Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
ленного Основнымн Законамн образа правлення, предусмотрена ст. 102, а не ст. 126 Угол. Улож., безотноснтельно к тому, составляет лн означенное посягательство блнжайшую нлн только конечную цель сообіцества. [...] Правптельствуюіцнй Сенат ОПРЕДЕЛЯЕТ: за нарушеннем ст. 102 н неправнльным прнмененнем 1 ч. 126 ст. Угол. Улож. отменпть прнговор Внленской Судебной Палаты, состоявшнйся по делу о Левнтасе н Прушннском, в частн, касаютейся наказання названных подсудпмых, н возвратнть означенное дело в ту же Палату для постановлення в другом составе прнсутствня нового прпговора о наказаннн Левнтаса н Прушннского».
Новае судовае пасяджэнне адбылося 10 ліпеня 1908 г. На гэты раз у пастанове суда было запісана: «...Крестьяннна дер. Подстарпнья Стволовнчской волостн Новогрудского уезда Александра Владнмнрова Прушннского, 20 лет, сослать на поселенне, с лншеннем прав н последствнямн по 25, 28—30 ст. Угол. Улож.». (Тады ўжо Алесю Гаруну было не 20 гадоў, a 21.)
Як бачым, звесткі пра Лукішкі і катаргу ў справе не пацвярджаюцца. Алесь Гарун са сваім напарнікам быў адпраўлены ў ссылку, аб чым пракурор Віленскай судовай палаты дакладваў 17 снежня 1908 г.: «Вследствне отношенпя от 23 августа с. г. за № 10600 пмею честь сообшнть, что меіц(аннн) Абрам-йсаак Левнтас н Александр Прушпнскнй, осужденные прнговором Вяленской Судебной Палаты от 10 нюля с. г. за преступленне пред. 102 ст. Угол. Улож. на поселеняе отправлены 11 ноября сего же года в распоряженяе Нркутского губернского правленяя прп статейных спнсках от 6 того же ноября, за №№ 42 н 43».
Аб сібірскім перыядзе жыцця пісьменніка Максім Гарэцкі паведамляе: «Ссылку адбываў Гарун у Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні. Спачатку жыў у невялікім чалдонскім сяле Макараўскім, ля ракі Лены —71 вярста ад Кірэнска і 971 вярста ад Іркуцка; потым у вёсцы Крывая Лука, 18 вёрст ад Макараўскага. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі... Ад 1914 г. Гарун быў на Лене вадалівам, даплываў аж да Якуцка. На баржы № 18 рыхтаваў ён да друку свой зборнік «Матчын дар», пасланы ўвосень 1914 г. у Вільню. Ад 1915 г. паэт падаўся на прыіскі ў Байдабо, дзе і дачакаўся рэвалюцыі».
У дакуменце Макараўскага валаснога праўлення ад 1914 г. паведамляецца, што палітычны ссыльны Аляксандр Прушынскі, які жыве ў вёсцы Крывалукскай (а не Крывая Лука), вядзе сябе сціпла, ніякай гаспадаркі не мае, працуе сталяром.
Сібір на доўгія гады стала Алесю Гаруну і домам, і жыццёвым «універсітэтам». Яна не зламала яго волі ні паднявольным становішчам, бяспраўем, ні нечалавечымі ўмовамі жыцця, ні су.хотамі.
Ратавала яго праца—і фізічная, да якой ён змалку цягнуўся, і творчая, пісьменніцкая. Веліч духу Алеся Гаруна праявілася перш за ўсё ў тым, што ён знайшоў сваё месца ў незвычайных, экстрэмальных умовах, месца, якое прынесла славу яму і карысць народу, роднай культуры.
Нам сёння цяжка ўявіць сабе, як гэта Алесю Гаруну, рабочаму без адукацыі, пазбаўленаму родных сцен, роднага асяроддзя, вымушанаму цярпець катаржны па сваёй сутнасці прыгон, на далёкай чужыне на працягу кароткага часу ўдалося дасягнуць такіх вяршынь мастацкай творчасці.
Хутка яго творы занялі ганаровае месца ў беларускай перыёдыцы (газеты «Наша ніва» і «Беларус») і калектыўных зборніках.
Першыя друкаваныя вершы з’явіліся, калі ён яшчэ сядзеў у астр.озе. Як ён перадаваў іх на волю — мы не ведаем. У судовай справе захаваліся на рускай мове два яго лісты да бацькоў, падпісаныя імем Алесь. Турэмныя ўлады іх не прапусцілі, хоць гэтыя лісты былі зусім бяскрыўдныя, у іх змесце нельга было заўважыць нічога крамольнага. А тут траплялі на волю мастацкія творы, ды яшчэ на беларускай мове. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што аўтар, перадаючы іх на волю, не пытаўся дазволу ў турэмнага начальства.
Вершы, надрукаваныя ў «Нашай ніве», былі — «Маці-Беларусі» (1907 г., № 23), «Януку Купале». (1908 г., № 21), «Начныя думкі» (1908 г., № 23). Другі з гэтых твораў з'явіўся водгукам на купалаўскую «Жалейку», якая пабачыла свет незадоўга перад тым. Факт сам па сабе вельмі цікавы, бо ён сведчыць аб тым, што Алесь Гарун у мінскім астрозе атрымаў паэтычны зборнік, да якога не мог застацца абыякавым. Можна выказаць меркаванне, што паэзія Янкі Купалы памагала яму знаходзіць уласныя шляхі ў літаратуру, падтрымлівала маральна, прымушала яго сур’ёзна адносіцца да ўласнай літаратурнай творчасці.
Амаль следам за вершам «Януку Купале» з’яўляюцца «Начныя думкі». Верш кранаў меладычнасцю і мілагучнасцю радка, самабытным увасабленнем пачуцця злітнасці з роднай зямлёй, яе краявідамі, усім духоўным жыццём народа.
Мастацкая вобразнасць, паэтычнае светабачанне арганічна ўвабралі ў сябе асаблівасці фальклорнай паэтыкі, пераплавілі іх. Іменна ад яе ўся вобразная сістэма —і хвойкі, і зоры, і купальская кветка, і «зелле на гора і мукі», і матыў пошукаў гасцінца, што вядзе да лепшай долі.
Паэт знайшоў сваю лірычную мелодыю для выяўлення найбольш схаваных, але і найбольш дарагіх пачуццяў чалавека, адарванага ад радзімы. Пранікнёнай малітвай, звернутай да роднай зямлі, гучыць слова лірычнага героя верша «Начныя думкі»:
Дай мне купальскую кветку у рукі, Путы жалезныя мне развяжы, Дай ты мне зелля на гора і мукі, К шчасцю гасцінец мне дай, пакажы!
Такога паэтычнага ўзроўню вершы маглі з’явіцца толькі таму, што Алесь Гарун не першы год займаўся ўжо літаратурнай творчасцю. Аб яго ранніх паэтычных спробах мы сёння можам даведацца толькі з «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага, дзе сказана: «Здольнасць да пісання вершаў была ў яго змалку, але спачатку Прушынскі пісаў іх па-маскоўску і пераважна ў гумарыстычным тоне. 3 уваходам яго ў партыю, творчасць прыняла сур’ёзны і рэвалюцыйны кірунак. На шкоду, усе ягоныя вершы таго часу пагінулі. Пісаць па-беларуску Гарун пачаў ад 1905 г., а беларускае друкаванае слова першы раз пабачыў у 1903 ці 1904 г., выпадкам знайшоўшы абадраную, запэцканую, без пачатку і канца. цікавую кніжку, друкаваную лацінкай. Як надта вялікі ахвотнік да чытання і ўважны цікун усякага друку, ён пачаў чытаць і гэтую кніжку, думаючы, што яна польская. Але з першых жа перачытаных словаў незвычайна здзіўлены хлапец пачуў, як неўспадзеўкі закалацілася ў яго сэрца, на вачах, немаведама чаго, накруціліся слёзы. Перад вачмі было тое, чаго ніколі не бачыў: сваё роднае, хатняе друкаванае слова! Гэта было, як паэта пазней даведаўся, старое выданне аповесці «Гапон» Марцінкевіча. У 1905—1906 гадах напісаў ён і пашырыў сярод моладзі і работнікаў колькі сацыяльна накіраваных вершаў, цяпер згубленых ці нікім яшчэ не знойдзеных («Чаму так, скажэце, жывецца на свеце?» і інш.). Тады на яго мелі ўплыў вершы Цёткі, ейныя ананімныя адозвы і лістоўкі, якія разам з «Нашаю ніваю» і рознай агітацыйнай літаратурай пашыраў Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі».
3 найбольш ранніх твораў Алеся Гаруна да нас дайшла паэма «Мае коляды», якая датуецца студзенем 1905 г. Праўда, пабачыла яна свет толькі ў 1920 г. у Вільні пад псеўданімам А. Сумны. Пад гэтым жа псеўданімам яшчэ да рэвалюцыі (перад першай сусветнай вайной) друкаваліся вершы ў газеце «Беларус».
На рубяжы 1904 і 1905 гадоў у Беларусі яшчэ панавала цішыня, якая не магла даць належнага ўяўлення аб той сацыяльнай буры, што ўжо была на парозе і да крайнасці абвастрыла ўсе супярэчнасці тагачаснага грамадства. I зусім юны Алесь Гарун, удзельнік рэвалюцыйнага руху, адкрыў для сябе адну з важнейшых праблем свайго часу, можа, нават і неспадзявана, як і яго герой паэмы, які, трапіўшы на каляднае свята да багатых паноў, раптам, у адзін момант, зразумеў, што панскае асяроддзе — чужое для яго. Яму стала сорамна, ійто на нейкі кароткі час ён хацеў бы схаваць сваё паходжанне — вясковае, мужыцкае, беларускае... Так у паэме было na­
стаўлена пытанне аб тым, хто мы такія, чаго нам трэба саромецца і чаго трымацца.
Гэта быў першы вялікі крок на шляху да мастацкай сталасці. Паэма нам шмат чаго тлумачыць у творчым станаўленні песняра. Мы маем магчымасць пераканацца, што невыпадкова Алесю Гаруну трапіў у астрог купалаўскі зборнік «Жалейка», бо тады ўжо ён лільна сачыў за развіццём беларускай літаратуры. I мастацкі ўзровень першых апублікаваных вершаў не так ужо здзіўляе.
Больш стала і настойліва літаратурнай творчасцю Алесь Гарун заняўся ўжо ў Сібіры, адкуль ён пасылаў свае творы ў «Нашу ніву», потым у «Беларус», дзе друкаваў іх пад псеўданімам А. Сумны.
Паступова назбіралася ў яго цэлая кніжка «маркотных песняўдум». I аўтар даў ёй назву «Матчын дар» — так называўся і адзін з вершаў зборніка.
Сам гэты твор — паэтычная скарга ці, можа, нават і плач лірычнага героя з прычыны таго, што змарнаваў жыццё-«скрыпіцу», падараванае матуляй «на шчасце», «на добру долю», «на век даўгуткі», «на вольну волю».
Граю, праўда! граю... А на сэрцы важка, А у сэрцы больна, аж трываці цяжка. Тыя не прыходзяць песні-весялушкі, Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі.
Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю...
«Долі я не бачу, радасці не знаю» — вось лейтматыў многіх песняў-дум і песняў-жальбы лірычнага героя вершаў зборніка. Але далёка не ўсіх і нават не асноўнай часткі.
Найбольш прыкметнае месца ў кнізе займаюць грамадзянскія — дэмакратычныя і рэвалюцыйныя матывы. Тут выразна адчуваецца школа той барацьбы, якую паэт прайшоў перад арыштам.
Узяць хоць бы верш «Юдам». Па форме — гэта традыцыйны зварот да паноў-прыгнятальнікаў. Форма такая ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі была добра вядомая. Можна нагадаць хоць бы вершы Янкі Купалы «Ворагам беларушчыны» («Чаго вам хочацца, панове...»), «Адповедзь» («Вы, паны, мяне з песняй к сабе прызываеце...»), Якуба Коласа «Ворагам» («Багачы і панства, нашы дабрадзеі...»).
Блізкім па духу з’яўляецца і верш Алеся Гаруна. Блізкім, але толькі больш пафасным і палымяным, вострым і бескампрамісным. Гэта таксама свайго роду «адповедзь» панам на іх абяцанні: «Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду».
Такія вершы нараджаюцца толькі ў атмасферы неўтаймаванага грамадскага хвалявання, толькі ў эпоху рэвалюцыйных выбухаў, калі эмоцыі не адзінак, а мас даведзены да кіпення:
«Мы волю вам»... Пракляцце вам і з ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю;