• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    Сваю кватэру яна добра сабе ўяўляла й нават да дробязяў прадумала, што дзе будзе стаяць. Праўда, калі б Вераніка адплюшчыла вочы, то заўважыла б, як гэтая чатырохпакаёўка нагадвае такую самую ў адным з тых фільмаў, якія яна глядзела калісьці з Эдзікам у яго дома. Тым часам як Эдзік, апанаваны дзеяй, ляжаў з разяўленым ротам і машынальна пачухваўся, Вераніка мімаволі запамінала ўсе падрабязнасьці нянаскае раскошы. Гэта мусіла быць някідкая, але густоўная раскоша, і менавіта раскоша, а не які-небудзь там мадэрн — у цёмнабрунатных танах, са старажытным дрэвам, з аркамі па ўсёй кватэры, з узорамі, што паўтараюцца скрозь, ад ручак на дзьвярах да ляпніны на сьценах, з агромністымі люстрамі...
    У той вечар маці ўсё лагодна папікала яе за няўважлівасыдь. Усё, да чаго б ні дакраналася Вераніка, ламалася, білася, зьвінела, пагрозьліва хрумсьцела... Яна й праўда чарговы раз задумалася пра сваё будучае жытло. Хто там будзе жыць разам зь ёй, хто варты выгульваць сабакаў яе жаданьняў, каму яна будзе прыслугоўваць у гэтым доме пакорлівай рабыняй, каго будзе катаваць суворай каралевай — не выклікала сумневу. Сэрца Веранікі забілася часьцей, на шыі выступіў пот. Яна прайшла ў свой пакой і дастала халат, яна ўсяго толькі зьбіралася прыняць ванну ды потым упасьці ў ложак да заўтра. Раптам у перадпакоі
    пачулася квахтаньне маці й потым — хрыпаты вокрык брата. Вось дык сюрпрыз. Даўно ён не прыходзіў так рана.
    Брат, мяркуючы па ўсім, пайшоў у кухню. Вераніка шмат разоў бачыла, як ён есьць — прагна, нібыта зьвер, з чвяканьнем, і выцірае пальцы аб абрус... Ніяк ня выбіць зь яго гэтай дурной звычкі. Яна пачула, як брат зачыніўся ў лазьніцы, і разгублена павесіла халат зноў у шафу. Зашумела вада. Вераніка села за сьвежы нумар Vogue, які сёньня дала ёй пачытаць Рыта. Але з прыходам брата ў кватэры стала трывожна ды неяк брудна, думкі блыталіся, ад былое радасьці не засталося анічога. «Пагавары ты зь ім», — маці ўвайшла ды села на канапу. «Можа, цябе паслухае... Што гэта за праца такая... Начэй ня сьпіць...». «Пагавару», — адмахнулася раздражнёна Вераніка й зноў села да маці сьпінай. Дзіўная справа, на брата яна ніколі як сьлед не злавалася, хаця й ня горш за іншых разумела, што трэба яму неяк дапамагчы. А вось маці зь яе сьлязьлівым голасам і вечнымі, нейкімі мэханізаванымі ўздыхамі Вераніку вельмі раздражняла. Чаму вы ня думаеце пра мяне? — так і хацелася почасту крыкнуць Вераніцы бацькам у твар. Вы што, думаеце, што ў мяне ўсё добра? Маці пасядзела яшчэ крыху ды выйшла, усё гэтакжаўздыхаючы. «Ну што ты ўсё ўздыхаеш?» — кінула Вераніка ціха, не абарочваючыся. Яна хацела сказаць нешта супакаяльнае, але атрымалася зусім груба ды недарэчна. «Ды чаго я пераймаюся?» — Вераніка марна намагалася настроіць сябе на ранейшы летуценны лад. «Сама яна як са мной размаўляе...»
    Брат ніяк не хацеў выходзіць з лазьніцы, і Вераніка ўжо стала задумвацца пра тое, ці не адкласьці ванну на заўтрашнюю раніцу. Так непрыкметна праляцела гадзіна. Бацька выйшаў на кухню запарыць сабе гарбаты, доўта кашляў, потым адплёўваўся ў ракавіну. Гэта апошнім часам здаралася нячаста, каб ён выходзіў з залі. Вераніка распранулася, накінула халат і выйшла ў калідор. «У цябе ўсё нармальна?» — пагрукала яна асьцярожна ў дзьверы лазьніцы ды назвала брата па імені. I, як заўсёды, у вачох зашчыпала. Па імені ён заставаўся, заўсёды
    заставаўся для яе тым самым хлопчыкам, які вучыў яе плаваць і абараняў ад сьветаўскіх адмарозкаў. Быццам і не было войска, і гэтага дзікунскага бляску ў вачах, і страшных кругоў пад імі, і смуроду ад ягонае вопраткі, і вечнага перагару... Напэўна, ён любіў яе. Па-свойму, але любіў. Вось жа, і тэлефон падараваў тады. «Нармальна», — раўнуў нехта з лазьніцы і зноўуключыў ваду. Вераніка ўсьміхнулася й пайшла да сябе. Легла, адгарнула кніжку Каэльё. За вакном было ўжо цёмна. Сьвет пакрысе сьціхаў, толькі ля гастранома лямантавалі нейкую песьню, з тых, што любіла практыкантка ў іх аддзеле.
    Чытаць было лёгка й прыемна. Аднак раман быў прачытаны з пачатку й да канца, а брат усё не выходзіў з лазьніцы. Хваляваньне панура змагалася са стомай. Вераніка адчула, што яшчэ трошкі, і яна праваліцца туды ж, куды правальваюцца ўсе чытачы кніг у такіх вокладках. Трэба было хаця б пачысьціць зубы. Яна зноў падышла да лазьніцы, але адразу ж уцякла ў пакой ды залезла пад коўдру, бо пачула, як брат шумліва падымаецца з ванны. Ён нарэшце выйшаў, загорнуты ў ручнік, зайшоў у пакой ды, не зважаючы на Вераніку, пачаў апранацца, дастаў кашулю, швэдар, джынсы... Вераніка адвярнулася тварам да сьцяны.
    — Ты што, зноў сыходзіш? — спытала яна баязьліва, не абарочваючыся.
    Брат не адказаў. Мяркуючы па паху, ён надзяваў гэтую сваю немагчымую куртку. Тут жа ў пакой уляцела маці ды пачала ўгаворваць яго застацца. Ну што яна такое нясе: Вераніку ажно перасмыкнула. Спрабуе завабіць яго сваёй сумнеўнай гастраноміяй. Нібыта яму пятнаццаць і ён прыехаў з Зарніцы. Яна павярнулася, брат адштурхнуў маці ды выйшаў у калідор, схіліўся над сваім брудным абуткам. У дзьверы раптам пазванілі. Маці пабегла адчыняць, адначасова ўмольна азіраючыся на сына. Вераніка пагардліва закаціла вочы, але на душы ў яе станавілася ўсё неспакойней. «У вочка паглядзі спачатку!» — крыкнула яна, дакрануўшыся да братавай рукі. «Што ты вечна адчыняеш невядома каму!». «Ды гэта Юрка, відаць, сусед», -— нібыта
    ніхто тут ня ведаў Юрку; маці прытулілася да вочка й потым перапалохана азірнулася: «Міліцыя».
    Брат тым часам задыхаў часта-часта, замармытаў нешта й мыском нагі адштурхнуў чаравікі ў кут. Маці раптам стала паўтараць, нібы заіка, ягонае імя, вусны яе затрымцелі. «Не аддам!» — зашапталаяна, і гэтыя словы, дрыжучы ўяе на вуснах, гучалі ўсё мацней і невыносьней, хоць вушы заціскай. Незадаволена заскрыгатала ў залі канапа пад бацькам. Брат сьціснуў кулакі ды паваліўся на сьцяну, бы хацеў праламіць яе лбом, але потым ускочыў на ногі ды рушыў да іхнага зь Веранікай пакою. У дзьверы загрукалі і, відаць, нагамі. Вераніка, якая стаяла ў проймах, пабачыла на імгненьне, як праз шкло, вялізны, з парэзамі пасьля нядаўняга галеньня твар брата, і тут жа ўдар такое сілы прыйшоўся ёй у жывот, што яна нават ня ўпала на падлогу, яна толькі папаўзла па вушаку, адчуваючы, што ня можа дыхаць, і схапілася абедзьвюма рукамі за ручку, якая нечакана апынулася недзе высока над галавой. Маці загаласіла. Брат падбег да акна, змахнуў кветкі, вырваў шыбу ды няўклюдна скочыўуніз. «Маць-маць-маць-маць», — пачуўся зьнізу ягоны жалосны, працяглы енк, і дзелавіта-задаволеныя, узрушаныя галасы міліцыянтаў нецярпліва клікалі нейкага Рамана.
    ♦ * ♦
    — Сьведкі сьцьвярджаюць адваротнае, — хітра пасьміхнуўся Сухараў, той самы Сухараў, які апошнім часам быў у іхным аддзеле частым госьцем і нават прыцягнуў неяк Вераніцы букет зэфірна-белых ружаў, ад саладжавага выгляду якіх, яна памятала, ёй так непрыемна зьвяло нёба.
    Па шчырасьці, нават у калідоры Вераніка яшчэ ня ведала, што ж яна будзе гаварыць. «Мы мусім яго выцягнуць», — шапнуў Ен ёй на вуха, і яна павяла задаволена плячом ад казыткі. «Не губі хлопца». Сумнявацца пасьля гэтага добразычлівага шэпту не выпадала, але ж усё адно язык муляў, нібы на ім зьявілася невядомая язвачка. «Скажы мне штонебудзь яшчэ», — хацелася прашаптаць у адказ, наблізіцца
    да ягонага такога апэтытнага вуха й выдыхнуць: «Скажы, зараз жа». I тады б калідор, хіснуўшыся яшчэ раз, стаў бы нарэшце на месца, і перасталі б дваіцца, траіцца насупленыя твары, і вярнулася б у свае каляіны падобная да чыгункі, паласатая столь. На шчасьце, пакуль яна йшла паўз вузкі праход між крэслаў да свайго месца, усё цудоўным чынам праясьнілася. Варта было толькі зірнуць на галоўных удзельнікаў гэтага мерапрыемства. I Вераніка, ведаючы, што часу ўяе няшмат, адразу зрабіла слушныя высновы. Язвачка растала — ані шнарыка, і Ягоная прысутнасьць там, за сьцяной, стала яшчэ больш унушальнай ды адчувальнай.
    Гэтая жанчына Вераніцы адразу ж не спадабалася. He спадабаліся яе трохі пасівелыя ўжо валасы, якія яна нэрвова прыбірала раз-пораз назад, да зьлезлай амаль на вуха заколкі, яе стары швэдар, у якім можна было б хадзіць хіба на лецішчы, яе акуляры, пад якімі зь нянавісьцю часта паміргвалі падсьлепаватыя вочы, яе рукі, якія яна то сплятала, то расплятала — з хуткасьцю пэрсанажа нямога кіно. Так, галава яе была забінтаваная, і белы бінт так і кідаўся ў вочы, бо быў, відавочна, самым чыстым, што трымала на сабе яе цела. Але й бінт Вераніку раздражняў: неяк надта ганарыста яна яго выстаўляла, нібыта тыкала прысутным у нос: зірніце, панюхайце, вось. На зьяўленьне ў залі Веранікі жанчына адрэагавала насьцярожаным позіркам і ўсё мацней упівалася ў Вераніку вачыма, па меры таго, як Вераніка набліжалася. Напэўна, яна спадзявалася зьбянтэжыць Вераніку. «Якія сьведкі?» — прамовіла яна, і бляклага голасу яе было амаль не чуваць у залі, а можа, яна нічога й не казала, толькі адкрыла рот, у якім чарнелі між зубоў жахлівыя прагаліны. А вось якія, злосна адказала ёй позіркам на позірк Вераніка ды распрастала плечы: маладыя, упэўненыя ў сабе, ладныя, здаровыя ды справядлівыя, у новай летняй сукенцы ды толькі што з цырульні. Сьведкі з будучыняй за плячыма. Гаспадары, якім вы пакінулі такі загаджаны сьвет.
    Амаль насупраць яе сядзеў той самы малады салдат, і Вераніка адразу ж зразумела, чаму Ларыса, якая жаўнерыка
    ўжо бачыла, прасякнулася да небаракі такімі мацярынскімі пачуцьцямі. Галава ягоная была пастрыжаная так коратка, што яе й праўда хацелася пакласьці сабе на калені ды пяшчотна гладзіць гэты кранальны вожык. Вялікія блакітныя вочы глядзелі жаласна ды неўразумела, ды што там казаць: гэта былі вочы падлетка, які шчыра не разумее, навошта яго трымаюць тут, калі за акном, закратаваным, нібы напамін, цьвіце лета, і музыка чуецца з парку, і лётаюць арэлі — да сонца й назад, і дзяўчаты носяць такія кароткія спадніцы, і на асфальт крапае марозіва, і на сіняй рацэ белыя катамараны... Ен быў адзеты ў касьцюм, але было відаць, што гэткае адзеньне яму цісьне, што звыкся ён насіць майкі ды шорты, і нават формы яму не знайшлі па росьце, такім прагным да свабоды было ягонае цела. Вейкі доўгія, прыгожыя, вусны такога малінавага, сакавітага адценьня, якое бывае толькі ў людзей паўнакроўных і дваццацігадовых.