Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Места жаданых прастораў, Горнай краіны лясоў, Паміж паддашных я нораў Нейкі прытулак найшоў.
Места вясёлай музыкі, Мела што ёмка іграць,— Чутны праклёны і крыкі,— Вулічны гуты бразджаць.
Места дзяўчыны каханай — Продаж і купля адна...
Ах, чым так людзі паганы?
I чым няшчасны так я?..
Годзе! даволі! цягацца, Жыць жабраком гарадскім — Трэба да працы узяцца Хоць на загоне вузкім!..
Кіну нязбыты жаданні, К роднае вёсцы пайду — Там я дзяўчыны каханне Сэрца прастога найду.
Цеснай не будзе мне хата, Жыццё цяпер я пазнаў: Той ёсць шчаслівы, багаты, Хто сваё родна ўкахаў...
Віхар шугае хай ў полі, Грушу на межы калыша — Выйсці, шукаці ўжо долі 3 вёскі ніколі б не выйшаў.
ГІМН РОДНАЙ МОВЕ
О, мова родная мая! Вяскова, проста, а святая — Хацеў бы свету крыкнуць я, Што сэрцам ўсёгды паўтараю: Хвала табе! 0, церпяліва, За муку вечную тваю — Дагэтуль ты ўсяму надзіва Схавала моц вялікую... He згінула... мерлі хаця Прадзеды, дзеды і іх ўнукі — Табой ж гаворыць іх дзіця, I зноў ты, мова, церпіш мукі... Хвала табе! Бо дні вякамі Ішлі над гэным светам ўсім, А ты трывала ўсцяж і з намі... Хвала табе — табе і ім, Хто здрады ў жыццейку не знаў, Нягледзячы на хмары бед, Хто ўсцяж табою стараваў, Сцярпеўшы здзекаў пераслед. Хвала табе! Прайшло ўжо тое... Хоць не зусім, але мінецца: Пачулі мы, што нам святое I да чаго сардэнька б’ецца... Хвала табе! О, дарагая!
О, беларуска проста мова! Што сон магільны прарываеш, Нясеш нам знак на жыцце нова! Хвала табе! Вяліку справу Спраўляеш ты між нас сярод, Адвечнай кормячы нас стравай, Даеш салодкі жыцця мёд.
Хвала ж табе — на кожным месцы —Па вёсках ўсіх ды гарадох,
Па Беларусі кожнай рэсцы Гудзеў бы я, каб толькі мог!.. Хвала табе! — гудзеў бы ўсім, На ўсю Бацькоўшчыны зямліцу, Каб толькі вось братом сплючым Дапамагчы са сну збудзіцца... Хвала табе, о, родна мова. Шапочуць лісці, рэчкі, зоры — Гаворыць поле скрозь вяскова, Грымяць лясы, прыгоркі, горы... Хвала табе -— няхай ж нясецца Па Беларусі ўсёй шырокай... Да сонейка няхай ўздымецца, Да зорачак ў высі высокай!.. Хвала табе няхай жа будзе У кожным сэрцы, ў кожнай грудзі! I ад малога, й ад старога, I ад мяне, сына тваёга,— Хвала табе!..
ЛІСТОК I НАДЗЕЯ
Высока-высока
На дрэва галінцы Дрыжэў адзінока Лісток на вярбінцы,— Маленькі, зжаўцелы, Ледзь-ледзь ён трымаўся, Баязна, нясмела
Усцяж калыхаўся...
I неяк нат крыва
3 галінкі вісеў, I ветру парываў Лісток не хацеў...
Глыбока-глыбока,
Бо ў душы аж недзе, Дзе людскае вока Ужо не загледзе, Апошня надзея Жыла ў чалавеку
На лепшыя дзеі У гэнашнім веку... Слабенька-слабенька Трымалася сэрца,— Ен сам нат ціхенька Адкрыць свае дзверцы Прад злосцяю свету Баяўся, не смеў, Надзею каб гэту, Каб віхар не змеў...
Ды восені познай Насталі дзянёчкі, I сумнасцяй грознай Навіслі і ночкі;
Ды ў цемры вялікай Пачаліся гулі — Асенняй музыкай To ветры падулі.
Апошню надзею У душы чалавека Зглуміла завея Бед, гора і здзекаў... I частка душы Лягла у балоце I гіне ў цішы Пры жыцця паходзе...
ПЕСНЯ
За рэчкай,за рэчкай Шуміць, шуміць бор,— Прыехаў Ясечка У панскі двор...
Цёмны ходзяць хмары
Па небе высокім,— Ці будзе ён ў пары, Ці мо адзінокім?.. Грозна б’юць пяруны, I зіхціць маланка,—
3 конікам-скакунам Стаў ён каля ганку...
Шуміць навальніца 3 неба палавога,— Вокны ў вакяніцах, На ганку нікога...
У дзверы пастукаў Сільнаю рукою,— Толькі пярун грукаў Недзе за гарою...
Зразумеў нядолю, Нядолю сваю,— Неба, плач ты болей, Мый чорну зямлю...
Сталася, як людзі —
Суседзі казалі,—
Бура усцяж гудзе: Няма яго кралі...
Вывез бацька дочку Недзе за граніцу, Вывез ў цёмну ночку — У буру-навальніцу...
Дык грымі ты, неба, Свяціце ж, маланкі,— Нічога не трэба, Калі няма Ганкі...
Дык шумі за рэчкай, Бор, шумам вялікім,— Каб зглушыць у Ясечкі Сэрца болю крыкі!..
НА ПЛАЧ МЯНЕ ЗАБІРАЕ
На плач мяне забірае:
На ціхі плач, Страшэнны плач
Без сілы...
Стаю на распуцці
У пушчы бяскрэснай, Счарнелай, жалобнай, Замёрлай,— Без крышкі надзеі Спаткаці жывое, Хоць сэрца маё поўна Вялікім жаданнем: He быці адному, Кахаць, што ёсць годна Кахання людскога, Хоць думкі вялікі Усялякіх пытанняў, А часта і адказу, Вінуцца, нясуцца, Быц нейкія хмары, Што цёплым дажджом He могуць праліцца На чорную землю... Так мыслі адказам Ясным не могуць Сказацца —
На страшны пытанні Жыццёвы!..
I моўчкі стаю я На жыцця распуцці, Усяго бездарожжы... Без сэрца кахання, Без дум адказання, Без сілы жыццёвай, Без ўсякае сілы!.. I б’ецца напрасна У грудзях маіх сэрца, I рвуцца так думы, I гасне душа...
Бо нават не маю Я гэнай пацехі, Каб ў сенкі ці жары Духоўны — Хацення пытання, Каб высказаць словам I кінуць ў твар людзям Страшэнныя праўдай, Магучыя словы...
Усцяж стаю моўчкі, У сабе я тамлюся...
I чую, што робіцца Здзек мне вялікі, Вялікая крыўда... А я ўсё ж без сілы Стаю... чую,— болей Ды болей на плач Мяне забірае...
На ціхі, страшэнны, На плач безгалосны, На плач бясслёзны...
БАГАТЫ ВЫ
Багаты вы, Mae паны, Г рашыма... — Сваіма?
Дык бедны вы, Mae паны,
У палацы...
— Да працы...
Багаты вы, Mae паны, Зямлёю... — Сваёю?
Дык бедны вы, Mae паны, Работай... — Ахвотай...
Багаты вы, Mae паны, I сілай... — Змарнелай...
Дык бедны вы, Mae паны, Г адамі? — He! — днямі...
Багаты вы, Mae паны,
Навукай?
— He! — штукай... Дык бедны вы, Mae паны,
На розум...
— Цвярозы. Багаты вы, Mae паны,
Хаценьмі...
— 3-пад цемні... Дык бедны вы, Mae паны,
Паверце...
— На сэрца... Багаты вы, Mae паны,
Шмат чым...
— Чужым... Багаты вы, Mae паны,
Кругом...
— Больш злом!..
ШЧАСЛІВЫ ТОЙ
Шчаслівы той, Каму здаецца, Што з доляй злой ён размінецца... Што шчасця мець Хвіліну будзе, Што будзе пець, Што зло забудзе... Шчаслівы той, Каму надзея Хаця парой Удалі яснее I за сабой Яго вядзе...
Шчаслівы той, Хто верыць-йдзе...
Шчаслівы ён, Шчасліў-шчаслівы, Хоць нават сон Жыцця фальшывы Пасля загіне I расплывецца,— ён ў магіліне Ужо апынецца, Пражыўшы век Ахвяр цярпення — Адвечны здзек Пад шчасця ценьмі... I не зазнаўшы Тых мук распачы, Хто, ўсё згубіўшы, Ужо й не плача... Бо і не можа: Згубіў надзею... Азвацца — «Божа!» Нават не смее...
Шчаслівы той, Каму здаецца, Што з доляй злой ён размінецца!..
ПАЭТЫЧНЫЯ ТВОРЫ, АПУБЛІКАВАНЫЯ ПАД ПСЕУДАНІМАМ САЛЬВЭСЬ
РЭДАКТАРСКІ СОН
Паэма не паэма, а нешта «накійталт таго»
Рэдактар брукоўкі — Соракграшоўкі, Кладучыся спаць,— Уздумаў напісаць: «У гэтым месце старасвецкім, Слаўным звычаем купецкім, У гэтым сэрцу Белайрусі Кажды поляк мувіць мусі, Ці у краме, ці на рынку, Ці ў кавярні, ці у шынку, Ну, усюды, адным словам, Чыстон польскон пенкнон мовон» *. Напісаў і пазяхнуў, Павярнуўся і заснуў.
I вось бачыць пан рэдактар Яў не яў і сон не сон, Быццам, выйшаўшы з касцёлу, Да знаёмых цягнець ён. Захацелася нябозе, Каб цыгару запаліць, Але ж трапіла ў дарозе Партабачніцу згубіць! «Ну, згубіў, дык ліха з ёю, Хоць то паменць еднэй дамы». Так мурмочучы з сабою, Пан рэдактар ўходзіць ў краму: «Ту цыгары сон правдзівэ?» (He курыў ён папярос.) I адказ пачуў надзіва:
* «Placowka № 37, артыкул «Elementarily obowi^zek». (Заўвага А. Гаруна.)
«Іх фарстэй ніт вілт-ір вос» Як ашпараны, ў другую Забягае краму ён, I прэстаўце рэч такую,— I у гэтай той жа сон. Толькі тут на запытанне Чуць другі пачуў адказ: «Москвічі-с мы-с, не цыгане, Невозможно-с понять-с вас!» «Ну й прыгода, ну й здарэнне!» Бурай ў трэцюю ўляцеў: «Сон цыгары до паленя?» 2 — Запыхаўшыся, ўскрычэў.
«Сон-то сон,— гандляр гавора,— Гандлем толькі і жывём, Але бачыш, пане, гора: He сваім не прадаём!
От каб пан па-беларуску
Мне сказаў...» — «Кей я не умем» 3. «Што ж рабіць. I я па-польску Ані слувка не розумем!» Пан рэдактар злаяў, плюнуў I задаў з тэй крамы драла.
Вёрст з чатыры, мусіць, дунуў (Злосць, бач, вельмі яго ўзяла), Даляцеў да нейкай крамкі I крычыць з парогу пан: «Сон цыгары? Есть сігары?
Есць цыгары... ну, цігары ту фаран?!» У краме тут як паднялося...
Збегся слухаць цэлы двор, Бо хадзяіну здалося, Што рэдактар — «крышку хвор». «Каб вы самі звар’яцелі»,— Пан рэдактар науцёк I... прачнуўся у пасцелі.
Ныў паціху левы бок...
Мыш пабегла у куточак... Недзе певень горла драў... Узяў рэдактар свой лісточак I са злосцю разадраў.
1	Я не разумею, што вы хочаце (яўр.).
2	Ці ёсць сігары для курэння? (польск.)
3	Калі я не ўмею (дыялектнае польск.).
КАР’ЕРА
Маленькі фельетон
Быў каліграфістым, Кепскім граматыстым. Стаў канцылярыстым,— У часці паспартыстым. Улопаўся з «нячыстым» —• Вылецеў са свістам Й стаў сацыялістам I федэралістам,— Будзе камуністам, Потым анархістам, Узновіцца Раманаў,— Стане хуліганам.
АДРАС
Маленькі фельетон
Заведываюшіе отделамн, чнны канцелярін н служаіціе Народнаго Секретаріата преподнеслн председателю Народнаго Секретаріата 1-го состава I. Я. Воронко благодарственный адрес, артпстііческн выполненный художннком С. Волонсевнчем.
(«Новый Вестнйк», Xs 126)
За услугі, за работу, За карысць грамадскай справе He адмовіш нам ахвоты Дзеячоў трымаць у славе. Павярнуўся, круцянуўся — Праслаўляць ужо гатовы.
I, здаецца, таго б досыць, Есць прамога ў свет прадрацца, Дык нашто ж павінны ўносіць,— Саматугам праслаўляцца: Пачакаці, змеркаваці, I было б куды больш чыста, Чым для «адрасу» наймаці Валансевіча-артысту.
ВЕРШЫ
3 АЎТОГРАФАЎ 1907—1920 гг.
Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца,— Беднасць і голад ліхой прамінуцца;
Устанем зараз мы за шчасце, за волю,— За лепшую, светлую, вольную волю.
Гляньце — свет божы кругом так багаты: Дзе ты абернешся — муры, палаты;
Золата свеціцца, сонцам гуляе;
Хлеба, адзежы на свеце хватае.
Многа працуюць і знаюць навукі, Каб зменшыць цяжолыя людскія мукі;
I ўсё ж няма шчасця, і ўсё ж няма долі, I век мы працуем, гаруем ў няволі.
Чаму ж гэта, брацця? Адкуль гэты мукі?..
Дзе гэты хлеб, палацы, навукі?
Дзе гэта шчасце?.. Яго укралі
Тыя, што пот наш на золата гналі.
Усё, што здабылі потам і кроўю, Што мы рабілі з прымусу, з любоўю,— Усё гэта, братцы, зладзеі забралі, Тыя, што нашых бацькоў катавалі.
Гляньце кругом яшчэ раз: па астрогах, Вёсках, дварох, гарадох і дарогах Беднага люду колькі страдае, У жыцці прасвету, ні шчасця не мае.
I зноў жа я крыкну усім, што бядуюць: Брацця! Доўга ужо нас рабуюць...