• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    Над нашым каханнейкам людзі не сільныя, леты
    не ўластныя 1 —
    Хай жа мінаюцца.
    * * *
    Хто сказаў: «I я з народам»,
    Хто з ім поплеч стаў, як з братам, Хто пайшоў з ім роўным ходам К роўным зыскам, к роўным стратам,— 3 тым і я. Няхай жа ліча, Будзе трэба — хай пакліча.
    1 He ўладныя.
    Хто ж сказаў, а потым здрадзіў, Хто пайшоў, а потым кінуў, Хто ў душы сумленне згладзіў У кім апошні сорам згінуў,— Хай дрыжыць. У дзень прысуду, У страшны дзень, я сведчыць буду!
    ІДУЦЬ ГАДЫ
    Ідуць сабе гады, ідуць, Бы карагод, бясконца, Што ў небе зорачкі вядуць Ля месяца, ля сонца.
    Ідуць сабе гады, ідуць — I чалавек за імі.
    Куды цябе яны вядуць I сцежкамі якімі?
    «Няведама мне, скуль усё і што я; Няведама мне сама сцежка мая, Няведама мне, і куды я іду.
    Пытання не маю, ці што там знайду, He ведаю жыцце, ці шчасце, ці не,— Пачалася гэта, браток, не на мне».
    Ідуць гады, ідуць гады, I з імі ўсё на свеце. Сягоння ты, а йшлі дзяды, А заўтра пойдуць дзеці. Ідуць гады, і ты ідзеш Уздагонь за імі, з імі.
    Нашто, скажы мне, ты жывеш I з думкамі якімі?
    «3 аднэю я думкай у свеце жыву, Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву, Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет, I месяц, і зоры, і сонца прывет. Прысуджаны шлях свой рабі дарагім, Красуйся на радасць сабе і другім».
    1	Згладзіў— знішчыў (паланізм).
    3 А. Гарун
    65
    НАВУКА
    Казаў настаўнік мне (ён блізкі быў Прароку, Які жывым узняўся ўвыш, ў блакіт нябескіх сфер): «Мой сын, з пачатку мы падуладны пану-Року — У гэта вер.
    Які бы крыж табе ні выпаў ў жыцці гэтым: Галеці век чы быць царом і царскі мець пасад, У балоце броснеці чы йсці к нязнаным мэтам,— Яго загад.
    I вось калі табе трываць не хопіць змогі,
    I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой, He трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі,— Ідзі старой.
    I мусіць час настаць: убачыш свет праменны,— Ідзець ўладар адвечны твой, яго спаткай здалёк, Уздзеўшы бітвы меч на свой паяс раменны.
    I скажа Рок:
    «Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты свет маркотай,
    У ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць, Нясі ж свой праўдзе меч.— Мой сын! ідзі з ахвотай На чэсць і смерць».
    АДБІТАК
    Дзіўлюся я на ззянне ясных зораў,— I сумна-сумна так, што я не разам з імі, Што жыць не лёс мне ў вышыне нагорнай I сцежкамі хадзіць па небе залатымі.
    Сярод нязнаных мне, не бачаных прастораў Раўнінай той, што звецца Бесканечнасць, Я лётаў думкаю б і воляй непакорнай I, можа б, там пазнаў цябе, Адвечнасць.
    Дзіўлюся я на зораў ясных ззянне,
    На сцежкі іх, ўсё тыя ж, як прад векам, I сумна гэтак мне, і родзіць сум пытанне: Нашто пачаўся я ад Бога — чалавекам?
    * * *
    Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў I кінуў ў рэчку і з вадой У даль няведаму пагнаў,— Плыву сабе. Рака мая — жыццё, Па ёй плывуць і кветкі і смяццё. Я раз спытаўся у вады: — Скажы, адкуль ты прыцякла? Яна сказала: — 3-пад грады Каменных гораў уцякла.
    — Куды ж бяжыш? — Цяпер бягу над спад У мора сіняе.— А вернешся назад?
    — Над мной закон —■ колазварот. Плыву я з мора ў акіян I стуль збіраюсь ў паварот, Калі узнімецца туман
    I ўзляжа ноч. Лячу хутчэй тагды, Цячы ракой з-пад горнае грады.
    Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў, I я плыву сваёй ракой, Жыццём якую хтось назваў. Нясець яна і кветкі і смяццё... А ты ж скажы, ці вернешся, жыццё?
    НЯЗНАНЫ ГОСЦЬ
    Дзіцятка малое у жыцце прыйшло. Спытаўся яго я: — А дзе ж ты было? Скажы мне, пісклятка, ў якіх гарадох? Скажы мне, дзіцятка, ў далёкіх краёх? Скажы, анялятка, ці доўга блукаў? Скажы мне, ягнятка, каго ты спаткаў? Скажы мне, малое, ці быў ты ў раю? Скажы, залатое, ці долю сваю
    У Эдэме ўбачыў, спаткаў, палюбіў Ці што, неабачны, благога зрабіў? Напрыкрыўся ў небе? Ці сум сустрачаў Па іншаму жыцці, што гэтта пачаў? Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць, А дай, залатое, цікавасць спагнаць.
    I ціхай задумы заслона зыйшла 3 спакойнага твару, і хмарка найшла, 3 блакітненькіх вочак, што з неба прынёс, Скаціліся слёзкі — дзве перлінкі слёз. Аб чым яно плача? аб райскіх садох? Аб кветках праменных? анельскіх спявох? Аб чыстасці, яснасці, святасці душ? Тварца маястатнасці? Дзеткі, чаму ж? Аб чым ты заплакала? Мне у адказ Скаціліся новых дзве перлінкі ўраз.
    МАТЧЫН ДАР
    Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку, Дык дала скрыпіцу: «На, іграй, сыночку! Грай сабе на шчасце, грай на добру долю, Грай на век даўгуткі, грай на вольну волю». Помню, дзіцянёткам з тугой я не знаўся, Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся;
    Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны, А цяпер застаўся я навек няўцешны.
    Ой, чаму ж, матуля, жыцце-скрыпку дала, Як іх шанаваці дый не навучала?
    Гэта ж падзівіся — я адкрыцца мушу, Што сапсуў скрыпіцу, што згубіў я душу. Здаўна, сівакрыла, шчасця я не маю, Долі я не бачу, радасці не знаю.
    Граю, праўда! граю... А на сэрцы важка, А у сэрцы больна, аж трываці цяжка.
    Тыя не прыходзяць песні-весялушкі, Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі. Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю... Маю я скрыпіцу, а душы — не маю!
    ЗМОРА
    м. в.
    Сэрца, спаць хачу я, спаць! Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць. Вочы слепіць сон мне, сон, У вуха шэпча ён мне, ён:
    — He журыся, палажыся, адпачні, Мардаванне, сумаванне адгані.
    — Заўтра зрана, свет не свет, Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт, Стаць на працу мусіш, стаць, Здаць прыгоны мусіш, здадь.
    He мардуйся, не крапуйся, адпачні, Думаванне, сумаванне адгані!
    Рыбка, спаць хачу я, спаць!
    ЛІТАННЕ АДЗІНОЦЕ
    Зноў я прыходжу у часе змяркання.
    Складаю Літанне, нясу Табе данне
    Ад сэрца свайго, Адзінота;
    Можа, раней, як яшчэ не радзіўся, Табе быў адданы, Табе прысудзіўся, Крулева мая, Адзінота;
    Можа быць, маці, калі спавівала
    I ночы не спала, над люлькай спявала, Аддала Табе, Адзінота;
    Меў я ад родных пяшчоты — упады \ Мне мамка-галубка і ўсе былі рады, А Ты — над усіх, Адзінота;
    Ты надавала мне брэдняў ў садочку
    Ля хаткі радзімай, ў вішнёвым куточку, Дзіцяці яшчэ, Адзінота;
    Ласка Твая, што ўсяго навучыўся, У жыццё, і ў людзей, і ў Цябе улюбіўся,
    1	Жаданне дагадзіць (паводле Слоўніка беларускай мовы I. Насовіча).
    I воля Твая, Адзінота; Смерцю сваёю — ці наглаю 1 згіну, Ніколі Цябе я ужо не пакіну,—
    He здолеці мне, Адзінота. Часам Табе пасылаю праклёны, Зубоў скрыгітанне, уразаў 2 мільёны
    Уладанню Твайму, Адзінота;
    I дух непакоры, руіны, паўстанні Над ўсе пераможны, кідае ў расстанне, Абы ад Цябе, Адзінота;
    Потым прыходжу пануры, пахілы, Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы, Пякнейшы за ўсё, Адзінота!
    Ты ж, як матуля, прытуліш і прымеш, Ашушкаеш ласкай і тугу сунімеш,
    I зноў я з Табой, Адзінота! Гэтак, нявольны ніколі сабою, Прыходжу сягоння па спрэчцы з Табою
    У пакоры. Прымі, Адзінота!
    НАЧЛЕГ
    Спіць душа, і розум спіць,
    Смачна, без трывогі, Піць і есці, есць і піць — Клопат ўвесь нямногі.
    Лёгка так. He маеш дум...
    У прочках гдзесь маркота...
    Боль прайшоў, уняўся сум,— Спаць адно ахвота.
    Спіць душа... і розум спіць! Часам нехта ўзбудзіць, Нібы ўстыдзіць, нібы кпіць, Нібы крышку судзіць:
    «Сорам, брат...» А далей слоў
    Я праз сон не чую.
    Знікне голас, ціха зноў...
    У ясны дзень — начую.
    1 Наглаю — раптоўнаю (паланізм).
    2 Уразаў — крыўдаў (паланізм).
    
    Скажы, братухна, калі паранне?
    Калі світаці пачнець у нас? Прамчыцца ночка, і сонца ўстане, I дасць вяселле, і дасць пакрас?
    Скажы, братухна, калі прачнуся Ад тэй навалы, ад тэй жуды I з ветрам буйным гуляць пушчуся На свет, на людзі ці хоць куды?
    А можа, браце, і сонца ўстала?
    I льець праменні на лес, стэпы? Ды так глыбока душа запала, Што я нявістны што я сляпы?
    ноч
    У гэту ноч мне няўмоч — Няма сілы чакаць і маліцца...
    Каб я ўмеў, каб я смеў
    Узляцець, паляцець ці разбіцца!
    Як сакол, як арол,
    Я падняўся б высока страшэнне, Я б узяў, я б украў
    I сабе і усім адпушчэнне.
    Калі ж не, калі б мне
    Адпушчэння на небе не далі,
    Я б маліў, я б прасіў, Каб і крыллі мае паламалі.
    I тады, наўсягды
    Папрашчаўшыся б з небам, зямлёю, 3 гарыні, з вышыні
    Паляцеў бы за смерцю сваёю.
    1 Нявістны — чалавек, які не бачыць (гл. Слоўнік беларускай мовы I. Насовіча).
    Але ж не, то не мне
    От такая вялікая доля:
    Узляцець-паляцець
    Ці упасці разбітым на поле.
    He пры нас святы час Вызвалення людскога настане, Мо праз век чалавек
    Да вялікага жыцця устане.
    Без бяды, без жуды
    Будзе жыць-панаваць, весяліцца;
    А для нас — цяжкі час —
    I чакаць, і цярпець, і маліцца...
    * * *
    3. Б — ку
    Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!
    Спяваюць у небе анелі:
    Збавіцель для свету на свеце з’явіўся, Збавіцель, якога не мелі!
    «Хрыстос нарадзіўся!» Каб гэтая праўда З’ісцілася, браце, сягоння...
    Каб ўстала на свеце вялікая Праўда, Што крыўду у цемры прагоне.
    «Хрыстос нарадзіўся!» Ці ж мала мы чулі Такую з нябёс абяцанку?
    А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі,— Няма і не відна паранку!
    «Хрыстос нарадзіўся!» А дзе ж яго знакі? Цяпер я Тамаш і не веру.
    Здаецца мне свет, як і быў, адзінакі, А ў ім лютаванне над меру.
    «Хрыстос нарадзіўся!» He, хіба што будзе Яго нараджэнне. Мы знаем, Яго дачакаюцца іншыя людзі,— He мы дачакаем.
    МАЛІТВА
    Я бачыў: Сын Яго стаяў На пушчы і маліўся I словы ў гневе прамаўляў, А твар слязьмі абліўся. — Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў! Маланак слоў палючых, Бо кроў мая сачыцца зноў Із ранаў тых балючых...
    Дзівіся, Пане, слабы я, Саўсім не маю сілы; Гарыць, баліць душа мая,— О, дай жа моцы, Мілы!
    Паглянь: паўсюдах з краю ў край Рабунак, глуз пануюць, I льецца смех тых чорных зграй, I ўсё з зямлёй раўнуюць.
    Зірні: дзе пекнасць тая, што Надаў нам, Міласцівы?
    Тваіх правоў трымае хто, Братэрства, згоды хцівы? Схініся к нам Ты і абач: 3 гадзінай горш жывецца, Цяжэе боль, мацнее плач, Галоў ўсё болі гнецца. Паслухай ноччу, ўдзень, Святы, Скажы маўчаці звонам,— I колькі жальб пачуеш Ты! Зямля азвецца стогнам...
    Узглянь: навокал чорны свет, Прыцьмена праўды слонца, Надзеі ў людзях болей нет,— Пашлі ж ім Абаронца!
    Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў, Зямля б ад іх траслася!
    Баляць бо раны мае зноў, I кроў з іх палілася...
    Пашлю тады маланкі ў люд, У бясшчасны той брадзіці, Блішчэць, яскравець там і тут, Праўдзівы гнеў будзіці.
    Мільёны кіну перуноў У тых, каго я знаю,
    У тых, маю што сочуць кроў, У тую чорну зграю.
    Тагды ізноў, як колькі раз На свеце ўжо бывала, Настане Твой вялікі час, Твая засвеціць хвала.