Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
ІТрнмнтнвный консерватйзм, прямолйнейная антвдемократнческая, антарыночная, антйнацйональная полйтйкэ КПБ закрывает ей всякйе йсторйческйе перспектйвы. Я уже не говорю о том вопйюодем ограбленнй народа, которое проводйт сейчас партнйная номенклатура й партййно-хозяйственная й торговаябюрократйя. Требованйероспуска КПСС—КПБ, которое все громч.е звучнт в нашем обіцестве, — это результат такой партййной полйтйкй.
Вопросы безопасностй в мйре, в Европе рассматрйваются в настояй^ее время в том плане, что СССР — едйное государство. Как будут решаться проблемы обороны, еслй БНФ осуіцествйт свою программу, Ваше отношенйе к ныне суіцествуюіцей структуре Советской Армйй сегодня й Ваше вйденйе армйй в будуіцем?
Этот вопрос после фактйческого распада СССР й вознйкновення незавнсймых республйк может стать однйм йз глав-
ных, как вопрос, прежде всего, соцйальный. Можно не сомневаться, что республ йкй потребуют вывода войск. Однако куда йх выводйть, еслй СССР не будет суіцествовать? А ведь армйя это не только боевые машйны, но н людй, человеческйе судьбы, семьй офлцеров й т.д. Что йм делать, куда деваться? Как жйть? Лозунг «оккупанты вон» здесь не годйтся. Соцйальную проблему армйй в разной степенй необходймо будет решать многйм республнкам. Особенно тяжело првдется Белоруссйй, которая представляет не что йное, как стратегйческйй полйгон, нэпйчканный войскамн н ракетамн сверх всякйх пределов.
У нас есть разные подходы к проблеме армнн, но все онй базйруются на гуманйстйческйх прйнцйпах й йсходят йз перспектнвы незавйсймостй белорусского государства. Вероятнее всего, будут поставлены следуюшйе вопросы: департнзацйя армнн; учйтывая требованйя о безьядерной зоне — вывод всех стратегйческйх войск йз Белоруссйй; неразмешенне советскйх войск йз Восточной Европы; преобразованйе войск Белорусского Военного округа в белорусскйе нацйоналыше войска; поэтапное сокраіценйе белорусскйх нацйональных войск до определенных пределов й превраіценйе йх в профессйональную нацйональную армйю.
Военнослужашйе Советской Армйй по матернальному обеспеченню стоят на предпоследнем месте в мнре (перед Эфйопней). В белорусскйх професснональных нацйональных войсках обеспсченйе солдат н офйцеров должно быть значйтельно выше, чем в Советской Армйй. Государство должно будет также решйть вопрос о страховке военнослужаіцйх (прйтом довольно высокой, до 100 тыс.руб). Это оздоровнт моральный клнмат в армнн, нбо за жнзнь н утерянное здоровье военнослужаіцего прмдется платнть. Государство должно будет также позаботнться о переквалйфйкацйй военных за государственный счет после сокравдення армйй, о сохраненнй й гарантнрованйй всех пенснй й выплат ушедшйм в отставку, вестй посреднйческую межгосударственную деятельность о предоставленнй возможностй кадровым военнослужапійм (в случае отказа от службы в белорусской армйй) выезда йз Белоруссйй й вьезда в республйку военнослужаіцйх белорусов йз другмх стран.
Мы убеждены, что незавнсммое белорусское государство, преобразуя армню, доставшуюся от СССР, не должно будет экономнть на соцнальных проблемах военнослужашнх. Укрепнть армню можно, конечно, выкладывая основные деньгн на вооруженне, но можно — н на человека. Последннй прннцнп предпочтнтельнее. Нам не нужны ядерные ракеты, нам не надо быть самой ядерной н самой вооруженной страной в мнре. Хватнт с нас Чернобыля. В будушем мы представляем Белоруссню нейтральным государством в сфере коллектнвной безопасностн народов Европы.
«Сын Отечества», 1990, 23 ноября.
ПРА У.І.ЛЕНІНА I КАМУНІСТАЎ
Надаўна я вярнуўся з паездкі ў Гродзенскую вобласьць, дзе спатыкаўся з працоўнымі калектывамі. Камуністычныя функцыянеры і пеньсіянеры спрабавалі месцамі арганізаваць ідэйны «адпор» на ўзроўні пытаньняў пра «памешчыкаў» і «капіталістаў». Аднак зацікавіла мяне не гэтая банальная акалічнасьць.
Тэлефануе чалавек і кажа, што, маўляў, майце на ўвазе, маю палавіну паклікалі ў парткам — нешта рыхтуюць. Тут жа тэлефануе кабета і папярэджвае, што, маўляў, мой дурань-камуніст пацягнуўся ў гаркам — рыхтуюць правакацыю. — Вы хотлте возвратлть кулаков л бендеровцев (?), а коммунлстлческая партля во главе с Ленлным дала нам счастлнвую жлзнь,— піша мне іншая кабета, ветэран партыі.
— Што гэта за разгул старых ідыётаў, — абураецца мой наступны карэспандэнт, — мы ж іх усіх кормім на нашай шыі.
— Мы построллл соцлаллзм — самое передовое обіцество на земле. He скрою, былл ошлбкл л лскрлвленля... — і г.д. пачынае да мяне ліст наступны «ветэран». Такі вось сацыяльны калейдаскоп.
Засмучае не рэліктавая псіхалогія, а сам факт, што нашае грамадства пачынае расколвацца ўжо на бытавым узроўні. Гэтае раз’яднаньне асабліва выявілася падчас небывалай па маштабу істэрычнай кампаніі дэзінфармацыі і паклёпу супраць БНФ, арганізаванай у лістападзе гэтага году камуністычнай прэсай, на тэлебачаньні, усімі сродкамі партыйнай прапаганды і агітацыі.
7-га лістапада 1990 года таталітарная сістэма на Беларусі атрымала магутны ўдар, значэньне якога ўвойдзе ў гісторыю вызваленьня грамадства ад камуністычнай дыктатуры. Упершыню за 73 гады непадзельнага панаваньня партыйная наменклатура не змагла арганізаваць «сьвяточную дэманстрацыю працоўных» у сталіцы рэспублікі. Страх перад ашуканым і абрабаваным народам устрымаў іх ад гэтага мерапрыемства. Сапраўды, якія здравіцы ў «гонар» КПСС стане крычаць працоўны без шкарпэтак, без чаравікоў, купіўшы па талонах
кілю макаронаў у месяц на сям’ю? He адважыліся арганізаваць і «народны мітынг». Абмяжаваліся «мітынгам намейклатуры», сьціплым і нешматлікім, які прайшоў нібы хаўтуры, пад час якіх ветэраны партыі адбівалі паклоны помніку У.І.Леніну (вось дзе ўжосапраўды ідалапаклонства). А ў самым цэнтры плошчы, якраз насупраць трыбуны, стаяў палатачны гарадок галадаючых, што патрабавалі зямлю. Над палаткамі разьвіваліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, непрызнаваемыя КПБ, і лозунгі — «Прэч чырвоную чуму камунізму», — на якія ненавісна паглядалі перапалоханыя прамоўцы, гаворачы пра перамогу «ндей октября».
Упершыню за 73 гады праз увесь Менск па галоўным прасьпекце пракрочыла шматтысячная народная антыкамуністычная дэманстрацыя і адбыўся антыкамуністычны мітынг, падчас якога да манумента У.І. Леніну былі пакладзены «дары» яго партыйна-дзяржаўнай сістэмы — атрыбутыка (пудзілы) ГУЛАГа, НКВД, голаду, рэпрэсій, «сацыялістычнага выбару». Гэтае тэатралізаванае дзеяньне ў традыцыях культуры нашага народу. 3 камунізмам, якім бы крывавым ён ня быў, разьвітваемся са сьмехам, з гумарам і алегорыяй. Сімвалічны акт непрыняцьця, адкіданьня злачынстваў, зробленых над грамадствам, вяртаньне іх ідэёлагу таталітарнай дыктатуры — адбыўся. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва і функцыянеры ОМОН груба перашкаджалі патрабаваньням народных дэпутатаў БССР прапусьціць да помніка дэлегацыю з дзесяці чалавек для вяртаньня «дароў». Быў парушаны закон і парадак органамі правапарадку. Аб правапарушэньні народныя дэпутаты падалі заяву ў суд.
Рэакцыя КПБ на гэтыя падзеі была блізкай да істэрыкі. Антыдэпутацкая кампанія, якую праводзіць партнаменклатура, узмацнілася яшчэ болып. Зьявілася непрадуманая, нястрыманая, месцамі паклёпніцкая, палітычная заява бюро ЦК КПБ; пачалася шалёная траўля і дыскрэдытацыя БНФ. Падключылі парткамы, пракуратуру, пенсіянераў партыі.
Зьмест допісаў і заяваў розных «ветэранскіх» арганізацыяў сьведчыць, што гэтыя людзі захлынуліся ў нянавісьці, страцілі кантроль над сваімі словамі, над элементарнай логікай і сэнсам. I такімі трыццатымі гадамі патыхнула ад
гэтых лістоў. Фенаменальная псіхалогія. Сталіністы — людзі асобага складу: толькі запахла ганеньнем, толькі пачулі кліч «кусі» —тут як тут, цэлай чарадой. Усгаюць амаль што з труны, пішуць дрыжачым старэчым почыркам «сьмерць БНФ». Няшчасныя людзі, скалечаная сьвядомасьць. Лепш пайшлі б у царкву ды паспавядаліся на старасьці за грахі.
Але вярнуся да таго, з чаго пачаў. Раскол грамадства, абвастрэньне дзеяньняў бюракратычнай рэакцыі не можа не засмучаць. Пачынаючы з ЗО-га кастрычніка 1988 года Беларускаму Народнаму Фронту, знаходзячыся фактычна на паўлегальным становішчы, удаецца стрымліваць агрэсіўнасьць КПБ-КПСС, шляхам, перш за ўсё, гуманістычнай кансалідуючай палітыкі. БНФ на сёньняшні дзень гэта адзіны фронт з усіх аналагічных рухаў у СССР, які прынцыпова дапускае ўдзел камуністаў у сваіх арганізацыях, прытым нават партыйных функцыянераў. Толькі функцыянеры не могуць мець ніякага кіраўнічага становішча ў БНФ. Шэраговыя ж камуністы абмежаваньняў не маюць.
Такія дачыненьні пагрунтаваны на прынцыпе гуманізму, дзе мерай усіх каштоўнасьцяў зьяўляецца чалавек, яго асоба, яго жыцьцё. Любая палітыка, любыя палітычныя ідэі, любое палітычнае супроцьстаяньне не вартае выедзенага яйка, калі гіне асоба ці несправядліва церпіць невінаваты чалавек. Бальшавіцкі сьветапогляд аб’ядноўваў і не разьдзяляў ідэалогію ад носьбіта гэтай ідэалогіі, Таму барацьба з ідэалогіяй прывяла камуністаў да барацьбы зь людзьмі, да чалавеканенавісьніцтва, да тэрору і генацыду. Гуманістычная канцэпцыя, не прымаючы ідэалогію, змагаючыся супроць яе словам, логікай, вобразамі, фактамі і г.д,, рашаючае вызначэньне пакідае за самім яе носьбітам, за чалавекам, які робіць выбар сам, ніхто яго сілком не прымушае, не пагражае, не ставіць у бязвыходнае становішча. Мы адасабляем суб’ект таталітарнай ідэалогіі (чалдвека) ад самой гэтай ідэалогіі і змагаемся за яго асобу і свабоду.
У палітычнай барацьбе згодна гуманістычнай канцэпцыі ніколі не трэба заганяць праціўніка ў кут, лепш пакінуць яму хоць адны адчыненыя дзьверы, каб ён мог выйсьці і пераасэнсаваць свой стан. Такі падыход пры палітычных расколахтра-
мадства, пры грамадзкім супрацьстаяньні дазваляе пры любым зыходзе захаваць гуманістычнае адзінства людзей, нацыю, яе супольнасьць.
У камуністычную партыю ўступалі адны па перакананьню, другія ашукаўшыся, трэція з-за кар’еры, чацьвертыя ад сацыяльнай безвыходнасьці, пятыя зь нейкай грамадзкай мэтай, шостыя па разнарадцы і г.дКожны член КПСС, які мае партбілет, нясе палітычную адказнасьць за агульныя справы сваёй партыі. Інакш быць не можа ў палітычнай арганізацыі. Таму кожны некамуніст можа выказаць свае негатыўныя адносіны да кожнага камуніста за брыдкія справы КПСС. Палітычную адказнасьць за дзеяньні КПСС нясуць усе члены партыі. Аднак ніхто не можа адказваць па суду за яе калектыўныя злачынствы, калі ён сам гэтых злачынстваў не рабіў. Такім чынам трэба адзьдзяляць палітычную, маральную адказнасьць усіх камуністаў за палітыку ’ КПСС і індывідуальную крымінальную, юрыдычную адказнасьць канкрэтных асобаў за канкрэтныя дзеяньні ў партыі.