Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 354с.
Мінск 2009
мой сабе, пакідала за сабой жывёльныя сьляды ды пахі. Яна не супраціўлялася, наадварот — гэта ён, захоўваючы рэшткі разважлівасьці, сілай прымушаў яе ісьці марудней, каб хаця б трохі заставацца ў межах прыстойнасьці, але яе проста цягнула да цёмнае шчыліны ў пазбаўленых начыньня жалезных дзьвярах, яна ляцела туды, як пчала, ад яе ішлі па амаль пустым двары такія мядовыя флюіды, што нават сабакі, якія мірна спалі ў цені сапсаванага фантану, паднялі галовы ды пацягнулі насамі...
Дзьверы рыпнулі, Цьвях пацягнуў яе па прыступках, але яна сама ўзьляцела ўверх і нецярпліва, ледзь ня плачучы схапіла яго за рукі: шпарчэй, шпарчэй... Надоўга іх не хапіла, яны нават не дабраліся да апошняга паверху, і там, на пляцоўцы між чацьвертым і трэцім, яна ўспырхнула на падваконьне, адначасова задзіраючы сукенку да самае шыі, і ногі яе закалацілі па халоднай батарэі, і валасы з сухім, пясочным гукам ціха заезьдзілі па шкле, і далоні леглі на калені, а пазногці ўпіліся, і потым нібы спалохаўшыся адхіснуліся, і потым леглі зноў, намаляваўшы на іхнай загарэлай шурпатай скуры прагныя «і», што патрабавалі зараз жа расставіць усе кропкі. Ягоныя рукі апынуліся пад Веранікай, і ўзважылі яе, і сьціснулі мацней, баючыся згубіць, і цела здрыганулася й рушыла, набіраючы ход, і адсалютавала пад’езднаму рэху доўгім пераможным гудком... Рэйкі былі змазаныя як мае быць, і неўзабаве яны ўжо пакаціліся з узгорку, які апынуўся такім Эвэрэстам, што на нейкі момант Вераніка асьлепла ад сьлёзаў, і потым яго скаланула, і ён ударыў па вакне, і, задыхаючыся, выкінуў вонкі непатрэбную галаву, і Вераніка ў апошні момант здолела ўхапіцца за шыбу: там, у двары, якраз пачыналася навальніца.
* ♦ ♦
Усё адбылося выпадкова. Перш-наперш адыграў сваю ролю тэлевізар: там якраз шэрая папера рэклямнага блёку бліснула раптоўна кароткім, сонечным, лазурна-зялёным ролікам, у
якім расьпісваліся выгоды аднаго сталічнага турбюро. Дзеці пырскалі ў твары змарнелых тэлегледачоў пеннай марской вадой, застылымі надакучлівымі салютамі распускаліся яркія пальмы на даляглядзе, і пакуль тэлевізійныя безвалосыя мужчыны пыхліва шчэрыліся ў камэру, паставіўшы на прычынныя месцы ў плаўках келіхі з кактэйлямі, жанчыны рыхтаваліся, як толькі адвернецца апэратар, скінуць верх ад купальнікаў... Карацей, гэта было раскошліва. I калі ролік згас, так жа раптоўна, як і пачаўся, Вераніка адчула ў сэрцы загадкавы ўкол. Яна пераступіла праз ногі задрамалых бацькоў ды пайшла ў свой пакой і, уключыўшы кампутар, упершыню задумалася пра адпачынак. Гэтым летам ёй нічога не сьвяціла, хіба ўзімку, але выправіцца ў вырай яна зможа пры такім заробку хіба ў наступным годзе. Вырай ці гняздо — гэта было цяжкае пытаньне, лепш за ўсё і тое, і другое. Птушыная натура Веранікі, прынамсі, лічыла б гэты варыянт дастатковым на дадзены момант. А пальмы ўсё яшчэ пагойдвалі сваімі расстаўленымі хітрымі пяцярнямі — бацыла мараў пранікла ў кроў Веранікі, і ёй немагчыма было супрацьстаяць.
Таму яна зацята кінулася на пошукі турыстычных сайтаў, каб хаця б такім чынам суняць неспадзяваную дрыготку. Сайтаў было шмат, але ілюстрацыі толькі дражнілі сваёй недасканаласьцю ды бледнасьцю... Заразіўшыся пошукам сонца, Вераніка ўтрапёна скакала са старонкі на старонку й з павагай глядзела на лічбы — так, гэта мусіла каштаваць яшчэ даражэй, гэта мусіла быць яшчэ недаступней, брыльянтавыя пырскі, сонечны масаж, загар да ачмурэньня, брыз, брыз, блізка, бліжэй, брысь адсюль, мярзотны айчынны санаторый «з поўным комплексам аздараўленчых паслугаў», ты ня маеш ніводнага смугляўца, ніводнае пальмы, табс не хапае солі, поту, рахату ды лукуму, гатэльнае цішыні... Вераніка добра ўяўляла, як яны б з ранку ішлі на пляж, а потым, паабедаўшы экзатычнай садавіной, кахаліся б да вечара, а ўвечары — рэстарацыі, начныя клюбы, і басэйн для дваіх, а потым зноў мора, і купаньне на сьвітанку, пасьля якога спаць ня хочацца цэлы дзень... Як
перакрыўленае рэха гэтых вільготных летуценьняў, на экране вырасла невядома адкуль і цяпер дзелавіта прапанавала сябе Вераніцы сьмешнае ды гідка-прыцягальнае відовішча. «Прывітаньне, а ты як тут апынулася? Ды заходзь, калі ўжо прыйшла, будзь як дома» — нібыта казалі ёй шматлікія распараныя жанчыны з халоднымі абыякавымі вачыма, занятыя аднастайнай працай: смактаньнем, вылізваньнем, усмоктваньнем, засмоктваньнем, расьпінаньнем, напінаньнем, давядзеньнем, увядзеньнем, абглодваньнем, кабеты-калодзежы, кабетытунэлі, кабеты-кавальскія мяхі... Мужчыны, задзейнічаныя ў гэтай калектыўнай працы, не зьвярталі на Вераніку ўвагі, тужліва заліваючы ўсё вакол сваёй склізьзю, як рэшткі даўно памерлага пажару. Здавалася, яны існуюць зусім асобна ад сваіх распухлых інструмэнтаў, трымаючы іх у руках або прасоўваючы ў загадзя вызначаныя дзіркі так пасьпешліва ды звычна, бы там з хвіліны на хвіліну маглі скончыцца батарэйкі. Вераніка гідліва выцерла выпадковую кропельку са свайго кампутарнага стала ды абярнулася. Бацькі, відаць, ціхамірна спалі перад уключаным тэлевізарам. Пабачылі б — і зноў пачаліся б гэтыя бясконцыя маналёгі пра Інтэрнэт, тры дабл ю д’ябал ком. I Вераніка зь цікавасьцю ды пагардай рушыла далей, у гэтае духмянае задушлівае пекла.
Іну, колішнюю каралеву курсу, яна пазнала адразу. У тым, што тая можа трымаць у роце адразу тры «дзіды», Вераніка і падчас вучобы не сумнявалася, іншая справа — ці лічыць гэта вартасьцю. Яна з амаль сяброўскім пачуцьцём уважліва прагледзела, як Іну па чарзе апрацоўваюць бляндын, мурын і эскімос, і зноў жа ткі па чарзе: ззаду, сьпераду, зьверху, зьнізу, збоку, у ваньне, на ваньне, пад ваннай, за ваннай, на траве, пад зямлёй, у вадзе, у аблоках зь ліцэнзійнай пены... Паасобку, удвох, утрох, учацьвярох, ротай, батальёнам, палком, вэтэранскай арганізацыяй, хакейнай камандай, сям’ёй, дзявятай бэ клясай, мастацкім гуртком, літаратурным аб’яднаньнем, рэдакцыяй газэты, палітычнай партыяй, братнім славянскім народам, бальнічнай палатай, дачным каапэратывам, сялянскай
абшчынай, талакой, прафсаюзам, саюзам кінэматаграфістаў, жэсам, кланам, нашым маленькім але дружным калектывам, выбарчым участкам, прэзыдыюмам, аддзелам, цэхам, пастом нумар адзін, камандай без каторай мне ня жыць, маладзёжнай арганізацыяй, каардынацыйным саветам, дэканатам, рэктаратам, кансулятам, рэдкалегіяй, лечкамісіяй, экіпажам, сэнатам, парлямэнтам, кансыліюмам, калёквіюмам, сэмінарам, камунай, сквотам, дваром, глядацкай аўдыторыяй, вялікай заляй, худсаветам, падездам, карасам, падвідам, зонай, шырокімі грамадзкімі коламі, саветам дырэктараў, рэвалюцыйным трыбуналам, судовай калегіяй, спэцатрадам, зондэркамандай, усім паверхам, нашай пярвічкай, кампаніяй, фірмай, саветам старэйшынаў, кансалтынг-групай, карпарацыяй, холдынгам, амбасадай, зграяй, статкам, жураўліным клінам, маршам нязгодных, першамайскай дэманстрацыяй, гей-парадам, гіт-парадам, аўтарскім калектывам, могілкамі, пасажырапатокам, кабінай, калгасам, саўгасам, прафэсарска-выкладчыцкім складам, камэрай, групай, гуртом, падгрупай, курсам, патокам, плыняй, бюро, агенцтвам, студыяй, катэдрай, таварыствам, суполкай, япархіяй, прыходам, акругай, біскупствам, кантынэнтам, садружнасьцю, блёкам, ложай, фронтам, вобласьцю, аўтаномным краем, фэдэрацыяй, кааліцыяй, канфэдэрацыяй, рэспублікай, каралеўствам, Вялікім княствам, экзархатам, задзіночаньнем, хеўрай, кагалам, міністэрствам, упраўленьнем, кіраўніцтвам справамі, «тройкай», народным сходам, лягерам, племенем, кастай, шайкай, асацыяцыяй, клюбам, камісарыятам, камэндатурай, дыскатэкай, раёнам, вуліцай, ансамблем, хорам, аркестрам, бэндам, бандай, дэлегацыяй, пастаянным прадстаўніцтвам, кабінэтам, караблём, танкам, нарадам, разьлікам, стайняй, экспэртнай радай, зьвяном, земствам, соймікам, акадэміяй, вучылішчам, унівэрсытэтам, інстытутам, лябараторыяй, журы, брацкай магілай, першым наборам, салёнам, суквецьцем, сузор’ем, народным рухам, партэрам, брыгадай, трупай, завулкам, брацтвам, штатам, інтэрнатам, управай, ордэнам, куранём, сялом,
мястэчкам, горадам, турмой, хутарам, хунтай, ландтагам, мэджлісам, хурулданам, дублюючым складам, паствай, кагортай, папуляцыяй, нацыяй, браціяй, сонмам, фанацкім сэктарам, партызанскім атрадам, сэктай, грамадой, факультэтам, злучэньнем, родам, мурашнікам, зьменай, аўтабазай, спэцпадразьдзяленьнем, сотняй, цэнтурыяй, сола, дуэтам, трыё, ін кварта, ін квінта, ін сэкста...
Дзьверы былі наглуха зачыненыя. Тут проста не існавала замка — відаць, нехта сьцягнуў яго і цяпер таксама апрацоўваў скважыну, сьціпла ўладкаваўшыся за купай успацелых целаў. «Далучайся ці памірай», — нібы казала Вераніцы колішняя сакурсьніца, перакрыкваючы шматгалосае пыхценьне за сьпінай і адначасова нібы прыслухоўваючыся да таго, што цяжка варочалася цяпер у яе нутры. Пераканаўшыся, што адсюль ёй ужо ня выйсьці, Вераніка адключыла кампутар і паглядзела ў акно. Ей хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваім адкрыцьцём, з кім-небудзь з былых сакурсьнікаў, але дзе яны цяпер, сябрыаднапалчане?.. Пальмы яе мары яшчэ раз распусна хіснуліся ды апалі. Чамусьці ёй падумалася пра таго, з кім яна калісьці так файна ды па-вар’яцку прабавіла калісьці лета. Усё ж трэба яму напісаць. Вераніка цьмяна ўяўляла сабе ягонае цяперашняе месцазнаходжаньне. Але яна была пэўная, што там, дзе ён цяпер схаваўся, абавязкова ёсьць мора. Неабдымнае. Беспрацоўнае. Анархічнае. Цёплае. Вольнае. I ён там сядзіць недзе цяпер, загарэлы й легкадумны, і сьнедае ў цені якоганебудзь сьляпуча-белага нэкропалю.
* ♦ ♦
Чаго яна баялася, Вераніка сама ня ведала. Бо гэта ж у хлопчыкаў, якія займаюцца такімі бруднымі справамі, далоні пакрываюцца выкрывальным валосьсем, а пра дзяўчатак яна нічога ня чула. Наўрад ці, наўрад ці... I тым ня менш у тыя некалькі зусім сумбурных, праведзеных нібы ў сьне, каламутных гадоў у Веранікі ўжо выпрацаваўся адмысловы рэфлекс — калі яна адна дома, значыць, можна, значыць, ніхто не перашкодзіць...
Божа, якім жа хваравітым полымем ахоплівала шчокі, якая бура ўсчыналася ў яе ўнутры.
Школьны расклад спрыяў ёй самым дабрамысным чынам. Бацькі былі на працы, і імавернасьць таго, што хто-небудзь зь іх раптам паверне ў замку ключ, была нулявой. Брат, і таксама дзякуючы школьнаму раскладу, які быў нібыта наўмысна прадуманы так, каб дзяўчаты маглі спакойна пагуляць сам-насам з сабой, — брат якраз мучыўся на першым уроку. Вераніка часта бачыла яго, выходзячы пасьля ратавальнага званку на школьны ганак, ён не вітаўся, баяўся за свой аўтарытэт. Дарогу дадому яна адольвала за дзесяць хвілінаў, бо колькі там таго Сьвету; за гэты час яна пасьпявала тысячу разоў уявіць, чым хутка зоймецца, і цела ўдзячна адгукалася на блізкую ласку. Ці часта так зь ёй бывала, цяжка сказаць: калі-нікалі амаль празь дзень, а здаралася, толькі раз на месяц. Вераніка замыкала дзьверы, кідала на тумбачку ключ, рабіла цішэй радыё і йшла завешваць вокны. Дзьверы ў свой пакой яна пакідала адчыненымі, бо баялася не пачуць, у выпадку якой-небудзь неспадзяванкі.