Сэрцам пачуты звон
Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
Можа ж быць, раней загінем, Дык усё ж мы след пакінем, Бо, браток, хоць промень свету Прыняслі мы ў пушчу гэту!
* * *
Вечнай памяці Т. Р. Шаўчэнкі
За тысячу вёрст ад радзімага краю, У стэпу, пустэчы бязлюднай Сумуець казак па загубленым раю, Па маці-Украіне цуднай.
Няма яму волі, пад вартаю пільнай Начуе і днюе і ходзіць, Ніводнай не мае людзіны прыхільнай, Самотна дзянёчкі праводзіць.
А думка, як віхар, імчыцца, нясецца
Ад берагу мора Аралу
На родну старонку, дзе вораг смяецца
I ўсіх абдзірае памалу.
У душы яго ласка, каханне малююць Пакутніцы вобраз без сказы.
Ах, мучаць Украйну, рабуюць, ганьбуюць!.. Імчацца, нясуцца абразы:
«Вее вецер, сонца грэе * На сцяпу шырокім, Што відаць здалёк, чарнее, Дзе курган высокі?
Сляпы гэнам на бандуры Перабэндзя грае, Аб казацтве, аб гетманстве Сам сабе спявае:
«Ой, лунала наша слава, Аж у звоны білі!
Меч гетманскі і булава К каралям хадзілі.
Мелі славу, мелі долю, А цяпер прапала;
Мелі шчасце, мелі волю, А цяпер не стала;
Стогнуць, плачуць стэп і людзі Пад чужой рукою, Вораг цёмны ўссеў на грудзі, He даець спакою.
* Узлюбёны абраз Т. Р. (Заўвага А. Гаруна.)
Дзе, Багдане, слаўны Хмелю, Дзе ты? Адгукніся!
За народ наш, за Украіну, Браце, заступіся».
Слонца грэе, вецер вее, Па стэпу разносіць Тыя словы залатыя,— Да касцоў даносіць.
Учулі людзі праўды слова, Заспявалі ціха
Аб тым здзеку, паняверцэ, Панаванню ліха.
Пан аконам — бочка піва,—
Цівуны у злосці:
«Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!
Бо здзяром да косці!»
Сорам, сорам!.. Люд пакорны Галавой схіліўся...
Пане, пане — гадзе чорны, Каб ты з свету збыўся!..»
Адна за аднэю праносяцца з’явы, Мігцяцца безупынна абразы, Нявольнічы побыт, і слёзы крывавы, I здзек глузавання, уразы...
Туды, да няшчасных, у думцы сягае Пясняр геніяльны прыгону I богу на небе любіць прысягае Народ свой,— любіці да скону.
* * *
Эх, сягоння, ў гэту ночку Я ўцяку адгэтуль проч! Шэрым воўкам па лясочку, Хай дагоніць, хто ахвоч!
Хай тагды сярод дарогі
Станець хто — не будзе рад: Чорны вуж абкруціць ногі, Буду вужам, буду гад!
Хай тагды шукаюць ў лесе Цёмных, вузкіх, воўчых троп! Як арол у паднябессе, Я ўзлячу над земскі строп.
У небе роўным, чыстым шляхам Яснай зоркай палячу
I скачуся па-над дахам Роднай вёскі і ўскрычу: — Гэй, хто ёсць тут! Люд галодны, Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацця, ў шых паходны — Наша гора праміне.
Досыць нам з нядолі віці Ценкі жыцця свайго пас, Слухай, люд: прынёс я віці *, Хто за мною, брацця? Час!
Устануць, рушаць: «Проч з дарогі! Хто нам хоча заступіць?
Мы пайшлі, мы, люд убогі,
Усё узяць ці ўсё згубіць...» Думкі, думкі-звадыяшкі, Ах, не мучайце мяне!
Вам ўсё гульні, а мне цяжка, Мне няволя не міне...
НА СМЕРЦЬ
Памёр ты, татачка, ўспакоіўся навекі!
На вочы сумныя насунуліся векі, Прыціснула іх смерць мацней за чужанца. I вот айца
He стала, родны мой, ад смерці тваяе.
О, смерць без літасці, ратунак ты і кара! Нашто ж яму, як тая чорна хмара, Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі? Скажы, слязьмі
Нашто пасквапілась радзіны ты мае?
1 Віці—тут у сэнсе: заклік на вайну, барацьбу, змаганне (польск.).
Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бяздольны, Жыццё сваё, той шлях, няўдатны і нявольны, Ты з боллю цяжкаю у сэрцы перабыў
I свой згубіў
Апошні стон, адзін, ў чужжстве, ў цішы.
Бясшчасны тата мой! Усім адна дарога...
I торгання разлукі не так катуюць строга, Як тое, любы мой, што ў ноч, ў апошню ноч, У цябе із воч
Сляза скацілася аб скрыўджанай душы.
Дратуе сэрца мне, цвікі ў мазгі ўбівае, 3 грудзей і боль, і стоны здабывае Здагадка страшная: ў гадзіну ўсіх гадзін Ты там адзін,
Маўляў, бясплеменнік усім чужы, сканаў...
Адно бліжэйшае, адно б хаця стварэнне,
Хаця б не роднае, хаця бы на здарэнне, Прасіў Вялікага к табе хутчэй паслаць, Каб з ім аддаць
Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.
He меў Ён літасці, не даў табе спакою,
У самоце, ў больніцы жалезнаю рукою
Ен сэрца кволага спыніў нятрвалы рух
I бедны дух
Прымусіў твой пакінуць гэты свет.
Казаў: «Маліся ты». За што ж, каму маліцца? Ці ж можна праўду нам знайсці, калі маніцца, У неба чорнае ўляпіўшыся вачмі?
3 журбой, з слязьмі
Нясці туды сваю найбольшую з надзей?
Пабач, гаротны мой: ці ж ты не моцна верыў?
Святою праўдаю ці ж кожан шаг не мерыў? Слязьмі крывавымі не плакаў? не прасіў? He ўсё знасіў,
Запомнены 1 праз неба, нязнаны праз людзей?
1 Запомнены— забыты (паланізм).
Ці ж меў ты, родны мой, хоць дзень на адпачынак? 3 гароты, з беднасці ці знаў перапачынак За веру гэтую? Ці ж не балеў ты заўсягды, He cox з бяды
3 душою прэснаю, адкрытаюда ўсіх?
Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт багата Памеў за жыцце ты, мой родны, бедны тата, А можа, горкую табе і я хвілінку даў, He спагадаў
Табе калі... Цяпер за гэта выбачай.
Няхай пуховаю табе зямелька будзе, Няхай спакой табе твой Пан прысудзе.
Я некалі прыйду пад той убогі крыж, Дзе ты ляжыш.
I там наплачуся. А пакуль што — прашчай!
•h
Думкі — дыяменты, краскі жыцця,
Песні — вас гэтак люблю, 3 вамі салодкіх гадзін забыцця Часам і я пазнаю.
Жывде-няволя ў чужой старане, Працы надмернай яром Зараз знікаюць, бы ў госці ка мне Вы паказаліся ў дом.
Слухайце ж, думкі: як прыйдзе мой скон, У хатку зляціце ка мне, Хай перадсмертны уцішыцца стон, Сэрца на момант спачне.
Хай заспяваю, як лебедзь, калі Прыйдзе гадзіна яму, Узнёсшыся ў неба ад маці-зямлі, Рыне ў адвечную цьму;
Хай заспяваю аб сне залатым
Веку людскога радства,
Роўнасці, вольнасці, брацтва — аб тым Веку красы хараства.
Можа, пачуўшы прадзгонны мой спеў, Сціхла б на свеце вайна...
3 радасным духам бы я паляцеў У царства кахання, відна.
ВЯСНА
Эх, вясна, вясна!.. Як прыйшла яна, Прынясла святла, Прынясла цяпла, Наліла ў лагох Снегавой вады, Расцвіла ў лугох, Распляла сады, Прабудзіўся лес На вясенні шум, А глыбокі сум Мне ў душу улез... Першыя гусі ужо праляцелі, Палі на рэчцы, узгорак абселі, Гвагалі доўга, нараду сабраўшы, Потым згадзіліся, дось пакрычаўшы, Узляцелі высока над сосны, над елі I недзе прапалі ў нябескім касцелі... Ах, каб крылля, крылля мне I той лёт гусачы, Я прапаў бы ў гарыне, Хто б мяне і бачыў!
Раз у пораз, раз у раз У неба б біў крыламі... Гусі, гусі, я да вас, Я лячу за вамі!
Дзе былі вы? Што было там? Дзе жылі вы? Над балотам? Мо ля рэчкі? Мо ля хаткі? Ля сялібы майго таткі?
Mae маткі, майго браткі Вы не бачылі часамі? А сястрыцы? А дзявіцы, Маёй любы, Вы не бачылі часамі? А у шлюбы
He збіраецца сястрыца? He? А люба, чараўніца?.. Ці там ймгліста, Ці там ясна?
Красна? Міла? Гусі! Шчасна?..
NOCTURNO
Спаткаў сягоння я сваю Нядолю, Знайшоў яе у сіненькім ляску.
Брадзіў без мэты я, душа гарэла з болю, I думаў: будзе мне лягчэй у халадку.
Спаткаў, пазнаў яе і вось пытаю: — Скажы ты мне, Нядоленька мая, Багата жыцця кніг яшчэ перачытаю?
Калі і на якой чытанне скончу я?
Скажы, не крыйся мне, мая камратка Дзянькі мае маркотныя чаму?
Адзін ў адзін ідуць, ва ўсіх адна апратка, Як душы грэшныя ці вінныя каму.
Чаму, яшчэ скажы, мая ядына, Люблю зямлю, вялікі жыцця ток, Як неба зорачкі, каханнем моцным сына, А сам — адлучаны ад дзераўца лісток?
Яна у вочы люба мне зірнула,
Узлажыла белы ручанькі на мне,
Маўляў, сястра мая, да сэрца прыгарнула, Часамі так цябе каханка прыгарне.
— Чакай, харошы мой, пакінь задумы!
Душу сваю пытаннямі не муч,
Зірні на гэты лес, прыслухайся у шумы, А можа, знойдзеш ты жыццёвы вечны ключ!
Стаіць магутны лес, ізноў убраны
У зялёны ліст дагледлівай рукой,
I п’ець спажыўны клёк, старыя гоіць раны... Зірні: якая моц! Зірні, які спакой!
Штогод ўміраець ен парой асенняй, Каб зноў аджыць, убачыўшы вясну.
I гэтак ўсё ідзець чаргою пераменнай:
To скіне сон з вачэй, то зноў ідзець да сну. Расцець дубочак тут,— які зялёны!
Другі, стары, калодаю палёг;
I сын ідзець ўгару, як бацька ў час мінёны, Што даў жыццё яму, а сам зваліўся ў мох.
Цячэць ручайка вось, і ту ж не стала!
Няма яго, схаваўся у зямлі,
А недзе — тамака рака зямлю прарвала, I воды тэй ракі па лузе пацяклі.
1 Сяброўка.
I ты, o, любы мой! Як лес зімовы, Заснуў, ляжыш, не можучы устаць, Але наступіць дзень вясёлы, пекны, новы, I радасць вольнасці павінна завітаць.
Дзянькоў маркотнасць ты сваіх ў распачы
I тэй сваей адлюднасці не гудзь:
Пакуту Рок табе, шчасліваму, прызначыў,
I ўдзячным за яе Вялікаму ты будзь.
Няма пакуты дзе — няма пазнання, Душа тагды лагчынамі паўзець, А што гарчэй, скажы, цяжэй перапаўзання? А што страшней яшчэ, як вочмі не глядзець.
Аб смерць пытаеш ты? Калі сканчыцца Жыццё тваё,— міленькі, не пытай!
Спрабуй ад думак тых, ад хворых палячыцца, Прыходзь у гэты лес — паветра тут глытай.
Жыві, каб жыцце даць другім, малодшым, Як дуб стары, што ўзгадаваў дубка.
А там... ручайка знік! I мы пуцём каротшым Пайдзём ў зямлю за ім, каб выплысць, як рака.
* * *
Дзяўчыначка-сэрца, сябе не трывож, He песці надзеі і жалю не множ.
3 табою пабрацца мне волі няма,—
Даўно заручыўся я ўжо са трыма: Айчызна,— я ёй у няволі жыву, Штоноч яе бачу, маўляў, наяву, За ёю сумую, журуся адно, Бо шчырым каханнем звязаўся даўно.
Другая: матуля. Радзіўся калі
I голас мой першы падаў на зямлі, Замучаны твар усміхнуўся яе: «Сыночак мой любы»,— вітала мяне.
Аб трэццяй, дзяўчынка, скажу, што яна, Другое не знойдзеш — на свеце адна: За краты няволі паслала «люблю», Дык хіба ж з табою яе падзялю?
Пакінь жа, галубка, з каханнем сваім!
Шукай сабе шчасця за кім за другім; Пяшчоты, залёты не траць ззадарма, Даўно заручыўся я ўжо са трыма.
МАЯ ЛЮБА
У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія, Губкі вішнёвыя;
I шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная,— Грудкі пуховыя;
I голас у любай, як ў лесе звінючай, бліскучай крынічанькі Спевы адвечныя;
А ўсмешка каханай — ў зялёным аксаміце лугу
мурожнага Перлы сланечныя;
Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю, Ціха ступаючы;
Заўсёды ўсміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную Песню спяваючы;
Вяночкі штовечара ў рэчку спушчаючы, кажа:
«Плывіце вы Разам з вадзіцаю!
Скажэце каханаму: станем прад богам мы параю шлюбнаю, Хоць бы з грамніцамі».
А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду ранняя, Будзе і станецца.