Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Я говорю — под юрпсднкцяю БССР, потому что мы не можем терять трудоспособное населенне мз нашей бедствуюшей республлкн. (Отток 100 тысяч трудоспособцых людей создает потерю Республнке в 4 мнллларда рублей ежегодно).
Однако это пока только ндем. Онн на уровне обсужденнй. Радует, что многне русскне, в том чнсле Народные депутаты РСФСР н руководнтелм в Росснн, относятся к этой вдее с поннманнем л доброжелательно...

Выступ на пасяджэнні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г.
Пазьняк З.С. (Ангарская выбарчая акруга №9, г.Мінск). Паважаныя калегі, паважаныя дэпутаты’ У пятніцу, у час абмеркавання пытання аб зямлі, нас, дэпутатаў ад Апазіцыі, абурыла грубае парушэньне этыкі і Рэгламенту з боку нашага Старшыні і адносіны да дэпутатаў у час абмеркавання зямельнага пытання. Мы вымушаны былі, улічваючы такія адносіны, выйсці з залы і не ўдзельнічаць у абмеркаванні. Мы прыйшлі да высновы аб неабходнасці зрабіць палітычную заяву дэпутацкай Апазіцыі БНФ і Дэмакратычнага клуба ў Вярхоўным Савеце БССР:
«Наш народ і наша рэспубліка перажываюць цяжкі і рашаючы час. Няма тавараў першай неабходнасці. Насельніцтва бяднее, нягледзячы на штодзённую працу. Адбываецца адкрытае абрабаванне беларускага народа партыйнай наменклатурай і спекулятыўнай карумпіраванай бюракратыяй. Адбываецца абрабаванне Беларускай рэспублікі цэнтральнымі саюзнымі міністэрствамі і ведамствамі. I колькі б ні працаваў наш народ, ён ніколі ў такіх умовах не стане багатым.
Першае, што трэба зрабіць, гэта вярнуць народу права на прыватную ўласнасць, вярнуць сялянам зямлю бясплатна, навечна і гарантаваць законам яе недатыкальнасць. Дэпутацкая Апазіцыя падрыхтавала праект Кодэкса аб зямлі, згодна з якім селянін валодаў бы правам атрымаць зямлю ва ўласнасць. Праектам прадугледжвалася існаванне розных формаў уласнасці — калгаснай, саўгаснай, кааператыўнай і прыватнай. Такое вырашэнне адпавядала б інтарэсам людзей, дало б магчымасць перайсці да рыначнай эканомікі, выраўноўвала б перспектывы Беларусі з іншымі рэспублікамі. Аднак партыйнакансерватыўная большасць Вярхоўнага Савета, падпарадкоўваючыся згубнай пазіцыі КПБ—КПСС аб недапушчэнні прыватнай уласнасці, прагаласавала супраць законапраекта. I гэта тады, калі рэспублікі вакол нас, у тым ліку Расія, ужо адкрылі сялянам шлях да ўласнай зямлі. Поўным ходам ідзе рэформа сельскай гаспадаркі ў Літве,
дзе ўжо дзейнічаюць 3281 сялянская гаспадарка і 7 тысяч на чарзе. I ні адзін калгас пры гэтым не пацярпеў і не спыніў існавання. Пачынаецца сапраўднае прыярытэтнае развіццё вёскі.
У такіх варунках Беларусь не можа застацца адміністрацыйна-камандным востравам сярод .рэспублік, якія цывілізавана вырашаюць зямельнае пытанне. Эканамічнае жытптё ўзаемазвязана. Мы можам канчаткова страціць сваіх сялян, трапіць у залежнасць ад іншых краін, дайсці да беднасці і галечы, калі тэрмінова і па-людзку не вырашым пытанне з зямлёй. Аднак кансерватыўна-партыйная большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета, трымаючыся за дзяржаўную мянаполію на ўласнасць, зрабіла ўсё, каб не падзяліцца правам уласнасці на зямлю з народам. 7 снежня 1990 года пасяджэньне cedi Вярхоўнага Савета, калі павінен быў разглядацца Кодэкс пра зямлю, пачалося з грубых парушэнняў Рэгламенту Старшынёй Вярхоўнага Савета дэпутатам Дземянцеем. Народным дэпутатам ад Апазіцьп БНФ і Дэмакратычнага клуба не прадастаўлялі слова. He далі магчымасці абмяркоўваць папраўкі да законапраекту нават аўтарам гэтых паправак і фактычна пазбавілі народных дэпутатаў ад Апазіцыі права ўдзелыгічаць у абмеркаванні праекта. Дэпутаты ад Апазіцыі былі вымушаны адмовіцца ад удзелу ў пасяджэнні ў такіх варунках.
Мы не хочам несці палітычную і гістарычную адказнасць за дзеянні і палітыку кансерватыўнай большасці КПБ-КПСС у Вярхоўным Савеце Беларускай ССР. Зямельнае пытанне — гэта найважнейшае сацыяльнае пытанне ўсіх часоў, найважнейшае гістарычнае пытанне нашага народа. Мы, народныя дэпутаты ад Апазіцыі БНФ і Дэмакратычнага клуба, дбаючы пра будучыню нашай Бацькаўшчыны, разлічваем на разуменне і падтрымку беларускага народа.
Палітычную заяву падпісаў 61 дэпутат: Пазьняк, Навумчык, Сямдзянава, Грушавы, Папкоў, Гюнтэр, Трусаў, Заблоцкі, Бабачонак, Зданевіч, Слабчанка, Сукач, Станкевіч, Новікаў, Лукашоў, Канцэвіч, Какоўка, Карпаў, Драган, Майсееў, Крыжаноўскі, Радамысльскі, Глушкевіч, Баршчэўскі, Антончык, Цумараў, Голубеў, Беленькі, Маркевіч, Даўгалёў, Звераў, Дзейка,
7.	3. Пазьняк.
193
Шут, Фарфель, Холад, Волкаў, Зяленін, Аксаміт, Якубоўскі, Андрэенка, Турок, Маркевіч, Калбаска, Даўлюд, Ганчар, Драбышэўская, Паруль, Курдзюкоў, Шачак, Лябедзька, Гермянчук, Герасюк, Малашка, Грыбанаў, Новік, Куроаеў, Спіглазаў, Сямашка, Штокін, Сасноў, Тарасенка».
Дзякуй за ўвагу.
ПРА ІМПЕРЫЮ I ЎЛАСНАСЬЦЬ.
У працэсе распаду таталітарных імперый назіраюцца заканамернасьці. Прыклады гісторыі і вывучэньне гэтых заканамернасьцяў дае магчымасьць прагназаваць падзеі. Цяпер і камуністы, і дэмакраты пачалі палохаць адзін аднаго вайсковым пераваротам і ваеннай дыктатурай. Гэтае палоханьне вельмі выгаднае крамлёўскім партыйным функцыянерам і асабліва М.Гарбачову для ўмацаваньня сваёй пазіцыі. Зразумела, што ніякага ваеннага перавароту і ніякой ваеннай дыктатуры ў СССР не прадугледжваецца. Камуністы трымаюць уладу ў сваіх руках і не зьбіраюцца ад яе адцурацца, перадаваць ваенным і т.п. Ці можа хто думае, што з уладай хоча разьвітацца Гарбачоў, Палазкоў ці Малафееў? Партыя выпусьціць з рук уладу? Пра што гаворым, панове?
У СССР адбываецца адчайная спроба захаваць імперскую дзяржаўную сістэму праз умацаваньне і абсалютызацыю прэзідэнцкай улады, праз пераход да аўтарытарнага кіраваньня М.Гарбачова.
«Серп н молот», як казаў мне адзін стары селянін, заўсёды заканчваецца «престолом» (прачытай наадварот — зразумееш). Аднак заканамернасьць не ў гульні слоўных сімвалаў сістэмы, а ў высьпяваньні працэсаў. Рэстаўрацыя камандавых прынцыпаў, надзвычайнае праўленьне, дыктатура і т.п. — неабходны этап распаду таталітарызму, апошні яго перыяд, выяўленьне агоніі, пасьля якой настае крах. Рэстаўрацыя не наканаваньне, але так складваецца становішча, што СССР павінен прайсьці і гэты шлях, як прайшла яго нядаўна Полыпча. Толькі, магчыма, у СССР ён адзначыцца болып балесна. Менш пацерпяць тыя рэспублікі, якія не падпішуць Саюзны дагавор. Аднак гарантаваць пазбаўленьне народаў ад бяды і чарговай бальшавіцкай авантўры можна будзе толькі тады, калі не толькі рэспублікі, якія засьведчылі ўжо сваю адмоўную пазіцыю, але і Украіна, і Беларусь не падпішуць гарбачоўскі праект Саюзнага дагавору і выступяць за незалежнасьць сваіх краін. Я не кажу ўжо пра Расію. Тады ўзьнікне рэальная магчымасьць раўнапраўных эканамічных узаемадачы-
неньняў і каардынацыі дзеяньняў паміж суверэннымі дзяржавамі.
Каб растлумачыць паводзіны саюзнага кіраўніцтва і рэспублік і зразумець, чаму нельга падпісваць саюзны дагавор, трэба мець выразнае веданьне і адказ на два пытаньні: што такое Савецкі Саюз і што азначае для яго прыватная ўласнасьць. Цяпер, асабліва пасьля ўзьнікненьня ідэі расійскага суверэнітэту, стала выразна відаць, што СССР — гэта таталітарна-бюракратычная ўнітарная імперыя з ценявой (партыйнай) структурай улады і нацыянальна-адміністрацыйным падзелам.
Савецкі Саюз уяўляе, перш за ўсё, таталітарную сістэму строга субардынаванай улады партыйных, заканадаўчых, выканаўчых, інфармацыйных, судовых, праваахоўных, ваенных органаў, што абапіраецца на гаспадарча-прамысловы комплекс ведамстваў і прадпрыемстваў. Прытым Савецкі Саюз (гэтая сістэма ўлады) не мае сваёй нацыянальнай тэрыторыі, хоць і распараджаецца плошчамі рэспублік. Яго прасторавая апора экстэрытарыяльная. Гэта тэрытррыі, занятыя пад урадавыя, кіраўнічыя органы і ведамствы, пад саюзныя прадпрыемствы, пад ваенныя гарнізоны, базы і палігоны, пад саюзныя дарогі і дзяржаўныя межы імперыі. Гэта тыя апорныя кропкі, лініі і плошчы, на якія, нібы шчупальцамі, абапіраецца пірамідальны спрут Сістэмы з цэнтрам у Крамлі.
Пасьля таго, як рэспублікі аб’явілі пра свой дзяржаўны суверэнітэт, савецкі саюзны спрут, раней скрыты і закамуфляваны, стаў відавочным усім (асабліва, калі суверэннай назвала сябе Расія). Цяпер убачылі, што саюзная Сістэма павісла ў паветры і аднолькава смокча ўсе рэспублікі, усе народы — і Беларусь, і Украіну, і Казахстан, і Грузію, і Эстонію, і Расію і ўсіх астатніх. Стала зразумела, што рэспублікам не патрэбная болып гэтая сістэма зь яе Вярхоўным Саветам, зьездам, Урадам, КПСС і «прэзідэнтам». Яна замінае ім, паразітуе на іх працы і жыцьцядзейнасьці. I тут спрут, перш чым выпусьціць чарнільную вадкасьць, пачырванеў, напружыўся і пачаў варушыць шчупальцамі. Як кажуць, усё па законах прыроды.
Рэспублікам цяпер вельмі важна, абмінаючы Крэмль, падтрымаць адна адну, заключыць міждзяржаўныя
палітычныя і эканамічныя пагадненьні, аб’яднаць свае намаганьні супраць Спрута. 3 гэтага пункту гледжаньня дагавор Беларусі з Расіяй вельмі своечасовы. Аднак у цэлым сітуацыя больш складаная і разьвіваецца далека не проста. Супроцьстаяньне Ельцына і Гарбачова, Расіі і Саюза, манеўры Расіі з краінамі Балтыі, з Украінан і Беларусяй, сьведчаньні за існаваньне Саюза і адначасна супраць саюзнага дагавора, канфрантацыя з Гарбачовым і адначасна імкненьне дамовіцца за сьпінай рэспублік і інш. — усё кажа аб складанасьці дачыненьняў, якія о я ацаніў як працэс трансфармацыі таталітарнай партьшнан імперыі СССР (партакратычная дыктатура — экстэрытарыяльнасьць) у імперыю класічную (метраполія ка лоніі), працэс, які адзін рускі шавіністычна настроены пісьменьнік назваў «обустройством Росснн».
Пройдзе час, і калі толькі гарбачоўскае супроцьстаяньне скончыцца ў карысьць Б.Ельцына, палітыка Расп рэзка пераменіцца; у гэтым можна не сумнявацца. Зарукай таму імперская псіхалогія, якая зжываецца у грамадстве доўга, праз пакаленьні дэмакратычнага разьвіцьця.	,
Структура ўлады ў Сістэме аналапчная пабудове партыйнай імперыі. Яна, так бы мовячы, таксама з двайным дном — эксканстытуцыйная, экслегітымная, і арганізавана па прынцыпу масонскай ложы (адкуль, уласна, і вырас камунізм).
Карпаратыўную ўладу над грамадствам бюракратыя ажыцьцяўляе праз двухступенную сістэму партыннан улады, дзе асноўную функцыю выконвае вышэншая, ценявая, партыйна-мафіёзная ступень (ЦК, абкамы, гаркамы, райкамы і г.д.). Выканаўчую функцыю ажыцьцяуляе ніжняя «службовая» легальная ступень улады (дзяржауныя органы, саветы, пракуратура, суды і г.д.).