Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

У маі 1917 года ў Петраградзе беларускімі каталікамі была створана «Хрысьціянская Дэмакратычная злучнасьць» (ХДЗ). Пачынае выходзіць яе газэта «Крыніца». 3 1921 года дзейнасьць беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў вялася толькі ў заходняй Беларусі. На працягу першай паловы 20-х гадоў беларуская хрысьціянская партыя моцна палітызавалася, ставіць праграмныя палажэньні аб незалежнасьці Беларусі, аб дэмакратычных свабодах, аб надзяленьні безьзямельных і малазямельных беларускіх-сялян зямлёй бяз выкупу за кошт абшарнікаў і дзяржавы, выступае за беларускую школу і ась-
вету, за беларускую мову ў цэрквах і касьцёлах, за сацыяльныя гарантыі для народа і г.д., пратэстуе супроць афіцыйнай палітыкі паланізацыі Беларусі.
У 1922 годзе беларускія хрысьціянскія дэмакраты падчас выбараў у парламент, нягледзячы на ідэйныя разыходжаньні з леварадыкальнымі і экстрэмісцка-рэвалюцыйнымі групоўкамі, здолелі арганізаваць разам зь імі адзіны беларускі фронт, а пасьля выбараў згрупавалі ў Сойме Беларускі пасольскі клуб, які адстойваў інтарэсы беларускага народа (перш за ўсё сялянаў).
На працягу 2О-х гадоў беларуская хадэкія, якая выявіла сябе як нацыянальна-палітычная сіла цэнтральнай (сярэдняй) пазіцыі (незалежнасць шляхам палітыкі і рэформаў), выцерпела шмат рэпрэсій і нападак з боку ўлады. Некалькі разоў зачынялася «Крыніца» (потым пачала выходзіць пад назвай «Беларуская крыніца»); падлегла зьменам і назва партыі.
Усе гэтыя гады Ян Пазьняк удзельнічаў у хрысьціянскім палітычным руху на Беларусі. 3 15 сакавіка 1928 года ён становіцца галоўным рэдактарам «Беларускай крыніцы». На зьездзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі (назва з 1926 года), які адбыўся ў Вільні ў 1928 годзе, Ян Пазьняк быў выбраны сакратаром Прэзідыума Цэнтральнага Камітэту БХД. У 1931 годзе на апошнім легальным зьезьдзе БХД яго зноў выбіраюць сакратаром Прэзідыума ЦК БХД. 3 гэтага часу Ян Пазьняк быў сталым лідэрам БХД і нязьменным галоўным рэдактарам «Беларускай крыніцы».
Гэта быў цяжкі перыяд у палітычным жыцьці заходняй Беларусі. Польская шавіністычная рэакцыя, якая ўмацавалася ў час дыктатуры Пілсудзкага, паставіла мэту паланізаваць беларусаў і зьнішчыць іх як народ. Галоўнымі сродкамі паланізацыі Беларусі сталі польскі касьцёл, польская школа, эканамічная дыскрымінацыя і польскае асадніцтва. He дзіўна, што рэлігійна-асьветніцкая і эканамічная незалежная палітыка БХД апынулася ўпоперак горла польскім дзяржаўным шавіністам. Архібіскуп Віленскі Р.Ялбжыкоўскі зьвярнуўся ў 1928 годзе зь біскупскім лістом да каталікоў, дзе перадаваў анафеме БХД, абвінавачваў яеўрэлігійнай індыферэнтнасьці і «бальшавізме», забараняў вернікам падтрымліваць БХД, чытаць і распаўсюджваць
«Беларускую крыніцу». Паліцыя пастаянна канфіскоўвала газэту, пошта сабатавала яе дастаўку падпісчыкам, зьнішчалі нумары, перасьледавалі чытачоў, заводзілі судовыя справы і г.д. 3 другога боку сталіністы з нелегальнай КПЗБ абзывалі беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў «сацыял-фашыстамі». Фразеалогія добра вядомая ў даваеннай савецкай палітыцы, даносах і літаратуры.
Вядома ж, ня мелі рацыі ні тыя, ні гэтыя. 3 нагоды ярлычных ацэнак дзейнасьці БХД правымі і левымі экстрэмістамі працытую рэзалюцыю №6 «Аб беларускім жыцьці пад Саветамі», прынятую на зьезьдзе БХД у Вільні 13 сьнежня 1931 года.
«Зьезд БХД рашуча пратэстуе:
а)	супроць зьнішчэньня беларускага народнага і культурнага жыцьця ў Савецкай Беларусі;
Ь)	супроць рэлігійнага ўціску, які там праводзіцца;
с)	супроць увязьненьня (заключэньня ў турму. — З.П.) лепшых культурных беларускіх дзеячоў і высылкі іх за межы Савецкай Беларусі;
d)	супроць загадкавага забойства прэзідэнта Беларускай Акадэміі Навук праф. У.Ігнатоўскага;
е)	супроць прымусовага знішчэньня адвечнага гаспадарчага ладу ва ўсходняй Беларусі і ўводжаньня калектывізацыі сілаю і гвалтам.
Разам з гэтым Зьезд пратэстуе супроць усялякіх спробаў з боку міжнароднага фашызму і камунізму да ўзброенай інтэрвенцыі, уважаючы яе за пачатак новых падзеяў, новай няволі і новых няшчасьцяў для Беларускага народу. Зьезд БХД трымаецца таго прынцыпу, што будучыню Беларускага народу ня зможа і не павінен вырашаць ані камунізм, ані фашызм, ані капіталізм, a толькі сам Беларускі народ». («Беларуская крыніца», Вільня, 1931 г., 17 сьйежня, 41).
Тут зьдзіўляе нас не столькі сучаснасьць пазіцыі і дакладнасьць ацэнак тых працэсаў, што разгортваліся ў пачатку ЗО-х гадоў у БССР, колькі палітычная яснасьць мысьленьня і прадбачлівае вызначэньне злавеснай ролі, якую могуць адыграць фашызм і камунізм у лёсе народаў, у жыцьці Еўропы. А гэта ж гаварылася за 10 гадоў да 2-й сусьветнай вайны, Гітлер яшчэ не прыйшоў да ўлады, Сталін толькі пачаў
фармаваць свой рэжым, пра будучы альянс камуністаў з фашыстамі ніхто не здагадваўся, не маглі ўявіць. Т ым часам БХД выразна ўсьведамляла небясьпеку і прадбачыла змову супроцьнародаў. Ня дзіўна, што на беларускую хадэкію сыпаліся ўдары зьлева і справа.
Гісторыя шматпакутнай хрысьціянскай Еўропы пацьвярджае, што, калі справа датычыцца сутнасьці грамадскіх зьяў і лёсу народаў, найбольш правільны прагноз і дакладнае вызначэньне дае Царква. Ёй гэта дадзена з прычыны яе духоўнасьці, гуманістычнай маралі і асэнсаваньня вечнасьці Быцьця.
Да сярэдзіны ЗО-х гадоў яшчэ больш узмацнела рэакцыя ў Полыпчы. У 1934 г. зьменена Канстытуцыя, скасаваны яе дэмакратычныя палажэньні, прыняты новы недэмакратычны закон пра выбары. У гэтых варунках беларускія арганізацыі байкатавалі выбары 1935 года ў польскі Сейм. Каб абараніць дэмакратычныя свабоды і супрацьстаяць фашызацыі польскай дзяржавы, усе дэмакратычныя і гуманістычныя сілы краю пачалі аб’ядноўвацца на заходні ўзор у адзіны народны фронт, кансалідаваць свае сілы.
Да гэтага часу БХД і сумежныя зь ёй арганізацыі засталіся практычна адзінай легальнай беларускай грамадзкапалітычнай сілай у заходняй Беларусі. Лявіца была загнана ў падпольле або разгромлена, правіца далучылася да рэакцыі. Паўстала пытаньне аб рэарганізацыі БХД, стварэньні фронту ўсіх яшчэ існуючых беларускіх арганізацыяў супраць рэакцыі. 19 студзеня 1936 года Прэзідыум БХД склікаў у Вільні Раду актывістаў і прыхільнікаў руху. Аднак, нягледзячы на легальнасьць сходу, у залу ўварвалася паліцыя і не дала магчымасьці працаваць. Сход Рады адбыўся праз тыдзень. На ім былі прынятыя новы Статут і Праграма, зацьверджаны новыя прынцыпы арганізацыі, якая была перайменавана ў Беларускае Народнае Аб’яднаньне (БНА). Старшынёй Прэзідыума БНА (прэзідэнтам) быў выбраны рэдактар «Беларускай крыніцы» Ян Пазьняк.
Праграма БНА ўключала ўсе асноўныя палажэньні БХД, але была больш шырокай і радыкал ьнай. Асноўнай мэтай было стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы ў этнічных межах. Дзяржаўны лад яе павінен быў грунтавацца на роўнасьці
і грамадскай справядлівасьці без эксплуатацыі і прыгнёту, без дыктатуры. Сьцьвярджаліся дэмакратычныя прынцыпы і роўнасьць між народамі, свабода сумленьня, асуджалася выкарыстаньне рэлігіі ў палітычных мэтах, падтрымлівалася вывучэньне рэлігіі ў школах, вяртаньне да беларускай мовы ў цэрквах і касьцёлах, разьвіцьцё беларускай культуры і г.д. БНА пакідала прыватнае карыстаньне зямлёй, але дапускала калектыўныя гаспадаркі. Для абшарнікаў уводзілася «працоўная норма» зямлі. Усё, што вышэй «нормы», павінна было быць аддадзена безьзямельным і малазямельным сялянам бяз выкупу і якой-небудзь кампенсацыі памешчыкам з боку дзяржавы. Праграма адзначала, што зямля і прыродныя багацьці Беларусі зьяўляюцца прыроджанай уласьнасьцю беларускага народа.
Ідэю агульнага фронту БНА спраўджвала даволі пасьлядоўна. Фактычна ўсе легальныя беларускія арганізацыі і выданьні былі пад яго ўплывам, у тым ліку Беларускі Інстытут гаспадаркі і культуры (БІГІК), Таварыства беларускай школы (ТБШ) і інш. Нягледзячы на ідэйныя разыходжаньні, БНА пайшло нават на неафіцыйнае супрацоўніцтва з падпольнай КПЗБ у некаторых галінах працы (школьніцтва, гаспадарка і інш.) Аднак і націск польскай рэакцыі павялічваўся з кожным днём. Палякі паставілі задачу расправіцца з БНА, чаго б гэта ні каштавала.
За 1936 год «Беларуская крыніца» канфіскоўвалася 11 разоў, адзін раз была зачынена судом. Над яе рэдактарам Янам Пазьняком ад пачатку 1936 года вісела 35 судовых спраў. У лістападзе гэтага ж году паліцыя зрабіла вобыск у памяшканьні БНА, потым вобыск на кватэры Яна Пазьняка, у Адама Станкевіча, Адольфа Клімовіча і іншых лідэраў Аб’яднаньня; 4 сьнежня забаранілі дзейнасьць ТБШ і БІГІК. Стала зразумела, што ўлады скора «загрызуць» «Беларускую крыніцу» і яе рэдактара. Ян Пазьняк вымушаны быў адмовіцца ад рэдагаваньня газэты. Аднак гэта ня выратавала яе. У красавіку 1937 г. «Беларуская крыніца» была зачынена.
Ва ўмовах шалёнай эскалацыі антыбеларускай рэакцыі, якая на захадзе і на ўсходзе разьвівалася ва ўнісон, толькі на розных узроўнях, БНА галоўную ўвагу скіравала
на выдавецкую дзейнасьць, спрабуе ствараць новыя ввданьні і арганізацыі. Ян Пазьняк стаў рэдагаваць «Хрысьціянскую думку», якую з 1928 года выдаваў Адам Станкевіч. Газэта стала выходзіць у два разы часьцей і набыла агульнаграмадзкі кірунак. Часьцей стаў выходзіць сельскагаспадарчы часопіс «Самапомач», зьявіўся новы бюлетэнь «Беларускія ведамасьці», па-новаму накіравалася дзейнасьць Беларускага Студэнцкага саюзу і іншых таварыстваў і выданьняў. У гэты час амаль усе беларускія выданьні, навуковыя і літаратўрныя творы, часопісы, календары, што выходзілі ў розных выдавецтвах, у сапраўднасьці выдаваліся пры дапамозе БНА.
У 1938 годзе ўсходняя Беларусь ужо захлынулася па горла ў крыві. У заходняй Беларусі ў гэты ж час палякі пачалі разгром Беларускага Народнага Аб’яднаньня. Беларускія выданьні зачыняліся адно за другім; ішлі вобыскі ў дзеячоў руху, заводзілі судовыя справы, правакавалі, канфіскоўвалі газэты і кнігі. Неўзабаве выселілі зь Вільні Адама Станкевіча і Адольфа Клімовіча. Потым пачаліся арышты актывістаў. Перад вайной у канцлагеры КартузБяроза апынуліся шмат якія вядомыя дзеячы БХД-БНА — Вячаслаў Багдановіч, рэдактар «Калосься» Ян Шутовіч, Язэп Найдзюк, Альфонс Шутовіч, Язэп Шнаркевіч, паэт Уладзіслаў Паўлюкоўскі і інш.
А потым... потым прыйшлі танкі «вызваліцеляў». Новыя гаспадары на нашай змардаванай палякамі зямлі пачалі свой шалёны, сатанінскі танец сьмерці. Былі зачынены ўсе беларускія выданьні і арганізацыі, якіх не пасьпелі разграміць палякі. Пачалі вывозіць усіх лесьнікоў, «кулакоў», пачалося паляваньне на беларускую інтэлігенцыю. Зь Вільні людзей везьлі вагонамі, нібы быдла. Ніхто ня ведаў куды, ніхто іх болей ня бачыў, ня чуў, што зь імі сталася.