Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.

Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Існаваньне рыначнай эканомікі без інстытута прыватнай уласнасьці немагчымае. Тады сістэма не мае дынамікі, не можа самаразьвівацца. Таму пытаньне аб тым, адраджаць прыватную ўласнасьць пры пераходзе да рынку ці не дазваляць, не мае ніякага лагічнага сэнсу. I выяўляе альбо элементарнае неразуменьне, альбо пазіцыю бюракратыі, дзяржаўных уласнікаў народнага багацьця Рэспублікі. Бо з адраджэньнем прыватнай уласнасьці і адпаведна рыначных дачыненьняў бюракратыя і партыйна-феадальная наменклатура губляе моц, робіцца сацыяльна непатрэбнай, пачынае зьнікаць. Гэтым тлумачацца яе двурушныя адносіны да рынку і непрыйманьне прыватнай уласнасьці, усталяваньне якой абавязкова павінна адбыцца.
Трэба абавязкова прадугледзець увядзеньне прыватнай уласнасьці на зямлю для грамадзянаў Рэспублікі. Пры гэтым павінен быць распрацаваны сыіецыяльны парадак (механізм) распараджэньня зямлёю.
Неабходна прызнаць зямлю як тавар на рынку, замяніць бясплатнае карыстаньне зямлёю на платнае праз увядзеньне зямельнага падатку незалежна ад формаў уласнасьці. Памеры падатку на зямлю могуць залежыць толькі ад месцазнаходжаньня і кадастравай ацэнкі. Трэба стварыць аднолькавыя эканамічныя і палітычныя ўмовы для разьвіцьця разнастайных формаў сельскагаспадарчай вытворчасьці.
Актыўнае функцыянаваньне рынку і эфектыўнасьць эканомікі магчымыя пры ахопе дзяржаўным сектарам не больш за 30-40 % гаспадаркі. Таму абявязковым элементам рэформы зьяўляецца разьдзяржаўленьне і прыватызацыя эканомікі, што дазваляе стварыць дынамічны сектар прыватнай маёмасьці. Прававая база дзяржавы павінна гарантаваць абарону ўсіх відаў прадпрыймальніцкай дзейнасьці, акрамя абумоўленай законам.
Пераход да цэнаўтварэньня, якое рэгулюецца толькі суадносінамі попыту і прапановы, — адзіны спосаб прымусіць працаваць усе рынкавыя механізмы.
На першым этапе эканамічнай рэформы дзяржава захоўвае за сабой права прызначыць лімітныя цэны толькі на тавары першай неабходнасьці, якое падмацоўваецца ў адпаведных нарматыўных актах.
Свабода цэнаў па ўсёй наменклатуры тавараў на рынку павінна адбыцца пры завяршэньні этапу стабілізацыі і ўмацаваньня грашовай адзінкі, а таксама разьдзяржаўленьня і прыватызацыі асноўнай часткі дзяржаўнай маёмасці ў сектары розьнічнага і оптавага гандлю, паслугаў і г.д.
Цэны на прадукцыю прадпрыемстваў-манапалістаў рэгулююцца пры дапамозе сьпецыяльнай падаткавай палітыкі.
Рост цэнаў на пераходным этапе кампенсуецца насельніцтву ў выглядзе даплатаў у адпаведнасьці з індэксацыяй узроўню інфляцыі.
Дзяржаўная палітыка ў пераходны перыяд павінна мець сацыяльную арыентацыю з дакладнымі і зразумелымі
для кожнага грамадзяніна Рэспублікі механізмамі яе рэалізацыі.
У пераходны перыяд неабходна сістэма сацыяльных гарантыяў для ўсіх слаёў насельніцтва.
Пераход на рыначную эканоміку павінен прадугледжваць стварэньне стартавых рэзерваў і гарантыяў рынку, гарантыі абароны ўласнасьці. Неабходна прадугледзіць канверсію, скарачэньне савецкага войска і вывад яго з тэрыторыі Беларусі, уключэньне вызваленых земляў з-пад палігонаў і іншых ваенных аб’ектаў у гаспадарчую дзейнасьць.
Асновай рыначнага заканадаўства павінны стаць палажэньні Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
Неабходна мець на ўвазе, што гарантыяй абароны ўласнасьці зьяўляецца, перш за ўсё, сама прыватная ўласнасьць і прававая дзяржава, заснаваная на законах. Важнейшым кампанентам гарантый уласнасьці зьяўляецца грамадзянская супольнасьць і аснова яе — нацыянальная інтэграцыя, культура і рэлігія. Працэсы дэмакратызацыі разьвіваюцца так, што на зьмену таталітарнаму грамадству праз разьвіцьцё культуры і інтэграцыю нацыі прыходзіць грамадская супольнасьць людзей, дзе чалавек ёсьць асоба і суб’ект грамадства, а дзяржава выступае толькі як функцыя грамадзянскай супольнасьці.
Таму дзеля стварэньня ўмоў нацыянальнай інтэграцыі і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці нсабходны пакет законаў аб адраджэньні нацыі, культуры і грамадскіх дэмакратычных інстытутаў, якія забясьпечылі б маральную мікраструктуру новых эканамічных узаемадачыненьняў людзей.
Трэба ўлічваць пры гэтым, што беларуская культура і беларуская супольнасьць у цэлым надзвычай пацярпелі за часы панаваньня таталітарнага камунізму і рэпрэсіўнай антыбеларускай палітыкі, асобныя галіны нацыянальнай супольнасьці патрабуюць не тое што падтрымкі, а рэанімацыі. Надзвычай дэфармаваная нацыянальна-культурная сьвядомасьць асобы на Беларусі.
Чарнобыльская катастрофа паставіла народ Беларусі пад пагрозу фізічнага знікненьня. Яго выратаваньне патрабуе надзвычайных мераў. Пакуль Савецкі Саюз застаецца юрыдычнай асобай у міжнароднаправавым сэнсе,
неабходна тэрмінова запатрабаваць ад Урада СССР поўнай кампенсацыі ў канвертуемай валюце.
Беларусь не павінна выдаткоўваць ніводнага рубля на стварэньне і ўтрыманьне зброі масавага зьнішчэньня, рэзка скараціць выдаткі на войска ўвогуле. Беларуская дзяржава не павінна ўдзельнічаць у фінансаваньні атамнай энергетыкі, а скіраваць намаганьні на разьвіцьцё рэсурсады энергазьберагаючай тэхналогіі, альтэрнатыўных крыніцаў здабычы энергіі. Павінна быць распрацавана Нацыянальная праграма экалагічнай бясьпекі.
У рэальных умовахсвайго існаваньня Беларуская рэспубліка павінна першачарговы клопат праяўляць пра выхаваньне і захаваньне сваіх навуковых кадраў. Трэба накіраваць дадатковыя сродкі на прыцягненьне лепшых сьпецыялістаў у стратэгічна важныя галіны навукі і тэхнікі; ва ўмовах пераходу да рынку стварыць Нацыянальны фонд навукі, заснаваць нацыянальную школу падрыхтоўкі сыіецыялістаў рыначнай эканомікі.
Дэмакратычнае грамадства праз прыватызацыю ўласнасьці і рыначныя дачыненьні вяртае чалавека са стану люмпена ў стан гаспадара, здольнага дбаць пра вынікі сваёй працы, пра будучыню грамадства, народа, прыроды і зямлі. Адраджэньню чалавека-гаспадара і самарэгулюемай эканомікі спрыяюць і новыя формы дзяржаўнай ўлады.
Старая структура Саветаў адпавядала адміністрацыйнаразьмеркавальнай сістэме аднапартыйнай дыктатуры. 3 дэградацыяй і развалам гэтай дыктатуры старыя Саветы аказаліся недзеяздольныя як форма ўлады, пабудаваная па вертыкальным іерархічным прынцыпе.
Пры пераходзе на рыначную эканоміку дзяржаўная структура павінна быць заснавана на двухступеннай выбарна-муніцыпальнай сістэме ўлады з выбарнасьцю прадстаўнічых і выканаўчых органаў, гарызантальнай структурай іх кампетэнцый і роўным падпарадкаваньнем закону, дзе цэнтральныя ворганы ўлады вызначаюць толькі выключнасьць асобных дзяржаўных прэрагатыў. У астатнім дзейнічае закон. Абласныя структуры Саветаў ліквідуюцца.
Падсумоўваючы сказанае, хачу адЗначыць наступнае. Вярхоўны Савет павінен прыняць канцэпцыю, якая адпавядае
карэнным інтарэсам Беларусі. Аднак нават калі б была такая канцэпцыя прынятая, павінны быць палітычныя гарантыі яе ажыцьцяўленьня. На жаль, такія гарантыі вельмі праблематычныя.
Рэзкае зьніжэньне ўзроўню жыцьця і, галоўнае, адсутнасьць пазітыўных палітычных і эканамічных пераменаў на Беларусі — усё гэта выклікала глыбокае расчараваньне людзей у палітыцы, у дзейнасьці ўладаў, спарадзіла апатыю, азлобленасьць і недавер да ўсялякіх дзяржаўных ініцыятываў. У такіх варунках, калі патрэбны намаганьні ўсяго грамадства, каб вывесьці рэспубліку на дарогу самастойнасьці і рыначнай эканомікі, ажыцьцявіць гэта змог бы толькі ўрад, які б карыстаўся народным даверам. Аднак у рэспубліцы няма, на жаль, дзяржаўнага лідэра, такога, як Барыс Ельцын, якому б паверыў народ. Цяперашні Вярхоўны Савет у большасці сваёй няздольны ажыцьцяўляць інтарэсы народа, патрэбы беларускай нацыі. Роспуск гэтага Вярхоўнага Савета цалкам верагодны і, бадай, непазьбежны. Гэтым жа Вярхоўным Саветам зацьверджаны цалкам неперсьпектыўны Кабінет*Міністраў.
Як адзін з варыянтаў выхаду са становішча магло б стаць скліканьне Устаноўчага Сойму — прадстаўнічага органа ад усіх грамадскіх і грамадска-палітычных арганізацыяў, аб’яднаньняў і рухаў на Беларусі. Функцыя Устаноўчага Сойму — правесьці новыя выбары ў Вярхоўны Савет на аснове дэмакратычнага, зацьверджанага Устаноўчым Соймам Закона аб выбарах.
Без Ураду, якому давярае народ, перайсьці да рынку будзе вельмі цяжка. У такіх умовах толькі дасягненьне суверэнітэту, поўнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі магло б дапамагчы народу рэспублікі выйсьці са складанага стану. Дзякуй за ўвагу.
Даклад падрыхтаваны апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце БССР
«АЛЬТЕРНАТЙВА ВСЕГДА СУІЦЕСТВУЕТ...»
йнтервью «Народной газете»
— Вы надеетесь, что радйкальные предложенйя Оппозйцйй получат необходймую поддержку депутатов? Каковы прогнозы, ймеется лй реальная алыпернатйва сползанйю в пропасть?
...Я счйтаю й говорйл об этом неоднократно, что кэкйм бы нй был Советскйй Союз, покуда он сушествует, выйтй нз него одной республйке практйческй невозможно. Белорусскчй народный фронт давно предлагает коллектйвные действйя. Нашн предложення поддержаны демократнческнмн двйженйямй Латвнн, Лнтвы, Укранны, Эстонйй. 26 апреля 1990 г. в Мйнске по нннцнатнве БНФ состоялась рабочая встреча на уровне депутатов Верховных Советов й представйтелей народных Фронтов Белоруссйй, Лйтвы, Укранны, т.е. стран бывшего Велйкого княжества Лйтовского, Русского й Жемойтского. Рассматрйвался вопрос о заключенйй в будушем полйтйческого Балтййско-Черноморского Союза восточноевропейскйх государств Украйны, Белоруссйй, Лйтвы, Лэтвйй, Эстонйй. Такое содружество должно будет поменять счтуацйю в Европе й гарантйровать сувсренйтет каждой йз пятй республйк. Во-первых, мы можем йметь свой обшйй рынок. Пусть несовершенный, но достаточный, чтобы нетолько протавостоять возможной безрассудной экономйческой блокаде с востока й нажйму с запада, но й сэмйм выставлять условйя в ответ. Мы будем чметь возможность йзбежать шантажа co стороны СССР, его манйпуляцйй с ценамй на нефть, на ресурсы й т.п., йбо все торговые поставкй через нашй террнторйй ч пространства ему прчдется оплачйвать.
Мы не сможем сразу войтн на равных в европейскне рыночные отношенчя. Но содружество пятй республйк даст стартовую возможность каждой йз нйх для последовательного внутреннего развйтйя, шанс не попасть в экономйческую завнсймость от Западной Европы й от СССР.