Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
«Белорусская трнбуна», 1989, №10(14)
ЧАРНОБЫЛЬ — ТРАГЕДЫЯ НАЦЫІ Даклад прачытаны на асамблеі народаў «Чарнобыльскі шлях» у Мінску 25 лістапада 1989 г., арганізаванай БНФ
Паважаныя сябры, госьці і калегі! 3 удзячнасьцю вітаю Вас на гэтай асамблеі. Вашу прысутнасьць і супрыналежнасьць, Вашае імкненьне дапамагчы людзям і сабе. Няхай жа стане наш маркотны «Чарнобыльскі шлях» шляхам да паратунку.
Беларускі Народны Фронт ацэньвае гэты шлях, па якім вымушаны ісьці наш народ, як вялікае гора, як трагедыю Бацькаўшчыны, якая закранае карэнныя асновы існаваньня беларускага этнасу. Чарнобыльскі шлях — гэта лагічны працяг вынішчэньня людзей, якое доўжыцца з 1917 года, гэта радыяцыйны генацыд, вынікі якога мы ўжо пажынаем. Гэта шлях пакут. Мы павінны ўсьвядоміць гэта і ведаць усё, каб выжыць. Інакш ён стане для нас пуцявінай сьляпых, дарогай сьмерці.
Ужо шмат напісана і сказана пра злачынную сакрэтнасьць вакол Чарнобыльскай катасгрофы. Адкрыта дастаткова, каб пачаць крымінальнае рассьледаваньне злачынства. Толькі хто гэта будзе рабіць, калі да сёньняшняга дня не праведзена крымінальнае сьледства па справе сталінізму? Ці можа і ў гэтым выпадку прыдзецца чакаць, пакуль вымруць чарнобыльскія злачынцы і ва ўсім разьбяруцца нашчадкі? Калі мы не разьбяромся цяпер, то нашчадкаў можа небыць. У асьпекце чарнобыльскай трагедыі нашы нашчадкі — гэта мы самі.
70 працэнтаў радыёактыўнага рэчыва выпала на тэрыторыю Беларускай рэспублікі, значная колькасць на беларускае і рускае насельніцтва Бранскай вобласьці РСФСР і сумежных раёнаў; радыяцыя пакрыла абшары паўночна-ўсходняе Украіны. У канцы красавіка — пачатку мая 1986 года, калі над нашай зямлёй густа навісьлі радыёактыўныя хмары і ішла страшная хваля ізатопаў радыёактыўнага ёду, дзяцей у беларускіх гарадах і мястэчках прымушалі муштравацца на падрыхтоўках да бессэнсовых дэманстрацый, удзельнічаць у іх, дыхаць радыёактыўным пылам, мокнуць пад радыёактыўным дажджом. Вынік: прайшло толькі тры гады і ў тысячаў беларускіх дзяцей на поўдні і ўсходзе Беларусі назіраецца пара-
жэньне шчытавіднай залозы, выяўлены выпадкі яе анкалогіі, гэта значыць раку.чаго раней не назіралася. Павялічылася сьмяротнасьць насельніцтва, шматкроць павялічылася захворваемасьць рознымі хваробамі. Дзеці пакутуюць ад анеміі, дарослыя ад трывогі за іх лёс, ад слабасьці арганізму і недамаганьня, ад хранічных хваробаў.
У 1986 годзе першымі адразу ўсьвядомілі радыяцыйную пагрозу нацыі і паставілі пытаньне аб паратунку народа беларускія вучоныя Акадэміі навук, а потым яшчэ адзін чалавек — Алесь Адамовіч. Але на іх акрысіліся, затупалі нагамі, a Адамовічу прыйшлося нават выехаць з Беларусі. Цяпер тыя, хто пагражаў расправай за праўду аб Чарнобылі, хто тры гады распраўляўся і затыкаў рот сумленьню, тыя доўга і гладка вяшчаюць з трыбун, распавядаюць, што Чарнобыль «іхні боль».
Паўстае пытаньне, як магло здарыцца, што ў перыяд публічнасьці на працягу трох гадоў ад насельніцтва рэспублікі і ад людзей усяго сьвету была схавана чарнобыльская трагедыя Беларусі. Як магло здарыцца, што з красавіка 1986 года на сьмяртэльна заражанай тэрыторыі, дзе ўзровень радыяцыі шматкроць перавышае ўсе ўмоўна прынятыя дапушчэньні, што там жылі, жывуць і прадаўжаюць вытвараць радыёактыўна-заражаную прадукцыю сотні тысячаў ні ў чым не павінных людзей, асуджаных на пакуты і, фактычна, на паміраньне?!
Можна выявіць тры галоўныя і ўзаемазьвязаныя прычыны. Першая — гэта антычалавечнасьць каманднаадміністрацыйнай сістэмы, што засталася на Беларусі ў нерухомым выглядзе, антынароднасьць яе кіруючага класа — партыйнай бюракратыі, і антыгуманнасьць яе ідэалогіі, накіраванай на ашуканства людзей і стварэньне сацыяльных ілюзій у грамадстве...
Падыход камуністычнага кіраўніцтва да чарнобыльскай бяды ў Беларусі адзначаўся жорсткім палітычным і ведамасным прагматызмам не толькі саюзнай, але і міжнароднай уласьцівасьці, што выразна засьведчылі наведаўшыя нас у чэрвені 1989 года замежныя лабісты ядзернай энергетыкі, эксперты паны Пелерэн, Бенінсон, Уайт. Для Беларусі пад-
рыхтавалі ролю ўнікальнага ядзернага палігона для медыцынскіх, радыёлагічных эксперыментаў над людзьмі. Гэтым тлумачыцца сакрэтнасьць. I гэта зьяўляецца другой яе прычынай. Досьлед ужо адбываецца. Досьлед над народам. Чарговы этап досьледу, распрацаваны ў Маскве, — канцэпцыя «35 бэраў за жыцьцё», якая, калі будзе прынятая, павінна поўнасьцю разьвязаць рукі эксперыментатарам.
I нарэшце трэцяя прычына таго, чаму ўсё ж удалося так доўга хаваць злачынства. Разглядаючы гэтую прычыну, выяўляем прамую сувязь са сталінскім генацыдам і ўсёй бальшавіцка-бюракратычнай палітыкай разбурэньня культурных традыцыяў беларускага народа, зьнішчэньня яго творчасьці, гісторыі і нацыянальнай мовы. Нацыя губляла аблічча, а народ — нацыянальную сьвядомасьць і зьвязанае з ёй пачуцьцё чалавечай годнасьці, альтруізму, салідарнасьці і нацыянальнага шанаваньня. Сакрэтнасьць стала магчымай таму, што акаляючы нас сьвет перастаў нас успрымаць паўнацэнным народам, а мы як народ ужо не маглі пра сябе заявіць.
Але эксперыментатары пралічыліся. Наш народ, як яго не забівалі, як не тапталі ў бруд яго гісторыю, культуру і нацыянальную мову, каб ператварыць у падвопытную чараду, наш народ стаў прачынацца і ставіць пытаньні па сутнасьці, усё глыбей усьведамляючы, што сутнасьць не ў быццам бы навуковай спрэчцы аб радыяцыйных дозах і «нормах», як нам імкнуцца гэта падаць, а ў палітычным вырашэньні праблемы, у якой галоўным стане пытаньне нацыянальнага суверэнітэту, нашай незалежнасьці і нашай нацыянальнай годнасьці. Лёс нашага народу болып не можа залежыць ад розных праектантаў будучыні з Масквы. Чарнобыль, як і сталінізм, паказвае гэта нам дастаткова.
Сакрэтнасьць пачала «трашчэць» і зьнікаць тады, калі на палітычнай арэне Рэспублікі зьявіўся Народны Фронт і пачаў пашырацца дэмакратычны рух за адраджэньне Бацькаўшчыны. Пад напорам грамадскасьці летам гэтага года былі надрукаваныя карты заражанасьці тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 і стронцыем.
У складзе Народнага Фронта вось ужо паўгода дзейнічае Камітэт «Дзеці Чарнобыля», які займаецца арганізацыяй да-
памогі дзецям і іх бацькам, што вымушана жывуць у заражаных зонах. Застаецца толькі зьдзіўляцца, колькі перашкод чыніцца ў яго дабраахвотнай дабрачыннай рабоце з боку чыноўнікаў і палітычнага кіраўніцтва.
Здавалася б Чарнобыль, як і стыхійная бяда, датычыцца ўсіх і павінен бы аб’яднаць высілкі да ўратаваньця ў розных грамадскіх сілаў. Нічога падобнага. Відаць, бяда сапраўды датычыцца ўсіх, ды неаднолькава.
30 верасня гэтага года БНФ праводзіў шэсьце і мітынг «Чарнобыльскі шлях». 3 заражаных радыёнуклідамі раёнаў Беларусі ў Менск павінны былі прыехаць сотні людзей і сумесна з менчукамі прайсьці па цэнтральнай магістралі на плошчу, дзе на мітынгу расказаць пра сваё жыцьцё, гора і пакуты, выставіць патрабаваньні.
Як жа павяло сябе кіраўніцтва Рэспублікі? Мала таго, што арганізатарам акцыі небылодадзена пэўнага, канкрэтнага, як таго патрабуе закон, адказу на заяву аб шэсьці і мітынгу. Пачаліся прасьледаваньні людзей у зонах, тых, хто павінен быў ехаць у Менск. У піку «Чарнобыльскаму шляху» аб’явілі ўсерэспубліканскі суботнік, сродкі ад якога быццам бы павінны былі пайсьці ў фонд Чарнобыля. Дзесяткі тысячаў людзей былі вывезены з гарадоў на суботнік.
Элементарныя разьлікі паказваюць, што наўрад ці быў адроблены зрасходаваны бензін, што пайшоў на перавозку людзей на тым аўральным суботніку ў піку БНФ. Але самае цікавае сталася пасьля «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў шматлюдна і плённа, абудзіў людзей, падтрымаў іх дух. Улады, парушаючы элементарныя нормы права, пачалі судовыя прасьледаваньні арганізатараў шэсьця і кіраўнікоў Фронту. Асуджаны прафесар Юры Хадыка і кіраўнік Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля» дацэнт БДУ Генадзь Грушавы. А ўчора (г.зн. 24 лістапада) вырашылі тэрмінова засудзіць старшыню БНФ. Падскочылі на вуліцы маёр і некалькі ў цывільным — «срочно в суд». Рэдкі выпадак. Звычайна «судзяць» пасьля асамблеі, а не перад ёй...
Чарнобыльская трагедыя Беларусі — гэта шматслойны разбуральны працэС. Руйнуюцца здароўе і жыцьці людзей, руйнуюцца сацыяльныя сувязі, традыцыі культуры і жыцьцёвы
ўклад, псуецца генафонд народа, разбураецца культура, паміраюць працэсы спантаннага разьвіцьця. Словам, гэта катастрофа. Мы імкнемся перасяліць людзей на чыстыя землі, каб выратаваць іх жыцьці і будучыню, але вымушаны будзем ахвяравацца мінулым. А гэта бяда.
Традыцыі культуры могуць толькі тады плённа разьвівацца, калі існуе пастаяннае насельніцтва, якое жыве на пастаяннай тэрыторыі. Гэта забясьпечвае перадачу эсгафеты традыцый і спантанны рух, самаразгортваньне культурнага адзінства, стварае культурнае асяродзьдзе, карыснае для фармаваньня асобы.
Масавае перасяленьне людзей, а яно ў дадзеным выпадку неабходнае, — гэта лакальны этнічна-культурны катаклізм. Будзе забыта гісторыя цэлых вёсак; людзей, назвы ўрочышчаў, ручаёў, падзеяў. Страты не толькі ў мікратапаніміцы, але і ў мове, гісторыі, сьветаадчуваньні. Тыя ж, хто праз дзесяткі гадоў змогуць вярнуцца сюды, будуць, гэтак жа як і іхнія цяперашнія продкі на новых землях, чужымі ў тых мясьцінах. Колькі сацыяльна-культурных праблемаў і колькі страт на некалькі пакаленьняў! Патрэбна глыбокая навукова-абгрунтаваная канцэпцыя і праграма адсяленьня. Яе ў нас няма. А між іншым гэта задача вялікага нацыянальнага значэньня. Калі ёй зоймуцца партыйныя чыноўнікі — разбурэньне народа прадоўжыцца.
Другое пытаньне — статус пакінутых зонаў, пытаньне рэабілітацыі праз дзесяткі гадоў, правы чалавека і г.д. Тое, што адбываецца зараз за калючым дротам у ЗО-кіламетровай зоне, — гэта зьдзек з параненай зямлі, з памяці людзей, з чалавечай маралі. Патрэбны асобныя законы, складзеныя людзьмі, якія здольныя думаць пра Беларусь,
У тым грамадска-палітычным становішчы, у якім мы знаходзімся, праблема паратунку ад вынікаў Чарнобыльскае катастрофы поўнасьцю станоўча вырашыцца ня можа. Яна па сіле толькі вольнаму народу, які жыве сярод іншых вольных народаў. Без ліквідацыі бюракратызму і партыйнага манапалізму, без дэмакратызацыі грамадства, без нацыянальнага суверэнітэту нашы высілкі будуць марнымі, наша энергія будзе растрачана надарэмна, а час змарнаваны. Няхай жа гэтая