Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
Нянавісьць да БНФ, што асьляпіла партапарат, і ўсе іхнія дзеяньні, абумоўлены адной простай прычынай — страхам рэальна згубіць уладу, прывілеі, манаполію і ўсё, што з гэтым зьвязана. He мае ніякага значэньня, якая там у Фронту праграма, ліберальная ці радыкальная, хоць камуністычная, хоць мааісцкая. Усё роўна абзавуць экстрэмістамі. Для партбюракратыі істотна толькі тое, што ўтвараецца новая грамадска-
палітычнаясіла, якая абапіраецца на народ і крытыкуе наменклатуру. Крайне нецярпімыя адносіны ЦК КПБ да дэмакратычнай платформы ў КПСС яшчэ раз праілюстравалі становішча. Партбюракратыя разумее ўладу толькі як сваю манаполію, неабмежаваную і народам некантралюемую. Таму няма ніякага сэнсу весьці спрэчкі з наменклатурнымі камуністамі ці іх крэатурамі па праграмных палажэньнях. Гэта толькі марнаваньне часу.
У разуменьні суверэнітэту Беларусі рух БНФ прайшоў заканамерны перыяд эвалюцыі і асэнсаваньня. Яно яшчэ працягваецца. Прыклады Балтыі, яе імкненьне да незалежнасьці — гэта для нас толькі прыклады, пакуль ва ўласным жыцьці не прыйдзе ўсьведамленьне неабходнасьці нацыянальнай свабоды. Дзьве бяды, дзьве трагедыі навісьлі над беларускім народам: чарнобыльская катастрофа і катастрофа нацыянальнакультурная. Прычына адна, назавём яе абагулена — камунізм. За чатыры гады чарнобыльшчыны практычна нічога не скранулася зь месца. Сталі хіба больш ведаць пра сваю бяду. Чатыры гады зьнясільваючай барацьбы за выжываньне, за праўдзівую інфармацыю, за перасяленьне. Чатыры гады змаганьня з Масквой, з «Мінздравам», з наменклатурай, з ведамствамі СССР, з подласьцю, з сакрэтнасьцю, з бесчалавечнасьцю і здрадай. Чатыры гады радыяцыйнага генацыду, чатыры гады цынічнага эксперыменту над людзьмі; чатыры гады хлусьні, зьняваг, абяцаньняў, ашуканства і фалыпывых спачуваньняў, чатыры гады наррднага бясьсільля. «Што рабіць? Як ратавацца? Дзе выхад?» — задаюць пытанні.
Выхад ёсьць! Выхад адзін — дзяржаўная незалежнасьць Беларусі. Выхад — гэта вольная незалежная дзяржава Беларусь.
Але пагаворым спакайней. Чатыры гады падчарнобыльскага жыцьця засьведчылі бяспраўе нашага народу і поўнае бяспраўе, поўную залежнасьць Беларусі ад Масквы, ад уладаў СССР. 3 1989 года, пасьля таго, як Беларускаму Народнаму Фронту, вучоным АН БССР і навуковай грамадскасьці ўдалося зламаць сьцяну маўчаньня вакол чарнобыльскай трагедыі на Беларусі і раскрыўся жахлівы яе размах, мы ўсе сталі сьведкамі нежаданьня СССР дапамагаць нашаму народу, ад-
даць нам кампенсацыю за прычыненае зло, вярнуць нашы будаўнічыя брыгады і г.д. Мы ўсе бачылі і чулі, як выкручваўся Вярхоўны Савет СССР, як дэпутаты зьезду не слухалі беларускіх прамоўцаў, што апавяшчалі пра трагедыю нашай Бацькаўшчыны. А хіба можна забыць цынічныя зьдзекі іхніх «вучоных», што публічна пацьвеліваліся над беларускім народам, маўляў, ім, беларусам, пасьля Чарнобыля стала жыць лепш і здаравей, бо радыяцыя карысная для здароўя, не трэба прымаць радонавыя ванны. Наш дом гарыць, наш народ можа загінуць, а суседзі робяць выгляд, што не бачаць, хіхікаюць і весяляцца. Дык навошта нам такі саюз?
Цяпер Савецкі Саюз наважваецца прадаваць за валюту нашы чарнобыльскія землі для эксперыментаў і вывучэньня амерыканскім навуковым арганізацыям. Савецкаму Саюзу патрэбна валюта, чаму не прадаць чужое гора, ды яшчэ й дармавое. Пройдзе час, і яны стануць прадаваць за золата нашы чарнобыльскія трупы для досьледаў амерыканцам. Які тут «суверэнітэт», якая мараль?
Беларусь патрабуе ад СССР нейкіх 18 мільярдаў рублёў кампенсацыі (хоць калі ўсё падлічыць, лічба сягае да 100 мільярдаў). Мы ніяк не можам атрымаць належнае нам, нават дазіметры не наважваемся мець без дазволу Масквы. Мы гінем і не можам ратавацца, бо, бачыце, Масква не дазваляе. He выгадна ёй, значыць. Вось чаму не зацьвердзілі нашу праграму выратаваньня ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. А тым часам кожны год Беларусь аддае Маскве (проста так, як каланіяльную даніну) значную частку свайго нацыянальнага прыбытку, каля 6 мільярдаў рублёў. Тры гады — і вось яны тыя 18 мільярдаў, а мы ж ужо пяты год пакутуем і плацім ім. За што? За свае пакуты? За няволю?
Савецкі Саюз павінен не толькі выплаціць нам кампенсацыю за чарнобыльскае зло, але і вярнуць грошы, адабраныя з нашага нацыянальнага прыбытку, прынамсі, за апошнія 40 гадоў, а гэта не менш як 200 мільярдаў рублёў. Крэмль павінен нам вярнуць нарабаваныя культурныя каштоўнасьці, прысвоеныя ў час 1 -й і 2-й сусьветных войнаў, нашы архівы. Метрыку Вялікага княства Літоўскага, бібліятэкі, беларускія каштоўнасьці са збройнай палаты, калекцыі былых
Магілёўскага, Менскага і іншых музеяў, якімі СССР самавольна распараджаўся (перадаваў Польшчы і г.д-)Савецкі Саюз павінен нам выплаціць кампенсацыю за скалечаную ваеннымі аэрадромамі, палігонамі, гусеніцамі танкаў зямлю, за тэрыторыі і лясы, занятыя пад ракетныя ядзерныя базы, якіх у нас 23 з 44 па СССР, за землі пад рознымі лакатарамі і радарнымі ўстаноўкамі, што нішчаць здароўе нашых людзей, за плошчы, сапсаваныя тэрыконамі, за высечаныя лясы і загаджаныя рэкі, за ўсю тую шкоду, што прынесьлі нашай тэрыторыі і зямлі саюзныя ведамствы і прадпрыемствы, якія высмакталі нашу нафту, соль, карысныя выкапні, рабочыя і матэрыяльныя рэсурсы, выкарысталі нашу працу і рабочую сілу, а ўзамен пакінулі звалку, сьмецьце, зьнішчаную прыроду, разбураны этнас і хворы соцыум.
А хто заплаціць за генацыд, за два мільёны забітых, за разбурэньне сельскай гаспадаркі ў час калектывізацыі, за працу і сьмерць сотняў тысяч беларускіх ссыльных на Поўначы і ў Сібіры. Хто заплаціць за прымусовую сьмерць тысячаў беларускіх хлопцаў у Афганістане. Гэта ж была не айчынная, a брудная, подлая, несправядлівая вайна, якая зыходзіла з антынароднай палітыкі СССР, а не неабходнасьці народнай абароны. У сусьветнай практыцы жыцьцё салдатаў у такіх выпадках падлягае страхаваньню, і сям’я ў выпадку яго пагібелі атрымлівае вялікую грашовую кампенсацыю (да 100 тысячаў рублёў). Міністэрства абароны СССР будзе за гэта плаціць ці не? Пакуль яно плаціць толькі дэмагогіяй аб «ннтернацнональном долге».
Калі б Беларусь не аддавала СССР кожны год амаль палову нацыянальнага прыбытку, калі б сама валодала сваёй тэрыторыяй, прыроднымі рэсурсамі і вытворчымі фондамі, калі б сама забірала сваю валюту, вяла б сваю міжнародную палітыку і сама распараджалася сваім лёсам, тады ад Чарнобыля мы ўжо даўно і эфектыўна ратаваліся б і, упэўнены, выратаваліся б. Для гэтага ў нас ёсьць усё, акрамя свабоды.
Нацыянальная дзяржаўная незалежнасьць — гэта становішча ў грунце сваім сацыяльнае, якое аб’ядноўвае ўсё насельніцтва нацыі. Бо самастойнасьць, незалежнасьць народу і гаспадарства — гэта нармальны стан грамадства, які гаран-
туе яму працу для сябе, культурнае разьвіцьцё і гістарычную персьпектыву.
Цяпер не трэба быць надта дасьведчаным, каб зразумець, што колькі б мы, працавітыя беларусы, ні працавалі, мы ніколі не будзем багатымі, бо наша эканоміка і гаспадарка каланіяльныя. Простаму чалавеку зразумела, што, калі мы атрымліваем жалеза з СССР, робім на нашых заводах аўтамабілі і адпраўляем іх назад у СССР, мы прадаём сваю працоўную сілу і называецца гэта каланіяльнай эксплуатацыяй. Чалавеку зразумела, што калі прыбытак на 1 гектар сельгасугодзьдзяў у Беларусі ў 2 3 разы вышэйшы, чым у цэлым па СССР, а зарплата адпаведна ніжэйшая, то гэта рабаваньне нашай працы і г. д.
За пяць гадоў перабудовы ўзьнялася вялікая хваля афіцыёзнай = дэмагогіі, дакляраваньня выправіць становішча, даць эканамічную «самастойнасьць» рэспублікам і г.д. Падзеі ж гэтых гадоў і палітыка Гарбачова выразна паказалі, што ніякай «самастойнасьці» ў складзе СССР быць не можа. Камуністы праводзяць чарговае ашуканства народаў, крыху паслабляючы лейцы імперыі (у асноўным на словах), каб потым забратаць яшчэ мацней на ўзроўні сучаснай дыктатуры ў лайкавых пальчатках.
Чарнобыльская трагедыя зьяднала ў адно ўсе нашы беды, усе нашы праблемы — экалагічныя, эканамічныя, палітычныя, культурныя, маральныя і паставіла пытаньне рубам — альбо мы памрэм як народ, як нацыя, як культура ў складзе СССР, альбо выратуемся праз незалежнасьць, праз выхад з СССР і аднаўленьне суверэннай Беларускай дзяржавы.
Беларусь была двойчы анексавана ў склад Расійскай імперыі. Першы раз у канцы XVII стагодзьдзя ў выніку трох падзелаў федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 года бальшавікі аб’явілі аб скасаваньні ўсіх дагавораў царскай Расіі. Аднак ужо ў снежьні 1918 года тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) была акупавана адзьдзеламі Чырвонай Арміі. Законны, выбраны Усебеларускім Кангрэсам Урад БНР вымушаны быў эміграваць, бо стотысячнае войска Беларусі, сфармаванае на Румынскім фронце, з-за процідзеяньня немцаў не ўдалося перакінуць на Беларусь.
Бальшавікі прывезьлі з сабой у абозе марыянетачны камуністычны беларускі «ўрад», якога ніхто не ведаў і ніколі не выбіраў. Пры дапамозе гэтага «ўраду» неўзабаве аб’явілі аб стварэньні БССР — часовай дзяржавы ў процівагу Беларускай Народнай Рэспубліцы.
Беларускі народ мае поўнае юрыдычнае і маральнае права аднавіць статус незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаваць ад СССР кампенсацыі за панесеныя страты. Ёсьць іншы шлях, які вымагае рэальнага статуса Беларусі як члена ААН.
Другая мэта руху, цесна зьвязаная зь першай, — стварэньне дэмакратычнага грамадства, дэмакратычнай рэспублікі. Гэтай задачы БНФ прысьвяціў асноўную дзейнасьць за паўтары гады і найболып увагі. Без дэмакратычнага грамадства ў нашых варунках немагчыма і незалежнасць, і адраджэньне нацыі і культуры, бо існуючы рэжым у БССР самы кансерватыўны, антынародны і антыдэмакратычны, а ў наменклатурнай верхавіне нават антысацыяльны. Антыдэмакратызм рэжыму абумоўлены поўнай манаполіяй КПСС на ўладу і поўнай безкантрольнасьцю камуністычнай наменклатуры і кіраўніцтва з боку народа.
Антынароднасьць беларускага партыйнага апарату вынікае перш за ўсё зь яго ідэалогіі нацыянальнага нігілізму, г.зн. непрыняцьця, адмаўленьня нацыянальнай культуры і мовы беларускага народа, нянавісьці да яе свабодных носьбітаў і творцаў. Найболып акрэслена нацыянальны нігілізм сфармаваўся менавіта на Беларусі. Тут ён мае даўнія карэньні, бярэ пачатак са зьместу і праяў асобай вынарадавенчай палітыкі царызму ў дачыненьні да Беларусі. Царызм • імкнуўся сьцерці беларусаў і Беларусь з карты сьвету, як цэнтральную і патэнцыяльную геапалітычную сілу на захадзе Расійскай імперыі. Бальшавізм пераняў геапалітычную палітыку рускіх цароў і праводзіў яе з асаблівай жорсткасьцю ў 2О-х — ЗО-х і 4О-х гадах. Асноўнымі выканаўцамі генацыду на Беларусі былі НКВД і пагранічныя войскі. Наладжвалі і масавыя адстрэлы людзей. Пра гэта ўжо было напісана ў друку.