Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 354с.
Мінск 2009
зы, якія, як яна ні стрымлівалася, абавязкова праступалі ў вачох... I спакойны, разважліва-зьдзіўлены твар ззаду. А прайшло ж ня так шмат часу.
Перад ёй сядзеў, усё яшчэ шчэрачыся, але ўжо паступова набываючы больш пачцівы выраз твару, пакамечаны бязладным жыцьцём (дрэнная нерэгулярная ежа, адсутнасьць жаночае пяшчоты, танны няякасны алькаголь, набор кепскіх звычак і, адпаведна, запаволеных, непрыстойных, дробных хваробаў) аднагодак. На аднагодка ён, натуральна, ужо не цягнуў: так, напаўмужчынка, такому б жанчыну, катлеты на пары ды бясплатную пуцёўку ў санаторый. А валасы Веранікі ўсё памяталі, і зьвінелі цяпер па-камарынаму, і дарэмна Вераніка варушыла паперы на стале, каб заглушыць гэты злапомны, зласьлівы ціск. Нарэшце яна шырока, але неяк крывавата ўсьміхнулася:
— Прывітаньне.
Жвалевіч супакоена выцягнуў ногі ды закінуў руку за галаву. Ён ня зводзіў зь Веранікі летуценнага позірку, і ёй падалося, што Жвалевіч цяпер з асалодай успамінае першы курс і свае амаль штодзённыя практыкаваньні. Каб адцягнуць яго ад прыемных згадак, яна прапанавала яму кавы — ён не адмовіўся.
— Ну, і што чуваць там пра нашых? — спытала яна без інтарэсу, расколваючы лыжачкай скамянелы цукар.
— А што чуваць? Нічога, нармалёва ўсё... Адзін, як жа гэта яго, у фашысты падаўся... Але гэта табе лепей ведаць... Кулакоўская — ты ж зь ёй, здаецца... Дык вось, Кулакоўская ўжо маці-гераіня... Я, па шчырасьці, ні з кім асабліва... Ты лепш пра сябе. Хаця чаго там... Бачу, бачу... Паднялася. He баішся, дарэчы? Фашыстоўскай помсты? Хаця за такія грошы і я б ні бога ні чорта не баяўся...
— А ты? Ты як? — сказала Вераніка пасьля няёмкае паўзы, узіраючыся ў экран манітора, пакуль Жвалевіч з бачнай радасьцю адсёрбваў з філіжанкі распушчальную каву.
— А што я? Жыву, — сказаў Жвалевіч неяк стомлена. — He жаніўся. Дзяцей няма. 3 працы выперлі. У піянэрлягеры на палову стаўкі, псыхолягам... А там надта шмат псыхаў на аднаго
псыхоляга. Такія справы... Вас жа, дзевак, толькі гэта й цікавіць? Добра! Я ж, Веранічка, сюды ня проста так прыйшоў...
Ен, відаць, яшчэ раз пракруціў у галаве падрабязнасьці нечаканай сустрэчы й зноў усьміхнуўся.
— He, ну пашанцавала ж... Я зранку адчуваў, не, ну праўда, дупай адчуваў: сёньня мусіць пашанцаваць!
Ён з грукатам паставіў на стол кубак і перахіліўся праз стол да Веранікі:
— He магу больш. Кватэру трэба. 3 маці жыву, а яна сама хату здымае... А яна што, яна можа, заўтра, памрэ... Куды дзявацца? А мне пара асабістае жыцьцё наладжваць... Як жа яго без жылплошчы наладзіш? Скажы ты мне, Веранічка...
Напэўна, у гэты момант Жвалевіч якраз уключаў нейкія свае мужчынскія чары — прынамсі, рука яго легла на Веранічыну, і ў вачах загарэўся галодны каціны вагонь. Вераніка прыбрала руку, і ён прамовіў жаласна:
— А я ж цябе тады, на першым курсе, я ж цябе... Я ж закаханы ў цябе быў... Ну, ды ты ведала. He магла ня ведаць.
— Ну добра. А што ж ты ў нашым аддзеле робіш, з гэтым сваім кватэрным пытаньнем?
Жвалевіч уздыхнуў, залез у сваю недаканапачаную ракавіну: думаў, яму пагрукаюць. Але Вераніка ня зводзіла зь яго зацікаўленага, спакойнага позірку. I ён вылез, сеў на стол і зашаптаў, гучна, горача, горка:
— У нашым доме, на першым паверсе, мужык адзін жыве. Такі сабе ціхмяны мужычок. Дык вось я дакладна ведаю. He, ты паслухай: дакладна, сто працэнтаў. Фашыст ён. Я сам бачыў, як яны там свае фашыстоўскія зборышчы ладзяць. I не хаваюцца, падлюгі. Хаця б фіранкі завесілі. Сьвятло ўсю ноч. I яшчэ маса ўсялякіх фактараў... Я табе шчыра кажу. Дык вось, ці нельга... Я даведваўся, кватэра гэтая не ягоная. I непрыватызаваная. Зоймешся, Веранічка?
Роўным, крыху больш звонкім, чым трэба, голасам, трошкі мружачыся ў накірунку дзьвярэй, Вераніка прачытала лекцыю пра справядлівасьць улады. Яна гаварыла і ганарылася сабой —
гэтым сваім памацнелым за час працы ў адміністрацыі талентам знаходзіць менавіта тыя словы, якія трэба, і кіраваць сваім голасам так, як лекар кіруе мудрагелістым імпартным апаратам. Ен слухаў гэта ды задаволена ківаў галавой: здавалася, нічога іншага ён ад Веранікі й не спадзяваўся пачуць. I калі яна скончыла, ён саскочыў са стала й паглядзеў на яе з павагай:
— Ясна. Ды я што... Я думаў, можа, дапамагу. Я ж гэтых вырадкаў сам ненавіджу. He калгасьнік жа, разумею. Пайду. Пашукаю шчасьця. A то глядзі: раптам той мужык — якаянебудзь шышка ў фашыстаў... Сабе ачкі лішнія заробіш, і мне перападзе...
Вераніка ўсьміхнулася і паклала пальцы на мыш. Сонца ўпала пад стол.
— Ты, Жвалевіч, вось што. Калі яшчэ надумаеш прыйсьці, то, калі ласка, цьвярозы. I зубы пачысьціць не забудзь.
— Ды я што? Я толькі піва... Дзень сёньня такі... Сьпёка...
Вераніка ўсьміхнулася яшчэ больш адсутна. Ен нясьпешна рушыў да дзьвярэй і спыніўся там: сьлізь у абгортцы. «Чуеш, Вераніка, раз ужо нас нешта зьвязвала... Дай рублёў дзесяць сакурсьніку», — і яна дала, і ён усё зазіраў у яе сумачку з тугою бязрукага злодзея.
Страшныя здагадкі вядуць нас усярэдзіну Веранікі. Першнаперш мы лезем сваімі рукамі ў яе чэрава і доўга ня можам яго знайсьці, як, бывае, мужчыны ня могуць знайсьці клітар у тых, хто, на іхную думку, цудоўна мог абслугоўваць іх і без гэтага атавізму. Шукаюць, блукаюць, страсаюць, зьдзімаюць з пальцаў валаскі, беспасьпяхова, на карцінках яго было так добра відаць, дзе ж ён, гэтая непрыкметная салодкая костачка між бясконцае сакавітае мякаці. Давайце патэлефануем мастаку, які маляваў гэтае цела ў разрэзе. Няхай ён правядзе ўказальную стрэлачку. I паставіць лічбу — адным росчыркам. Да Італіі нам не даехаць, дарагая віза. Яны, мастакі, заўсёды падаюць усё ў разрэзе — а мы чым горшыя? Аднак нарэшце —
чэрава, і страшныя здагадкі. Ці няма там каго-небудзь яшчэ, хто пакуль яшчэ не разумее, чаму? Але гэта таксама і страшныя здагадкі наконт самой Веранічынай гісторыі. Гэй, пачакайце, а ці ня дураць нам галаву? Дзіця ў чэраве памерлае жанчыны павярнула б усё зусім у іншы бок. Мы супраць такіх гісторыяў і спэкуляцыяў. Мы за чэсную сьмерць. Але мы супакойваемся. Яе чэрава пакуль пустое. Пакуль і назаўжды. Дл,вая мёртвае цела было б занадта нават для нашай мілай тройцы. Па двое ў гэтай чарзе месца не займаюць. Станавіцеся ў канец, калі навучыцеся хадзіць.
Падымемся ўверх. Цёмная вадкая кроў у сэрцы і буйных крывяносных сасудах, абумоўленая гіпэркапніяй. Пішучы такія словы, можна не баяцца сьмерці. Перапаўненьне крывёй правай паловы сэрца ў параўнаньні зь левай, а ўсё чаму: крыві цяжка бегчы з малога кола крывазвароту, і першаснае спыненьне дыханьня пры яшчэ жывым зьдзіўленым сэрцы таксама зрабіла сваю справу. Унутраныя органы: выразнае паўнакроўе. Такое самае, якое было ў таго салдаціка, які сядзіць цяпер побач са сваёй васьміклясьніцай і тыцкае ёй у рот марозівам. Пранікальнасьць сьценак капіляраў пры вострым кіслародным галаданьні павышаная. Рэзкія перапады ціску сатрасаюць капілярную сетку падчас фатальнае задышкі. Грудная сьценка прысмоктваецца да сэрца, як гумовы язык. I, як трыюмф, — плямы Тардзьё, гэтыя пакліканыя на баль кровазьліцьці, выразна адмежаваныя, дробныя, але добра бачныя, дыямэтрам да трох сантымэтраў. Іх шмат, яны, як водсьветы ліхтароў, праступаюць пад плеўрай і вонкавай сардэчнай абалонкай. I чарга расступаецца. Дайце Паўлаўне выцерці.
7
Л д гэтае праблемы — праблемы называньня — многія ZJ адмахваюцца, і не бяз посьпеху. У рэшце рэшт, гэта — a JL Гэта — можна ніяк не называць і тым ня менш карыстацца Гэтым, і сваім, і чужым, карыстацца плённа й з прыпозьненым сьмяшком. А Вераніка вось неяк задумалася. Гэта было ўжо падчас яе працы ў аддзеле: на абсалютна бяскрыўдным сайце яна натрапіла на адзін мэдыцынскі матэрыял, прысьвечаны сямейнаму жыцьцю, і надоўга задумалася, пілуючы вострым пазногцем каляндарык. Пра такія рэчы добра думаецца зімой. Бо яны ў гэты час абавязкова дадаюць у развагі цеплыні, яны заўжды там, дзе цеплыня й паўзмрок, гэтыя бухматыя істоты ў сваіх норах з сарамлівай тканіны...
Вось, напрыклад, гэты яе нядаўні заляцанец, зь якім яна так шмат даведалася пра сябе самую, пра сваё цела дый сваю ня горшую, чым у іншых, душу... Той самы, які раптам парушыў усе яе юнацкія ўяўленьні пра прыстойнасьць і нармальнасьць. Яна й падумаць не магла — а чула б пра гэта маці?! — што некаторым зь іх падабаецца смактаць жаночыя пальцы і вылізваць сонейкі анусаў. Яна бачыла гэта толькі ў кіно не для ўсіх — і вось сама трапіла ў гэтае кіно, як акторка, якой падсунулі ня той сцэнар. Ен любіў строіць зь сябе гэткага фашыста... Невядома навошта. Напэўна, мода такая, нездаровая, хуткаплынная, кшталту моды на тое, каб майткі выглядвалі з-за паса на джынсах. Людзей цягне на забароненае. Ён прачытаў ёй неяк радкі, якія выпадкова знайшоў сам у аднаго дзіўнага ды, па шчырасьці, занудлівага пісьменьніка. Вераніка пасьміхнулася,
схапіла нататнік ды стала хутка-хутка прагортваць старонкі. Вось. Яна запісала гэта тады такім няроўным почыркам, бо ззаду напірала, і церлася, і ўмольна білася аб ужо літасьціва апушчаны прычал... «Партатыўны мужчынскі заасад, сымэтрычны ком жывёльных прыладаў, слановы хобат, двайняшкі марскія вожыкі, гарыла-курдупеАЬ, якая ўчапілася мне ў пахвіну, павярнуўшы да публікі сьпіну». Лепш і ня скажаш, прамовіў ён і... Вераніка неяк пашукалаў Інтэрнэце, што ж сказаў гэты самы пісьменьнік пра заасад жаночы, і, нічога не адшукаўшы, ледзь не патанула ў акіяне словаў, якія, можа быць, нешта і азначалі, але якіх было так шмат... Дзе ён цяпер. Напісаць яму ў гэтыя выходныя. Яна са зьдзівам зразумела раптам, што за ўвесь час іхных непрацяглых стасункаў яна ўмудрылася ні разу не назваць яго па імені. Дый тое, чым яны часьцяком займаліся ў ягонай прапахлай нявыкінутым сьмецьцем кватэры, таксама ані разу не атрымала зь яе вуснаў найменьня. Але ж над назвамі цікава бывае паразважаць...
Спачатку апрача аднаго ўсім вядомага непрыстойнага, але выразнага слова, у галаву нічога не прыходзіла. Потым памяць паглядзела пад канапай дзяцінства, і адразу ж усплыло: піська. Пісюн. Маленькая Вераніка на гаршку. I потым загайдала на хвалях, са старых шафаў пасыпаўся друз: член, фалас, і нейкі «эбанітавы жэзл», ня кажучы ўжо пра «дзіду»... Гэта ў іх. Вераніка задумалася, як яна называе сваю... сваю... I зноў трапіла ў тупік. «Яна» — менавіта гэтае слова, відаць. Або такое ж безаблічнае «там». He, у Веранікі ўсё ж такі хутчэй «яна». Зручны жаночы займеньнік. Прыстойны і агульны. Гавораць яшчэ «кіска». Але ад гэтага патыхае Эдзікавай парнушкай. «Яна» была цяперака роўна падстрыжаная й, мяркуючы па адчуваньнях, яшчэ далёкіх, але ўжо няўлоўна-ясных, рыхтавалася да свайго чарговага вывяржэньня. Часам яна нагадвала Вераніцы забароненую кнігу. Але можна было даць лепшае азначэньне. Парослы рудаватым падлескам вулькан. Хіба гэта сказана горш? Кожнае слова тоіць у сабе праўдзівы сэнс Асабліва вулькан. Ёсьць на сьвеце выспы, дзе «яна» й пра\д і