Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
I ўсё, што тут садзіла я сама, Далёкі, любы мой, аплаканы, ядыны!
На болесць мне адію варожа: Яго няма, няма!..
II
Ёй
Сягоння ліст твой я узяў ў канторы, дарагая, А з ім бязглуздую уразу атрымаў, Бо той жандар, што ўсіх лісты чытае, Усміхнуўся подла так, як мне перадаваў Яго: «Любовное-с! Весьма...» Я не даслухаў, А ён не даказаў за звонкай аплявухай... (Жандар не скрыўджаны, бо ён не без атвету, Надзелі там жа мне на рукі «бранзалеты».)
Найлюбшая!.. He многа ёсць мінутаў, Калі астрожніка святлее смутны твар, Калі, запомніўшы на гэта, што закуты, I ўвесь аддаўшыся уплывам пекных мар, Ен пераносіцца ў палац із думак ўласных. Вось ты адну з такіх хвілінак шчасных Тваім лістом сягоння мне падаравала,— Ты гэта ад мяне не раз ужо чытала...
Бывае, ведаеш, матыль часамі з волі У клетку вязеня вясною заляціць, Здзівіўшыся крыху, што тут не як на полі, На гратах *, на стале, на ложку пасядзіць, Пакруціцца па цэлі, абгледзіць суфіт2, сцены, Зірне на каляндар, што кажа часу змены, Абвее твар нявольніка, трапечучы крыламі, Прылепіцца к руцэ махнатымі нагамі, Заціхне, як суддзя, вусамі пашаволіць, Часамі дык падняць сябе з рукой пазволіць I лёгенька другой да крылляў дакрануцца, Каторыя яму памогуць зноў вярнуцца Туды, назад... Ах! 3 ім з палёў
Да вязеня ўлятае жыцце: слонца, лес, I дворычак стары між стромкіх тапалёў, I рэчка быстрая між лозаў вузкалістых, I ранкі, й вечары ў туманах серабрыстых, I ўсё, што бачыў ён, што знаў, пакуль не счэз, Зачынены ў астрог, дзе сцены, граты й сцены!.. Як госць жаданы гэны,
Мне ліст твой быў сягоння...
Аднак... Прасіць хачу цябе я, дарагая, Ты толькі суд рабіць над мною не спяшы — Хачу прасіць... Найлюбшая, святая!
Пакінь пісаць ты мне... Забудзься... He пішы!.. Каб знала ты, як мыслі аб няволі
Пасля тваіх лістоў яшчэ цяжэй гнятуць, Як гэтае знаццё, што ты ужо ніколі He вырвешся адсюль, што ты навек...
Забудзь,
Забудзься ты аб тым, што некалі любіла,— He можаш? Пераплач адна ўсё у душы, А толькі каб мая цяжэй яшчэ магіла Мяне не мучыла,— забудзься, любая;
забудзься, не пішы...
1 Граты— старая мэбля, ламачына (польск.).
2 Суфіт — столь (польск.).
ХВЕЙНАМУ ДРУГУ
Але, ну так, але, але,— Мы ўсё яшчэ ў няяснай ймгле, Наперад глянуць,— далі там Няма, здаецца, жаднай нам.
Па тэй дарозе, што ідзём, Калоды, пні, завалы, лом, I страх, і жах глядзяць зусюль, Няма палёгкі ніадкуль.
I сілаў нам, здаецца, брак... Усё так, ўсё так! Але ж, аднак, Пазбудзь трывог душы сваёй, Няхай пануе вера ў ёй,—
Глядзі: ідзём мы не адны Шукаць дабра для стараны,— За намі рушылі яны — Зямлі радзімае сыны!
* * *
Яшчэ не спаў з іх даўні сон, He прэціць ім кайданаў звон, He вытхнуў з іх ганебны дух Рабоў адданых, верных слуг.
I можа быць, што, раз, ізноў, На даўніх трапіўшы паноў, Ім паднясуць свае дары,— Нічога, гэта да пары!
* * *
Нясмелы крок іх і цяжкі, Дык ён і мусіць быць такі, Бо гэта толькі першы крок... Прыпомні, як вясной паток
Здаецца слаб, здаецца хіл, Здаецца, ён не мае сіл,
I часта як тамуе 1 бег Яго вясняны рыхлы снег.
Аднак што далей, то смялей Бяжыць паток шырэй, глыбей, I хлусіць з розных перашкод ён сілай вод... Як ён — народ!
У ГАРЫ I ДОЛЕ
3 нотаў аб Паўночы
Там, дзе зоры па-над горы Ледзь вышэй ўначы мігцяць I мільёнам іскр зялёных У белым снезе бляскацяць; Там, дзе хвоі, быццам воі, На узвышках гэных гор У дзіўным строі, ў поўнай зброі, Сцерагуць нябескі двор, Па каторым к вечным зорам Млечным Шляхам душы йдуць,— Там ў цясніне, дзе свет гіне, Людзі ў камню міны 2 б’юць, Рыюць міны, плястры гліны Прамінаюць і пяскі, Углыб капаюць — ўсё шукаюць Дно спрадвечнае ракі...
Есць прыметы, казкі зветы, Што на дне тым шмат дабра — Дробных зорак, як пацёрак, Залатых і з серабра.
Так ў вышынях і ў нізінах Зоркі вабяць ўзрок людскі: Там — на Млечным Шляху вечным, Тут — на дне старой ракі.
1 Стрымлівае.
2 Міна — капальня.
САМСОН
На соты нумар «Беларусі»
«Самсон! Гаворыш ты: адзін твой Бог праўдзівы I толькі ён адзін у сіле ўсё зрабіць.
Няхай — скажы яму — свае пакажа дзівы: Хай ўзрок пагаслы твой спрабуе аджывіць, Хай волю дасць табе і зверне моц былую, 3 якою ты, бы леў, губіў філісцімлян.
Парві ты свой ланцуг, як завязку гнілую, Тады мы ўверымся, што Бог твой не балван, Якога ты сабе сярод нябёс уроіў, Катораму палац ў сваёй душы састроіў
I ніцма прад чыім ляжыць твой розум тронам...» Так над Самсонам
Смяялася гурба ў Баалавай святыні, А ён між іх стаяў, не чуючы іх слоў. Здавалася яму, што ён ізноў ў пустыні Сярод Ізраілю радзімага шатроў.
Так... Раніца яшчэ. Пакуль расой халоднай Насяклы 1 з вечару пясок не грэе ног, Яшчэ ў глыбокім сне вялізны стан паходны Народу божага, што столькі меў дарог. Самсон не спіць ужо. Адзін з ўсяго народу Тварца свайго ён звык штораніцы вітаць I, дня чакаючы, звярнуўшыся да ўсходу, Малітвы шчырыя сыноўскія шаптаць.
Бялее рыхла ўсход. Вось зараз ў сонца шаце Найвышні з’явіцца у дзенным маястаце I ўсё благаславіць: зямлю, і неба, й воды, I рыбаў, і звяроў, і птаства розных роды, I гадаў-попаўзняў, і рабакоў, й травіцу, Й расліны ўсякія, дзе толькі могуць быць, Паветра ціхае, і хмары, й навальніцу, I гэты свой народ,— усё благаславіць. Вось небасхіл прад ім ружовай павалокай Пакрыўся, спакваля змяніўшы колер свой... I раптам баграю, ў кароткім мгненні вока, Заліўся ўвесь усход. Ў кароне залатой У праменнях сонечных Уласціцель паказаўся, I з Божай ласкі дзень людзям і ўсім заняўся.
1 Насяклы — намочаны.
Самсон мяняўся ўвесь ў набожным паднясенні, I твар яго мужскі за небам развідняў.
«Мой Бог, мой Пан, мой Свет!» — шаптаў ён ў патрасенні I рукі замест крыл душы сваёй падняў...
Аж голас чуець стуль: «Прыйдзі, мой сын бяздольны! Ты адпакутаваў за грэх свой мімавольны».
3 тым моц даўнейшую ў сабе пачуў Самсон...
Калі ж блюзнерчыя яго ўзбудзілі крыкі: «Дапамажы мне, Бог, ўсяхмоцны і вялікі!» — Так пракрычаў ў акропным гневе ён I путы разарваў звычайным рухам рук — Упёрся у калоны, пачуўся грукат, стук...
I сцены капішча да грунту патрасліся, Магілай стаўшыся для тых, што ў ім знайшліся.
ШЛЮБ
Год за годам, дзень за днём, Усцяж — гадзіну за гадзінай, Паміж песняй салаўінай I агідных жабаў крэктам, Выццем буры, ветра шэптам I касы смяртэльнай свістам, У бляску полымя агністым Мы да шлюбу свайго йдзём...
Мусіць, скора... Пэўне, блізка, Чую я ўжо гэты час, Поўны шчасця і пакрас,— Дзён парвецца нашых нізка, Дзён, затрутых соллю згуб,— I, няпомныя былога, Учуўшы голас горных труб, Пойдзем, люба, мы да Бога Браць апошні, вечны шлюб.
ПРАЛЕСКІ
Да Е. К.
Прынеслі вы чароўныя дары вясны — пралескі,
У добрасці святой іх для мяне сваім зрабіўшы дарам, Як колер гэтых кветачак, так домысл ваш —
нябескі,—
Прыйсці, парадаваць вясной мяне ў маім замкненні
шарым.
Зрабіўся мой пакой цяпер — пудэлак цесны мескі — Тайгой шумячаю на шчыце гор, ў паблізку к сонцу,
к 'хмарам.
Ляжу у ёй, хваін жывушчы пах п’ючы і горных зёлкаў, А ў думках і ўваччу — праслічная паўночная фіёлка.
ТРЭНЫ
3 гадоў няволі
Беларускі мой радзімы краю, Чым ты стаўся горшым перад светам — Строгім гэтым...
Цяжкім лёсам ён за што цябе карае — Забівае?
Скрозь пажэжа, пусткі і руіны,
Скрозь нядоля, голад і галота, Скрозь стагнота.
Тут — што людзі! — ў полі кожная быліна — Сіраціна.
Падрабнеўся твой народ на часці, Зносіць ён благое ліхалецце Па ўсім свеце,
Апынуўся дзе, раскіданы няшчасцем, Злой напасцяй.
Перад гэтым быў ты, край, багаты, Меў лясы, бязмежныя, як мора,— Гора, гора!..
1 Праслічная — надзвычай прыгожая (паланізм).
Павыгублена ўсё. Дзе людзі, дзе гарматы, Спраўцы страты.
Дык прызнайся ж мне, радзімы краю!
Завініўся чым ты перад светам:
Гневам гэтым
На цябе нялюдскім ён за што палае, Так карае?
АДЛЯЦЕЛА ДУША
3 няволі
Ах, згубілась душа! He жывець у грудзях, Адляцела кудысь і прапала.
Напужала няволя,— ў нудзе па людзях Падалася на свет, змандравала.
Як прасіла ж мяне! «Адпусці, не трымай!
Ці ж лягчэй, што я гэтта загіну?
Што табе за карысць? Лепш адзін памірай, He прасі мяне, любы,— пакіну!»
Што было мне пачаць? Адпусціў я. «Ідзі! — Адказаўшы дружыне каханай.— Але слухай: прашу, заклінаю, знайдзі Край на свеце — сіроцкі, забраны.
Мусіш ведаць яго і адразу пазнаць Той відок, апавіты журбою, Што святы мог спакой на усё насылаць... Гэта край наш радзімы з табою.
Дык ідзі ж, паглядзі, што зрабілася там! Кроў змяшалася з попелам, з глінай, Незрахована страт, няма ліку слязам Над спакою былога руінай.
I заплач над усім, як заплакаў бы я, Калі б мог я з няволі урвацца, I лягчэй мне тады будзе, люба мая, 3 гэтым светам ў няволі расстацца».
Дзень праходзіць за днём, надышла і зіма, Туга цяжкая ў сэрца запала...
Адляцела душа, і няма, і няма, Заблудзілася дзе ці прапала?..
ЖЫЦЦЁ
Элегія
Жыццё — гасцінец, гады — як вёрсты, Канец жыццёвы — то небаспад.
Ідзеш паволі, што далей — болей Тых вёрст жыццёвых цячэць назад. Што далей — болей... Сціха, паволі Старэеш, слабнеш, цяжэеш ты, Аж ўрэшце ледзьве нагі абедзве Дацягнеш неяк да тэй вярсты, Дзе гэным знакам, што ўсім аднакаў, Ці хто ялмужнік ці хто купец, На страх выразна, для ўсіх паказна Стаіць: «Спыніся, вось твой канец!»
БАЖАННЕ
He прашу я, Божухна, скарбамі ўладаці,— Дай мне толькі сілы зарабляць, каб жыць, Каб і ў дзень, як прыйдзе мне душу аддаці, Хлеб я свой штодзённы працай мог здабыць. He прашу я, Божухна, твайго свету знаці — Усе пачаткі, змены, і канцы, і рух,— Дай адно людскую праўду мне паняці I яе быць верным, найпадданьшым з слуг. I усё тут, Божухна, чым патурбаваці Я хачу сягоння, просячы цябе:
Дай мне праўду знаці, і ў людзях спаўняці, I заўсёды з працы хлеб свой мець сабе.
1	Жабрак. Ялмужна — міласціна (польск.).
КЛІЧ
Гэй, народзе, трэба ўстаць, Дух свой з рабства распрастаць,— Чуеш: Волі зычны звон Будзіць, кліча меддзю ён Усе народы ўсіх старон, Каб разбурыць крыўды трон.
Скрозь, куды хаця зірні,— Здзівіць з дзіваў дзіва-цуд: У небе літара-агні
Свецяць ноччу і пры дні — «Вызваль дух свой, рабскі люд!».
У гэты час пракляты будзь, Хто свой карк захоча гнуць, Й рукі ворагу лізаць, Й словы льсцівыя казаць.
ПЕСНЯ КАПАЧОЎ*
У цяжкай працы мы жывём, Спачынку мы не знаем, Ядзім нясмачна, горка п’ём, А што за гэта маем?