Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

партыйныя білеты перад помнікам Леніну. Калі ў нас у Менску такое было? Гэта вылілася стыхійна, я быў гэтаму сведкам. Далей мы можам не спыніць тое, што можа зараз пайсці ў Менску. А канкрэтна. У Сакратарыят паступалі пісьмы ад заводаў, ад калектываў, падпісаных тысячамі людзей, у тым ліку ад партыйных арганізацый, падпісаныя партыйнымі камітэтамі, якія выражалі нязгоду на вылучэнне кандыдатуры Дземянцея. Калі такое было? Няўжо прадстаўнікі Кампартыі не адчулі таго напружання і той канфрантацыі, якая спела і ўнутры вашай партыі і ўнутры нашага грамадства? Няўжо элементарна няможна было зразумець, як кансалідаваць наш Вярхоўны Савет і як зняць напружанне ў грамадстве? На гэта вы не пайшлі. I вось вынік. Цяпер могуць пачацца забастоўкі ў Гомелі, могуць пачацца забастоўкі ў Менску, таму што тыя партыйныя камітэты і тыя рабочыя, з «Граната», з «Гарызонта», яны сведчылі аб тым, што калі іхнія патрабаванні не будуць улічаны, а іхнія пісьмы нават не зачыталі, падпісаныя тысячамі рабочых, на якіх вы стараецеся абапірацца, іх нават не зачыталі, і забастоўкі могуць быць, і на гэту плошчу можа прыйсці не тры тысячы, а трыста тысяч чалавек. I як вы будзеце, таварыш Сакалоў, разганяць іх, танкамі? А вы ўпэўнены, што танкі пойдуць за вас? Таму я павінен сказаць, што... (Шум у зале).
Таму я павінен сказаць, што ў той сітуацыі, якая склалася ў грамадстве, вінаватыя ў першую чаргу мы з вамі і камуністычная група Вярхоўнага Савета. Народны фронт увесь час імкнуўся ісці на кансалідацыю, на дыялог, і вось тут у Вярхоўным Савеце вылучалася такая магчымасць, і калі засядала партыйная група, мы прыйшлі, беспартыйныя, каб пагаварыць з вамі і сказаць вось тое, што я гавару зараз, аб той сітуацыі, якая склалася, як нам дзейнічаць. Нас сустрэла ахова, і нас, дэпутатаў, беспартыйных, не пусцілі. Гэта дыскрымінацыя дэпутатаў. Дык якая ж гэта кансалідацыя, і хто будзе несці адказнасць за той палітычны крызіс, які вы стварылі? Хто будзе несці адказнасць? Чаму з вас ніхто не выйшаў да гэтых людзей?
I другое пытанне. Як можна працаваць у такім Вярхоўным Савеце, у якім больш трэці галасоў дэмакратычных кандыдатаў? Гэта будзе Вярхоўны Савет недзеяздольны.
СТАРШЫНЯ. Я прашу вас.
ПАЗНЯК З.С. Таму я прапаную... я заканчваю. Таму я прапаную не праводзіць сёння пасяджэнне сесіі. (Шум у зале.) Прапаную правесці яго ў панядзелак і вярнуцца да пытання аб пераглядзе вынікаў выбараў Старшыні Вярхоўнага Савета і аб назначэнні новых выбараў. Тым болып, што выбары адбыліся на неканстытуцыйнай аснове. Гэтым самым мы пакажам сваю адказнасць за лёс народа, гэтым самым мы можам аб’яднаць Вярхоўны Савет і зняць напружанасць у грамадстве. Тая канфрантацыя, на якую вядзе камуністычная група, ні да чаго не прывядзе ў Вярхоўным Савеце. Таму я прашу вас прыслухацца да маіх слоў. I сёння, пасля сканчэння гэтага пасяджэння, я прашу вас, асабіста, Яфрэм Яўсеевіч, вас, таварыш Арцыменя, вас, таварыш Камай, вас, таварыш Краўчанка, і ўсіх дэпутатаў камуністычнай групы выйсці на плошчу і пагаварыць з людзьмі. Вы ездзілі ў Гомель і не зрабілі з гэтага ніякіх вывадаў. А вывады трэба было зрабіць. I вельмі шкада, што ў нас стварыўся недзеяздольны Вярхоўны Савет. (Апладысменты).
СТАРШЫНЯ. Время ваше прошло.
ПАЗНЯК З.С. He маё «время прошло»,а ваша. (Апладысменты.)
ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЕ (Аўторак, 19 чэрвеня 1990 года)
ПАЗНЯК З.С. (Ангарская выбарчая акруга №9,г.Мінск). Паважаныя дэпутаты’ Я ўсё-такі прапаную вырашыць пытанне ў прынцыпе. Чаму? Як могуць удзельнічаць нашы прадстаўнікі ў Маскве ў падрыхтоўцы канцэпцыі, калі такая канцэпцыя яшчэ не выпрацавана ў нас? На чым яны будуць базіравацца, на якіх канцэптуальных палажэннях?
Мы павінны вырашыць у прынцыпе: ці патрэбен нам такі саюзны дагавор? I калі патрэбен такі саюзны дагавор, то неабходна вызначыць яго асноўныя канцэптуальныя палажэнні. I
вызначыць мы павінны тут, на Вярхоўным Савеце. I гэта справа не аднаго дня.
Першы саюзны дагавор рыхтаваўся, як вы ведаеце, два гады. I гэта будзе проста нонсенс, калі мы пашлем дэлегацыю, не маючы ніякай канцэпцыі. А што яны будуць прадстаўляць? Таму ў мяне такая прапанова: паколькі ад Прэзідэнта СССР была адпаведная тэлеграма, мы павінны паслаць назіральніка і даць яму адпаведныя паўнамоцтвы як назіральніку, які павінен потым далажыць Вярхоўнаму Савету БССР, як рашаецца там пытанне паміж тымі рэспублікамі, якія гатовы ўжо ўдзельнічаць. Мы пакуль не гатовы і павінны аб гэтым ясна сказаць.
ПАЗНЯК З.С. Шаноўны Мікалай Іванавіч! Тое пытанне, якое вы спешна паднялі сёння, гэта не тое пытанне, якое вырашаецца такім чынам, і мне вельмі шкода, што вы ажыццяўляеце націск на Вярхоўны Савет. На працягу ўсяго часу ні Вярхоўны Савет, ні нашы кіруючыя органы не ўспрымалі ідэю суверэнітэту. I цяпер яна нам звалілася, як снег на галаву. Мы гатовы яе такім жа чынам хутка вырашыць. Я гэтыя два дні быў у складзе неафіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў ад Вярхоўнага Савета ў Маскве. Я быў на пасяджэнні З’езда народныхдэпутатаў РСФСР, размаўляў з многімі дэпутатамі, у тым ліку і на З’ездзе дэмакратычнай платформы. Пытанне аб суверэнітэце ставіцца зусім не так, як вы яго тут прадставілі. Усе рэспублікі, у тым ліку і РСФСР, маюць зараз дэкларацыі, маюць адпаведныя законы аб суверэнітэце, чаго не маем мы. I мы не можам весці размову на роўных. А мы робім выгляд, што будзем весці размову на роўных. Таму нам трэба вызначыць юрыдычны статус нашых прадстаўнікоў. Гэта лагічна, гэта будзе правільна. Тым больш, што вы самі засведчылі, што першыя пасяджэнні будуць кансультатыўнымі. Таму давайце, зыходзячы з характару гэтага пасяджэння, якое будзе першае, зыходзячы з таго, як мы гатовы да гэтай праблемы і як гатовы другія рэспублікі, вызначаць статус нашых прадстаўнікоў. Я усё ж такі прапаную вярнуцца да гэтага пытання і аднесціся да яго сур’ёзна. Нашы прадстаўнікі павінны быць толькі назіральнікамі на дадзены момант. Калі мы вырашым
пытанне з суверэнітэтам, калі ў нас будзе канцэпцыя, калі мы яе абмяркуем на Вярхоўным Савеце і прымем усе разам, вось тады мы дадзім другі статус нашым прадсгаўнікам. Цяпер нам не трэба бегчы наперадзе паравоза.
ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМАЕ (Серада, 20 чэрвеня 1990 года)
ПАЗНЯК З.С. Паважаныя народныя дэпутаты, паважаны прэзідыум! 16 студзеня 1989 года быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «0 дополннтельных мерах по восстановленню справедлнвостн в отношеннн жертв репресснй, нмевшнх место в пернод 30-х, 40-х н начала 50-х годов». Згодна чацвёртаму пункту гэтага Указа, зачытваю: «с этой целью прн краевых, областных, городскнх Советах народных.депутатов, Верховных Советах союзных н автономных республнк могут создаваться комнсснн нз чнсла народных депутатов н представнтелей обіцественностн». На аснове гэтага Указа 29 ліпеня 1989 года і была ўтворана камісія пры Вярхоўным Савеце, якую мы зараз разглядаем. Я азнаёміўся з палажэннем аб гэтай камісіі. Павінен сказаць, што тыя пункты палажэння, якія тут прачытаў, гавораць аб тым, што гэта камісія мае чыста кансультатыўнае значэнне. Я не буду зачытваць усе пункты, тут напісана, што яна каардынуе дзейнасць, «нзучает вопросы, вноснт соответствуюпціе предложення, сообіцает органам свое мненне, дает рекомендацнн, собнрается по мере необходнмостн» і гэтак далей. Я таксама пазнаёміўся з дзейнасцю гэтай камісіі, якая была ўтворана і працавала няпоўны год, і прыйшоў да выніку, што вялікіх паўнамоцтваў гэтая камісія не мае. Гэта нешта накшталт нефармальнай арганізацыі пры Вярхоўным Савеце. Таму я думаю, самае першае, што трэба зрабіць, гэта прыняць палажэнне, дзе трэба адлюстраваць тыя сур’ёзныя задачы, якія стаяць перад гэтай камісіяй і ў першую чаргу, на мой погляд, умацаваць кантрольныя функцыі гэтай камісіі і права заканадаўчай ініцыятывы, таму што інакш мы будзем толькі, працуючы ў гэтай камісіі, канстатаваць працэсы, але не ўздзейнічаць на іх ход.
Акрамя таго, улічваючы тое, што на папярэднім пасяджэнні, калі мы разглядалі назву гэтай камісіі, мы змянілі гэту назву. Яна зараз называецца Камісія пры Вярхоўным Савеце па справах ахвяраў палітычных рэпрэсій і іх сем’яў. Значыць, яе дыяпазон яшчэ больш пашыраецца...
СТАРШЫНЯ. Я нзвнняюсь, мы прннялн решенне н не нзменнлн его. Это только предложенне было.
ПАЗНЯК З.С. Вы ведаеце, Мікалай Іванавіч, я вельмі дакладна сачыў, як ішла дыскусія, я зрабіў запісы ў сябе аб змене назвы гэтай камісіі, але я пагляджу стэнаграму, можа быць, я памыляюся, а можа, у стэнаграме гэта не адлюстравана. Але я добра памятаю, што змена была, але, тым не менш, я гэта высвятлю яшчэ раз. Калі гэтая змена намі прынята, усё роўна ў цэнтры, у аснове дзейнасці гэтай камісіі застаецца пытанне аб рэпрэсіях перыяду сталінізма. Гэта безумоўна.
Паважаныя дэпутаты! На долю беларускага народа выпалі вялікія гістарычныя выпрабаванні. Калі мы азіраемся назад, мы не можам не задумацца над тымі незлічонымі ахвярамі, якія ён паклаў на алтар будучыні, баронячы сваё існаванне, сваю культуру, свабоду і незалежнасць. Мы можам прасачыць наш народны мартыралог, пачынаючы ад бітвы на Нямізе ў XI стагоддзі і аж да сённяшняга дня, да чарнобыльскай катастрофы, якая з’яўляецца трагедыяй нацыі. У гісторыі нашай Бацькаўшчыны было шмат трагічных старонак. Вайна з Маскоўскайдзяржавай ў 1654-1667 гадах, потым Паўночная вайна прывялі да незлічоных страт людзей, разбурэння гаспадаркі, гарадоў, заняпаду культуры. I нават перамога ў той вайне ўжо не ратавала, бо Беларусь тадЬі страціла больш паловы свайго насельніцтва, а гэта не праходзіць бясследна.
Пасля анексіі беларускіх тэрыторыяў у склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII сгагоддзя ўсе наступныя польска-беларускія паўстанні былі патоплены ў крыві. Першая сусветная вайна разбурыла дарэшты наш край. Аднак самае страшнае наш народ разам з іншымі народамі-суседзямі выцерпеў потым, у 20-30-40-х і пачатку 5О-х гадоў, у часы сталінскага генацыду. Асэнсаваннем гэтай з’явы занята цяпер усё наша пакаленне, усё наша грамадства. Можна без перабольшання сказаць, што ад таго, як будзе асэнсаваны карпаратыўны дзяр-
жаўны тэрор і сталінізм, будзе значна залежыць наша маральная і палітычная будучыня.