Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
Арганізацыяй рэпрэсіяў, працэсаў і забойстваў на Беларусі займаўся непасрэдна ЦК ВКП(б) праз мясцовыя партыйныя
камітэты. Потым ліквідаваліся кіраўнікі гэтых камітэтаў па ініцыятыве іншых кіраўнікоў і г.д. Злачынства мела шматступенны характар, дзе партапаратчыкі і энкавэдэшнікі зьяўляліся адначасова злачынцамі і ахвярамі ўласных злачынстваў. У выніку генацыду Беларусь страціла мільёны людзей, лепшых сялян, сьпецыялістаў, прафесуру, пісьменнікаў і творцаў, вучоных, інтэлігенцыю і нават мясцовы партапарат, які ў значнай ступені, трапіўшы ў гэтую маскоўскую мясарубку, перадушыў сам сябе.
На месцы выбітых мясцовых сьпецыялістаў і апаратных работнікаў прысылаліся «выдвнженцы» — функцыянеры з Расіі. I першае, чым яны пачалі займацца, — гэта зачыняць беларускія школы і змагацца з «напдэмаўіпчынай», якая здавалася ім у кожным беларускім слове. Мясцовы бюракрат мог зрабіць кар’еру ў такіх варунках, толькі адмовіўшыся ад «нацдэмаўшчыны» і ўсяго, што зьвязана з нацыяй і беларускай культурай. Так усталяваўся ў КПБ сьветапогляд нацыянальнага нігілізму; так узьнікла племя апаратных рэнегатаў нацыі, манкуртаў, што давялі беларускую мову і культуру амаль да скону і прадаўжаюць яе зьнішчаць па сёньняшні дзень.
Беларуская арганізацыя КПСС нясе адказнасьць за генацыд, за вынішчэньне нацыянальнай культуры, мовы, за разбурэньне гістарычнай спадчыны і фальсіфікадыю гісторыі Беларусі, за падтрымку сістэмы каланіяльнай эканомікі, за растаптаныя нацыянальныя традыцыі, веру і мараль, за бязьдзейнасьць пры чарнобыльскай катастрофе, за стварэньне штучнай сакрэтнасьці аб выніках радыяцыйнага заражэньня, што выклікала сьмерць і страту здароўя людзей.
Падзеі паказваюць, што ніякіх гуманістычных ці хоць бы элементарна здаровых высноў са становішча ў Рэспубліцы гэтая арганізацыя і яе кіраўнікі зрабіць не ў стане. Прапануецца эскалацыя кансерватызму, упартае ахайваньне дэмакратычных працэсаў, апеляцыя да ветэранаў і пабудова сапраўднага сацыялізму. Усё гэта павялічвае самаізаляцыю КПБ, выклікае стыхійную, часам ужо нястрымную нянавісьць да камуністаў у народзе. Апошні асьпект не можа не хваляваць, бо гэта крок да «румынскага варыянту». Наўрад ці
усьведамляюць гэта сабе кіраўнікі КПБ, як зрэшты не ўсьведамляў і Чаушэску.
Яны ніяк не могуць зразумець, што эпоха марксізмуленінізму, эпоха манаполіі КПСС ужо незваротна мінае. Мінае ва ўсім сьвеце. Рухомая практыка гісторыі XX ст. даказала беспадстаўнасьць, злачыннасьць, утапізм і нежыцьцёвасьць марксізму-ленінізму і ўсіх «ізмаў» на яго аснове. Чалавецтва выпроствае плечы і пачынае вылечвацца ад камунізму. I нішто ўжо не спыніць яго выздараўленьня. Камуністычны кансерватызм бессэнсоўны. Ён можа прывесьці толькі да чарговых няшчасьцяў людзей.
Ёсьць іплях болып гуманны, ЯКІМ ВЫХОДЗІЦЬ 3 камунізму Усходняя Еўропа. Я б адзначыў тут чатыры этапы выхаду з камунізму і вяртання ў цывілізаваны стан: асэнсаваньне злачынстваў, пакаяньне, адмаўленьне ад ідэалогіі марксізму-ленінізму і чацьвёртае — суд над канкрэтнымі злачынцамі.
Зрэшты, што датычыць марксізму-ленінізму, то адмаўленьне ад яго ёсьць працэс гістарычны і аб’ектыўны. Усталёўвалася гэтая ідэалогія сілай, крывёй і гвалтам з прычыны якраз сваёй цалкавітай штучнасьці і нежыцьцёвасьці. Антычалавечнасьць яе выявілася пазьней і выходзіла, як і трэба было чакаць, з поўнай ненавуковасьці гэтага суб’ектыўнага вучэньня, аснаванага на ўтапічных сацыяльных канструкцыях і на вынікаючым адсюль эканамічным авантурніцтве. Авантурызм грунтаваўся перш за ўсё на адмаўленьні прыватнай уласнасьці і рыначнай таварнай вытворчасьці як кораня, на думку Маркса, эксплуатацыі і няроўнасьці людзей. Сацыялізм ён разглядаў якраз як нярыначную вытворчасць. Прысьвяціў канструяваньню такіх канцэпцыяў усё жыцьцё, хоць з самага пачатку было відаць, што ўсе яны чарговая ўтопія. Але засьведчыць яе вымушана была сама гістарычная практыка.
Наколькі шкоднымі для грамадства могуць стаць сацыяльныя ўтопіі, даказала гісторыя бальшавізму і партыйнай звышдзяржавы СССР. Сталін, схіляючыся з прычыны свайго невысокага разьвіцьця да ўсялякага спрашчэньня, арганізаваў грамадства часткова па Марксу, часткова па Томасу Мору і абараняў сваю «Утопію» ленінскімі метадамі зусім не з-за любові да чыстай тэорыі, у якой ён слаба разьбіраўся. Справа ў тым,
што са зьнішчэньнем прыватнай уласнасьці людзей, рынку, таварнай вытворчасьці і з абагульненьнем, абдзяржаўліваньнем маёмасьці і сродкаў вытворчасьці прыватнай уласнасьцю ў грамадстве становіцца сама дзяржаўная ўлада. Тая самая ўлада, да якой так імкнуліся і якую захапілі бальшавікі. У гэтым сутнасьць. 3 валоданьня ўласнасьцю-дзяржавай вынікае ўся камуністычная палітыка, іх тэорыя, ідэалогія, дэмагогія, міжусобная грызьня, генацыд, лагеры і г.д. Бо дзяржава, неабмежаваная ўлада давала ім усё. I яны праявілі сябе як уласьнікі хцівыя, жорсткія. Дзеля ўтрыманьня, павелічэньня і ўмацаваньня сваёй уласнасьці яны гатовыя былі ўтапіць у крыві ўсё чалавецтва, скарыстаць любую ідэалагічную ілюзію, утопію, толькі б удасканаліць уладу і захаваць яе непадзельную самаісную каштоўнасьць. Вось чаму цяпер, калі ўся іх паўцывілізацыя зайшла ў тупік і трэба даваць задні ход, яны супраціўляюода так шалёна. Здавалася б, што яны дзейнічаюць нават супроць логікі, і мы схільны бачыць у такіх паводзінах нешта ірацыянальнае. Але ўсё рацыянальнае ў іх Утопіі.
Цяпер нам кажуць: сістэма перажывае крызіс, былі дэфармацыі сацыялізму. Аднак ніякага крызісу сістэма не перажывае. Крызіс — гэта хвароба самаразьвіцьця, якая вылечваецца. У дадзеным выпадку сістэма і ўсё грамадства зайшлі ў тупік. А гэта канец. Шляху далей няма. Наперадзе пагібель, распад цывілізацыі. Прыкметы тупіка: ніхто не зацікаўлены ў паляпшэньні працы. (Для чалавека ў сістэме яно бессэнсоўнае.) Ніхто не гаспадар. (Няма канкрэтнай уласьнасьці. Таму безгаспадарчасьць і развал.) Адсутнасьць правоў і свабодаў асобы. Адсюль пасіўнасьць, апатыя і, што самае страшнае, — крызіс маралі.
Выхад жа з тупіка — не ўбок і не наперад да «сапраўднага» ці якога там яшчэ «дэмакратычнага» сацыялізму. Выхад з тупіка толькі адзін — назад, калі аднак грамадства яшчэ здольнае рухацца. Назад да рынку і прыватнай уласнасьці, назад да дэмакратыі, назад да рэлігіі і традыцыйнай маралі, назад да гуманнай культуры, назад да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці. I толькі адышоўшы і агледзеўшыся навакол, народы змогуць пайсьці наперад, як хто хоча, разам
ці паасобку, без падказкі і ўказаньняў розных «старэйшых братоў» і крывавых настаўнікаў чалавецтва. Законы грамадства, як і прыроды, нельга гвалціць і ігнараваць. Прырода і гісторыя помсьцяць за гэта.
Відавочна, што кожны сумленны чалавек сваёй гуманнай сутнасьцю павінен змагацца з камунізмам і пераадольваць камуністычную ідэалогію як крайне антычалавечую, негуманную і антыграмадскую зьяву.
У гэтай сувязі даўно насьпела пара паставіць пытаньне аб дзейнасьці У.І.Леніна і яго акружэньня — Троцкага, Бухарына, Сьвярдлова, Дзяржынскага, Уншліхта, Зіноўева, Калініна і іншых. У адрозненьне ад Сталіна Ленін пакінуў масу дакументаў і сьведчаньняў аб уласнай ініцыятыве і прыналежнасьці да арганізацыі масавых забойстваў, расстрэлаў, зьнішчэньня нявінных людзей, арганізацыі канцэнтрацыйных лагераў, тэрору, нечалавечых жорсткасьцяў і генацыду. Частка гэтых дакументаў зьмешчана ў яго поўных зборах твораў, частка апублікавана нядаўна, як, напрыклад. фенаменальны па сваім жудасным злачынным цынізьме сакрэтны ліст У.І.Леніна ад 19 сакавіка 1922 года для членаў Палітбюро аб правядзеньні расправы над праваслаўным духавенствам з мэтай запалохваньня Царквы, з прапановай правадыра расстраляць «чем больше.., тем лучше» і «с такой жестокостью, чтобы онн (праваслаўнае духавенства. — З.П.) не забылн этого в теченне несколькнх десятнлетнй» ("Собеседннк", М., 1990, апрель №16,с.7). Згодна гэтага плана і ініцыятывы У.І.Леніна было расстраляна звыш васьмі тысячаў чалавек, у тым ліку Петраградскі мітрапаліт Веніямін.
Фігура У .І.Леніна была кананізавана ў бальшавіцкім пантэоне яшчэ за часы Сталіна. Тады ж мэтанакіравана ствараўся і ленінскі культ, што было выгадна яго пераемніку дзеля стварэньня ўласнага культу. Прырода камуністычных культаў як своеасаблівых сацыяльных сурагатаў рэлігіі (сама марксісцкая ўтопія ўспрымалася па веры — «ученне Маркса всеснльно, потому-что оно верно». — У.І-Ленін) дастаткова добра разгледжана ў літаратуры. He будзем на гэтым спыняцца. Адзначым толькі, што ленінскі культ кансерватары-камуністы па інерцыі падтрымліваюць і сёньня, апелюючы да
«геніяльнасьці» Леніна, вычляняючы «лепшыя рысы», уклад у рэвалюцыю (безадносна да маралі і значэньня гэтага «ўкладу» для людзей) і г.д.
Знаёмства з фактамі, сьведчаньнямі і дакументамі, зьвязанымі з дзейнасьцю Леніна з 1917 па 1922 г., раскрывае перад намі тыпаж дзеяча, не абцяжаранага ніякімі законамі маралі і права, акрамя права неабмежаванай асабістай улады і палітычнай мэтазгоднасьці. У гісторыі чалавецтва, пачынаючы ад цара Хамурапі, цяжка назваць лідэра, які б так шмат, адкрыта і шматслоўна пісаў і сьведчыў пра свае злачынствы. Сталін не пакінуў ні радка аб прыналежнасьці да генацыду. Ленін спрэс пісьмова абураўся, што мала расстрэльваюць заложнікаў, прастытутак, сялян, буржуяў, сьвятароў і г.д. Узьнікае нават сумненьне: ці разумеў гэты юрыст па адукацыі, былы памочнік прысяжнага паверанага, што тварыў найвялікшае зло?
Некаторыя камуністы мяркуюць, што на XXVIII зьездзе КПСС самы час разгледзець пытаньне аб дзейнасці У.І.Леніна і яго акружэньня, што без гэтага далей «рухацца» немагчыма і г.д. Можа, гэта і выратавала б на нейкі час ад краху КПСС, але ёй трэба тады адмовіцца ад балыпавізму і перайсьці на пазіцыі сацыял-дэмакратыі (так бы мовячы, у запасную траншэю для камуністаў). Да гэтага, аднак, янрі не гатовы. Дый не мае яно ўжо значэньня. Пазьняцца лідэры. Народ, што становіцца на шлях свабоды, хораша сам разьбярэцца ва ўсім і вырашыць па-добраму, па-чалавечаму.
«Беларусь», ліпень 1990 г., №7.
ЯКАЯ ПАЗІЦЫЯ Ў АПАЗІЦЫІ
Інтэрв’ю газеце «Літаратура і Мастацтва»
— На мінулым тыдні завяршылася праца першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР XII склікання. Пракаменціруйце, калі ласка, вынікі двух з палавінай месяцаў парламенцкай дзейнасці — з пункту гледжання іх адпаведнасці ці неадпаведнасці дэмакратычным, адраджэнцкім працэсам у грамадскапалітычным жыцці рэспублікі. Наколькі ўдалося ажыццявіць тыя ідэі, з якімі БНФ выступаў на выбарах-9О?