Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
— Лічу вынікі сесіі больш чым сціплымі. Дзве трэці рабочага часу змарнавана яе арганізатарамі, а прынятыя рашэнні шмат у чым не адпавядаюць інтарэсам людзей.
Па-першае, не падрыхтавана, не прынята ніводнага заканадаўчага акту, які б спрыяў пераходу на рыначную эканоміку і ўмацоўваў бы суверэнітэт Беларусі. Калі мець на ўвазе гэты заканадаўчы вакуум, то напышлівыя размовы аб новай эканамічнай мадэлі і ажыццяўленні суверэнітэту гучаць дэмагогіяй. Між тым жыццё за межамі Беларусі не спынілася, імкліва рухаецца да незалежнасці і дэмакратыі, пакідаючы нас далёка ззаду, у атмасферы палітычнай адсталасці, стагнацыі і рэліктавага бальшавізму. I ўжо не мы, a знешнія сілы адпаведным чынам будуць вызначаць наша становішча. Такая расплата за застой і палітычны параліч. Некалі камуністы, аматары да ўсялякага роду «ізмаў», прыдумалі слоўца — «хвасцізм». Яно вельмі дарэчы, калі характарызаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэспубліцы.
Прымаючы пад увагу адсутнасць элементарнай заканадаўчай базы пад рыначную сістэму і суверэнітэт, а таксама састарэласць адміністрацыйна-камандных структур улады, у прынцыпе не было патрэбы ствараць новы кабінет міністраў паводле старой кадрава-структурнай схемы. Бессэнсоўна, лічу, было фарміраваць урад, які заведама нічога не вырашыць і збанкрутуе. Гэта марнаванне часу. Можна было прадоўжыць паўнамоцтвы старога кабінета на перыяд заканадаўчых рэформ, аднак на гэта не пайшлі. Дэпутаты ад БНФ не галасавалі пад час зацяжнога пустапарожняга
міністэрскага шоу і не нясуць адказнасці за дзеянці новай адміністрацыі.
Па-другое, не прыняты неабходныя дакументы, якія б спрыялі дзяржаўнай, грамадскай дзейнасці дэпутата, пацвярджалі яго правы і магчымасці. Гэта закон аб статусе народнага дэпутата, пастаянны рэгламент і іншыя палажэнні, напрыклад, аб Сакратарыяце Вярхоўнага Савета БССР... Сесія скончылася, а дэпутаты не маюць закона, на падставе якога яны павінны ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Яны нават не маюць дэпутацкіх пасведчанняў, акрамя часовых картак. Аказваецца, пасведчанні «суверэнным» беларускім дэпутатам павінна зрабіць і выдаць Масква...
Затое партыйная большасць Вярхоўнага Савета на закрытым пасяджэнні, пры адключанай радыёі тэлетрансляцыі працягнула палажэнне аб тым, што «народнаму дэпутату БССР, вызваленаму ад выканання службовых ці вытворчых абавязкаў у сувязі з працай у Вярхоўным Савеце БССР, калі ён не мае пастаяннага месца жыхарства ў Мінску, даецца жылая плошча на ўсю сям’ю ў Мінску». Гэтая ў поўным сэнсе слова непрыстойнасць вельмі абурае шмат якіх дэмакратычных дэпутатаў. Бо так нідзе не робіцца. Дэпутат, які пераходзіць на пастаянную працу ў Вярхоўны Савет, павінен атрымліваць у Мінску не пастаянную, а часовую службовую жылплошчу. Пры гэтым кватэра па месцы жыхарства браніруецца за ім на перыяд ажыццяўлення дэпутацкіх паўнамоцтваў. Аднак партыйная наменклатура не была б партыйнай наменклатурай, калі б, трапіўшы ў масавай колькасці ў Вярхоўны Савет і захапіўшы ўладу, не выкарыстала б яе і тут дзеля сваіх асабістых інтарэсаў.
I, нарэшце, трэцяе. Як след не вырашана пытанне пра выратаванне насельніцтва ад чарнобыльскай катастрофы. Тут у наменклатуры, на якой у значнай ступені ляжыць адказнасць за паслячарнобыльскія падзеі, таксама было шмат асабістых інтарэсаў. Адсюль — працягласць і заблытанасць дыскусій, адсюль — недастатковыя і нездавальняючыя рашэнні па Чарнобылю.
Што датычыць ажыццяўлення ідэй БНФ. Яны звычайна адхіляліся партыйнай дэпутацкай большасцю, але асобнымі
сваімі палажэннямі ў той ці іншай форме раскіданы па многіх прынятых дакументах. Напрыклад, была адхілена Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі, прапанаваная Народным фронтам. У той жа час прыняты дакумент аб дзяржаўным суверэнітэце, дзякуючы працы нашых дэпутатаў, на 95 працэнтаў заснаваны на ідэях БНФ, выкладзеных яшчэ паўтары гады назад.
— Чым зараз вызначаецца расстаноўка сіл у Вярхоўным Савеце? Наколькі адэкватна, на ваш погляд, цяперашні дэпутацкі корпус выяўляе волю народа? Што спрыяе і, наадварот, што замінае выпрацоўцы і прыняццю адказных рашэнняў?
— У Вярхоўным Савеце БССР каля 86 працэнтаў камуністаў, прычым болыпасць з іх — апаратная і адміністрацыйна-гаспадарчая наменклатура. Волюнарода гэтая большасць, вядома ж, не выяўляе. Яна баіцца гэтага народа. Такая сітуацыя ўтварылася таму, што ў нас няма дэмакратычнага закона аб выбарах. Адпаведна, не было і дэмакратычных выбараў. Я ўжо не кажу пра махінацыі і фальсіфікацыі з боку выбарчых камісій.
Дэмакратычныя дэпутаты па ініцыятыве групы БНФ аб’ядналіся ў Дэпутацкі клуб, які мае свой статут, прыняты 100 дэпутатамі. Гэта даволі свабоднае і шырокае аб’яднанне, вельмі неабходнае ў варунках кансерватыўнага засілля.
Дэпутацкая група (фракцыя) БНФ з 27 чалавек утворана яшчэ перад сесіяй, але заявіла пра сваё стварэнне і рэгістрацыю толькі праз два месяцы, калі больш-менш выспелі ўмовы. Да гэтага часу ўжо існавалі групы аграрнікаў і ветэранаў ("Саюз"). Нядаўна абвясцілі пра сваю групу (160 членаў) і камуністы. Вылучаецца таксама група «прамыславікоў» (кіраўнікоў прадпрыемстваў і інш.).
Найболып радыкальныя аб’яднанні — гэта БНФ і Дэмакратычны клуб (парламенцкая фракцыя БНФ уваходзіць у Дэмклуб). Пэўным лібералізмам па асобных пытаннях, але і вузкім прафесіяналізмам характарызуецца група «прамыславікоў». Партгрупа выяўляе ў асноўным інтарэсы кіруючага апарату. Найбольш палітычна рэакцыйная катэгорыя дэпутатаў — аграрнікі, пераважна кіраўнікі гаспадарак і сельгасве-
дамстваў. Зрэшты, і сярод аграрнай групы ёсць дэмакратычна настроеныя людзі, але яны не робяць «надвор’я».
Самае сумнае, што ўсе наменклатурныя групы аб’ядноўвае стойкае непрыняцце беларускай мовы і культуры. На прыкладзе гэтых дэпутатаў добра відаць вынікі той антыкультурнай палітыкі на Беларусі, калі нацыянальны нігілізм становіцца масавай псіхалогіяй.
Да кансерватыўнай большасці Вярхоўнага Савета трэба таксама далучыць дэлегатаў ад ветэранскай арганізацыі (29 пенсіянераў). У асноўным гэта былое вышэйшае афіцэрства і высокапастаўленая некалі наменклатура, чыя дзейнасць і заслугіраскрыліся ў часы Сталіна і Брэжнева. У Вярхоўны Савет яны прыйшлі з кіруючых структур сваёй арганізацыі, мінаючы народныя выбары ў акругах. Гэтыя дэпутаты даволі актыўныя, выступаюць па ўсіх пытаннях з пазіцый пазаўчарашняга дня і галасуюць часта на ўзроўні дагматычных інстынктаў (як, напрыклад, за захаванне шостага артыкула Канстытуцыі).
У цэлым, калі суаднесці цяперашні склад Вярхоўнага Савета, яго пераважна кансерватыўную палітычную арыентаванасць, прафесійную і культурную павярхоўнасць — з тэрміновымі задачамі беларускага грамадства, то я не бачу для гэтага Савета ніякай перспектывы. Ён проста недзеяздольны па сённяшніх мерках, у яго трапілі не тыя людзі. Мяркую, як толькі палепшыцца становішча і з’явяцца магчымасці для свабодныхдэмакратычных выбараў, адразу паўстанепытанне аб роспуску нашага цяперашняга Вярхоўнага Савета.
— Шмат увагі на сесіі было ўдзелена чарнобыльскай праблеме, слуханні па гэтым пытанні былі найбольш працяглымі. Беларусь абвешчана зонай нацыянальнагаэкалагічнага бедства. Ці можна спадзявацца, што ў бліжэйшы час сітуацыя карэнным чынам зменіцца, а прынятыя захады будуць эфектыўныя?
— На маю думку, не. Бо ва ўладзе на Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца людзі, вінаватыя ў паслячарнобыльскай трагедыі. Яны не здольныя ратаваць народ, бо заўсёды былі аб’ектыўна варожыя яму.
Для выратавання нацыі неабходны дзве ўмовы. Першая — дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, каб скарыстаць сваю грамадскую працу, яе вынікі і энергію на вырашэнне ўласнага лёсу і дзеля свайго дабрабыту. Другая ўмова — ліквідацыя камуністычнай дыктатуры, яе адміністрацыйнакаманднай сістэмы.
Важна таксама зразумець, што чарнобыльская трагедыя, якая ўжо пяты год доўжыцца на Беларусі, той абсурд, што адбываецца на нашых землях, той радыяцыйны генацыд — маюць пад сабой злавесную прычыну і злавесны сэнс. Над нашым народам робіцца атамны медыка-радыёлагічны эксперымент, у якім зацікаўлены не толькі ваенна-прамысловы комплекс СССР, але і ЗША, увесь ядзерны свет і, перш за ўсё, такая арганізацыя, як МАГАТЭ. Яна абараняе не чалавека, не людзей, а інтарэсы ядзернай энергетыкі, ядзерных манапалістаў. А манапалістамі ў гэтай гадіне з’яўляюцца СССР і ЗША. Перш чым вырашыць што-небудзь у МАГАТЭ, яны дамаўляюцца паміж сабой, а потым ужо праводзяць «фармальнасці»: «выбіраюць», скажам, генеральнага дырэктара МАГАТЭ — сваю крэатуру з нейтральных краін...
На працягу амаль года мы ніяк не маглі праінфармаваць свабодны свет пра нашу трагедыю. Уся інфармацыя ішла як у вату. Мы ж не ведалі, што выпрабоўвалі сілу міжнароднай атамнай мафіі, якая не зацікаўлена ў тым, каб грамадскасць Захаду ведала пра беларускуютрагедыю. Бо калібдаведалася, тады эксперыменту могбы прыйсці канец. Сёлета нам удалося прабіць «ваконца ў Еўропу». Па кропельках пайшла інфармацыя, у людзей на Захадзе пачалі раскрывацца вочы.
I тут занепакоілася МАГАТЭ. Спешна фармуецца каманда спецыялістаў, спешна дамаўляюцца яны з Саветам Міністраў СССР аб правядзенні «навуковай» экспертызы на забруджаных землях Беларусі. Праграму МАГАТЭ вырашана фінансаваць за кошт сродкаў чарнобыльскага фонду — 1,5 мільёна рублёў. Мы памятаем «круізы», памятаем, — куды пайшло паўмільёна рублёў з дабрачыннага рахунку 904. Збірайце, людцы, па рубліку.,.
Удумаемся, што адбываецца. Па-першае, МАГАТЭ вырашыла з помпай правесці «навуковую экспертызу» і супакоіць
грамадскасць. Маўляў, небяспека ёсць, але не ў такіх маштабах. Больш, маўляў, непакоіць псіхагенны фактар дэзінфармаванасці, што можа выклікаць рэцыдывы радыёфобіі і г.д. Генеральны дырэктар МАГАТЭ спадар Блікс, юрыст па адукацыі, у сваім інтэрв’ю «Правде» і ў іншых выступах ужо даў зразумець, якога роду чакаюцца заключэнні «незалежных экспертаў». Па-другое, ніякія даследаванні за адведзены «экспертам» час не дадуць іншых і больш дасканалых навуковых вынікаў, чым тыя, якімі ўжо сёння валодаюць вучоныя з АН БССР. Экспертная акцыя МАГАТЭ — прафанацыя. Тым не менш яна праводзіцца ды яшчэ і фінансуецца за наш кошт.
Гэтыя і іншыя думкі я выклаў у рэфераце, зачытаным мной на сімпозіуме «Жыццё пасля Чарнобыля», які адбываўся ў Берліне ў канцы чэрвеня гэтага года. Рэферат быў трансляваны таксама па радыё «Свабода», надрукаваны ў замежным друку. Вынік — пачуў у свой адрас чарговую порцыю, скажам мякка, «незадаволенасці». Нават камсамолыжая газета «Знамя юностн» асцярожна кінула ў мяне свой камяк. Так і хочацца сказаць — людзі, што з вамі робіцца?