Сапраўднае аблічча
Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах
народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Памер: 240с.
Мінск 1992
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава | 3 |
Вобраз роднай зямлі (верш) | 6 |
Чакаю бацьку з вайны (верш) | 7 |
Курапаты — дарога сьмерці | 8 |
Шумяць над магілай сосны | 21 |
«Сябры» (верш) | 37 |
Гучаньне анёльскага голасу (верш) | 38 |
*Двуязычие и бюрократизм | 39 |
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі» | 53 |
*Рэвалюцыя зьнізу | 60 |
Дзяды (верш) | 62 |
Сьляпянскі лес (верш) | 63 |
В последние предвыборные дни | 64 |
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма | 66 |
Репрессии в Минске | 72 |
Путь к независимости | 75 |
*Чарнобыль — трагедыя нацыі | 77 |
Вершы з цыклу «Радыяцыя» | 83 |
Rec Publica | 85 |
Глёрыя Патрыя | 89 |
*«Веру ў нашых людзей...» | 96 |
Выступление на II сьезде «Саюдиса» | 100 |
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання | 103 |
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч | 115 |
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР | 122 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г | 127 |
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) | 129 |
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля | 130 |
Шлях да свабоды | 134 |
*Якая пазіцыя ў апазіцыі | 147 |
Старая паштоўка (верш) | 154 |
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку | 155 |
*«Альтернатива всегда существует...» | 163 |
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску | 169 |
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» | 173 |
*Пра У.І.Леніна і камуністаў | 177 |
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс | 186 |
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г | 192 |
Пра імперыю і ўласнасьць | 195 |
Багаславеньне рыцару (верш) | 201 |
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г | 202 |
Хроніка чалітычных падзей 1991 году | 206 |
Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.
Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20
Непасрэдным вынікам паездкі ў Берлін зьяўляецца таксама тое, што сёньня, у пятніцу, у Менск прылятаюць два транспартныя самалёты з ГДР, якія на адрас Камітэта БНФ «Дзеці Чарнобыля» прывозяць для беларускіх дзяцей у заражаных зонах 12 тон дзіцячага харчаваньня, полівітамінаў і іншых дзіцячых рэчаў. Усё гэта немцы
падарылі нам бясплатна, прытым самі і даставілі. I мы не наладжваем паказушных цырымоніяў з карэспандэнтамі на плошчах.
Улады ўсяляк імкнуцца замаўчаць і скампраметаваць дзейнасьць Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля». Створаны нават падстаўныя папяровыя арганізацыі з аналагічнай назвай, каб заблытаць грамадскую думку. Але нас гэта мала хвалюе. Тыя бацькі і дзеці, якім дапамог Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», нас ведаюць. Хаця пазіцыя дзяржаўных органаў і афіцыйных структур не можа не зьдзіўляць. Перашкоды на кожным кроку ў сьвятой справе абураюць. Пра які гуманізм і пра якую мараль тут можна казаць. Дзеля справядлівасьці, аднак, павінен заўважыць, што адзіная ўстанова, якая перастала чыніць перашкоды і спрыяе нам у працы, — гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі. I за гэта дзякуй.
У заключэньне хачу адзначыць, што аналіз становішча і чатырохгадовы вопыт выжываньня пад чарнобыльскай радыяцыяй паказвае, што праблема выратаваньня нацыі ад наступстваў Чарнобыля — гэта перш за ўсё праблема палітычная і вырашаецца яна палітычнымі сродкамі. Дзеля яе рэальнага вырашэньня неабходны дзьве ўмовы. Першае — гэта дзяржаўны суверэнітэт. Поўная незалежнасьць беларускай дзяржавы і самастойнасьць яе ў сваёй эканоміцы, унутранай і знешняй палітыцы, без абмежаваньня якім-небудзь саюзам ці федэрацыяй, магчымасьць народу распараджацца сваім лёсам, сваёй працай, яе вынікамі і прыбыткамі.
Другая ўмова — дэмакратычны лад, які стварыў бы ўмовы для адраджэньня грамадскай супольнасьці і вольнай асобы. Вырашэньне чарнобыльскай праблемы, выратаваньне людзей ад радыяцыі ва ўмовах таталітарнай камуністычнай сістэмы і манаполіі КПСС — утопія. Гэта нерэальна, колькі б ні гаварылі тут на сесіі пра трагедыю Чарнобыля. Чатыры гады эксперыментальнага выжываньня добра гэта пацьвярджаюць. Гэтая партыйна-манапалістычная сістэма антычалавечная па сваёй сутнасці, і пакуль яна існуе, пакуты беларускага народа ніколі не скончацца.
Выступ на пасяджэнні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990 г.
ПАЗНЯК З.С. Шаноўныя калегі, паважаныя дэпутаты! Я хачу выказаць некалькі меркаванняў наконт выступлення газеты «Коммерсант» аб новым саюзным дагаворы. Дэпутацкай групай Беларускага народнага фронту на разгляд сесіі Вярхоўнага Савета прапанаваны праект Дэклярацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Гэты праект ужо распаўсюджаны сярод дэпутатаў. Дэклярацыя складаецца з чатырох пунктаў і заснавана на некалькіх прынцыповых палажэннях.
Адным з іх з’яўляецца палажэнне аб дзейнасці Саюзнага дагавора 1922 года як аб пачатку незаконнага акта і незаключэнні новага Саюзнага дагавору. Сутнасць нашай мадэлі дасягнення суверэнітэту Беларусі ў тым, што Беларусь не заключае Саюзнага дагавору, усе свае суверэнныя правы пакідае сабе і нічога нікому не дэлегуе.
Незалежная Беларусь застаецца свабодным суб’ектам адной эканамічнай прасторы з СССР. Усе існуючыя гаспадарчыя сувязі, пагадненні, пастаўкі і абавязкі паміж Беларускай Рэспублікай і іншымі рэспублікамі застаюцца ў сіле, Усе эканамічныя дачыненні Беларусь наладжвае шляхам заключэння дагавораў з прыняццем узаемавыгадных варункаў, застаючыся поўнасцю суверэннай дзяржавай, незалежнай ад іншых дзяржаваў. Толькі стаўшы незалежным, беларускі народ зможа валодаць сваімі рэсурсамі, эканомікай, працай і яе вынікамі, распараджацца сваім лёсам, сваёй палітыкай і накіраваць свае багацці, якімі цяпер не распараджаецца, на выратаванне ад чарнобыльскай катастрофы. Нас спрабуюць пераканаць, што плануемая мадэрнізацыя канфедэратыўнага ўладкавання СССР гарантуе поўны суверэнітэт і правы рэспублік. Аднак палітычны саюз, канфедэрацыя магчымая толькі паміж незалежнымі дзяржавамі. Афіцыйная Масква, як бачым, дбае не пра незалежнасць рэспублік, а пра аднаўленне іх залежнасці шляхам абавязковага заключэння новага Саюзнага дагавору, які павінен замацаваць у перспектыве існуючую залежнасць народаў і падпарадкаваць іх маскоўскаму саюзнаму кіраванню.
У палітыцы часта бывае так, што патаемныя вялікадзяржаўныя задумы, пра якія маўчаць вопытныя кансерватары, наіўна раскрываюць «балбатлівыя дэмакраты». Так здарылася і на гэты раз. Нядаўна маскоўская газета «Коммерсант», орган Саюза аб’яднаных кааператываў СССР, змясціла праект Саюзнага дагавору, складзенага экспертамі газеты. Эксперты лічаць, што цяпер, улічваючы рознагалоссі і алергію на дыктат Цэнтра, трэба імкнуцца ў новым Саюзным дагаворы, цытую, «до мнннмнзацнн сфер компетенцнн союзной властн. По мере успокоення межнацнональных распрей н становлення союзного рынка, — гаворыцца далей, — такой договор может обрастать мясом, включая в себя все более подробную регламентацню расшнряюіцнхся полномочнй Союза». Вось так проста, шчыра і адкрыта.
«Коммерсант» засведчыў тое, што даўно вядома. Ад новай маскоўскай буржуазіі, гэтак жа як і ад старой маскоўскай партакратыі, ні свабоды, ні суверэнітэту мы мець не будзем. Згодна з гэтым праектам нам хочуць пакінуць саюзную канстытуцыю, саюзны ўрад, саюзную судовую ўладу і гэтак далей. Нам прапануюць перадаць у веданне гэтай саюзнай улады пытанні абароны, дыпламатычныя дачыненні з замежнымі дзяржавамі, і нават грошы, і рэгуляванне грашовай сістэмы Саюза. Пра які суверэнітэт увогуле тут можна весці гаворку?
Паважаныя дэпутаты! Я выказаў гэтыя меркаванні, каб засяродзіць вашу ўвагу на пытаннях неардынарных, вырашальных для лёсу нашага народа. Нам трэба мець выразную ўласную канцэпцыю незалежнасці Беларусі, і ніякія знешнія сілы не павінны навязваць нам свае пазіцыі, погляды і вырашэнні.
25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску. Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе.
ж
,<сьдім?5
Мітынг пратэсту супроць прошукаў наменклатуры ў Вярхоўным Савеце БССР.
Iif JI।» ІІІІІІІ if ІІІН йііні 1
XllU* НІІІІІ Til Illi Ul»'s.^
ikin iiiaiiii Ell Blllllll
J5in f»Eiin; . JEU ГіІЕІІІІ 111 li ГЛ1Ш 111 *
нті
Спаленне членскіх білетаў КПСС Дэпутаты-прыхільнікі БНФ на сесіі.
НінпН hiiina і 111«1’ j 1 ЧІІПІІ I iiiaiil
uni 111 ■ I bill! bun
Плошча Леніна пад час першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР
Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ
Дзяды — 19901
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі савецкіх грамадзян.
.«MW
7-e лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна
Шэсьце калоны БНФ
ІААДМ КДСТРЫЧНІКА, ВУ ЛЕНІНА !
:ШСШ1
МІНЧАНЕ І АДСТАІііл ІМЯ I
НА БРАСЛАЎСКІМ ЗАМЧЫШЧЫ СУСТРАКАЮ ЎСХОД
Летняе сонца ўзышло.
Жоўтае зьзяньне ў бляску азёр.
Як і сяньня, так было ўжо тысячу год.
Падымаюцца ўверх туманы
I далёкія вежы плывуць над лясамі.
Толькі замак парос лебядой.
Адплылі на той бок
Старадаўнія чорныя лодкі.
Адкурэлі дымы,
Адзьвінелі падковы і песьні.
Гулка крокі мае стуганядь па каменьнях.
— Гэй, кашталян, — крычыць мой голас, — Гэй, кашталян, бяда над намі!
Маўчыць замковы кашталян.
I падымаецца туман
• У жоўтым зьзяньні над лясамі.
1988 г.
5. 3. Пазьняк.
ВЫСТУПЛЕНЬНЕ НА СЕМІНАРЫ «ЖЫЦЬЦЁ ПАСЬЛЯ ЧАРНОБЫЛЯ»
Берлін, 23 чэрвеня 1990 г.
Шаноўныя спадары і спадарыні!
Чарнобыльская катастрофа — гэта трагедыя беларускай нацыі. 70 працэнтаў радыяактыўнага рэчыва выпала на тэрыторыю Беларускай Рэспублікі. Каля 20 працэнтаў на землі Бранскай вобласьці РСФСР. Але, калі ўлічыць, што ў Бранскай вобласці Расіі жыве ў асноўным беларускае этнічнае насельніцтва, то зразумела, што пад небясьпекай апынуўся ў асноўным беларускі этнас. Гэтая небясьпека павялічваецца з кожным годам, бо фактычна нічога істотнага не робіцца, каб выратаваць насельніцтва ад радыяцыйнага паражэньня, якое эквівалентнае ў цэлым па падліках вучоных 90 хірасімскім атамным бомбам.
Што магла б зрабіць дзяржава ў выпадку ядзернай трагедыі, якая здарылася ў Чарнобылі?
Перш за ўсё забясьпечыць поўнае выкананьне інструкцый па эвакуацыі насельніцтва з заражаных зонаў. Такая эвакуацыя была праведзена толькі часткова з тэрыторыяў на адлегласьці 30 км вакол станцыі, прытым зроблена была яна са спазьненьнем. Фармальным адлікам паслужыла палажэньне абЗО-ці кіламетрах. Сутнасьцю ж радыяцыйнага паражэньня зьяўляецца не фармальная адлегласьць, а ўзровень радыяцыі, якая разьмяркоўваецца па этнічнай тэрыторыі Беларусі вельмі нераўнамерна.
Палавіна тэрыторыі Беларусі пакрыта радыяактыўным пылам у такой ступені, што жыць там людзям небяспечна для здароўя. Гэта зоны ад 1-2 кюры на квадратны кіламетр да 100-150, а месцамі плямы да 1000-3000 кюры на квадратны кіламетр. Тым не менш людзі там жывуць па сёньняшні дзень, апрацоўваюць зямлю, вытвараюць харчовыя і прамысловыя радыяактыўныя прадукты, якія распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі. Такім чынам адбываецца заражэньне радыёнуклідамі ўсяго насельніцтва Беларускай Рэспублікі.
Тры гады пасьля катастрофы пра трагічны стан Беларусі ніхто не ведаў. Інфармацыя пра радыяцыйнае становішча была строга засакрэчана, а па ўсіх каналах манапольных дзяржаўных і партыйных сродкаў маеавай інфармацыі ішло адкрытае і цынічнае ашуканства грамадскасьці. Становішча прадстаўлялася як поўнасьцю бясьпечнае.
У канцы 1988 года ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, пачаўся дэмакратычны грамадскі рух. Пад яго націскам у 1989 годзе сьцяна сакрэтнасьці абвалілася, гэтак жа сама як абвалілася Берлінская сьцяна, і перад нашымі людзьмі адкрылася страшная карціна — карціна радыяцыйнага генацыду, злачыннага атамнага эксперыменту, што праводзіцца над нашым народам, над нашай тэрыторыяй, якую ператварылі ў палігон для медыка-радыялагічных эксперыментаў над людзьмі. Пра маштабнасць гэтага антычалавечага эксперыменту гаворыць тое, што 2 мільёны 200 тысяч беларусаў у БССР жывуць у небясьпечных зонах на радыяцыйна заражанай зямлі, зь якой трэба высяляць. Гэта больш чым 20 працэнтаў насельніцтва. Аднак ужо пяты год людзей не адсяляюць. Больш таго, зьявіліся праграмы, пастановы, інструкцыі, накіраваныя на тое, каб матэрыяльнымі льготамі і адміністрацыйнымі пастановамі замацаваць пражываньне людзей на радыяцыйных тэрыторыях. Праводзіцца ў гэтым накірунку мэтанакіраваная палітыка. Ёсьць шмат фактаў высяленьня людзей з адных радыяцыйна забружаных тэрыторый на іншыя радыяцыйна забружаныя з меншым узроўнем радыяцыі. Такім чынам імкнуцца захаваць пасьлядоўнагьць эксперымента і зьняць сацыяльнае напружаньне.