 1990 года)
Паважаныя дэпутаты. Паважаныя калегі.
Нашае пакаленьне зьяўляецца сьведкам і гістарычным удзельнікам распаду камуністычнай сістэмы, распаду яе таталітарнай імперыялістычнай дзяржавы — СССР. Як і ўсялякі працэс грамадскага раскладаньня, ён суправаджаецца хваравітымі сацыяльнымі зьявамі, упадкам маралі і культуры, дэградацыяй эканомікі. Гэта не павінна зьдзіўляць, але не можа не трывожыць. Аджылыя камуністычныя партыйна-дзяржаўныя структуры па-ранейшаму зьяўляюцца тормазам усялякага стваральнага разьвіцьця. Мы перажываем стагнацыю палітыкі «перабудовы», дзе найбольш застойным тэзісам стала пытаньне аб пераходзе да рыначнай эканомікі. Пераходзіць да рынку трэба было ўчора. Сёньня ўжо спазьняемся. Мы назіраем зьбядненьне людзей, зьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню, недахоп прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці. Тым часам адна саюзная ўрадавая канцэпцыя пераходу да рынку зьмяняе другую ўрадавую канцэпцыю, адна ўрадавая думка іншую ўрадавую думку і, відаць, што прапановы могуць доўжыцца бясконца, бо ўсе яны ў той ці іншай ступені накіраваныя на прадаўжэньне жыцьця двух паміраючых структур — партыйна-бюракратычнай сістэмы і ўнітарнай дзяржавы СССР.	.
Асабліва прыцягальным для бюракратыі зьяўляецца ўяўленьне аб сумяшчэньні дзьвюх структур — рыначнай і камандава-адміністрацыйнай. Прыдумалі нават тэрмін «рэгулюемая рыначная эканоміка».
Тым часам эканамістам, зьвязаным з навукай, а не з савецкай урадавай палітыкай, добра вядомая аксіёма, шго сумяш
чэньне дзьвюх сістэм — рыначнай і адміністрацыйнай, заканамерна і безадказна прыводзіць да аднаго выніку — да нястрымнага росту сьпекуляцыі, ценявой эканомікі і ўзнікненьня карумпаваны.х мафіёзных групаў, адпаведна — да зьбядненьня большасці людзей. Што мы і назіраем ужо на працягу некалькіх гадоў бюракратычных дэклярацый аб пераходзе да рынку.
А між тым сыіекуляцыю можна падавіць і перамагчы толькі рынкам. I чым больш ён разьвіты, тым лепш. Усялякія ж адміністрацыйна-карныя меры супроць сьпекуляцыі ў такіх варунках не больш чым ілюзія.
Рынак — пагібель для партыйна-бюракратычнай сістэмы. Таму, пакуль існуе гэтая сістэма, ніводная праграма, народжаная ў яе ўрадавым асяродзьдзі, не прывядзе да рынку. Існуе адкрытае тармажэньне; паказваюцца фальшывыя шляхі. На фоне імклівага зьбядненьня грамадства такая палітыка афіцыйных колаў выглядае самагубствам.
Часу ўжо амаль не засталося. Па ацэнках некаторых экспертаў — яшчэ 4-5 месяцаў такога двухсэнсоўнага існаваньня і настане калапс, станпоўнага паралічу гандлю, эканомікі, гаспадаркі, які абернецца голадам для людзей. Вось тады і зьявяцца масьцітыя і маленькія партыйныя «фюрэры» і запатрабуюць надзвычайнага становішча.
Пара канчаткова зразумець, што пераход Рэспублікі да рыначнай эканомікі зьяўляецца жыцьцёвай неабходнасьцю. Тут аб’ектыўны працэс, што рухаецца незалежна ад нашага выбару. Гэты выбар трэба зрабіць чым хутчэй, улічваючы, што суседнія рэспублікі аб’явілі пра свой суверэнітэт, рэальна будуюць сваю незалежнасьць, ствараюць заканадаўчую і структурную базу рынку і апераджаюць нас па ўсіх паказчыках палітычных і эканамічных рэформаў.
Ва ўмовах тупіковага крызісу адміністрацыйнай сістэмы і Дпераджальных працэсаў у суседніх рэспубліках Беларуская ССР, калі яна і надалей будзе фактычна заставацца ў складзе Савецкага Саюзу і не пачне рабіць рашучых крокаў да пераходу на рыначную эканоміку, можа згубіць усе свае гаспадарчыя перавагі, што прывядзе да катастрафічнага зьбядненьня людзей, страты рэсурсаў, да эканамічнай залежнасьці Бела-
русі ад іншых рэспублік і краінаў, што вялікім цяжарам ляжа на беларускі народ.
Трэба элементарна разумець, што Беларусь не можа жыць у ізаляцыі, гэтакім вернападданым востравам сярод свабодных краінаў. Калі суседнія рэспублікі ўводзяць мытную службу і мытны кантроль на сваіх межах з намі, мы не можам не рабіць таго ж самага са свайго боку. Калі суседнія з намі рэспублікі, каб абараніць свой таварны рынак, уводзяць уласныя грошы, мы не можам не ўвесьці сваю нацыянальную грашовую адзінку. Гэта элементарна. Толькі той, хто гэта робіць апошнім, хто спазьняецца, той прайграе. Калі мы гэта тэрмінова не зразумеем, не зробім захады — мы апынемся на каленях. I тады нам, абабраным да ніткі, прадыктуюць умовы існаваньня. Такая будзе цана правінцыяльнасьці і бязьдзейнасьці палітыкі беларускага кіраўніцтва.
Таму першай умовай разьвіцьця рыначных узаемаадносін на Беларусі зьяўляецца суверэнітэт і фактычная дзяржаўная незалежнасьць Рэспублікі ад СССР. Ніякіх кабальных «саюзных» дагавораў з паміраючым і паразітуючым Савецкім Саюзам. Ніякіх дагавораў з учарашнім Гарбачовым.
Сёньня гэта ўжо палітычны прывід. Толькі дзяржаўная незалежнасьць Беларусі, толькі магчымасьць праводзіць сваю незалежную ўнутраную і зьнешнюю палітыку зможа забясьпечыць нармальнае цывілізаванае існаваньне беларускаму грамадству, рэальныя ўмовы пераходу на рыначныя ўзаемаадносіны.
Стварэньне ўнутранага рынку заканамерна прыводзіць да неабходнасьці зьнешнеэканамічных узаемадачыненьняў паміж дзяржавамі на аснове роўнага партнёрства і ўзаемавыгады. Толькі ў вольных суверэнных народаў, суб’ектаў гісторыі, узьнікаюць імкненьні да эканамічнай інтэграцыі і ўзаемадзеяньня паміж краінамі.
Рыначная эканоміка, якая заключае ў сябе розныя формы ўласнасьці, павінна абапірацца, перш за ўсё, на прыватную ўласнасьць і мець суб’екта гэтай уласнасьці. Суб’ектам уласнасьці ў дзяржаве зьяўляецца грамадзянін Рэспублікі, які валодае адпаведнымі правамі і абавязкамі ў дачыненьні з дзяржавай, замацаванымі Законам аб грамадзянстве Беларускай ССР. Гэта самы
першы заканадаўчы акт, які павінен быць прыняты пры пераходзе да рынку. Ён забясьпечвае ахову вынікаў працы, уласнасьць, сацыяльную, культурную, гістарычную персьпектыву насельніцтву Беларусі, кожнаму яе грамадзяніну.
Важнейшым фактарам рынку і суверэнітэту дзяржавы павінны стаць беларускія грошы, Нацыянальны банк Беларусі, уласная грашова-крэдытная сістэма і фінансавабюджэтная палітыка. Комплекснае ажыцьцяўленьне захадаў па правядзеньню грашовай рэформы павінна забясьпечыць пераход да канверсуемасьці беларускага талера.
Гістарычны вопыт чалавецтва паказвае, што болей за ўсё стваральнай дзейнасьці адпавядае такое ўладкаваньне грамадства, дзе ўсе людзі працы зьяўляюцца суб’ектам разнастайных формаў уласнасьці. Функцыянаваньне рыначнага грамадства значна залежыць ад суадносінаў дзьвюх асноўных формаў уласнасьці — прыватнай і дзяржаўнай. Да чаго прыводзіць зьнішчэньне прыватнай уласнасьці і абсалютная манапалізацыя дзяржаўнай уласнасьці, мы пераканаліся на прыкладзе СССР. Увогуле адным са злачынстваў камунізму трэба прызнаць зьнішчэньне ім асноў чалавечага быцьця, адной зь якіх зьяўляецца прыватная ўласнасць, якая забясьпечвае сацыяльную прастору, свабоду чалавечаму існаваньню, эканамічны стымул працы і творчасьці, робіць яго суб’ектам, а не прыладай працы, гаспадаром, а не нявольнікам.