Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
За апошнія гады абнародавана шмат фактаў аб злачынствах сталінізму, дадзены маральна-палітычныя ацэнкі, прынята шэраг пастаноў аб стварэнні камісіі па рэабілітацыі і гэтак далей. У цэлым можа скласціся ўяўленне, што са сталіншчынай у нашым грамадстве ўжо скончана назаўсёды. Гэта памылка. Аналіз і ацэнкі злачынстваў сталінізму вядуцца ў асноўным на маральным, факталагічным і нават эмацыянальным узроўнях. Г эта праца не стаіць на сістэматызаванай навуковай аснове і вядзецца ў большасці энтузіястамі, журналістамі, аматарамі-даследчыкамі. Адсутнічаюць глыбокія прававыя распрацоўкі і дзяржаўныя праграмы. Як вынік адсутнічаюць прававыя ацэнкі сталіншчыны, якія маглі б стаць асновай для адпаведных законапалажэнняў і прававых дзеянняў. Сталінізм у такой сітуацыі мімікрыруе ў палітычныя плыні, якія апраўдваюць дзяржаўны тэрор, выступае ў выглядзе «прынцыповых пазіцый», адстойвае «заваёвы» так званага «сацыялізму» і гэтак далей. Што мы і назіраем. Каб пазбегчы трансфармацыі сталінізму, неабходна правесці грунтоўныя навуковыя факталагічныя дакументальныя і прававыя даследаванні гэтай з’явы, якія б засведчылі яе дзеянні як злачынствы супраць чалавецтва. Гэтыя вывады павінны мець прававую кваліфікацыю і стаць асновай для судовага працэсу над сталінізмам як антычалавечай ідэалогіяй, практыкай і дзяржаўна-манапалістычнай сістэмай, Пакуль гэтага не зроблена, сталінізм жыве і будзе жыць у розных формах і можа прынесці яшчэ шмат шкоды людзям, хоць і ў меншых маштабах. Відавочна, што ажыццяўленне такіх даследаванняў і прававых дзеянняў немагчыма толькі на аматарскім, грамадскім узроўні. Праблемай сталіншчыны павінна займацца дэмакра’ тычная дзяржава, яе органы. Толькі тады гэтае пытанне можа быць вырашана. У гэтым сэнсе Камісія па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій і іх сем’яў, якую мы збіраемся стварыць пры Вярхоўным Савеце, магла б адыграць і ініцыятыўную, і актывізуючую ролю. Пытанні палітычнага, маральнага і прававога вызначэння сталіншчыны павінны заняць істотнае месца ў дзейнасці камісіі.
Другім важным аспектам яе працы павінны стаць пытанні прававой і сацыяльнай дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій і членам іхніх сем’яў. На мой погляд, павінен быць прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія б абаранялі правы гэтых людзей. Цяпер можна пачуць меркаванні, што былыя вязні сталінскіх лагераў павінны карыстацца сацыяльнымі льготамі. 3 гэтым нельга не пагадзіцца, аднак размова ў дадзеным выпадку павінна ісці не пра льготы, а пра кампенсацыі як прызнанне дзяржаўнай віны перад гэтымі людзьмі. Парадак, змест і памеры кампенсацый павінны быць абумоўлены прававым актам. Акрамя таго, з улікам кампенсацыі маёмасці, павінна быць прадстаўлена і заканадаўча забяспечана магчымасць вяртання на Беларусь усім тым людзям і іх сем’ям, што былі высланы ў час сталіншчыны.
У асобным парадку павінны быць разгледжаны пытанні рэабілітацыі правоў вернікаў, культурных, палітычных аб’яднанняў і калектываў.
Трэцім важным аспектам працы камісіі павінна стаць заканадаўчая і каардынацыйная ініцыятыва даследчыцкай і мемарыяльнай дзейнасці, накіраваная на стварэнне даследчыцкіх праграм, на ажыццяўленне дзяржаўных заказаў навуковадаследчым арганізацыям (праз CM БССР), на каардынацыю ў гэтым напрамку працы творчых саюзаў і аб’яднанняў, на выяўленне і даследаванне месцаў расстрэлаў, на устаноўку помнікаў і гэтак далей. Павінна быць прынята спецыяльная пастанова аб парадку ўтрымання і ахове могілак, месцаў масавых расстрэлаў, і гэтак далей.
Чацвёртым аспектам дзейнасці камісіі павінен стаць кантроль над выкананнем гэтага заканадаўства, над парадкам рэабілітацыі і ажыццяўленнем сацыяльнай палітыкі адносна незаконна рэпрэсаваных людзей і іх сем’яў.
Пятым аспектам працы павінна стаць шырокае кола пытанняў, звязаных з рэабілітацыяй людзей, што неабгрунтавана пацярпелі ў часы застою і цяпер, выступаючы за правы чалавека. Сюды ж павінны быць уключаны пытанні аб рэпрэсіўнай псіхіатрыі, незаконнаму змяшчэнню людзей у шпіталі за палітычныя погляды. Першым заканадаўчым актам, які можа распрацаваць Камісія па правах ахвяраў палітычных pan-
рэсій, павінен стаць Закон аб архівах, у якіх неабходна вызначыць тэрміны сакрэтнасці дакументаў, парадак і механізм іх рассакрэчвання. Без грунтоўнай дакументальнай асновы вывучэнне і ацэнка таталітарызму будуць няпоўнымі. Грамадства мае права на прынароднае, дакументальнае сведчанне гісторыі. Адной з важнейшых задач дзейнасці камісіі павінна стаць выяўленне і асэнсаванне карэнняў сталіншчыны. Неабходна разглядзець рэпрэсіўную дзейнасць Леніна і яго акружэння — Троцкага, Бухарына, Свярдлова, Калініна і іншых, пачынаючы з 1917 года. Тут не павінна быць ніякіх белых плямаў. Генацыд, прынесены на нашу зямлю чужымі народу антычалавечымі сіламі, павінен быць выяўлены і асуджаны да канца.
СТАРШЫНЯ. Я обраіцаюсь к народным депутатам. Сейчас 17.30, нужно задавать вопросы л еіце одлн кандлдат, которого нужно заслушать. йлл перенесем на завтра? Прошу проголосовать. Кто за то, чтобы продолжать обсуждать кандлдатов этой комлсслл? Прошу высказаться... Прошу сначала зарегнстрлроваться. 289 депутатов зареглстрлровалось. Кто за то, чтобы сегодня до конца рассмотреть вопрос по этой комлсслм н продлнть время работы? Кто за то, чтобы лзменлть регламент, прошу голосовать. Кто протлв, кто воздержался?
Значлт, предложенле это прлнлмается... Поэтому я прошу задавать вопросы. 15 млнут на вопросы.
Десятый млкрофон, пожалуйста.
ЛОМАЦЬ З.К. (Слуцкая сельская выбарчая акруга №85, Мінская вобласць). Я высока цаню ўсё тое, што вы зрабілі і робіце, каб ніхто не быў забыты: ні тыя, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, ні тыя, хто загінуў у гады рэпрэсій. I падтрымліваю вас па пытаннях увекавечання ахвяр і іх рэабілітацыі. Але мяне здзіўляе другое: вы на мітынгу ў Мінску 25 лютага гэтага года сказалі пра камуністаў, што гэта самая злачынная партыя. У гэтай зале абсалютная большасць — камуністы. Якія мы злачынцы, калі за намі стаяць сотні тысяч выбаршчыкаў? Калі ласка.
ПАЗНЯК З.С. Якія камуністы злачынцы, калі за вамі стаяць сотні тысяч выбаршчыкаў?
Што датычыць ацэнкі кампартыі як злачыннай арганізацыі. За ўсю гісторыю чалавецтва не было яшчэ такой сістэмы, такога таталітарнага рэжыму і такой партыі, пры праўленні якой было б столькі злачынстваў супраць чалавецтва. Таму такое абвінавачанне правамоцнае. Што датычыць адказнасці кожнага камуніста за гэтыя злачынствы, то чалавек, які знаходзіцца ў партыі, не нясе юрыдычнай адказнасці за яе калектыўныя дзеянні. Юрыдычную адказнасць ён нясе толькі за свае дзеянні і адказвае па суду. Што датычыць палітычнай адказнасці, то палітычную адказнасць нясе кожны член партыі, які носіць партыйны білет. Часам задаюць такія пытанні: вось я, камуніст, гэта там Кагановіч займаўся злачынствамі ці Сталін, а я сумленны чалавек. Правільна. Ён адчувае сябе сумленным чалавекам, ён у гэтых злачынствах не ўдзельнічаў, але гэта сведчыць таксама і аб тым, што кампартыя перасгае быць палітычнай арганізацыяй. Гэта разуменне на бытавым узроўні. Раз мы знаходзімся ў партыі і раз такія дзеянні палітычныя дзеюцца ў гэтай партыі, значыць, адказнасць палітычная на нас падае. I рэйтынг наш у грамадстве таксама падае, і парламенцкі і г.д. I ва ўсім свеце члены партыі за палітыку сваёй партыі адказнасць нясуць. Адказнасць палітычную. А яна выяўляецца ў маральных адносінах да чалавека, і кожны камуніст не можа яе не адчуваць. Так што, вось якое размежаванне павінна быць у разуменні гэтага пытання.
СТАРШЫНЯ. Ваше время нстекло.
ПАЗНЯК З.С. Я шаноўным ветэранам адкажу ў перапынку, мой час закончыўся. (Шум у зале). Я згодзен прадоўжыць далей, калі ласка.
СТАРШЫНЯ. Добавмть время? Пожалуйста, пятый мнкрофон.
КАЧАН М.А. (Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў вайны і працы). Нарбдный депутат Позняк, расскажнте о себе, расскажнте о свонх блнзкнх, мы ннчего о вас вообіце не знаем, откуда вы, что вы за...
ПАЗНЯК З.С. Я нарадзіўся ў 1944 годзе ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна. Рос я сіратой. На фронце загінуў баць-
ка, загінуў родны дзадзька па маці, родны дзядзька па бацьку. Дзеда майго ў 1939 годзе рэпрэсіравалі сталіністы. У 1961 годзе я закончыў сярэднюю школу, потым працаваў нейкі час загадчыкам клуба; у 1967 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут — аддзяленне мастацтвазнаўства. Працаваў нейкі час на розных работах: рабочым сцэны, фатографам, мастаком. Потым паступіў у аспірантуру, закончыў яе ў 1972 годзе. Тройчы падвяргаўся адміністратыўным рэпрэсіям. Абараніць дысертацыю ўдалося толькі ў 1981 годзе ў Л енінградзе пры адмоўным водгуку і ўсіх палітычных ярлыках.
3 1976 года працую ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук старэйшым навуковым супрацоўнікам. Займаюся археалогіяй, даследваю археалогію горада Менска, яго ваколіц, усю Менскую вобласць.
СЛОВА ПРАДЗЕДА
Пазьняк Ян Аляксандравіч (1897—1939)
Сказаць некалькі слоў пра гэтага вялікага чалавека мяне вымушае не настолькі ўсьведамленьне гонару быць яго ўнукам, колькі горкае становішча адлучанасьці цэлых пакаленьняў нашага народу ад гісторыі Бацькаўшчыны. Бязь веданьня праўдзівай гісторыі грамадзтва сьлепне. Гэтым яго станам паўсюдна карыстаюцца нашчадкі тых, хто страляў у патыліцу, хто асьляпляў наш народ, адлучаў яго ад культурнай спадчыны, карыстаюцца з мэтай атруціць яго сьвядомасьць і асьляпіць канчаткова.
Ян Пазьняк — адзін з найбольш глыбокіх, выніковых лідэраў і арганізатараў беларускай нацыянальна-вызваленчай, грамадзкай і асьветніцкай дзейнасьці ў заходняй Беларусі. Ён узначальваў ня толькі накірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай, і, нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі польскіх уладаў, пратрывала да канца панаваньня буржуазнай Польшчы на землях заходняй Беларусі.
Беларускія хрысьціянска-асьветніцкія гурткі пачалі ўзьнікаць у 1909-1912 гадах у Гародні, Вільні і Пецярбурзе. Удзельнікам іх быў малады Янка Пазьняк. У1913—1915 гадах у Вільні ён сумесна зь Ядзьвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім), А.Бычкоўскім і Б.Пачопкам прымае ўдзел у выданьні папулярнай ў тыя часы беларускай каталіцкай газэты «Беларус», супрацоўнічае ў рэдакцыі.