• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    Мая сьціплая прапанова памяняцца ролямі — баязьлівы, танны кампраміс — засталася незаўважанай. Сакурсьніцу, якая ўжо старанна дыхала, як пры інгаляцыі, ды павісквала, нібы парася, разрывала ад сьмеху. Сабака бегаў вакол і брахаў. Я да пары маўчаў. Сястра Веранікі, гледзячы на мяне ва ўпор, разыграла такую сцэну, што ў яе мужа адразу ж распухлі плаўкі. Надышла чарга Веранікі, і як толькі яна, памарудзіўшы, прастагнала сваё ўступнае «ля», я схапіў яе за руку ды цьвёрда забараніў займацца такой лухтой. «Так нячэсна!» — закрычала сакурсьніца. «Я ж рабіла! I яна няхай!» Я падняўся ды пацягнуў Вераніку за сабой. «У цябе няма пачуцьця гумару», — сказала ледзяным голасам Веранічына сястра. Вераніка супраціўлялася, але мяне было ня здужаць — я гатовы быў яе ўдарыць, я адчуваў унутры такую злосьць, такую рацыю, што пасьля аднаго позірку ў іх бок зноў селі на пясок нават аранжавыя плаўкі, якія было памкнуліся да маіх напружаных рук. «Наступны раз прывядзі каго весялейшага!» — крыкнула нам наўздагон сакурсьніца й дадала цішэй: «Не, ну я ж тут крыўлялася, дзе справядлівасьць?» Болын мы нічога ня чулі.
    Чаго толькі не бывае пры такіх абдымках!.. Міжвольная дэфэкацыя, выдзяленьні мачы, спэрмы (ну, гэта не пра нас), выштурхоўваньне сьлізістага корка з шыйкі маткі — усяго гэтага ўдалося пазьбегнуць. Табу было вырашана не парушаць, ня кідаць сьмярдзючага ценю на ўрачыстасьць, не абражаць грамадзтва — яно ж было там, грамадзтва, яно было зусім блізка, ад яго не схавацца нават у такія хвіліны. I грамадзтва абура-
    лася: чым — гэта ўжо іншае пытаньне. А стома ж была па^бная да той, якую Вераніка адчувала ў школе — дурная, усеабдымная стома, калі ты можаш сказаць сабе: «Я такі(такая) змораны(ая), маю ж я права на прыемныя адчуваньні, на пяць хвілінаў для сябе». Гэта добры падарунак прыроды — магчымасьць даць прыемныя адчуваньні самой сабе, калі грамадзтва сьнедае. Тлусты, сытны, глябальны сьняданак. I, мусіць, любая рука, якая легла 6 цяпер на патыліцу Веранікі, была б прынятая з удзячнасьцю.
    Тое, што так цэняць у жанчынах мужчыны, але зь вядомых прычынаў замоўчваюць пры апытаньнях, у Веранічыным выпадку ня вельмі дэфармавалася. Можна сказаць, патолягаанатаму пашанцавала, бо мастак зь яго быў слабанэрвовы. Яны амаль не пашкоджаныя, гэтыя птушкі. Хутчэй да чучалаў, чым да пудзілаў. Гэта былі толькі чалавечыя рукі — недасканалы інструмэнт, улічваючы ягоную нетаропкую, але пасьлядоўную дэградацыю. Рабіць людзям масаж у працоўным кабінэце хутка навучацца й машыны. Пранесла. Дамавікі раённай адміністрацыі — істоты, можа быць, і пазбаўленыя нырак, аднак сэрца ж у іх ёсьць. А бывае ж па-іншаму. Да сярэдзіны дзевятнаццатага стагодзьдзя асаблівую цяжкасьць для судовай мэдыцыны ўяўляла дасьледаваньне тых, каго даставалі з абдымкаў вадзянікоў. Адна з галоўных памылак вучоных: шырокія, набрынялыя праніклай у тканкі вільгацьцю похвы тапеліцаў, якія праляжалі ў вадзе некалькі месяцаў, яны тлумачылі як сьведчаньне іхнага бурлівага інтымнага жыцьця. Ледзь ці ня як доказ іхных заняткаў прастытуцыяй. Такім чынам многія цнатлівыя трупы гублялі пасьля сьмерці сваю беззаганную рэпутацыю. Самагубцы, прынамсі, ведалі перад зьдзяйсьненьнем сваіх капрызаў, чаму ім ня знойдзецца месца на могілках, і загадзя рыхтаваліся трапіць у кампанію актораў ды злачынцаў.
    Ніколі не хавай мяне, прашу цябе. Калі нашай гісторыі не наканавана спаткаць прыдуманы мной канец, і мне давядзецца пайсьці першым, не давай ім закапаць мяне. Памятай, як
    я ненавідзеў натоўпы. Хіба гэты чымсьці адрозны ад усіх астатніх? I ня плач. Прыгадай дажджлівы, паўночны партовы горад, цягнікі й маю няголенасьць.
    А потым кінь у агонь.
    8
    "▼^ераніцы няма чаго рабіць, і яна, уздыхнуўшы, ідзе на кухню. Там маці малюе на пліце суп, зьмешвае фарбы, Л -9 выцірае рукі аб фартух, раз-пораз паглядаючы на натуршчыка. Маці радая, што Вераніка прыйшла, апошнім часам гэта адбываецца рэдка: яна ўпотай зазірае ў вочы дачкі й потым адразу іх адводзіць, баіцца зрабіць што-небудзь ня так. Вераніка жуе хлебную скарынку й лянотна кладзе адну нагу на зэдлік. Маці хочацца пагаварыць; Вераніка сама ня ведае, чаго ёй хочацца.
    — Я даўно, дарэчы, хацела табе сказаць, — кажа маці бы незнарок, — калі ты хочаш прывесьці... ну, там, хлопчыка... да сябе... To можаш гэта зрабіць, ніхто ж не забараняе.
    Вераніка пагардліва пасьміхаецца.
    — Мы з бацькам даўно хацелі на яго паглядзець.
    Вераніка прыгадвае Лёньку ды ўсьміхаецца яшчэ пагардлівей.
    — У цябе ж ёсьць хлопец?
    «Ведала б ты...» — думае Вераніка ды выцірае анучай поўную мікраскапічных спэцыяў гарачую пляму на стале.
    — А калі ён табе не спадабаецца?
    Маці падазрона кладзе на стол лыжку:
    — Ну чаму ж адразу не спадабаецца? Што зь ім, што-небудзь ня так? Хворы? Заікаецца? Або...
    Вераніку пачынае забаўляць гэтая размова.
    — А калі ён урод, якіх мала?
    Маці нарэшце пакідае гатаваньне на волю лёсу й стомлена — яна ўсё робіць стомлена й ганарыцца гэтым — сядае побач.
    Вераніка зь нянавісьцю глядзіць на мокры ручнік, які зьвісае з матчыных каленяў, на яе распухлыя рукі, на мудра падціснутыя вусны са сьлядамі таннай памады, на суп, які пахне перасоленым мацярынскім сэрцам.
    — Ну што значыць урод?.. — маці зьбянтэжана глядзіць у акно. Рукі яе тым часам пакутліва шукаюць, чым бы заняцца, бяз працы яны ляжаць ня могуць, нібы за гэта могуць пазбавіцца пальцаў — і таму маці пачынае праціраць цукарніцу. — Што значыць урод?.. Ен не прыгажун, напэўна, але ж для мужчыны... Думаеш, твой бацька такі ўжо расьпісны красун быў? Слухай, а можа ты пра гэта... Ен што, бандыт? Ці, можа, фашыст?
    — Разумееш, мам, ён нэгр, наш замежны студэнт, — сур’ёзна, апусьціўшы вочы, адказвае Вераніка і ледзь стрымліваецца, каб не зарагатаць. Маці на хваравітым удыху падымаецца з зэдліка, і толькі пераможнае Веранічына «Жартую!», якое яна неяк упіхвае ў свой неўтамоўны рогат, прымушае маці зноў сесьці ды перажагнацца:
    — Напалохала... Але ж табе ён падабаецца, табе самой?
    — Ай, адчапіся, — адмахваецца Вераніка, усё яшчэ са сьлязамі ў вачох. Маці йдзе да пліты ды чарговы раз забівае мяса.
    — Што значыць урод? — разважае яна, нібы размаўляючы сама з сабой. — Урод... Я табе вось што скажу, Веранічка...
    Маці паварочваецца да яе і, трэба аддаць належнас яе адвазе, упершыню глядзіць дачцэ проста ў вочы.
    — Ты, канечне, можаш мяне ня слухаць, але... Гуляць з хлопцам — адно, тут трэба толькі дзявочы гонар не губляць. Сьмейся, сьмейся... Я таксама сьмяялася. Калі такая, як ты, была. A калі раптам што, і ў загс... He сьпяшайся, Веранічка, з гэтым. Дзіцё, дасьць бог, нарадзіць пасьпееш. Але калі будзеш мужа сабе выбіраць — я табе падкажу, на што глядзець трэба ў першую чаргу.
    Вераніка паднялася з крэсла, пацягнулася, паглядзела, як за акном на лавачцы іхныя суседзі абмяркоўваюць за ранішнім бырлам, нібы за кавай, палітычныя падзеі. Сусед Юрка гайдаўся
    побач, цярпліва чакаючы, калі і яму абломіцца глыточак-два. Праз адчыненую фортку заляцела тоўстая грузавая муха ды закружляла над сталом.
    — Сьмейся-сьмейся, — сказала маці, пакрыўджаная Веранічыным маўчаньнем, хаця Вераніка ўжо не сьмяялася, — а лепш усё-ткі паслухай. Твая сястра дык паслухала. Хаця і яна такая ж, як усе, зь ветрам у галаве.
    — Ну і што ж гэта за сакрэт? — спытала нехаця Вераніка.
    — Мяса кожны дзень, — урачыста й ціха прамовіла маці.
    — Што?
    — А вось што, — маці раптам выпрасталася, пазбавілася ручніка, выцерла лоб. — Калі ў цябе й тваіх дзяцей кожны дзень на стале ці ў лядоўні будзе мяса, значыць, мужа ты сабе выбрала правільна. Проста і ясна. I ніякіх болын умоваў.
    Вераніка скрывіла вусны:
    — Ну што гэта за такое... Хіба ж можна так — усё мераць мясам. Добра б яшчэ там золатам, або, ну, ня ведаю, чакалядам... Я б яшчэ зразумела. Гэта хаця б рамантыка. А як жа... Ну, ня ведаю — каханьне?
    — Каханьне — гэта добра, — цярпліва сказала задаволеная сабой маці. — Хто ж супраць каханьня. Гуляй, пакуль маладая. Толькі ў прыполе глядзі не прынясі. Заб’ю. Я ж не дурная, цяпер іншы час. Сэкс. Эротыка. Інтэрнэт. Але замуж выйдзеш, і тады ўжо пра каханьне забудзеш. Калі мяса дома няма, і купіць няма на што, а ў Розы малы сабак катлетамі корміць, вось тады й будзе табе каханьне.
    Вераніка маўчала, яна з прыкрасьцю думала, што вось зараз, напэўна, зноў пачнецца, пра яе маленства, калі фашысты ледзь не захапілі ўладу, і маці даводзілася ісьці прыбіральшчыцай у сьветаўскую краму, дзе хлеб можна было набыць (слаба ў гэта верыцца) толькі па нейкіх ці то квітках, ці то абанэмэнтах. A самой маці здавалася, што яна пераканала Вераніку — яшчэ б, довады ж неаспрэчныя.
    — Ды нічога. Ты вось дарослая такая ўжо, — сказала маці са шкадаваньнем. — Усё ў цябе будзе добра, калі запомніш, што
    я табе сказала. Спачатку мы з бацькам, вядома ж, дапаможам, чым можам. А далей самі. Толькі не сьпяшайся, Веранічка. Кліч бацьку абедаць.
    ♦ ♦ ♦
    Тая месячная практыка ў піянэрлягеры была няцяжкай і скончылася так хутка, што Вераніка нават потым пашкадавала. Замацаваныя за ёй дваццаць падлеткаў — адзінаццаць звар’яцелых на касмэтыцы дзяўчат і дзевяць нейкіх надта ўжо разважлівых, як дзядкі, хлапцоў — не патрабавалі асаблівага клопату й нават пакідалі сваёй важатай час для асабістага жыцьця. Ня тое каб Вераніка карысталася посьпехам, але ж адзін з важатых, хударлявы, як шкілет, з доўгім і вузкагубым тварам Марат дакладна зьвярнуў на Вераніку ўвагу і ўжо ў першы ж дзень завітаў да іх у корпус, імгненна заняў дзяцей нейкай віктарынай (што значыць досьвед!) і сеў каля Веранікі на пень. Праз хвіліну яна ўжо ад душы сьмяялася, а Марат усё казаў ёй вясёлыя непрыстойнасьці, і такім сур’ёзным тонам — нават вочы не ўсьміхаліся, і таму Вераніцы было яшчэ сьмяшней. А ўвечары ў лягеры была дыскатэка ў гонар пачатку другой зьмены, і яна з усяе моцы намагалася ня танчыць толькі зь ім, але іншыя важатыя амаль не падыходзілі... калі ж гралі нешта сапраўды «зажыгальнае», то Марат адразу ж апынаўся побач, торгаўся, са сваёй плястыкай гумовага чалавечка, каля самага пляча, Вераніка міжволі адступала ў цень, і ён, боўтаючыся, ішоў за ёй. Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, калі б там, у цені, не стаяў начальнік лягеру, баязьліва пагАЯдаючы на вёрткія целы маладога пакаленьня. Гэтая зьмена была наогул багатая на прыгажуняў, даўганогіх, нібы з вокладак часопісаў, Вераніцы было з кім сябе параўноўваць і з прыкрасьцю моршчыць лоб.