• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    3 надвор’ем у той месяц пашанцавала. Вераніка адразу ж пачынала драмаць, апускаючыся на посьцілку, пад якой гарэла яшчэ мокрая трава, вакол хлопцы пад пагардлівымі позіркамі расфарбаваных дзяўчат, якія сумавалі ў чаканьні чагосьці,
    абмяркоўвалі апошнія навіны сусьветнай аўтаіндустрыі. Раніца неўпрыкмет сыходзіла, есьці не хацелася, яны йшлі на возера, і там Вераніка скідвала сукенку ды, адганяючы дзікуноўінсэктаў, мякка сьлізгала ў ваду — яна плавала заўжды на сьпіне, каб падначаленыя былі ў полі зроку, але мала хто лез у ваду, тоўстыя хлопчыкі нават футболак не здымалі, а дзяўчаты збольшага плюхаліся ля берага, падстаўляючы сонцу закрэсьленыя палоскамі вясёлкавых купальнікаў сьпіны, шапталіся... Вераніцы было добра. Потым — салодкая стома полудня, калыханка дрэваў, рытмічнае граньне мухаў на аконнай шыбіне. Вечар зь ягонымі ненавязьлівымі, простымі гульнямі, танцы, беглая праверка, ноч, агеньчык цыгарэты там, адкуль чуецца прыглушаны голас Марата, яе ціхі сьмех, цыгарэта, што растае ў руцэ, Вераніка нават не падносіла яе да вуснаў. Зрэдку віно са сталоўскіх шклянак. Моцны, глыбокі, беспрабудны ранішні сон.
    Вераніка ўсё намагалася здружыць хлапечую й дзявочую паловы свайго атраду. Але марна: атрад ніяк не хацеў яднацца, кожны пол сядзсў асобна й глядзеў на супрацьлеглы без інтарэсу. Дзяўчынкі марылі пра дарослых, вусатых плэйбояўстаршаклясьнікаў, хлопцы да дзяўчынак таксама не цягнуліся. Якім жа было зьдзіўленьне Веранікі, калі аднойчы, зайшоўшы на дзявочую палову, яна пабачыла ўвесь свой атрад у зборы. Дзеткі слухалі нешта саладжавае, што тупа бухала з казённага магнітафона. Заўважыўшы яе, яны замаўчалі й з сур’ёзным выглядам утаропіліся ў дынамікі, нібы адтуль лілося нешта філязофскае. Між тым, голас невядомага, але, відаць моднага сьпевака выводзіў нешта пра «твае масіські, Танюшка».
    — Вы што гэта слухаеце? — працягнула Вераніка пакрыўджана й пачулаў адказ невядома адкуль знаёмае імя. Яна спахапілася, зрабіла ўсё, каб кантакт не разладзіўся й на наступны дзень прынесла выхаванцам касэту зь Віктарам Ветрам і Магдай. «Вось гэта музыка, а яшчэ й сапраўдная паэзія», — абвясьціла яна з пачуцьцём перавагі ды прысела на край ложка.
    Восень прыйшла, быццам нязваны госьць, Дзьвераў журботны вой, Поўны мой дом табой,
    Я так чакаю, ты паглядзі, ну вось, У кожным акне сьвятло, Усё што было — сплыло, Ну вось іўсё...
    Песьні атраду прыйшліся даспадобы. Назаўтра іх ужо сьпявалі і хлопчыкі й дзяўчаты, а адзін з выхаванцаў, Вераніка ўсё забывала ягонае прозьвішча, нешта такое на Г, падабраў акорды й штовечар выконваў «Восень» ля вогнішча. Прарыў быў відавочны, потым дзяўчаткі ўжо самі прасілі выканаўцу прасьпяваць што-небудзь іхнае ўлюбёнае, а Вераніка глядзела на іх з замілаваньнем, маркотна прыслухоўвалася да ўласных успамінаў і думала пра тое, якая яна старая.
    Адну зь песьняў Магды, яе гіт «Карабаратрулла», яны ўсе разам перайначылі пад патрэбы атраду й далі на заключнай вечарыне ў канцы месяца такі канцэрт, што ім нават далі прыз глядацкіх сымпатыяў. I ўсё было б добра, калі б не адзін выпадак.
    Неяк Марат прапанаваў Вераніцы памерацца сіламі ў валейбол, атрад на атрад. Веранічыны былі ў турнірнай табліцы першынства лягеру недзе ў самым нізе, і яна пагадзілася, спадзеючыся падняць баявы дух каманды. Важатыя, натуральна, таксама гулялі, прыязна пазіраючы адно на аднаго скрозь сетку. I ўжо ў самым пачатку адбылося непапраўнае. Дасланы на іхную палову жоўты мяч сьвечкай падняўся ў паветра, і пакуль паўасьлеплая Вераніка шукала яго ў сонечным небе, нехта зь яе каманды ўжо адпарыраваў яго на чужую палову — там сам Марат, капітан і трэнэр «зялёных», пругка выгнуўшыся ды ўзьляцеўшы над пяском, моцным рэзаным ударам зноў паслаў мяч на палову Веранікі... Яна якраз заўважыла гэтае пацертае гарматнае ядро, якое з хуткасьцю сьвятла неслася проста на яе, і ў апошні момант ня-
    спрытна ўзмахнула далоньню, але было ўжо позна: мяч забіў Вераніку напавал, урэзаўшыся ёй проста ў пярэднія зубы. 3 вачэй пырснулі нечаканыя сьлёзы, яна ўпала на калені й закрыла твар рукамі. 3 вуснаў сачылася кроў, твар апякло, як агнём, у роце зьявіўся дзіўны смак... Марат падхапіў яе пад пахі й паспрабаваў падняць, і прасіў прабачэньня скрозь сьмех, а яна вырывалася, і нарэшце вырвалася, села на траву ды не адплюшчвала вачэй, пакуль ён не сышоў. Выхаванцы працягвалі гульню бязь іх. Яна не атрымала ніякіх пашкоджаньняў, апрача разьбітай губы, і ўжо ўвечары яны зноў па-сяброўску размаўлялі з Маратам, але колішняе сымпатыі да яго ўжо не было: шторазу, калі яна чула ягоны голас, перад вачыма ўставаў страшны жоўты мяч, які ляцеў, як разрыўная куля, ёйу вусны.
    Яна ніколі не заўважала, каб Лексу станавілася сумна, і тым ня менш ён прыдумаў новую забаву: рваць палонным іклы. Відаць, яго раздражняла само ўсьведамленьне таго, што вакол лягеру, схаваныя ў чарнаце лесу, ціха выючы ў засадах абапал пракладзенай калісыді Веранікай сьцежкі, тояцца зграі зубатых драпежных пачвараў — раз-пораз уначы ён уладкоўваўся са сваім круком і сеткай на якой-небудзь са сьценаў ды чакаў здабычу. Ноч наступала імгненна, як заўжды ў гэтых краях, a Лекс меў цярпеньне: ён сядзеўуверсе нерухома ды бязгучна, і распускаўся ў цемры, паходні гасьлі, лес вакол Дому ажываў. Збоку магло падацца, што Лекс сьпіць, але варта было зірнуць у ягоныя вочы, якія можна было б палічыць за цьмяныя далёкія зоркі, так яны сьвяціліся ў змроку, як рабілася ніякавата. Зрэшты, на ягоным паляваньні Вераніка прысутнічала толькі аднойчы: трохі зьніякавелая ад чорнай аграмадзіны лесу вакол, яна ўсё ціснулася ды ціснулася да Лекса, ажно пакуль не пачала да яго даволі бессаромна прыставаць. Сама ягоная постаць, замерлая на вузкай сьцяне, і крук у каменных руках так узбуджалі, што Вераніцы хацелася ўкусіць гаспадара Дому. Ад-
    нак Лекс ніяк не рэагаваў на Веранічыны ўлашчваньні, а потым проста сагнаў яе ўніз і сваім роўным голасам загадаў ісьці ў вежу. У тую ноч ён яе нават не прыкоўваў, але ёй і ў галаву не прыходзіла ўцякаць або хавацца — яна ляжала на тым месцы, дзе зазвычай спаў ён, і не магла заснуць, пацеючы ад жаданьня ды смагі.
    Задаволены Лекс прыходзіў пад раніцу. Вераніка магла сабе ўявіць, што адбывалася ўначы. Вочы фантастычных істотаў, што ўзіраюцца з гушчару ў цёмныя сьцены жахлівага Дому, намагаючыся не прапусьціць ні ценю, ні гуку, ні шоргату. Здаецца, усё спакойна, і тады яны выходзяць — прыдуманыя кімсьці пачварыны, асыдярожна ступаюць у вязкую ваду рова, тут заўжды лістапад. А потым шкрабуцца ля сьценаў, жаласна выюць, ляскаюць зубамі ў марнай празе дабрацца да галоўнага ворага. Іхныя душы, заняволеныя ў клетку праграмы, адчуваюць сумны неспакой, іхныя вушы, ім здаецца, чуюць, як пад зямлёй енчаць ад болю суродзічы... Іхныя насы спрабуюць зразумець, дзе гаспадар Дому зрабіў могілкі, ім так хочацца разарваць яго на часткі. Іх задачы ў гэтым Сьвеце простыя, бы школьная лінейка, але зь якім задавальненьнем зраўнялі б яны зь зямлёй страшны Дом: у гэтай асалодзе абавязкова прысутнічала б нешта яшчэ, апрача паслухмянасьці прымітыўных пэрсанажаў. Яны танчаць свой панылы танец ля сьценаў, сьліна крапае зь іхных аголеных, празьмерна заточаных зубоў, месяц сьвеціць роўна ды справядліва, ня тое што там, дзе іх прыдумлялі іхныя стваральнікі, адшукваючы самыя даступныя вобразы. Лясныя пачвары пакрысе ўваходзяць у экстаз. Гульня нібыта завісае, і тады са сьцяны падае маланкай крук, лямант чуецца ў самых аддаленых кутках каралеўства, прачынаецца малы сын млынара, і гномы насоўваюць глыбей свае сьмешныя капелюшы, кіпчастая лапа роспачна б’е па вадзе рова, але ўсьлед круку ўжо ўпала сетка, і вось сталёвыя рукі выцягваюць ахвяру на борт Дому, нібы рыбіну. Расчыняе прадоньні зямля, і зьнізу б’е сьвятло. Падрыхтаваная клетка прадуманая
    да дробязяў, і гаспадар пасьцяліў учора сьвежае саломы. A заўтра ці праз тыдзень, хто ведае, гэтая гульня папоўніцца яшчэ адным трупам. Кожны труп — нечая магчымасьць пакуль не выключаць кампутар. Пункт у паказьніку жыцьцёвага тонусу. Прыступка да новага ўзроўню. Ды толькі што рабіць, калі ўсе ўзроўні пройдзеныя? He выходзіць жа з гульні пасьля такога гераічнага шляху!..
    Сярод лясных стварэньняў існуюць свае забабоны. Яны чамусьці лічылі, што лепш гінуць ад яе рукі. Жанчыны заўжды рабілі сьвет крыху дабрэйшым: зь вялікай і малой літары, па абодва бакі экрану.
    Даруй мне, даруй, магчыма, я ня маю права пра ўсё гэта пісаць. Бо ў маёй краіне сьмерць дагэтуль жыве паводле Энгельса. Жыць — значыць паміраць. Якія сьмешныя гэтыя спробы сьмяротных прывесьці ўсё да нейкага афарызму, кіравацца ідэалёгіяй там, дзе няма левых і правых, дзе суцэльная egalite... «Жыцьцё ёсьць спосабам існаваньня бялковых целаў, у якім важную ролю адыгрывае пастаянны абмен рэчываў з навакольнай прыродай, прычым з спыненьнем гэтага абмену спыняецца й жыцьцё, што прыводзіць да разлажэньня бялка». Такі вось аўтапартрэт без барады.
    Сьмерць рэдка бывае імгненнай. За пэрыяд да васьмі хвілін гіне кара галаўнога мозгу. Падкоркавыя цэнтры й сьпінны мозг жывуць даўжэй дзякуючы глікалітычнаму тыпу абмену. Косны мозг захоўвае сваю жыцьцяздольнасьць да чатырох гадзін, а апорныя тканкі — скура, сухажыльлі, мышцы, косткі — да сутак. Але доктар, той, які ставіць кропкі ў гісторыі хваробы, слухае толькі сэрца. На ўсіх іншых радыёхвалях сёньня адна рэкляма.
    Гэта было неўзабаве пасьля нашага зь Веранікай знаёмства. Я вяртаўся дамоў уначы, ратавальныя дзьверы пад’езду былі ўжо блізка. Я мог бы пайсьці ў абыход, пад ліхтарамі, па ачмурэлай ад бэзу і яшчэ не да канца астылай пасьля дзённай
    сьпёкі вуліцы, але ж ногі самі павялі мяне праз гэтую цёмную арку. Так было бліжэй і хутчэй. Праход быў ня тое каб доўгі, якіх-небудзь паўсотні крокаў, я дайшоў да сярэдзіны й раптам пачуў, як мяне нехта даганяе. Я спыніўся, так мне стала страшна. Напэўна, ад мяне йшлі не абы якія флюіды жаху: наперадзе таксама зьявілася чалавечая постаць, нехта ўваходзіў сюды адразу з абодвух бакоў. Я быў заціснуты ў гэтым невялікім тунэлі, справа й зьлева былі сьмярдзючыя сьцены, крокі набліжаліся, сьпераду й ззаду. Абедзьве фігуры былі выразна мужчынскія, былі б яны жаночымі, наўрад ці мяне апанавала б такое. Страх зрабіў іх вялізнымі, мне здавалася, яны прыгінаюцца, каб не закрануць галавой столь. Першым пытаньнем для мяне было, што яны зробяць са мной, і ці маю я ў кішэнях нешта на водкуп, але другое пытаньне чамусьці імгненна засланіла першае: што зробяць з маім целам потым, калі мой бялок пацерпіць паразу.