Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
— Люблю,— кажа панна,— люблю... адпусці!
Ускочыў, падскочыў гусар малады Так, як бы чорт ад свянцонай вады. Рады, смяецца і ручкі цалуе, Пусціць, абніме, ізноў прымілуе, Ну, не раўнуючы, мора хвалюе! Нават апомніцца ёй не дае, Рупіць збірацца, капоцік ўздзяе.
Гасіць лаёўку, вядзець на парог, Клямку шукае... Ды бог засцярог: Панна зірнула каханку у вочы,— Так, як вуголлі, гараць сярод ночы... Верыць — баіцца, не верыць — не хоча. — Хто тут? — пытае. Ен цягне, маўчыць... Панна ў трывозе тады як ўскрычыць:
— Маці Прачыстая! У помач прыйдзі! Згінь ты, шатане,— мара, прападзі! Згінь, прападзі ты, нячыстая сіла! — Правай рукою яго ахрысціла.
Чуе: рука, што трымала, пусціла. Прывід той страшны прапаў ў цемнаце. — Кінь варажыць ў адвантовым пасце! —
Голас чужы з-за дзвярэй прагрымеў. Панна... прачнулась. Ліхтар абгарэў, Мусіць, даўно дагарэла лаёўка, Смрод у святліцы... балела галоўка, Ціха праз сені прайшла пакаёўка. Стары гадзіннік паказвае пяць...
— Ах, як заспалася!.. Трэба ж так спаць!
КАНЕЦ ПАУЛЮЧОНКА
I
Ноччу позна, па кірмашу, Ехаў з места Паўлючонак, А празванне меў «Жучонак», Гаспадар быў з вёскі нашай, Унучак Паўла, сын Антося (Той быў к пану дапушчоны), Баўтрамеем быў хрышчоны, Чалавек быў з мухай ў носе.
Едзе ў страсе: цёмна, ціха...
У дальнім лесе хтось рагоча... Уляпіў у цемню вочы, I здаецца... Што за ліха? Нехта йдзець сярод гасцінца, Пэўне, двое, штосьць гамоняць. «А каго тут чэрці гоняць?» — Аж падняўся на драбінцэ. Бачыць: нейкіх аж тры цені Убок зышлі і разам сталі. Пад’язджае. Усе аддалі Хвалу божаму іменю.
«Хто тут блудзіць?» — запытаўся Баўтрамей ў ліхой трывозе, Бо тагды, па той дарозе, He адзін гультай бадзяўся.
«Старцы, дзядзька! — Кныш, Вароба 3 Краснай Долі, Крук Нічыпар...» «А бадай жа вас Люцыпар Ці напасніца хвароба!
Чорт вас водзіць тут, галыткі, Добрым людзям на спатканне, Хай вас трасца...» — «Годзе, пане! Час пакінуць звычай брыдкі,— Кажа Кныш.— Ці ты маленькі, Што на нас дарам злорачыш? 1 Нам хады не запярэчыш Па гасцінцу. Можа ўсенькі!» «Нас не лай,— Вароба прэціць,—
1 Злорачыш—зневажаеш, праклінаеш (паланізм).
Бачыш, ночка: допуст боскі; Хоць не многа вёрст да вёскі,— А ўсяго здалееш стрэціць.
Лепш зрабі ты па-хрысцьянску, Падвязі, памей к нам ласку, Змардаваліся мы цяжка,— Чымся лаяць па-паганску». «Вох, разумны дзе знайшоўся! Хочаш ездзіць надурніцу?
Маеш дулю, пане Грыцу!
He з такім, браток, зышоўся!» Свіснуў пужкай па канёчку, Мэрам бічык, а не пуга: «Но, Буланы! Но, шаўлюга! Марнаваць не след нам ночку». «Гэй, суседзе,— Кныш зноў крача,— Дай прысесці ж на драбінку!
А у цяжкую гадзінку Мы заплацім па-жабраччу». «Ну, ну, як жа,— маеш збыткі! — Так Баўтрук ў адказ рагоча.— Ходзіць ў латах, яшчэ хоча Заплаціць; а чым, галыткі?» Тут Нічыпар рыкнуў басам, Моўся той мядзведзь з дубровы (Голас надта меў здаровы): «Падвязі да карчмы, васан!» «Што дасце?» — Баўтрук на гэта. «Што ж у нас? Кіі, ружанцы...» «Дык йрасіце, абарванцы, Хай лазаты дасць карэту!» Ударыў лёйцам. Конь падскочыў, Як падстрэлена казуля.
«Лепей чорта падвязу я!» — Баўтрамей пад нос мурмоча.
п
Мрок запаў яшчэ цямнейшы, Хоць калі ты шылам ў вочы, У каляіне гразь хлюпоча, А Баўтрук цяпер смялейшы: «Хутка будзем, коню, ў хаце,
Скончым нашу райтараду Гаспадыня будзець рада, Выйдзе з хаты спатыкаці!» Аж цыганскую гаворку Чуе раптам прад сабою. Быццам йдуць яны гурбою I вядуць аб нечым спорку. «От яшчэ не меў хваробы — 3 цыганамі мець спатканне: Сядзець сам без запытання,— Звесны нораў цыгановы!» Як ні хоча ззаду быці, Конік цягне дробным трусам... Даганяе, хоць і мусам, Зраўнаваўся,— што рабіці! «Што за дзіва?» — Паўлючонку Падкальнула ў сэрца нешта. Толькі трое, а дзе рэшта? Два цыганы йдуць і жонка. «Здрастуй, бацьку!» — гыркнуў збоку Цыган доўгі, чарнатвары, I другі за ім да пары, I цыганка: «Скуль, здалёку?» «Еду з торгу».— «А, вяльможны! Падвязі да карчмы хоця, Бо па гэтакай хлюпоце Пехатой ісці не можна».
«Рад бы я, ды сам ты бачыш, Што на колах, братка, цесна, He усядземся сумесна...» «Эй, аб чым ты, бацьку, плачаш! Цыган, пане, як вужака: Хоць ўшасцёх здалелі б сесці! А ля карчмы хочам злезці,— He замучыцца каняка».
He паспеў Баўтрук паўслова Адказаць на просьбу гэту, А мужчыны і кабета Шась на колы Баўтруковы! «Н-но! Гані сваю шаўлюжку! Дадай ходу!» — I рагочуць, Штосць па-свойму там стракочуць.
1 Райтарада — уцёкі (псльск. з фр. мовы).
Адабралі лейцы, пужку... Буркнуў быў на тыя рэчы Баўтрамей, дык — д’ябла дзеці! — Ледзьве здолеў усядзеці,— Так заштурхалі у плечы. «Сядзь спакойна ты, зрабніна! Кінь плявузгаць гэтта лішку: Вып’еш ў карчме тры кілішкі, I заплацім, што павінна».
Што ты зробіш? Няма волі, Іх жа сіла, перамога, Дзякуй толькі пану богу, He спаткалася іх болі.
Праз гадзіну,— час кароткі Баўтрамею доўгім здаўся,— Свет з ваконца паказаўся У карчомцы пана Ноткі. «Ну вот, бацьку, гаварыў ты! Зараз злезем, купім гары I заплацім тры таляры — Мы не любім жаднай крыўды».
Ш
Цесна ў карчме — ў бочцы мэрам Селядцоў, людзей набіта.
Дымам лямпачка спавіта Тытунёвым, едкім, шэрым. Гоман, грукат, смех і спрэчка... Гэнам граюць, гэтта скокі Вырабляюць, ўзяўшысь ў бокі, Аж трасуцца сцены, печка. Баўтрамей спацеў, чырвоны 3 цыганамі п’ець гарэлку, Скінуў світу і мяргелку, Выглядае, моў шалёны.
Мусіць, дзюбнуў чарак многа,—■ Нешта старцаў ўспамінае, 3 іхняй долі выкпівае I смяецца з Пана Бога. «От, халеры! Дай ім хлеба, Дай рызманчык, тое, сёе Гультаям!.. За што, якое?
Суляць ласку божу з неба... Ласку божу!.. Абібокі!
Мне пуховы хлеб смачнейшы, У роце коле, а сытнейшы, А нябескі... вох, далёкі!
Кажуць, ў небе ёсць збавіцель. Мне здаецца — людзі брэшуць, Языкі аб зубы чэшуць:
«Есць збавіцель, спакусіцель...» Тут цыган, што быў ля боку, Лезе проста цалавацца:
«Можаш з царствам распраўляцца, У галоўцы маеш клёку, Маеш, братка! Мусім выпіць, Я з бутэлькі выллю рэшту». На другіх міргнуўшы нешта, Абмачыў ў гарэлцы кіпець.
Баўтрамей, як выпіў гэта, Крэкнуў, плюнуў, аблізнуўся... Цыган хітра усміхнуўся.
«Прад табою,— кажа,— мэта: Хочаш злота мець, як бруду? Хочаш срэбрам слаць падлогу? Хочаш медзі? Дам спрамогу, Усё дастану, ўсё здабуду.
Хочаш панам быць прыдворным? Грапам,князем, дваранінам, А не бедным селянінам, He хадзіць у целе чорным?..
Хочаш, браце?.. Ну, кажы нам?» Баўтрамей крыху змяшаўся: «Я папраўдзе не збіраўся Быці нейкім кармазынам...» «Ен не думаў,— вох, прастота! Хіба ты ужо напіўся? — Цыган зноў жа прычапіўся: — Ты кажы: ці ёсць ахвота?» «Быці панам... Жыць ў дастатку... Быць ў пашане... Усё пазнаці,— А за гэта... Што вам даці?!» «Што? Драбніцу толькі, братку: Нам душы тваёй не трэба, He бяром цяпер ні ў кога,— Адступіся ты ад Бога,
Адступіся ты ад неба.
Згода, слухай? Кажы: «ладна»! Вып’ем разам гарнец мёду».
Баўтрамей не чуў падходу
I згадзіўся безаглядна.
Цыган ўстаў з услону важна, У правы, ў левы кут падзьмухаў.
«Ну, цяпер устань, і слухай, I кажы за мной выразна».
Стаў Баўтрук, змяніўшысь ў твары, Увесь дрыжыць,— калоціць фэбра *,— Дзеля злота, панства, срэбра Прамаўляе ціха чары.
3 кожным словам ўлазіць звольна Сум ў душу і страх смяротны.
Прамаўляе неахвотны, Над сабой цяпер не вольны.
Скончыў цыган: «Сядзь, ягомасць,— Кажа чорны,— скончым дзела, Пагуляем, братку, смела За прыемную знаёмасць».
Баўтрамей вачыма лыпнуў, Як бы зараз ён прачхнуўся, Глынуў сліну, папярхнуўся. «Я залішне, мусіць, лыкнуў, Толькі што я відзеў страхі: Ясны анёл з чорным біўся, Гром грымеў, а свет зацьміўся, I прапалі неба знакі.
Хтось душыў мяне за горла, Аж пачуў я ў вуш’ю звоны, Аж цяпер здаюцца шпоны Тут, на шыі. Дух запёрла...» «Глупства гэта. Вып’еш болей, Мары, пане, зараз знікнуць,— Цыган кажа,— нават пікнуць He адважацца ніколі».
Выпіў кубак мёду поўны Баўтрамей, другім паправіў.
1	Фэбра — ліхаманка, трасца (польск. з лац. мовы).
«Ты, цыгане,— кажа,— правіў, Што я буду пану роўны, Буду злота мець без ліку, Срэбрам ў хаце біць падлогу, Дай жа грошы, колькі змога, Хоць бы тайстру ! невяліку». «О! За гэтым, брат, не стане,— Будуць грошы, будзе панства! Маеш патэнт на дваранства: Гербу Воўка на Кургане. Маеш грошы: чыстым злотам Мех скураны вось набіты. Ну, цяпер, здаецца, квіты, Ці чаго яшчэ ахвота?» «Дзе, у ліха, больш хацеці? — Баўтрамей ў адказ смяецца.— Хопіць мне, і застанецца Ашчаслівіць нават дзеці!» «Досыць? Добра! Схочаш болей, Дзьмухні толькі ўлева, ўправа, Па загаду зробім жвава, Як ніхто, нігдзе, ніколі.
Віват! — крыкнуў цыган,— слава! Жычу шчасця Баўтрамею!» I пайшла ў карчме завея, I пайшла ў карчме забава.
Усё сплялося ў нейкім віры: Рукі, твары, плечы, світы, Кужаль панскі, аксаміты, Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры. У дзікім тахце рэюць зыкі, Баўтрамей з цыганкай скача: «Хадзі, імасць, хадзі, ваша! Скачы, пані!.. Чыкі-брыкі!..»
IV
Цэлу ноч сядзела жонка,— Муж з кірмашу зараз будзе...
Прывязлі ёй ўранку людзі Нежывога Паўлючонка.
1 Тайстра — кайстра, терба, клунак.
Ен загінуў, грэшны, блізка, У дзвюх вярстах ад вёскі роднай, У дрыгве сырой, халоднай, У вадзе, густой і слізкай.
Там ляжаў ў асоцы голы, Твар абдзёрты меў і рукі... «Гэта, пэўне, чорта штукі»,— Разняслося навакола.
Сто гадоў таму здарэнню, Можа, нават больш мінула. У зямліцы тры заснула Чалавечых пакаленні,— Род загінуў Баўтрамея.
3 часам смерць усё выводзіць! А паданне ў вёсцы ходзіць I дзядоўскім духам вее.
ШЧАСЦЕ МАЦЕЯ
Старадаўная казка
Жыў сабе ў сяле Мацей, Меў шасцёра ён дзяцей, Сядзеў, бедны, без работы, Бо не меў к таму ахвоты. Красці ён высцерагаўся, Знаць, астрога крат баяўся, А шасцёрка дзетак плача, Трэба хлеба ім, аднача. Вось ад гэтае нядолі, Каб не чуці стогнаў болей, Рушыў раз Мацей ў дарогу Проста ў рай, к Самому Богу. Уздумаў праўды дапытацца, Што рабіць, за што узяцца? Брыў ці многа ён, ці мала, У лес густы яго прыгнала. Паўдня, мусіць, йшоў па лесе Ды зблудзіўся, нос павесіў, Сеў пад дрэвам і чакае,
Можа, пройдзе хто. Гукае. Толькі ўчуў ён: нехта едзе; Лес трашчыць, як ад мядзведзя, Конь капытам так грукоча...
Уцячы Мацейка хоча, Хоча ўстаць — ніяк не можа... — Вось бяда дзе, моцны Божа! Зліўся потам ўвесь, трасецца... Бачыць — свет к яму нясецца: Бяжыць ясны, пекны конь, Увесь гарыць, маўляў агонь, Збруя белая раменна, Убрана ў золаце адменна; На кані, узяўшысь ў бокі, Чалавек сядзіць высокі, Пекна надта прыадзеты, Але быццам з таго свету.