• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    На агароджы стаяў, трымаючыся адной рукой за парэнчы, малады сьветлавалосы чалавек зь ненатуральна блакітнымі вачыма. Ён быў высокі, значна вышэйшы за Вераніку, ды шыракаплечы, нібы статуя; у сваёй шэрай уніформе, перацягнуты рамянямі, ён, трэба прызнацца, рабіў моцнае ўражаньне. Твар збаўцы не выяўляў нічога асаблівага. Ен падняў крук ды выцер яго канец аб мокрае бярвеньне. Тое, як спрытна гэта ў яго атрымалася з доўгім і цяжкім крукам, казала пра не абыякую сілу.
    — Я — Лекс, — сказаў ён нарэшце, гледзячы кудысьці ўбок. — Рады гасьцям.
    Магчыма, Вераніцы здалося, але ў голасе збаўцы яна адчула нешта падобнае да нецярпеньня.
    — Улада, — прамовіла стомлена Вераніка й цяжка паднялася з травы. — Дзякуй за дапамогу. Вельмі своечасова.
    — Там, трохі далей наперад — брама, — спакойна сказаў Лекс і зьнік.
    Вераніка йшла даволі доўга, ніякай брамы не знаходзіла й ледзь не адскочыла проста ў роў, калі сьцяна раптам заскрыгатала ды пачала адчыняцца. Лекс упусьціў яе на тэрыторыю сваёй крэпасьці і, пільна зірнуўшы на прыціхлы лес, зачыніў браму ды павёў Вераніку да будынкаў. Яна ведала, што трэба нешта сказаць, але Лекс не выяўляў жаданьня гутарыць.
    — Хто гэта быў? — спытала яна, ледзь пасьпяваючы за ягоным шырокім крокам.
    — Ірлісы, — сказаў Лекс абыякава, — дробныя гады. PaHeft іх было шмат, але я прымаю меры. Даўно яны не падыходзілі так блізка. Відаць, сачылі за табой здалёк, і толькі калі пераканаліся, што ты йдзеш сюды, напалі...
    — А што, ён быў не адзін?
    — Яны ня ходзяць паасобку. Толькі зграямі. Калісьці, можа, і хадзілі. Але потым я пабудаваў свой Дом, і больш яны ня ходзяць. Баяцца.
    Ён сказаў гэта з гонарам. Пасьля кароткага абеду ў цэнтральнай вежы Вераніка заўважыла, што з ахвотаю Лекс га-
    ворыць толькі пра сваю крэпасьць. Яны выпілі нешта, настоенае на зёлках, Лекс дастаў з шафы доўгі блішчасты футарал і стаў не сьпяшаючыся адкрываць шматлікія накрыўкі. Вераніка з інтарэсам азіралася вакол. Гэты пакой на самай вершаліне нагадваў бібліятэку. Натуральна, яна адпавядала духу гульні: кнігі тут стаялі старажытныя, ня кнігі, а сапраўдныя фаліянты ў скураных вокладках, а яшчэ больш было сувояў, падперазаных чымсьці падобным да хіпоўскіх фенечак.
    — Ты за ўсім тут даглядаеш адзін? — спытала Вераніка, з павагай разглядваючы незнаёмыя літары.
    — Быў памочнік, зь мясцовых, ды сплыў... Дарэчы, здымі чаравікі, — сказаў Лекс, скасавурыўшыся на ногі Веранікі. — Тут такі закон. У абутку магу хадзіць толькі я.
    — Цікава, — прамовіла Вераніка з выклікам, зірнуўшы на вайсковыя боты гаспадара. — I хто ж увёў такі закон?
    — Я, — Лекс шчоўкнуў нечым і ўзяў са стала фуражку. — Хадзем.
    Вераніка паглядзела на яго з усьмешкай, але вочы Лекса былі непранікальна-халодныя. Яна паціснула плячыма, скінула чаравікі й, паколькі Лекс нічога не прадпрымаў, паставіла іх ля шафы.
    Яны спусьціліся ўніз, Лекс, бразгаючы ключамі, адчыніў дзьверы, за якімі віднелася лесьвіца, што вяла пад зямлю. Ен прапусьціў Вераніку наперад і толькі потым зайшоў сам. Яна апынулася ў цёмным калідоры, з нэрвовым сьмяшком азірнулася, і тут Лекс улучыў сьвятло.
    Вераніка стаяла перад доўгім радам клетак, тоўстыя пруты раз-пораз парыпвалі. Яна з жахам глядзела, як унутры, відаць, перапалоханыя сьвятлом, з жахам ціснуліся да сьценак самыя разнастайныя істоты. Тут былі і ўжо знаёмыя ёй ірлісы розных памераў, ад гіганцкіх, як паваленыя дрэвы (ім было відавочна цесна пад нізкай стольлю), і зусім маленькія, лапы якіх бездапаможна скарачаліся, і напаўзасохлыя без вады дэндрыты, і падгнілыя, але яшчэ жывыя вярблюдазьмеі, і мноства іншай жыўнасьці, што пазірала на Вераніку вільготнымі
    ды асьлеплымі ад страху вачамі. Як загіпнатызаваная, Вераніка ішла ўздоўж бясконцага шэрагу клетак, і ззаду ў такт яе крокам чуўся халодны постук ботаў Лекса. I ў перадапошняй клетцы яе напаткаў найжахлівейшы сюрпрыз. Там, узяўшыся за рукі й прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі ў кутку тры згорбленыя гномы. Адзін зь іх быў выліты Ольда: у Веранікі нават заняло дыханьне.
    — Але чаму яны... — яна не дагаварыла, зь неўразуменьнем і недаверам павярнуўшыся да Лекса.
    — Яны злачынцы, — каменным голасам адказаў Лекс, і вочы ягоныя сьвяціліся ад задавальненьня.
    — Ну калі нават і так... — Вераніка падышла да клеткі з гномамі. — Яны ж хутка памруць...
    Лекс паляпаў сябе па боце футаралам і пакрыўджана хмыкнуў:
    — Ну і што? Туды ім і дарога. Гэта ж проста кампутар. Гульня.
    Ен сам ішоў на парушэньне правілаў, у гэтай гульні не рэкамэндавалася ўзгадваць пра рэальнасьць уголас. I Вераніка нагадала яму пра гэта. Лекс нічога не адказаў, пагрукаў трохі па сьценцы, і гэтыя мерныя гукі надалі й без таго жудаснаму калідору яшчэ больш змрочнасьці. Яна ўжо наважылася сказаць Лексу што-небудзь зьдзеклівае, калі ён раптам павярнуўся на абцасах да клетак і зароў:
    — Служыць!
    I па гэтай пранізьлівай камандзе ўсе палонныя Лексавай турмы адначасова ўпалі на падлогу: пляснуліся на бруха ірлісы, і падкасіліся капыты ў вярблюдазьмеяў, і як сьпілаваныя паваліліся на пруты дэндрыты, і пакаціліся, стукнуўшыся аб сьцяну, шаразубы, і гномы, расчапіўшыся, бухнуліся на калені. Лекс засьмяяўся і дастаў з футарала ашчэраную пугу. «Проста гульня», — паўтарыў ён і махнуў пугаю над галавой, Вераніка адхіснулася й закрыла твар рукамі. Ад яе сьвісту ў яе на нейкі момант заклала вушы. Потым Лекс задаволена сьвіснуў пугай неяк па-іншаму, і зьняволеныя зноў заварушыліся.
    — Спадарыня, — раптам пачула Вераніка, — спадарыня, ці няма ў вас часам кропелькі вады ў далоні?
    Яна адплюшчыла вочы: на яе глядзеў, з усяе моцы намагаючыся не губляць пачуцьця ўласнае годнасьці, адзін з гномаў. Двое іншых згодна заківалі галовамі.
    — Няўжо нельга іх напаіць? — спытала Вераніка, баючыся глядзець на Лекса. Той усьміхнуўся, прайшоў у канец калідора й вярнуўся з гліняным кубкам. Вераніка выхапіла яго зь Лексавых рук і пасьпешліва прасунула праз пруты. Гном прагна прыпаў да кубка. Астатнія глядзелі на яго, цярпліва чакаючы.
    — Ну вось, вось, — таропка загаварыла Вераніка, — вось...
    Гном прысёрбваў ад задавальненьня, а потым неяк непрыкметна абмяк і са страшнай грымасай на твары ўпаў проста на пруты. Маленькае ягонае цела курчылася, тоўстыя пальцы хапалі пустэчу. Потым з рота ў яго пайшла пена. Вераніка не адрываючыся глядзела, як гном закаціў вочы ды споўз па прутох на салому.
    — Цырыкурын, — сказаў Лекс горда. — Або жыламор. Добрая атрута. Вельмі пакутлівы канец.
    Вераніка адступіла да сьцяны.
    — Такім чынам, — пракрычаў Лекс, — цяпер Падарункі будзе рабіць і гэты чалавек. Гэта жанчына. Імя чалавека — Улада.
    — Я? — Вераніка паволі пачала адыходзіць да лесьвіцы.
    — Ты дурніца, ты сама не разумееш свайго шчасьця, гэта твой шанец — шапнуў ёй Лекс, — я так доўга цябе чакаў, — ды зноў пракрычаў сваім адладжаным, мэталёвым голасам:
    -—А цяпер я пакажу вам тое, што даўно абяцаў.
    Вераніка тым часам не магла адвесьці вачэй ад мёртвага гнома. Адно толькі гэта й замінала ёй бегчы. Яна ступала марудна, бы стаяла сярод багны, і кожны раз спатыкалася аб які-небудзь выступ. Але варта ёй было нарэшце разьвярнуцца, як пуга, нібыта лапа шалёнага ірліса, зьбіла яе з ног. Яна ляжала ніцма, і адна з саломінак лезла ёй у вочы, як жывая. Лекс нахіліўся над ёй і падняў плашч, а потым паставіў Вераніку перад сабой зручней. I Вераніка з кубкам матэ ў
    руцэ ня верачы сваім вачам глядзела, як у адну з адтулін яе зымітаванага на маніторы цела, адтуліну, якая, як ні дзіва, апынулася менавіта там, дзе трэба, уваходзіць доўгі, колеру слановае косткі, просты й бязьлітасны, прагны й несумненны... ён, мусіць, нешта зьмяняў у наладках... і не спыняючыся ні на імгненьне... і ня церпячы пярэчаньняў... і так глыбока... да нутра... да кропкі.
    Ён, гэты лысы цыркун у плястмасавых акулярах, русскйй художнйк, спытаў у мяне пра тое, чым я тут займаюся. Я стаяў і разглядваў ягоныя карціны, гэтую абстракцыянісцкую крэмзаніну, якая зноў увайшла ў моду, і зьверху крапала, я разглядваў іх моўчкі, і мая аўра прамокла, нібы парасон. Ён прымаў тутэйшых жыхароў за ідыётаў. Яму падавалася, што яны толькі й чакаюць, каб ён прыехаў і выціснуў пару кропляў фарбы. Ён думаў, што калі я выхоўваўся на ягонай мове, то ён мае права спытаць, чым я тут займаюся. I тады я, як заўсёды, вырашыў уцячы. Мяне ажно трэсла, калі я ўяўляў, што разьвітаюся зь ім ці адкажу што-небудзь. Я глядзеў на пунсовыя разводы на жоўтых кубах, і мой мачавы пухір роспачна спаражняўся — таму што маё цела даходзіла да вар’яцтва ад бясьсільля, яно ня ведала, як змагацца далей зь недахопам магутнасьці. Так, я быў бясьсільны нешта зьмяніць, стоячы ў гэтым тунэлі, дзе прадавалі скарыстаныя фарбы й запэцканыя палотны. Гэтая бясьсільнасць, ад яе я й памру. Ад злобы, што не магу зьнішчыць некаторыя рэчы адным узмахам рукі. Сам ён называў сябе мастаком. Ня ведаю, ня ведаю... Мы пра кожнага, хто выходзіць з будынку вакзалу, думаем, што ён пасажыр або некага праводзіць. У горадзе, які я пакінуў, я часта езьдзіў на вакзал проста так. Мне там падабалася. Я чытаў таблё, як кнігу. Я мог гадзінамі стаяць на плятформе. Цягнікі пазнавалі мяне ў твар. А людзі навокал думалі, што ў мяне ў кішэні квіток. Ці што я кагось сустракаю. Ён спытаў у мяне, чым я тут займаюся... I яшчэ ён быў упэўнены, што калі ён ад-
    крые тубік з фарбай і намажа ёй палатно, то яму за гэта мусяць даваць грошы. Ён спытаў у мяне...
    «Сраць я хацеў на сьмерць» — так называлася ягоная так званая карціна, якая стаяла да мяне найбліжэй. Я паглядзеў на художнйка — цікава, ад чаго ён памрэ. Ад чаго можна памерці, ня маючы да сьмерці павагі. He, я, натуральна, далёкі ад таго, што прапаноўваў расейскі паэт дзевятнаццатага стагодзьдзя Жукоўскі. Той вельмі хацеў удасканаліць сьвет. I пачаць ён вырашыў са сьмерці, ператварыўшы яе ў рэлігійнае таемства. Згодна зь ягонымі ідэямі, вешаць злачынцаў добра было б у адмысловых будынках кшталту цэркваў, пад урачыстыя сьпевы хору, сьцены ўпрыгожаныя кветкамі, гараць цэлыя гронкі васковак, агульная атмасфэра ўзвышана-натхняльная. Такія ўмовы, паводле Жукоўскага, мусілі настроіць асуджанага на ўсьведамленьне сваёй пачэснай місіі й перашкодзіць яму гарэзьнічаць, граць на публіку й зьдзекавацца з катаў, прыніжаючы тым самым веліч сьмерці.