• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    Двух зь іх — Геніка, маці якога выкладала ў вясковай школе біялёгію, ды Антона — Вераніка ведала з маленства. Алежка
    зьявіўся нядаўна, ён быў стрыечным братам Антона, яму было ўсяго пяць, і ніхто не зьвяртаў на яго ўвагі. А вось Вераніцы і яе вясковым сябрукам ужо споўнілася дванаццаць. Яна пагаджалася толькі зь сяброўскіх пачуцьцяў: спускала майткі, задзірала сукенку й клалася на сьпіну. Ляжала, пакуль не пачынала ламаць у крыжы ад няроўнай, бы няўдала засохлай зямлі, заплюшчвала вочы ды ўсё пасьмейвалася. Вераніцы было сорамна й весела, калі яна разумела, чым яны тут займаюцца, і страшнавата таксама, бо ёй усё здавалася, што зараз, зараз над імі завісьне гелікоптэр, і адтуль па вяровачнай лесьвіцы спусьціцца бабка з пугай... Тут і праўда лёгка было не пачуць чыйго-кольвечы набліжэньня, бо кукурузныя постаці нібыта ўвесь час прыцішана гудзелі — а можа, гэта гудзела зямля ад шуму трактароў, што працавалі за нейкія два кілямэтры адсюль. Бывала, сярод гэтага кукурузнага царства ажно закладвала вушы. Антон і Генік схіляліся над ёй і пачыналі агляд. Спачатку ў такія хвіліны Алежка пачынаў румзаць ад таго, што ніхто больш не зьвяртаў на яго ўвагі, потым прывык і сам зазіраў за сьпіны хлапцоў — ён стаў такім ціхмяным, што Генік аднойчы яго пахваліў, па-мужчынску так, стрымана... Дакранацца да сябе Вераніка забараняла, але яны, відаць, нахіляліся сваімі цікаўнымі насамі зусім блізка, бо часам Вераніка адчувала на сваім жываце іхны подых. «I як ім не надакучвае? — пыталася Вераніка ў самой сябе, — на што там так доўга можна глядзець?». Зразумела яшчэ, калі пальцамі прыадчыніць загадкавыя створкі, калі пагладзіць ці там зазірнуць унутр, але проста сузіраць? Аднак дотыкі яна забараніла раз і назаўсёды. Пры адной думцы пра дотыкі яе апаноўваў страх, нешта старажытнае, агромністае паўставала ўнутры. Але паказаць? Вераніка была пэўная, што сябры яе ня выдадуць.
    Калі яна падымалася ды лянотна, з гарэзьлівым бляскам у вачох нацягвала майткі, Антон і Генік выяўлялі неспакой. Ім чамусьці хацелася таксама паказаць Вераніцы, што ў іх у нагавіцах — яны расшпільвалі прарэхі ды ўмольна на яе глядзелі. Вераніка пачувалася ў гэтай кампаніі старэйшай і
    каралеўскім гідлівым рухам забараняла ім. Яны не спрачаліся, толькі сядалі пад кукурузным лісьцем, расчаравана пакусваючы сьцяблінкі. Вераніцы было даволі цікава, што ж яны хацелі ёй паказаць, але, па-першае, яна й так прыблізна сабе ўсё ўяўляла — былі ў яе гарадзкім жыцьці імгненьні, што дазвалялі ёй пашырыць свой кругагляд, а па-другое, дзіўны страх скоўваў яе, і надаваў голасу ўладнасьці, а сьмеху гістэрычнасьці... Яна з большым задавальненьнем дакраналася да іхных ног — мускулістых, пукатых, дзе-нідзе ўжо калючых. Іхнае лета сканчалася, і Вераніка спалохана прымала кожны бабчын віаыт у яе каморку як прадвесьце непрыемнай размовы. Усё ж Алежка мог прагаварыцца, Антон раззваніць... Але ўсё скончылася без наступстваў. Яны ляжалі ў кукурузе да ачмурэньня, а потым прыходзілі дамоў і елі трускаўкі.
    Там жа, паблізу ад Ліндэналее, мы й сустрэліся з маім даўнім сябрам і калегам Р. Гэтаму папярэднічалі доўгая чарада лістоў, якія не даходзілі, выпраўляючыся чамусьці ў віртуальны нябыт, пакуты з кампутарам, дзе быў усталяваны паскудны рэдактар, што пастаянна абураўся маёй мовай і ўсё імкнуўся прыняць яе за адну вялікую грубую памылку, а яшчэ: міжнародныя тэлефанаваньні, калі рэха твайго голасу даганяе цябе, перапыняючы ды замінаючы выразна патлумачыцца, невыноснае бухштабаваньне назвы станцыі, дзе Р. мусіў выйсьці... У рэшце рэшт ён дабраўся да гораду, дзе я меў прытулак, і ўмудрыўся пры гэтым сплаціць штраф за безьбілетны праезд на мэтро. Мы сядзелі за столікам у кавярні, якую я яшчэ ніколі не наведваў, і я стомлена глядзеў на ягоны пастарэлы твар. Гаварыць нам не было пра што, я ўжо пашкадаваў, што запрасіў яго, і з тугою думаў пра тры дні, якія мы прабавім разам. Дый наогул — мяне больш цікавіўягоны спадарожнік: Р. прыцягнуў з сабой, як ён шапнуў мне на вуха, аднаго з «мсьціўцаў»— той вучыўся ў суседняй краіне ды там жа стаў сябрам гэтай незарэгістраванай арганізацыі.
    Мсьціўца мне адразу ж не спадабаўся. Ягоны малады эсэраўскі твар быў утыканы рамантычнымі прышчамі, калі ж я даведаўся, што маладзёну амаль столькі ж, колькі мне, мая непрыязнасьць узрасла яшчэ больш. Мсьціўца пагардліва напяваў нешта патрыятычнае, размаўляў скрозь зубы й няўхвальна разглядваў прымружанымі вачыма засаджаную ліпамі ды каштанамі вуліцу, па якой гуляў вецер з водарам мора, зь яе дзынканьнем ровараў, нябачнымі музыкамі й кніжнымі латкамі. Памятаю, як пасьля ўсхваляванага аповеду Р. пра новыя рэпрэсіі гэты мсьціўца хрыпата прамовіў, скрывіўшыся: «Нічога, яны ў нас яшчэ павісяць уздоўж праспэкту», і тэатральна сагнуў ні ў чым не вінаватую лыжачку. У ягоных вачах была перавага над усім навакольлем, непрыхаваная, паблажлівая, рот торгаўся, пад футболкай нацыянальных колераў няспынна рухаліся цягліцы і ігліца: ён нават адмовіўся ад піва, ён піў толькі каву бяз цукру, але з вадой, як аўстрыец, — рыхтаваўся да барацьбы, песьціў памалу, бы пемзай, сваю прагу помсты.
    — Чаму ж проста «мсьціўцы»? — пытаюся я, проста каб сказаць нешта, мне дужа хочацца ў чымсьці яму запярэчыць, гэтаму ягонаму фанабэрыстаму, рэвалюцыйнаму маўчаньню, гэтай ягонай упэўненасьці, гэтым ягоным зьбітым костачкам на пальцах. — «Мсьціўцы»... Амаль «Неуловнмые мстателн». Сумняюся, каб моладзь ведала што-небудзь пра гэты фільм. Нават у бацькоў ніхто пытацца ня будзе...
    — Таму што гэта мусіць быць весела, мусіць гучаць прывабна і... I ў той жа час як апраўданьне, у адным слове цэлая праграма, — адказвае Р. пасьля паўзы, бо сам мсьцівец усё маўчыць, разглядваючы нас спадылба. Напэўна, мы падаемся яму страшэнна контррэвалюцыйнай сволаччу.
    — Скажыце яшчэ: як карабель назавсш, так ён і паплыве, — адгукаецца нарэшце мсьцівец. Божа мой, якая непрыемная ў яго ўсьмешка, нядобрая, рэзкая, ад такой хочацца ўцякаць. Ён пазяхае. — Стаміўся я ад банальнасьцяў. Думаў, тут нешта больш цікавае пачую. Нездарма вы ўсе сюды бяжыце, як пацукі.
    — Ну, назвалі б арганізацыю «Мсьціслаўцы», калі ўжо вам так захацелася мець помсту ў якасьці грунту, усё адно прыгажэй, яшчэ й трохі гісторыі дадаецца — не здаюся я, і не магу адвссьці ад мсьціўцы вачэй. Ен раптам злуецца:
    — Вось таму на радзіме такое і адбываецца! Бо прамарнавалі час за прыдумваньнем назваў і іншай балбатнёй! А трэба дзейнічаць! Рашуча й бязьлітасна!
    Р. кладзе далонь яму на плячо, наш мьсціўца раздражнёна яе скідае, але ж пакрысе супакойваецца.
    — Што ты са мной, як з псыхам... Мне саромецца няма чаго. Ты распавядзі свайму эмігганту... Распавядзі яму, што я ў псыхушцы сядзеў, што мне крымінальную справу шылі... Што я на мёртвых драчыў? Распавядзі. Можа й ты думаеш, што я прыпадачны? Чым вы ад іх адрозьніваецеся, ад тых, хто мяне тады садзіў, я ў такім выпадку ня ведаю...
    — Вазьмі сябе ў рукі, — кажа Р. яму на вуха, і потым дабрадушна глядзіць на мяне, падсоўвае мне попельніцу. — Так, было такое... На яго хацелі справу павесіць. Якую, распавядаць ня буду. Так, звычайны бруд. Яны гэта ўмеюць. На чалавека цень толькі кінь, потым ужо ніколі не пазбавішся. Ты ж ведаеш...
    — Нічога я ня ведаю, — я падымаюся. Яны сядзяць перада мной, непрабівальныя ў сваёй сьвятой упэўненасьці, што існуе толькі два гатункі людзей, толькі два, як рыба ў савецкай краме, два колеры, без адценьняў, два напрамкі, без паваротаў. I калі б я пайшоў зараз ад іх, дэманстратыўна й з высока ўзьнятай гадавой, яны ўсё адно падумалі б, што я проста йду ў прыбіральню. — Нічога ня ведаю пра чужыя цені. Але мне здаецца, значна цяжэй пазбавіцца ўласных...
    «Пра нас неўзабаве ўсе пачуюць. Зусім ужо хутка. Пачнсм з кіраўнікоў — ня самага высокага палёту, вядома ж, на гэта пакуль няма сродкаў, а такіх, раённага маштабу, — казаў мсьціўца крывячыся. — Як правіла, іх ніхто не ахоўвае. Так што задума цалкам рэальная. Цяпер самы спрыяльны час. Улада ўпэўненая ў сваёй беспакаранасьці. Восеньню й пачнем. Так што сачы-
    це за навінамі, спадары эмігранты (ён зноў наўмысна картава вымавіў гэтае слова), хутка мы задамо гэтым выблядкам».
    Mae знаёмцы пайшлі па крамах, паабяцаўшы вярнуцца на вячэру, а я рушыў дамоў. Як ні стараўся я заняцца чымнебудзь карысным, нічога не выходзіла: я настолькі звыкся працаваць у цягніках, што дом выклікаў толькі жаданьне спаць. I яшчэ гэтая праклятая залежнасьць... Веранічына фота. Я заўсёды глядзеў на яго зь нянавісьцю, але адвесьці позірк не ставала сілы. 3 часам мне стала не хапаць яго, і нават блукаючы па вуліцах я стрымліваўся, каб не павярнуць дамоў ды не ўключыць кампутар. Думаю, ідэальным варыянтам для мяне быў бы пусты вагон і ноўтбук на каленях, на экране якога я мог бы глядзець на яе патрэт, глядзець і закіпаць ад неўразумелых успышак злосьці, пакідаючы тым, хто праносіўся міма, толькі абрыс маёй цяжкай ад атрутных вераніцаў, роспачна нахіленай галавы...
    Марна намагаючыся зазірнуць у выразы яе твару ды сукенкі, я прыгадаў раптам, як калісьці, у той краіне, у тым жыцьці, між той асокі я езьдзіў зь ёй за горад. Гэта быў першы і апошні раз, калі я пагадзіўся паехаць кудысьці зь яе сваякамі. Там была яе сястра — халоднае, фанабэрыстае стварэньне, якое то хадзіла па беразе з сабакам на павадку, надзеўшы вялікія, на паўтвара, цёмныя акуляры, і не адказвала на пытаньні, то раптам аглушальна, ненатуральна сьмяялася й называла мяне да сьлёзаў фамільярна. Яшчэ з намі быў яе муж, ад вобразу якога нічога ўжо не засталося, толькі аранжавыя плаўкі. He, яшчэ воклічы, зь якімі ён абдымаў сястру Веранікі: «Ну ты прам францужанка!». He разумею, як яе сястра выйшла за такога, яна рабіла ўражаньне даволі культурнага чалавека, ня тое што гэты тыповы вечна малады антыфашыст і калгасьнік. Яшчэ была нейкая Веранічына сакурсьніца, я нават не магу сказаць цяпер, бляндынка ці брунэтка. Менавіта яна прапанавала згуляць у самую тупую з тых гульняў, якія я сустракаў у жыцьці. Жанчыны мусілі проста тут, каля хмызьняку на пустэльным беразе вузкай, абмялелай рэчкі імітаваць аргазм: ну, паказаць, як
    гэта выглядае ў іхным выкананьні. Мы — я ды муж у аранжавых плаўках — былі, паводле задумы, кімсьці накшталт журы, якое павінна было абраць пераможцу. Ім здавалася, гэта было б весела. Ня ведаю, як па мне, дык гэтая гульня абражала маю Вераніку — можа, іхную й не, але маю — дакладна. Я ведаў, што ня вынес бы такога.