Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Прыходжу сюды часта, калі бываю ў Вільні, дзе гучыць мне яе мелодыя — «Глёрыя Патрыя».
Стары дом на Людвісарскай.
Зацьвітае ля брамы вярба.
Я быццам там перад вайной.
Чую гукі фартэпіяна I стрэлы ў грудзі — маім радакам.
Чую ймшу у касьцёле
Сьвятога Яна
I крокі.
Выходзіць сьвятар Адам.
Нібы Богам абраны, —
Глёрыя Патрыя Рутэнія
Альба,
Глёрыя Патрыя Рутэнія
Альба! — Урачыста гудзяць арганы.
Кроў на бруку,
у цэлях,
на пяску,
на каменьнях — Мая кроў.
Наша кроў
3 апусьцелага дома
на Людвісарскай, Дзе гучэла фартэпіяна: Глёрыя Патрыя Рутэнія
Альба!..
Падаюць кроплі на шлях — Гарачыя кроплі з дрэў, Што праводзілі нас
у катоўні ў Сібір.
Прывітаная будзь, Марыя, поўная Ласкі.
Прывітаная будзь
Над маёй стараной!..
Перад домам старым Зацьвітае вярба.
Глёрыя Патрыя Рутэнія Альба!
Перад домам старым Толькі постаць мая.
Глёрыя Патрыя Рутэнія
Альба!
Перад домам старым
Прагрымела вайна, Перад домам старым Прагрымела вайна... Глёрыя Патрыя...
Вільня мяняецца. Адыходзяць людзі, паміраюць вядомыя беларусы. Заканчвае стагодьдзе свайго жыцьця Зоська Верас, спадарыня Людвіка Сівіцкая-Войцік; памёр Янка Шутовіч. Сірацее наш віленскі быт. Памятаю гадоў пяць назад ранак на Антокалі. Тады запісаў:
Холадна ўсход ружавее.
Мароз.
Абсыпаецца шэрань з галін.
Патухаюць лятарні.
Уздымаецца сонца —
малінавы шар,
Асьвятляе сьнягі на дамах.
Лунае туман над Вяльлёй.
Вось каменныя львы
сьцерагуць уваход.
Прыпыняюся.
Міма іду,
Азіраюся ўсьлед
на вакно мастака —
Сергіевіча
ўжо няма.
Нічога нельга параўнаць з Вільняй. Калі хочаш пазнаць беларускую народную душу, тады едзь у гэтую крывіцкую Мэкку, як сказаў наш слаўны паэт Уладзімір Жылка. Пахадзі па яе вулках і касьцёлах, ля рэчак і па ўзгорках, тады і даведаешся. I параўнаеш з сабой, бо адчуеш нешта роднае і будзеш успамінаць, ці ня бачыў ты гэта ў сьне. Кожны народ асабліва
асвойвае прастору, мае сваю пластыку'ў руху, мелодыю ў мове, рытм у гаворцы. А ўсё гэта разам — музыка, што выяўляецца ў архітэктуры. Паслухайма, як гучыць Ганна. Сьвятая музыка, боская і чалавечая, увабрала ў сабе вятры і сьпевы Віленшчыны. Паслухайма, як сыіявае Вільня ў вежах і мурах, калі грымотна праносіцца навальніца над вуліцамі і ўсьпененай Вяльлёй. Даўно-даўно мне запомніўся такі дзень. Тады запісаў:
Бачу мокры брук праз вакно, Адпрасаваны падковамі
коней
I ступенямі продкаў.
Бачу чырвоныя камяні.
Стагодзьдзі хлістаў па іх
дождж
I бег струмень
Ад Вострай Брамы аж да
Катэдры
Стагодзьдзямі цёк струмень
людзкі...
Прайду і я гэты шлях,
як рытуал, Памятаючы пра ўсё.
Віленскую Кальварыю бальшавікі зачынілі пасьля вайны. Абязьлюдзелі сьцежкі-дарожкі, зьніклі паломнікі. Ідзеш у цішыні і слухаеш свае крокі. Чаўпецца нешта ў такт хады.
Шлях апусьцелы,
Векавы,
Да звону ўбіты
Хадакамі.
I абламаны торс
Сьвяты
3 паабсяканымі
Рукамі.
Бягуць гады,
Дзесяцігодзьдзі...
Хопіць, зрэшты, хопіць. Пэўна, ад Вільні кружыцца мне галава. Ды баюся, што толькі мне. Сады і паркі, сасновыя схілы, булькоча ўнізе Віленка. Памятаю ж яе чыстай у ваколіцах Вільні.
Ноч засьпела ў дарозе мяне
пехатой.
Тарахценьне калёс. Галасы
ў цемнаце.
Папрасіць, кабпадвезьлі, ці што?
Валуны, крушні ўздоўж дарог. Раскажа дзядзька дасканала на беларускай добрай віленскай гаворцы, дзе па каменьнях Бог ступаў, дзе Езус Хрыстус сьлед пакінуў.
Адбітак ступні на граніце.
Узьляцеў матылёк.
А некалі шэры лішайнік
і гэты камень
зьесьць.
У Вільні свабодна. Праўда, летам бывае тлумна. Зімовая Вільня непаўторная. Можаш ісьці па старым месьце і доўга не спаткаеш чалавека. Ніхто нікуды не сьпяшае.
Засьнежаны парк.
Па дарожцы бязьлюднай
Хлопчык ідзе.
У старой Вільні кожны камень дыхае беларускай гісторыяй. Вось дом, дзе жыў Сыракомля. Вось тут была рэдакцыя «Нашае Нівы», там жылі Луцкевічы, далей Беларуская гімназія, друкарня імя Франйішка Скарыны, тут Базыльянскі кляштар, там схапілі Каліноўскага, тут выступаў беларускі дзіцячы тэатр Станіславы Корф, там храм, дзе сьвятараваў Адам Станкевіч, тут мясьцілася беларускае выдавецтва, там бібліятэка...
0, Вільня, як жывіш ты маё сэрца!
У час спатканьня іду на пляц.
Вось мур,
Дзе апошні позірк Каліноўскага.
Доўга гляджу, Каб панесьці з сабой у душы.
Вершы 1986 г.
«Навіны БНФ», 1990, 23 красавіка.
«ВЕРУ Ў НАШЫХ ЛЮДЗЕЙ...»
3 інтэрв’ю газеце «Літаратура і Мастацтва» пасля выбару ў Вярхоўны Савет БССР
— Зянон Станіслававіч, як вы ацэньваеце вынікі двух тураў выбараў у Мінску?
— Вынікі ў цэлым сціплыя для Народнага фронту, — у параўнанні з тым, на што мы спадзяваліся. Настрой у грамадсгве, дачыненні людзей,іншыя абставіны — усё сведчыла аб перавазе дэмакратычных сіл на выбарах Вярхоўнага Савета БССР. Аднак гэтая перавага не была рэалізавана. Прытым, што цікава, калі ў першым туры «адсёяліся» кандыдаты, якія не вызначылі пэўна сваёй пазіцыі адносна асноўных палітычных сіл (БНФ і КПБ), то ў другім туры «правальваліся» і правыя і левыя адначасна. У дваццаці мінскіх акругах з 48-мі абодва кандыдаты набралі менш 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Выбрана ж у сталіцы, як вядома, 28 дэпутатаў. 3 іх дваццаць — ад дэмакратычнага блока і БНФ.
— У чым, на вашу думку, прычыны гэтага?
— Прычын некалькі. Аналізуючы іх, прыходзіш да высновы, што мы недаацанілі паводзін тых людзей, якія вагаюцца ў выбары. Паводле нашых ацэнак, дзесьці каля палавіны жыхароў Мінска (ва ўсялякім разе, больш за сорак працэнтаў) пераканана падтрымліваюць БНФ, ад трох да сямі працэнтаў выступаюць за партапарат і наменклатуру, астатняе насельніцтва яшчэ не акрэсліла выразна сваёй пазіцыі. Грамадзянская свядомасць і палітычная культура ў апошнім масіве яшчэ не высокая, ён можа хістацца ў розныя бакі. На такое асяроддзе часам лёгка кладуцца самыя неверагодныя чуткі. У гэтым, дарэчы, жывучасць той дэзінфармацыі пра БНФ, што часта распаўсюджваецца афіцыйнымі органамі друку.
— Барацьба ёсць барацьба, і наіўна было б меркаваць, што ў ёй абыдзецца без «дробнага фолу». Але ж тая лёгкасць, з якой многія ў нас гатовыя паставіць сябе па-за мараллю, не можа не бянтэжыць. Некаторыя экспанаты маёй калекцыі перадвыбарчага «самвыдата» (штосьці дастаў з паштовай
30 верасня 1989 года Чарнобыльскі шлях,
AiimiHi ■ нннш Ц ПІІННІ МіІіШ’” ■ ціііпо
Ям V V
Іма 1» іН»""'"
MuBlUttU*"' ”
Hluutf tt «««ml i««tm««l ttitmtu ‘wV?mS
Чарнобыльскі шлях.
Ha мітынгу.
25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях».

ШШ
«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў Крыж пакуты.
Імша па забітых.
Усталяванне крыжа пакуты. Выступае Янка Брыль. Хвіліна маўчання.
,.1*»*'*
25 лютага 1990 года. Масавы перадвыбарчы мітынг БНФ.
Сто тысячаў чалавек на плошчы Леніна. Дэманстранты каля тэлецэнтра.
26 красавіка 1990 года. Мітынг на плошчы Свабоды ў Мінску.
Асвячэнне абраза Маці Божай ахвяраў Чарнобыля.
скрыні, штосьці прынеслілімаўскія чытачы) — прадмет для даследавання не палітыка, а хутчэй псіхіятара...
— Сапраўды, такой лавіны паклёпаў, бруду, хлусні, неверагодных выдумак і глупстваў, што пасыпаліся на кандыдатаў БНФ у шмадлікіх (і, як правіла, ананімных) паліграфічных і самаробных лістоўках, лісгках, плакатах пад час выбарчай кампаніі, нельга было і ўявіць. Аказваецца, буду цытаваць, што БНФ — гэта і «жажда кровн» і «жажда властн», «погромы» і «поджогн»; што «яны» «заклікаюць да захопу ўлады шляхам ваеннага перавароту», да «анархіі»; што «З.Позняк разжнгает нацнональную рознь», «прнзывает нас к наснлню, хаосу н. беспорядкам». Далей — болей: «злодзеі», «дельцы теневой экономнкн», «главарь еврейской мафнн» (гэта пра мяне),«антысеміт», «фашнст» (і гэта пра мяне>, «паліцаі», «здраднікі», «прнхвостнн» і іншая груца з макам...
Узровень гэтай пісаніны настолькі агідны, што ніхто з дэмакратычных кайдыдатаў не звяртаў на яе сур’ёзнай увагі. БНФ практычна не вёў ніякай контрпрапаганды супраць такога роду «агітацыйнай прадукцыі». Нармальная рэакцыя на ўвесь гэты бруд — абурэнне. Аднак адны абураліся, а іншыя чыталі, і гэта ўплывала на іх выбар.
— 16 сакавіка, напярэдадні другога тура выбараў, грымнуў сапраўдны залп ці не з усіх ствалоў партыйнага друку. На старонках мазырскага «Камуніста Палесся» І.Капыловіч «адчыхвосціў» свайго калегу па Саюзе пісьменнікаў кандыдата ў дэпутаты М.Матукоўскага («ласаваўся, ды ласуецца па сённяшні дзень, далікатэсамі»)... У «Віцебскім рабочым» у гэты ж дзень змешчаны «архіўныя факты адносна сімволікі БНФ», вядома ж, з недвухсэнсоўнымі намёкамі на духоўную і ідэйную еднасць актывістаў дэмакратычнага руху з калабарацыяністамі часоў акупацыі... Але, бясспрэчна, быць галоўным калібрам у гэтай кананадзе гонар выпаў «Вячэрняму Мінску». Намой погляд, артыкул «Запявалы закуліснага хору» — «лепшае» з усяго напісанага Т.Бумажковай на пасадзе палымянага і пільнага змагара «за нашы ўстоі»...
— Ведаеце, настолькі прыеліся ўсе гэтыя зашмальцаваныя шаблоны пра «фашыстаў», «здраднікаў» і ЦРУ, што нават смяяцца ўжо неахвота, — нуда.
Але тым, хто прыняў опус Т.Бумажковай за чыстую манету, трэба ўсё ж растлумачыць, што, напрыклад, лідэр «Талакі» Сяржук Вітушка ніколі не быў «за Ла-Маншам», як сцвярджаецца ў «Вячэрнім Мінску», і таму не мог там быць «сардэчна сустрэты былымі гітлераўцамі, а цяпер заакі^нскімі слугамі».
Таксама варта нагадаць, што Ян Пазняк, беларускі нацыянальна-культурны і хрысціянскі дзеяч, які ўзначальваў цэлы грамадска-палітычны накірунак у за ходнебеларускім нацыянальна-вызваленчым руху, стаяў на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі, а таму выступаў супраць таталітарызму ўсіх колераў — ад карычневага да чырвонага. У кастрычніку 1939 года ён быў закатаваны сталіністамі...
Людзям трэба сказаць, што айцец Аляксандр Надсан — паважаны чалавек і што ён ніколі не быў «эсэсаўскім лейтэнантам», як піша Т.Бумажкова, бо ў 1944годзе яго ва ўзросце семнаццаці гадоў разам з групай бёларускай моладзі з СБМ сілком вывезлі ў Нямеччыну. Там іх хацелі абучыць і выкарыстаць на Заходнім фронце. Але хлопцы перайшлі на бок англічан. А.Надсан усгупіў у войска генерала Андэрса.
— Дарэчы, Андэрс — польскі генерал, а не «англійскі»; дзіўна, штотакі «звышдасведчаны публіцыст», як Т.Бумажкова, гэтага не ведае...