Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
Гуманістычная канцэпцыя палітычнай барацьбы не перашкаджае Беларускаму Народнаму фронту ставіць самыя вострыя патрабаваньні аб адказнасьці за злачынствы, аб судзе, аб антынароднасыхі і роспуску КПССКПБ, бо пры гэтым захоўваецца гуманістычны і прававы статус асобы, чалавека, які знаходзіцца ў КПСС, захоўваецца яго волевыяўленьне і права выбару. Роспуск КПСС ажыцьцяўляецца шляхам вываду парткамаў і партарганізацыяў з прадпрыемстваў, шляхам дэпартызацыі дзяржаўна-прававых органаў і войска, шляхам нацыяналізацыі нарабаванай у народа партыйнай маёмасьці і, нарэшце, шляхам агітацыі і зваротаў да камуністаў пакідаць шэрагі КПСС. Вось гуманістычны спосаб пазбаўленьня ад таталітарызму, калі накінуты нам камунізм зьнікне, як туман, а людзі, нацыянальнае адзінства, народ застануцца.
30 чэрвеня — 1 ліпеня 1990 года ў сувязі з ростам стыхійнага антыкамунізму на Беларусі была склікана ў Менску канферэнцыя БНФ, на якой былі абмеркаваны адносіны да камуністычнай ідэалогіі і камуністаў.
Востра паўсгала пытаньне аб удзеле камунісгаў у руху БНФ. Пасьля працяглых дыскусій канферэнцыя пацьвердзіла
палажэньні статута БНФ аб супрацоўніцтве членаў КПСС у Народным фронце, абгрунтавала неабходнасьць іхняга ўдзелу ў БНФ і адначасна распрацавала спосабы накіраваньня стыхійнага антыкамуністычнага руху ў арганізаваныя формы. Былі прынятыя адпаведныя дакументы.
Такая палітыка дала станоўчыя вынікі. У БНФ цяпершмат былых камуністаў, якія плённа працуюць на карысьць грамадства, дэмакратыі, беларускага заканатворства і культуры.
Усё, пра што я тут пішу, добра вядома партыйнай наменклатуры. Нічога канструктыўнага супроць нашай пазіцыі яны не могуць прапанаваць. Таму ўзяліся за традыцыйную сваю зброю — дэзінфармацыю насельніцтва, хлусьню, паклёп, выстаўленьне ўдзельнікаў і лідэраў БНФ у якасьці новых ворагаў народа, нацкоўваньне на іх пеньсіянераў, ветэранаў партыі, ашуканства, даведзенаеда ажыятажу. Аказваецца, бальшавікі — гэта не бальшавікі, а БНФ; гэта БНФ імкнецца да захопу ўлады (у камуністаў, вядома), да таталітарызму і дыктатуры, да крыві і нават да «людаедства». I, канешне ж, не КПСС вінавата ў тым, што абабралі народ, што няма чаго абуць, адзець, што пустыя паліцы, што працуем, як у дзіравае вядро, нямаведама для каго, што чарнобыльская радыяцыя, што начальства незаконна атрымлівае шыкоўныя кватэры, за бясцэнак раскупляе дзяржаўныя дачы, што народ бяднее, a наменклатура багацее, стварае прамысловыя асацыяцыі, свае прадпрыемствы, банкі, кааператывы, трымае свае самалёты. He КПСС вінаватая, значыць, а незарэгістраваны дэмакратычны рух БНФ і яго нешматлікія дэпутаты, што выкрываюць у Вярхоўным Савеце наменклатурнае ашуканства.
He магу надзівіцца, як гэта камуністам 73 гады ўдаецца абдурваць народ. I абдурваюць жа, як і раней. У 1986 годзе здарылася найвялікшая чарнобыльская катастрофа — трагедыя нацыі, а кіраўніцтва Рэспублікі адцуралася ад народа, пакінула яго ў бядзе, засакрэціла яго сьмерць, садзейнічала ў антычалавечым эксперыменце.
У канцы 1988 года арганізаваўся Беларускі народны фронт і ўжо ў 1989 праламаў злачынна-сакрэтную сьцяну чарнобыльскага маўчаньня. Памятаеце «Чарнобыльскі шлях», «Гадзіну смутку і маўчаньня», «Чарнобыльскую асамблею на-
родаў», экалагічныя мітынгі, паніхіды, сімпозіумы, артыкулы, заявы замежным карэспандэнтам, інтэрв’ю, сумесныя дзеяньні з Акадэміяй навук БССР, публікацыі, зборы подпісаў, патрабаваньні і г.д. Што рабіла ў адказ камуністычнае кіраўніцтва Рэспублікі? — За «Чарнобыльскі шлях» цягнула ў несправядлівы суд лідэраў БНФ, перашкаджала дзейнасьці Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля», які арганізаваў замежную дапамогу, паспрыяў тысячам чарнобыльскіх дзяцей і тысячам чарнобыльскіх сем’яў. Можа, каб не БНФ, маўчалі б дагэтуль пра радыяцыйны генацыд і не мелі б персьпектывы вылезьці з чарнобыльскай гразі.
Канешне, партыйная наменклатура памятае пра гэта пасвойму. Канешне, ёй не падабаецца адкрыцьцё Курапатаў, абнародваньне яе махінацыяў, сьведчаньне яе інтэлектуальнай бясплоднасьці ў Вярхоўным Савеце і бяздарнасьці ў палітыцы. Таму яна паклёпнічае на Народны Фронт,імкнецца давесьці, што не патрэбная гэтая справа нацыі, што не дзеля людзей працуе Народны Фронт, а каб захапіць уладу; што Народны Фронт — гэта не палітычна сьвядомая дэмакратычная частка народу, а кучка экстрэмістаў; што БНФ — гэта тое ж КПБ, толькі зь іншым палярным знакам і т.п. I слухаюць жа, і чытаюць, і пішуць агрэсіўныя заявы абураныя партыйныя ветэраны. Прыкра глядзець на старасьць, што не набыла мудрасьці. Дзейнічайце, грамадзяне, хапайце адзін аднаго за чубы, высьвятляйце палітычныя адносіны, можа і забудзем, чаму мы так дрэнна ўсе жывем, хто намі кіруе і хто ў гэтым вінаваты.
Дэзінфармацыйная кампанія, штучна паднятая ў камуністычнай прэсе, грунтуецца на паказе тэндэнцыйна зманціраванага і адпаведна каментаванага тэлерэпартажу, цэнтрам якога стаў эпізод супроцьстаяньня міліцыі і ўдзельнікаў мітынгу падчас спробы вяртаньня «дароў» правадыру «сусьветнага пралетарыяту». Вядома ж, не паказалі, як топчуць кветкі адзьдзелы ОМОН, не далі паслухаць, што казалі народныя дэпутаты і старшыня Сойму БНФ. А шкада, бо старшыня не толькі характарызаваў палітычнае становішча на Беларусі, але высьветліў якраз прынцыповыя адносіны БНФ да помнікаў Леніну.
Помнік асобе выяўляе тры асноўныя функцыі — гістарычную, эсгэтычную, ідэалагічную. Са зьмяненьнем палітычных абставін ідэалагічная функцыя помніка можа зьмяншацца, зьнікаць, набываць супроцьлеглае значэньне, выклікаць адваротныя ацэнкі і ўступаць у рэзкую супярэчнасьць з грамадскімі поглядамі людзей. Могуць быць часткова пераасэнсаваны эстэтычныя ацэнкі, але гістарычная функцыя помніка застаецца, прытым з цягам часу ўзрастае. Таму пры аб’ектыўным падыходзе да культуры і гістарычным яе разуменьні ні пры якіх абставінах нельга шкодзіць, псаваць і тым больш разбураць помнікі, бо яны адлюстроўваюць гісторыю часу, пра які павінны ведаць не толькі мы, але і будучыя пакаленьні людзей. Пры гэтым, з пункту гледжаньня гісторыі.не мае прынцыповага значэньня, каму пастаўлены помнік — вялікаму гуманісту, ці жорсткаму тырану. Важна называць іх сваімі імёнамі.
Аднак гісторыя паказвае таксама, што калі падае злачынная тыранія, грамадства ніколі не шануе і не захоўвае помнікаў тырану, імкнецца зьнішчыць сьведчаньні свайго заганнага ідалапаклонства. I дарма, бо праходзіць час, забываецца подлае становішча і, глядзіш, зьяўляюцца новыя сумніцельныя куміры. Так адраджаецца зло. Тут парадокс — каб спыніць эстафету зла, трэба захоўваць яго сьведчаньні.
Аднак, колькі б мы пра гэта ні разважалі, народ, даведаўшыся праўду, ніколі не будзе цярпець на плошчах помнікаў яго забойцам. Такія помнікі патрабуюць функцыянальнага пераасэнсаваньня. Лепш за ўсё іх перамясьціць у сьпецыяльныя музэі — тэрыторыі пад адкрытым небам. Менавіта такое рашэньне мы прапануем для шматлікіх скульптур У.ЕЛеніна. Гэта помнікі чужой дзяржавы, чужой палітыкі. Эстэтычнага значэньня яны ня маюць, затое гістарычная іх каштоўнасьць безумоўная. Уяўляю такі музэй, куды будуць прыходзіць нашы свабодныя нашчадкі паглядзець на манументальную прапаганду эпохі сацыялізму. Шкода толькі, што неабдумана паразьбівалі помнікі Сталіну, як і Гітлеру на Нямеччыне. Бязь іх уяўленьне пра сацыялізм будзе няпоўным. Дарэчы, каб адчуць псіхалагічны і пазнаваўчы эфект такой выставы гісторыі са знакам мінус, раю схадзіць у Маскве на
станцыю метро «Плошча Рэвалюцыі». Гэта гатовы музэй скульптуры і пластыкі перыяду сталінізму, дзе вы за гадзіну даведаецеся пра эпоху і пра бальшавікоў ня менш, чым зь літаратуры, прачытанай за год.
Тое, што помнікі У.І.Леніну будуць паўсюдна дэмантаваны, можна не сумнявацца. Гэта пытаньне часу. Перад злачыннай фігурай гэтага чалавека Сталін выглядае дробным эпігонам. Антычалавечая палітычная публіцыстыка, сілавы захоп улады, тэрор, канцлагеры, экспрапрыяцыя хлеба і штучнае стварэньне голаду, вынішчэньне сялянства і грамадзянская вайна, ЧК, генацыд і масавыя расстрэлы людзей ад прастытутак да царскай сям’і, зьнішчэньне рэлігіі і духавенства — вось што такое У.ІЛенін.
3 1918 па 1922 год пры непасрэдных указаньнях і палітычным кіраўніцтве У.ІЛеніна і яго акружэньня на тэрыторыі былой Расійскай імперыі было расстраляна, забіта, заморана голадам і катаваньнем 13,1 мільёна чалавек. Зь іх толькі 800 тысяч загінула на франтах грамадзянскай вайны (з абодвух бакоў). — «Наш современннк», 1989, №4, с.166.). Варта адзначыць, што да так званых «эксплуататарскіх класаў» належала тады ў Расіі толькі каля 4 мільёнаў чалавек. Зь іх 2 мільёны эмігравалі за мяжу.
13 мільёнаў ахвяр за 5 гадоў ленінска-балыпавіцкага тэрору — гэта ў асноўным сяляне, інтэлігенцыя, духавенства. У 1920 годзе сам Уладзімір Ільіч, які ніколі ў выразах не саромеўся, так пісаў пра сваю ўнікальную дзейнасьць: «Пролетарнат гнгантскне жертвы прннес для военных задач, на которые прншлось отдать десяткн мйллнонов крестьян».
Памятаем фенаменальны сваім жудасным цынізмам сакрэтны ліст У.ЕЛеніна ад 19 сакавіка 1922 года для членаў Палітбюро аб правядзеньні расправы над праваслаўным духавенствам з мэтай запалохваньня Царквы. Згодна гэтага плана і ініцыятывы У.ІЛеніна было расстраляна дзеля постраху звыш васьмі тысячаў чалавек.
Дарэчы, варга пачытаць розную дзелавую перапіску У.ІЛеніна з 1917 па 1922 год. Складваецца ўражаньне, што правадыр пралетарыяту знаходзіўся ў нейкім маніякальным сгане нястрымнай прагі тэрору і расстрэлаў. Болып за ўсё мяне
ўразіла яго ўказаньне расстрэльваць «неаккуратных» салдат Чырвонай Арміі і салдацкія сем’і, якія былі заложнікамі.
Па сёньняшні дзень на 74 годзе рэжыму КПСС ад партыйных арганізацыяў рэгулярна прывозяць у Менск чырвоныя букеты пад ногі бронзаваму правадыру — стваральніку таталітарнай сістэмы.
Захапіўшы ўладу, ленінскія бальшавікі адабралі ў сялян зямлю, ператварылі іх у прыгонных калгасных нявольнікаў, мільёны расстралялі, згнаілі ў лагерах і турмах, вымарылі голадам. Цяпер зьявілася магчымасьць у шматпакутнай Беларусі адрачыся ад гэтага ленінска-сталінскага злачынства, вярнуць сялянам права ўласнасьці на зямлю. Куды там. Хіба могуць гэта зрабіць нашчадкі тых, хто адбіраў, спадкаемцы рэвалюцыйных ідэй, насьледнікі ўсяленскага гістарычнага зла. Нявольнікаў можна ашукваць вечна і бесканечна, бо несвабодныя вераць ашуканству. Толькі не могуць быць людзі вечна несвабоднымі. Канчаецца час вялікай хлусьні, час апошняга цёмнага культу — сацыяльнага ідалапаклонства.