• Часопісы
  • Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

    Сапраўднае аблічча

    Зянон Пазьняк
    Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.

    Памер: 240с.
    Мінск 1992
    50.29 МБ
    ЗМЕСТ
    Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
    Вобраз роднай зямлі (верш)6
    Чакаю бацьку з вайны (верш)7
    Курапаты — дарога сьмерці8
    Шумяць над магілай сосны21
    «Сябры» (верш)37
    Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
    *Двуязычие и бюрократизм39
    *Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
    *Рэвалюцыя зьнізу60
    Дзяды (верш)62
    Сьляпянскі лес (верш)63
    В последние предвыборные дни64
    *Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
    Репрессии в Минске72
    Путь к независимости75
    *Чарнобыль — трагедыя нацыі77
    Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
    Rec Publica85
    Глёрыя Патрыя89
    *«Веру ў нашых людзей...»96
    Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
    *Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
    Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
    Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
    Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
    На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
    Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
    Шлях да свабоды 134
    *Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
    Старая паштоўка (верш) 154
    Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
    *«Альтернатива всегда существует...» 163
    Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
    *Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
    *Пра У.І.Леніна і камуністаў177
    *Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
    Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
    Пра імперыю і ўласнасьць 195
    Багаславеньне рыцару (верш) 201
    *Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
    Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

    Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



    Масава-палітычнае выданне
    ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
    САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
    Рэдактар К. Тарасаў
    Адказны за выпуск Я. Вяснін
    Мастак А. Ружо
    Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
    Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
    Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
    Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
    Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
    Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
    В. Рудэнка.
    Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
    Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
    10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
    Заказ №2734
    Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
    220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
    Фабрыка каляровага друку
    220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

    Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

    19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

    19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

    30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

    Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

    30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

    30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

    30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

    19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

    25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

    26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

    Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

    1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

    25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

    Устаноўчы з'езд БНФ

    Прыняцце
Праграмы БНФ.

    30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

    Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

    25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

    «Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

    Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

    25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

    Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

    26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

    25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

    Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

    Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

    Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

    «Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

    7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

    МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

    Зянон Пазьняк

    У кастрычніку 1939 года ў Вільні чарговы «хапун». Забралі Яна Пазьняка. У вагон — і разам з «нацноналфашнстамн, ненавндевшнмн белорусскнй народ», як пішуць цяпер нашчадкі тых, хто тады хапаў, павезьлі кудысьці навек. I ніякага сьледу. У 1956-1957 іт. мая бабуля, Марыя Адамаўна, спрабавала высьветліць лёс мужа. Пісала, дамагалася, толькі дарма. Злачынства сьцеражэ свае таямніцы. У 1965 годзе я спрабаваў
    даведацца пра сьмерць дзеда. Аб’езьдзіў шмат каго. Толькі і даведаўся, што павезьлі «іх» у бок Нова-Вільні і Менску.
    У 4О-х трагедыя прадоўжылася. Тут ужо пастараліся немцы. Вывезьлі ў Нямеччыну (там і загінуў) майго роднага дзядзьку, сына Яна Пазьняка, таксама Янку. У сьнежні 1944 года на фронце загінуў мой бацька, другі сын Яна Пазьняка, Стась; 9 лютага 1945 года ва Усходняй Прусіі згарэў у танку мой родны дзядзька па маці, усеагульны любімец Яська...; з 1941 года ён быў на фронце, у танку, у баях. I гэтаму не пашанцавала... Госпадзі, успакой душы рабоў Тваіх... мільёнаў, што паклаў наш народ на агульны фашыстоўска-бальшавіцкі крывавы алтар.
    Ян Пазьняк працаваў арганістам у беларускім Сьвятаянскім касьцёле ў Вільні, там, дзе ксяндзом быў найсьвятлейшы, найразумнейшы чалавек усёй нашай заходнебеларускай гісторыі, інтэлігент зь вялікай літары Адам Станкевіч. Яны сябравалі з 1911 года, з раньняга юнацтва. Ян Пазьняк быў чалавек нешматслоўны, добразычлівы, пазбаўлены самалюбства. «Беларускую крыніцу» і ўсю працу ў БХД — БНА ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам. Арганізуючы працу, сам ён нібы заставаўся збоку, у цяні, не «кіпеў» і не «шумеў», а справа ішла. Быў глыбока веручым католікам. Меў вытрымку і цярпеньне, бо ахвярна любіў сваю Бацькаўшчыну і зьняважаны, паняволены беларускі народ.
    Вобраз дзеда Яна (Яся, як называла яго бабуля) я ўяўляў зь дзяцінства. Ён мне здаваўся святым. За ўсё жыцьцё я ня чуў, каб хто кінуў камень у гэты вобраз. Забойцы маўчалі, каб ня выявіць сваё злачынства. I вось жа прыйшоў час і запеніліся насьледнікі забойцаў. Яны думаюць, што не адказныя за тваю сьмерць, дзед Ясь. Ды й пеняцца ж на мяне, хоць і ўспамінаюць твае імя. Як яны падобныя на тых, ах, як падобныя... Да дробязей падобныя.
    (30.12.1989. Менск.)
    «Навіны БНФ», 1990, 20 студзеня, №1.
    ТЭКСТ НЕЗАСЛУХАНАГА ВЫСТУПЛЕННЯ на пасяджэнні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 29чэрвеня 1990г.
    ПАЗНЯК З.С. Паважаныя калегі, паважаныя дэпутаты! Чарнобыльская трагедыя на Беларусі пачалася чатыры гады назад, але толькі ў сярэдзіне 1989 года з развіццём дэмакратычных грамадскіх рухаў удалося часткова даведацца аб выніках гэтай катастрофы на Беларусі, аб тым, што было пад сакрэтам. Паступова перад нашым насельніцтвам адкрылася страшная карціна — карціна радыяцыйнага генацыду, які доўжыцца па сёньняшні дзень. Аналіз інфармацыі, канфліктаў, фактаў і падзей, што раскрыліся ў сувязі з чарнобыльскай радыяцыяй на Беларусі, дазваляе зрабіць выснову, што над беларускім народам праводзіцца злачынны медыкарадыялагічны эксперымент, у якім зацікаўлены перш за ўсё атамны ваенна-прамысловы комплекс, зьвязаныя зь ім манапалізаваныя медыцынска-бюракратычныя структуры і міжнароднае ядзернае лобі; перш за ўсё МАГАТЭ і іншыя .атамна-манапалістычныя ўтварэньні. Што датычыць МАГАТЭ, то функцыянераў гэтай арганізацыі і іншых зацікаўленых эксперыментатараў нельга пускаць у Беларусь, нават набліжацца да яе межаў: гэта было б зьнявагай для нашай шматпакутнай зямлі. Мы добра памятаем спадароў Пелерэна і Бененсона, чыталі нядаўна фалыпывабяздушныя развагі спадара Блікса ў газеце «Правда», добра ведаем акадэміка Ільіна з яго «канцэпцыямі». Мы не павінны дазваляць, каб нам плявалі ў твар і са злачыннай цікавасьцю закладывалі пальцы ў нашы раны. Гэтым людзям няма чаго рабіць у Беларусі.
    Галоўнае пытаньне — перасяленьне насельніцтва з заражаных зонаў і выратаваньне нацыі. Тры гады пасьля катастрофы яно замоўчваецца. Цяпер другі год загаворваецца: а эксперымент ідзе, доўжыцца досьлед над народам. I будзе доўжыцца да рэшты пад шум прамоў, пакуль мы застаемся калоніяй, залежнай ад Масквы, пакуль будзем стаяць на каленях, пла-
    1
    кацца і прасіць, пакуль існуе таталітарная сістэма і распараджаецца лёсам народа.
    Я думаў сказаць пра канцэпцыі і магчымасьці нацыянальнага паратунку ад радыяцыі. Аднак паслухаўшы, як разгортваецца наша сесія, вырашыў адмовіцца ад гэтай тэмы. Ніякіх паваротных рашэньняў тут прынята не будзе. I нават калі нешта і зацьвердзіцца адпаведнае і вартае здаровага сэнсу, яно ўсё роўна не зможа быць рэалізавана, бо ў існуючым грамадстве няма механізмаў рэалізацыі'. Сістэма арыентавана на падаўленьне асобы, на параліч грамадскіх ініцыятываў, a не на разьвіцьцё народа. Задача якраз у тым, каб ініцыіраваць, стымуляваць разьвіцьцё і самавыратаваньне грамадства. Таму я спынюся на некаторых канкрэтных справах, і перш за ўсё на выратаваньні дзяцей. Хто будзе несьці адказнасць за кубінскую авантуру, калі, нягледзячы на ўсе медыцынскія і эканамічныя супроцьпаказаньні, хворых беларускіх дзяцей адправілі на другі канец Зямлі ў гарачы субтрапічны клімат з сонечнай радыяцыяй, у 2,5 3 разы вышэйшай, чым у Беларусі. Учора паведамілі па тэлебачаньні, што двое дзяцей на Кубе ўжо памерла. Што атрымаюць бацькі назад пасьля кубінскага «аздараўленьня»? Няўжо дзеля паказушнай палітычнай «помпы» можна забыцца на элементарныя медыцынскія перасьцярогі? Я ўжо не кажу йра тое, што кубінскі бок выставіў рахунак каля чвэрці мільёна даляраў. Гэта ў пераліку на рэальныя рублі каля пяці мільёнаў рублёў. Дык якая ж гэта дапамога? Для чагб робяода такія справы, каб аздаравіць дзяцей ці каб падняць прэстыж кубінскай хунты? Якім коштам?
    Ці задумаліся вы, шаноўныя калегі, чаму, калі за гуманную справу бяруцца афіцыйныя структуры, то альбо цічога не атрымліваецца, альбо выходзіць кепскасць і марната? Альбо едуць у круіз за чарнобыльскія сродкі, альбо сабраныя грошы на дапамогу пацярпелым ад радыяцыі перадаюць Міністэрству атамнай энергетыкі, ці яшчэ што?
    Справа ў тым, што бюракратызаваная сістэма бяздушная. Яна можа толькі дэкляраваць абстрактны гуманізм, а не ўвасабляць яго канкрэтна. Канкрэтныя гуманістычныя функцыі ў дэмакратычным грамадстве бяруць на сябе грамадскія
    арганізацыі, ажыццяўляе грамадская супольнасьць (гражданское обіцество), а дэмакратычная дзяржава дапамагае грамадскай супольнасьці, спрыяе грамадскім арганізацыям. У нас жа, паколькі ўлада таталітарная, дзяржава не толькі не спрыяе грамадскім арганізацыям, а, наадва^от, перашкаджае ім. Што ж датычыць грамадзянскай супольнасьці, то яна зьнішчана амаль да рэшты яшчэ ў ЗО-х гадах. У выніку склалася становішча, што грамадства, нацыя згубілі здольнасць да самавыратаваньня. Нашае насельніцтва паўтарае адны і тыя ж пасіўныя дзеяньні: пішам у інстанцыі, зьбіраем подпісы пад калектыўнымі лістамі, просім, жалімся, плачам, праклінаем, пагражаем альбо кідаемся ў роспач, апатыю і г.д. А інстанцыі не могуць нічога зрабіць. He могуць таму, што не могуць, і не хочуць, таму што не хочуць. У іх іншыя інтарэсы.
    Разарваць гэтае заганнае чарнобыльскае кола таталітарнага грамадства ўвесь час імкнецца Народны Фронт. У 1989 годзе ўдалося дабіцца галоснасьці пра вынікі Чарнобыля. Цяпер праца вядзецца над праблемамі перасяленьня людзей з заражаных зонаў і галоўнае — над выратаваньнем дзяцей. Дзеля гэтага яшчэ ў красавіку-маі 1989 года ў БНФ створаны камітэт «Дзеці Чарнобыля». Я не буду распавядаць пра яго дзейнасць, але спынюся на адным асьпекце, паколькі ўчора дэпутат Тарасенка прапанаваў мне расказаць пра паездку ў Берлін і пра зьмест майго выступленьня. Пры гэтым было паведамлена, што я выступіў там супраць камуністычнай сістэмы. Сэнс гэтага паведамленьня мне, шчыра кажучы, не зусім зразумелы. Бо я паўсюдна пісаў, пішу і гавару, у тым ліку і ў гэтай зале, пра сваё адмоўнае стаўленьне да камунізму. Па-мойму, пра гэта ўсе ведаюць. Навошта адкрываць Амерыку?
    Прадстаўнікі Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля» прысутнічалі на трохдзённым семінары ў Берліне «Жыцьцё пасьля Чарнобыля», арганізаваным нямецкімі грамадскімі арганізацыямі. Для нямецкіх арганізацыяў, гатовых аказаць дапамогу людзям Беларусі, важна было ведаць, як будуць выкарыстаны іхнія дабрачынныя сродкі, куды і каму яны будуць перададзены. Пытанне стаяла аб вызначэньні маральнапалітычнага аблічча беларускіх арганізацыяў, іх надзейнасьці і партнёрскай адказнасьці. Думаю, што немцы атрымалі до-
    брае ўяўленьне пра гэта. 3 боку прадстаўнікоў БЭСА, Фонду Міру і іншых афіцыйна ўтвораных грамадскіх арганізацыяў гучалі выступленьні, дзе даказвалася, што чарнобыльская праблема ў Беларусі мае псіхалагічны характар, справакавана страхам перад радыяцыяй, праяўляецца як радыяфобія і г.д. Прагучала нават прапанова прадаваць заражаныя беларускія тэрыторыі замежным навуковым лабараторыям для эксперыментаў, а выручаныя сродкі накіраваць на лячэнне людзей ад чарнобыльскай радыяцыі. Усё гэта шакіравала прысутных. Прадстаўнікам БНФ прыйшлося расставіць кропкі над «і» і расказаць пра чарнобыльскае становішча на Беларусі. I пра сакрэтнасць, і пра эксперыменты, і пра генацыд, і пра ролю дзяржавы, і пра функцыі афіцыйна створаных грамадскіх арганізацыяў, якія выступаюць у ролі лобі афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі, не здольныя самі да якой-небудзь рэальнай канкрэтнай дзейнасьці.
    Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля» вывез на сёньняшні дзень на аздараўленьне ў ГДР 500 беларускіх дзяцей з радыяцыйных зонаў. Мы наведалі адно з такіх месцаў за 100 км ад Берліна, дзе пад наглядам прадстаўнікоў Камітэта «Дзеці Чарнобыля» аздараўляюцца нашы дзеці. Гэта месца Кіндэрлянд — дзіцячы лагер вышэйшай катэгорыі накшталт Артэка.
    Увогуле Камітэтам ужо вывезены на аздараўленьне дзеці ў чатыры краіны — Усходнюю Германію, Польшчу, Чэхаславакію, ФРГ. Усіх 700 дзяцей.
    У выніку семінару Камітэтам БНФ «Дзеці Чарнобыля», які ўзначальвае народны дэпутат БССР Генадзь Грушавы, наладжаны кантакты і дамоўленасьць аб дапамозе з 12-цю нямецкімі арганізацыямі. Цяпер Камітэт падрыхтоўвае на вываз на аздараўленьне ў ГДР 900 беларускіх дзяцей, каля 660 — у Полыпчу, каля 100 дзяцей — у Чэхаславакію, каля 200 — у ФРГ. Ёсьць прапановы з Аўстрыі, Нарвегіі, Швейцарыі.