Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Афіцыйныя партыйна-дзяржаўныя структуры выставілі мноства навукова-адміністрацыйных лобі. Адміністрацыйнадзяржаўны лабізм праяўляецца ў трох асноўных асьпектах. Першае — фальсіфікуецца сапраўдны стан радыяцыйнай небясьпекі і здароўя людзей. Другое — сьцьвярджаецца, што радыяцыя не так ужо і страшная для чалавека, ствараюцца на гэтай аснове розныя квазі-навуковыя канцэпцыі, падвышаюцца нібыта «бясьпечныя» «нормы» радыяцыі на некалькі парадкаў і г.д. Трэцяе — пераводзяць стан рэальнай радыяцыйнай небясьпекі ў псіхалагічны асьпект успрыняцьця.
Імкнуцца падмяніць рэальную радыяцыйную небясьпеку радыяфобіяй, «масавым псіхозам», як было паведамлена тут калегам сацыёлагам Зелянковым. Лобі гэтага накірунку адкрыта гавораць пра ліквідацыю плюралізму і пра ажыцьцяўленьне адзінай чарнобыльскай праграмы па вывучэньні «дынамікі экалагічнай сьвядомасьці», гэта значыць заклікаюць працягваць чарнобыльскі эксперымент над людзьмі. «Этап эмоцый застаўся ззаду, — сказана было тут, — настаў час канструктыўнага вывучэньня». Вось прыклад, як навука можа служыць злачыннай дзяржаве, якая праводзіць радыяцыйны генацыд над уласным народам.
Прытым пры ўсіх гэтых навукападобных выказваньнях, той, хто разважае пра радыёфобію, чамусьці асьцерагаецца ехаць у радыяцыйна заражаныя зоны і не хоча есьці радыяцыйна заражаных прадуктаў. А людзі ж там жывуць, а людзі ж тыя брудныя прадукты ядуць. Пра якую навуковую мараль тут можна гаварыць!
Партыйна-адміністрацыйная сістэма ўсяляк перашкаджае дзейнасці дэмакратычных незалежных грамадскіх арганізацыяў на Беларусі, якія імкнуцца канкрэтна, а не на словах ратаваць насельніцтва ад атамнай сьмерці. Асаблівыя перашкоды адчуваюць Беларускі Народны Фронт і яго камітэт «Дзеці Чарнобыля», створаны болып года назад, якім кіруе цяпер Народны дэпутат БССР Генадзь Грушавы. Гэтыя арганізацыі не прызнаныя дзяржавай. Яна, дзяржава, супраць іх змагаецца. Дзяржаўная адміністрацыя ўтварае розныя падстаўныя паняровыя грамадскія структуры, праз якія імкнецца 'праводзіць сваю палітыку і прафаніраваць справу выратаваньня народу ад ядзернага генацыду. Гэтыя структуры партыйна-камуністычная дзяржава падтрымлівае. Тут знаходзяць прытулак іх лобі і калабарацыяністы.
Такім чынам Чарнобыль на Беларусі — гэта важнейшы асьпект палітыкі і палітычнай барацьбы. Гэта пытаньне выжываньня нацыі. I вырашаецца яно, перш за ўсё, палітычнымі сродкамі.
Чаму так здарылася? Чаму камуністычная дзяржава на Беларусі не ратуе народ ад радыяцыі? Чаму такая падвойнасць пазіцыі?
Па-першае, партыйна-адміністрацыйная сістэма і канкрэтныя яе кіраўнікі нясуць адказнасць за Чарнобыльскую катастрофу і яе сацыяльныя вынікі.
Па-другое, у камуністычнай адміністрацыйна-дзяржаўнай сістэме чалавек не зьяўляецца першаснай і вечнай гуманістычнай каштоўнасьцю. Меркаваньні эканамічнага плану, ідэалагічнага значэньня тут заўсёды ставіліся вышэй і чалавек прыносіўся ім ў ахвяру.
Трэцяе і галоўнае, пра што я ўжо казаў, партыйнабюракратычная дзяржава, якая цесна зьвязана з ваеннапрамысловым атамным комплексам, якая манапалізавала медыцыну, атрымала магчымасць на ўнікальны ядзернамедыцынскі эксперымент над вялікай колькасцю людзей, практычна над цэлым народам... І яна праводзіць гэты эксперымент. Прытым у выніках яго зацікаўлены не толькі СССР, але і ўвесь афіцыйны ядзерны міжнародны сьвет і яго арганізацыі тыпу МАГАТЭ і іншых. Вось чаму мы, беларусы, аказваемся адны ў гэтым сьвеце.
Чацьвертае, вельмі істотнае, тое, што Беларусь — гэта калонія Масквы, мы не маем рэальнага суверэнітэту, не можам распараджацца сваім лёсам, а ўсе нашыя партыйна-дзяржаўныя структуры зьяўляюцца калабарацыяністычнымі і па сутнасці антынароднымі.
Першае, што трэба зрабіць — гэта перасяліць людзей з заражаных зонаў на чыстыя землі, прытым не разрываючы іх этнічна-сацыяльных структур.
Другое, перастаць атрымліваць сельскагаспадарчую прадукцыю на заражаных землях.
Трэцяе, прадухіліць распаўсюджаньне радыянуклідаў па ўсёй Беларусі.
Чацьвертае — арганізаваць медыцынскае лячэньне і прафілактыку насельніцтва Рэспублікі.
Усе гэтыя мерапрыемствы можна ажыцьцявіць пры двух умовах. Першае — дасягненьне дзяржаўнай незалежнасьці і поўнага суверэнітэту Беларусі. I другое — ліквідацыя таталітарнага камуністычнага рэжыму ў Рэспубліцы. Без выкананьня гэтых дзьвюх умоваў выратаваньне беларускай нацыі ад чарнобыльскай катастрофы немагчымае.
ШЛЯХ ДА СВАБОДЫ
Мінула паўтары гады з часу ўтварэння руху Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута. За гэты ж час Літва ўжо ступіла на шлях незалежнасці. На чарзе Эстонія, Латвія, Грузія, Украіна, рэспублікі Сярэдняй Азіі. У Балтыйскіх рэспубліках, у Закаўказьзі, на Украіне і шмат дзе яшчэ народ выбраў дэмакратычных дэпутатаў у Саветы. Пачаліся перамены. У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты і тыя ж камуністы. Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце... Але гэта толькі на першы погляд, у параўнанні з тым, што робіцца навокал. Зьмены ёсць. Толькі яны ў сьферы сьвядомасьці і ідэй, тол&кі не падмацаваны грамадскім дзеяньнем. Яны выклікаюць аптымізм і трывогу. Аптымізм, бо будучыня вольнай Беларусі наперадзе. Трывогу, бо можна спазьніцца. Беларусы заўсёды спазьняліся на адраджэньне і ніколі — на сьмерць. Спазьняліся, бо не адчувалі часу, важнейшай пераменай велічыні палітычнага руху. He адчувалі, бо не хацелі, не ўмелі быць самімі сабой.
I ў Праграме і ў Статуце БНФ адзначаны галоўныя мэты руху: стварэньне дэмакратычнага грамадства на Беларусі, дасягненьне «рэальнага суверэнітэту» рэспублікі і адраджэньне беларускай нацыі. На сёньняшні дзень мы нават і блізка не падышлі да ажыцьцяўленьня пастаўденых мэтаў. Але зазірнём у Праграму і пачытаем, якія прапануюцца шляхі іх дасягненьня. Мы наважваемся адраджаць «ленінскія прынцыпы нацыянальнай палітыкі». Як быццам не ведаем, што гэтыя «прынцыпы» палавіністыя, супярэчлівыя, блытаныя і фальшывыя. Ды і пры чым тут Ленін? Мы пішам аб падтрымцы перабудовы, распачатай «лепшымі сіламі КПСС». Як быццам не ведаем, што «лепшыя сілы» КПСС тут ні пры чым, што ў савецкай дзяржаўна-партыйнай сістэме ўсё залежала ад генсека, што перабудову пачаў адзін Гарбачоў.
Мы адзначаем, што дзяржаўны суверэнітэт «мае на ўвазе незалежнасьць дзяржавы ва ўнутраных справах... і ў міжнародных зносінах». Але чаму толькі ў «справах» і «зносінах», а не ва ўсёй унутранай і зьнешняй палітыцы? Што тады быў бы за «суверэнітэт»?
Паўтары гады назад мы па шаблону зыходзілі з утапічнага разуменьня будучага СССР «як добраахвотнага саюзу раўнапраўных і суверэнных дзяржаваў з правам свабоднага выхаду апошніх зь яго складу». Мы выступілі «за ўнармаваньне прынцыпаў узаемадачыненьняў суверэнных рэспублік шляхам распрацоўкі і прыняцьця новага Саюзнага дагавору», які «павінен заключацца пасьля прыняцьця рэспублікамі новых Канстытуцыяў», паведамлялі, што «суверэнітэт саюзных рэспублік — першасны, а суверэнітэт іх саюзу — другасны» і г.д., не заўважаючы юрыдычнага нонсенсу такіх сьцвярджэньняў, не зважаючы на абсурднасьць саміх палажэньняў аб падзеленым суверэнітэце. Суверэнітэт альбо ёсьць, альбо яго няма. Ён не дзеліцца і не палавініцца.
Ілюзорнасьць меркаваньня аб суверэнітэце ў складзе СССР пацьвярджаюць не толькі логіка і здаровы сэнс, але, перш за ўсё, гісторыя «краіны Саветаў» і асабліва палітычная практыка перыяду «перабудовы». Аднак паўтары гады назад у перыяд нашага палітычнага рамантызму вырашыць гэтае пытаньне на ідэйным, няхай сабе дэкларацыйным узроўні было цяжка. Палітычная думка яшчэ не прачнулася, ілюзіі не разьвеяліся, а атручаная камуністычнай прапагандай і страхам сьвядомасьць людзей патрабавала хутчэй лекара і дапамогі, чымся здольная была сама на арыгінальную творчасць у ідэйных працэсах. Значная (калі не болыпая) частка людзей у БНФ гэтак і думала пра суверэнітэт Беларусі, як напісана ў Праграме. Падмацоўвалі такія меркаванні і аналагічныя пазіцыі балтыйскіх народных франтоў, дзейнасць і ідэі якіх успрымаліся ў нас зь вялікай пашанай. He заўважылі мы толькі, што балтыйскія народныя рухі ў адрозьненьне ад БНФ былі аформлены і арганізаваны ў асноўным камуністамі (няхай сабе і лібераламі). Адсюль невыразнасьць пазіцыі аб суверэнітэце, пакуль не пачаўся масавы народны рух і не ўнёс свае карэктывы ў персьпектыву нацыянальнай будучыні Балтыі.
Варта адзначыць таксама, што ад самага пачатку ў БНФ яшчэ на ўзроўні аргкамітэту, куды ўваходзілі і камуністы, сутыкнуўся з вельмі актыўнай пазіцыяй калабарацыянізму, згодніцтва і імкненьня супрацоўнічаць з партапаратам. (Цяпер гэтая пазіцыя рэанімуецца ў Вярхоўным Савеце БССР сярод некаторых «дэмакратычных» дэпутатаў). Аргкамітэт здолеў вылечыцца ад калабарантаў, але праца над праграмай ішла вельмі павольна і вельмі цяжка. Згодніцтва прыходзілася пераадольваць пастаянна. Нічога дзіўнага, што атрымалася даволі ліберальная (я б сказаў нават памяркоўна-ліберальная) праграма народнага руху.
Цяпер самы час зрабіць адступленьне ад тэмы і схапіцца за галаву, успомніўшы тую неадэкватную рэакцыю, якую выклікала наша ліберальная праграма ў камуністычнага партапарату. Колькі сьляпой нянавісьці, бруду, паклёпаў было выліта на Беларускі Народны Фронт, колькі прадажных журналістаў спаборнічалі, каб дагадзіць сваім партыйным заказчыкам, колькі газэтнажурнальнага дурману выпусьцілі на людзей, колькі •	легіёнаў апаратчыкаў абрынулі на БНФ свае ярлыкі —
«экстрэмісты», «нацыяналісты», «фашысты», «эмоцыі», «канфрантацыя» і ўсялякае паскудства.
Праграма БНФ практычна нічым не пярэчыла дэклярацыям КПСС аб перабудове, тым больш Канстытуцыі, аб вернасьці якой успамінаецца ледзь не на кожнай сгаронцы. Калі б у гэты час БНФ быў поўнасцю прызнаны, юрыдычна зацьверджаны і яму прадаставілі б усе канстытуцыйныя магчымасьці дзейнічаць і разьвівацца, камуністы тым самым, безумоўна, маглі б істотна ўмацаваць свае пазіцыі ў БНФ і ў цэлым у БССР. Цяжка сказаць, што сталася б у гэтым выпадку з народным рухам пры агульнай палітычнай нясьпеласьці і пасіўнасьці нашага грамадства.