Сэрцам пачуты звон
Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
Ты гуляй, не зважай, Што сляза на вочу,— Гэта так, гэта я Весяліцца хочу.
Пі, гуляй! Грай, спявай!..
ЖУРБА
Сэрца болей не смяецца, Сэрца плача жаласліва. Ці дасць Бог, ці давядзецца Быці там, дзе наша Ніва?
Думкі, праца — ўсё далёка! Песні, казкі ў пазабыццю... Прад сабой я толькі вока Бачу страшнага нябыцця. Волі, думак, шчасця, смеху Дайце мне! Хоць пакажыце!.. Але не... Мне на пацеху — Вока страшнага нябыцця.
Я б узяў матыку ў рукі, Карчаваў бы, чысціў поле, Але — там... Я тут бязрукі, Я бяссільны... Я без волі.
Сэрца плача, і я плачу; Плачу з сэрцам галасліва. Дзе ты, дзе ты, краю родны? Край далёкі, маці-Ніва?
ВОСЕНЬ
Восень халодная, чорная, хмурая Сунецца ціха, нячутна штодзень, Хварбы наўкола паклала панурыя, Сонца хавае за чорную цень.
Збожжа пажатае з ніваў пазвожана,— Гольія гоні самотна ляжаць, Неба дажджліваю хмарай абложана, Траўкай не грае сваёй сенажаць.
Кветкі не свецяць галоўкамі яснымі;
Кусцце без лісту, без красак стаяць;
3 гэтымі восені днямі бяскраснымі Цяжкія думкі у сэрца ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі
Лістам пажоўклым тужліва шумяць: «Хутка надыдуць завеі з марозамі, Ветры з снягамі ізноў наляцяць».
Толькі высокія хвоі іглістыя Вечназялёны свой кажуць убор. Днямі зімовымі, цёмна-імглістыя, Будуць чарнець навакол, наузгор.
Зіму пачуўшы, мядзведзь неспакоіцца, Ходзіць па лесе, шукае бярлог, Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца, Горш на скаціну, на людзі налёг.
Гусі і качкі гуртамі збіраюцца;
Хутка на поўдзень саўсім паляцяць. Хеўра за хеўрай на рэчцы змяняецца; Уранку крычаць на вадзе, лапацяць.
Так непрыкметна часамі, дзянёчкамі Восень змяняе аблічча зямлі...
3 гэтымі днямі асеннімі, ночкамі
Думкі мне ў сэрца жудосны прыйшлі. Старое нешта усё спамінаецца, Толькі няясна, маўляў, праз туман, Нейкі няведамы жаль уздымаецца, Вабіць і цягне ўспамінак-дурман.
Сэрца баліць пад жаданняў прымусамі, Што за жаданні — ніяк не пазнаць;
Можа, ляцеці адг^туль за гусямі...
Можа, заснуць, каб нічога не знаць?..
MAE ДУМКІ
Па-на горах снягі паляглі, I даліны убраліся ў белі. Mae ж думкі, як толькі маглі, Хутка з ветрам удаль паляцелі.
Паляцелі удаль, дзе няма Гэтых гор — вартаўнічых няволі, Дзе не гэтак сурова зіма, Дзе прыняў я і жыцце і долю.
Паляцелі спытаць, паглядзець — Як жывецца на роднай старонцы? Як той брат-бёларус мой жывець? Ці высока узнялася сонца?
Там жа ўсё, як раней, як было: Беднасць, ціша кругом і цямнота.
Дзе там шчасце! Жыццё зацвіло, Як наверсе якое балота.
Сонца нізка — не грэе саўсім
I саўсім жа не свеце без мала;
Раз блісне дзе-нідзе — і паўсім,
I зноў сваю твар захавала.
Колькі ж будзеш ты спаць? He пара Табе часам, мой браце, праспацца, Каля бацькаўскіх ніў і двара Працаваці зноў шчыра узяцца?
I усё, што утраціў сплючы, Пазбіраці да роднае хаты? Годзе спаць! I не будзе начы, Будзеш вольны, разумны, багаты!
I высокае слонца тагды
Будзе працу тваю аглядаці, I пазбудзешся крыўд і нуды,— Будуць людзі цябе шанаваці.
НАВАКОЛ...
Снягі, ляды, абрус жуды назаўсягды, на вечны час ляглі.
Гара, скала наўкол лягла і узрасла паўскрайны пас зямлі.
Узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары.
Прадзіўны мур нярушныХ' хмур, як той каптур, на бор узлез з гары.
I сонца свет здалёка, з гэт!.. Нябёс прывет не здужыць к нам дайсці.
Адны вятры праз хмар муры лятуць з гары праз лес той сам гусці.
I разам з ім на жах благім і добрым, ўсім тужлівы спеў вядуць: «Засні, засні, у ноч ўсе дні перамяні і нас не гнеў, не гудзь.
Скалей, як лёд, На сотні год і сэрца лёт спыні. Вярні да сну.
А сонца свет здалёка, з гэт... 3 нябёс прывет, мана. Гані ману.
Гані. Раі тых дум спыні, і жаль стаі, І КІНЬ 3 пяшчот у цьмы.
На свет адны твае паны івартаўны табе пачот,— то ж мы».
ВЕТРУ
Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці, Аддзякую другу.
Злётай, лёгкі, борзда У край, адкуль я родам,— Бацьку, матку ўбачыш, Мілую заходам;
Убачыш гэнам, ворле, У краю тым — старонцэ: Брат мой беларусін Гібее без слонца.
Ім усім паклонам Нізкім ты скланіся, Хай жывуць, красуюць... А потым вярніся.
Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыў. Буду спосаб меці, ПаглядзіШі аддзячу!
ЗАВІРУХА
Завіруха скача ноччу Патарочай, плача, вые; Пухавыя сыпе ў вочы Снегавінкі мне; рагоча. Йду навббмацк; ледзь жывы я, Нежывыя суну ногі Без дарогі. Цела ные, Калянее; верставы я Прамінаю слуп убогі, Траярогі крыж збуцвелы, Пасівелы; цёмны, строгі.
He чакаю дапамогі... Прыступае нехта белы, Асмялелы. Вот ўсцігае, Акаляе, скамянелы, Пасінелы,— абнімае.
Завіруха — Рагатуха сыпе снегу
I ў прабегу шэпча ў вуха: «Заначуеш — не пачуеш: Я завею, я угрэю, Зараз ляжаш, дзякуй скажаш, Мне ты скажаш». Завіруха — Рагатуха шэпча ў вуха.
Ажно чую: раптам злая Улягае, уціхае Завіруха. Замірае.
Праясняе ў полі. Нікне, Ані зыкне вецер-сватка.
Бачу — хатка.
Як тры зоркі, тры ваконцы Пры гасцінцу. Вераценцы Дыму ў неба ўюцца, пнуцца. Хатка, вокны, дым смяюцца, Клічуць, вабяць, сустрачаюць, Прывячаюць, запрашаюць. Голас чую родных, мілых. Узмацаваўшыся на сілах, Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора!» А яно ў адказ гавора:
— Над табою Снег гурбою.
ДУМЫ Ў ЧУЖЫНЕ
Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму!
Сэрца ўсё жаліцца, плача, баліць.
Хочацца к сонейку цёпламу, яснаму:
Хоць бы убачыць! Усю цяжасць зваліць!
Доля мая, што мяне узбагаціла, Думак, жаданняў і сэрца дала, Недзе гаман з маім шчасцем утраціла,— 3 горам падняла і мне падала.
Што там наперадзе, што там нязнанае, Што там са здзекам мяне сцеражэ?
Скрытна-варожае, з страхам чаканае, Можа, і блізка на нейкай мяжэ.
Толькі не смерць,— не аб ёй неспакоюся. Смерць — гэта што! Гэта дар для усіх; Прыйдзе той час, і я з ёй заспакоюся, Збыўшыся боляў і думак сваіх.
Іншае гора душу абцяжарыла,— Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць: Дні майго росквіту мглою абдарыла, У жыцці штодзённа за мною бяжыць.
Доля мая — гэта доля гаротная, Сэрца дала мне, наўчыла любіць, Дый прысудзіла яна ж, адваротная, Век у сіроцтве, ў выгнанні пражыць. Што мне жыццё, хоць бы самае краснае? — Волі не маю! У няволі жыву. Гэтае нуднае быцце уласнае Смерцю страшэннаю з болем заву.
Сокалам вольным і з пташшай гуллівасцю Я бы, здаецца, адсюль паляцеў...
Нельга і думаці,— доля без міласці Варту паставіла. Вораг абсеў.
Беднасць — не гора саўсім мне, бясскарбнаму, — Я багацей, замажней за другіх
I не зайздрошчу багацтваў тых марнаму, Досыць з мяне бедных злыдняў маіх.
Покі варушацца рукі скарэлыя, Праца мне будзе на радасць, на смех. Злотам багатыя, сэрцам знішчэлыя Трутні не мецімуць гэткіх уцех.
Што мне багацтва? Без грошы, без золата Быў бы магнат я, кароль, багатыр Там, дзе пад націскам роднага молата Жыцце куецца углыб і ушыр.
Жыцце куецца, і сонца ўздымаецца, Свету праменні льець з гарыні, 3 доўгага сну дзе народ прачыхаецца, Побыту шчаснага свецяць агні.
Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыя Жыцце карожаць, па-свойму вядуць, Дзе ўстрапянулісь дубы густалістыя I на курганах нямоўчна гудуць,— Можа, і я з сваёй слабаю сілаю Там працаваці бы крышку памог;
3 гэтаю працаю шчыраю, мілаю Смерці спаткаў бы спакойна парог. Можа... А можа, не ўбачыці гэтага? Можа, суджона тут век мне пражыць? Дні адзіноты, сіроцтва бяссветнага Грудай каменняў ў душы валачыць.
Страшна мне гэта, і ўсё ж не ядынае Так навалілась, гняце ў глыбіне,— Горшая мука ўтрапляець, што сынам я Быць перастану сваёй старане.
Памяць не доўгая, любасць не вечная; Сірасць, бязлюднасць — іх трудна нясці; Мо, пажагнаўшыся з старым, на вечнае 3 шляху звярну, па другім каб ісці.
Страшна мне нават аб гэтым і згадываць, Страшна і думаць, і я не хачу.
Толькі ж надзеі не маю чым зрадаваць, Сэрца і слёзы ссушыць уваччу.
Вось у чым гора бадзязе бясшчаснаму, Вось чаму сэрца маё так баліць, Вось чаму хочацца к сонейку яснаму — Хоць бы убачыць, тым цягасць зваліць!..
Цяжка мне, праўда. Ці ж трэба мне жаліцца? Цяжка ж другім — іх мільёны усіх,— Жыцце іх рушыцца, б’ецца і валіцца, Гінуць надзеі і думкі у іх.
Многа на свеце усякага творыцца!
Многа хто вершаў аб гэтым злажыў. Часам паслухаеш, хто разгаворыцца, Бог яго ведае, як яшчэ жыў?!
Біўся з няпраўдай, з бядой і гаротаю, Сэрца у попел няшчадна спаліў, Сілы ўсе страціў у бойцы з цямнотаю, Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў!
Што ж тады плакаці мне, маладзейшаму? Я ж не прайшоўшы пуціну сваю: Сэрца асталася. He, весялейшаму Трэба мне быць, а я плачу-пяю.
3 ПЕСНЯУ НЯВОЛІ
Я. Л—ку
Праўду мусім ведаць, браце: Покуль мы не ў роднай хаце, He на ніве покуль роднай,— Нашай думачцы ніводнай Век не спраўдзіцца, не збыцца — Мусім ў цеснай клетцы біцца Нашых думак, і жаданняў, I няволі наляганняў.
У гароце,у няволі
Без паспеху, а паволі Нешта розум ў нас вымае, Смокча душу — выпівае I за шыю душыць больна, Што часамі мімавольна 3 болю гэтага заплачыш, Што аж слонейка не бачыш! Мусім ведаць, што мялеем, Што паволі ўсё малеем, He жывём, але канаем,— Зранку долы вымяраем I надзею штодзень губім, Хоць яе, як жыцце, любім.
Нашы брацця — там, на волі, Паляглі моў-ся на полі, Чыстым полі ваявецкім, Велькім колам маладзецкім, 3 пасячонымі плячыма, 3 выпалёнымі вачыма.
Мы з’явілісь з яснай казкі, Братняй міласці і ласкі, 3 краю-Далі, краю-Света, Дзе цяплюхна, вечне лета,— А нас кінулі у пушчы, Ды у холад, дый у гушчы, Дзе брат з братам вечне б’юцца, Спруцянелі, а дзяруцца.
Мы хацелі даць ім свету, Зруйнаваці пушчу гэту,
Даць ім міласці прагненне, Дзён шчаслівых даці менне... Мы ішлі вялікім валам, Войскам буйным а зухвалым, Ды не стала нашай мочы: Свет слабейшы быў ад ночы...
Што ж? Няхай! Няхай так будзе, Мусіць, гэтак доля судзе.
Цяжка, страшна жыці, праўда, Дык цярпеці ж нам не наўда. Так на моры-акіяне Часам хваля перастане...
Можа ж, прыйдзе навальніца, Толькі б ветрыку з’явіцца!
Будзем ў неба цікавацца, Будзем зорак прыглядацца; Без пакоры у пакоры Перабудзем сваё гора. Мо і нам аднекуль з неба Скажуць: «Чуйце, ўстаньце, трэба!» I ўзмацняць. Парвуцца путы, Будзе вольны, хто закуты.
He адны, а з грамадою, Разам з людзьмі, чарадою Пойдзем поплеч зноў у далі, Скуль прыйшлі і скуль паўсталі. А калі ж не хопіць сілы Устаць на гэты вокліч мілы,— Сэрца хоць мацней заб’ецца, Твар пахмурны усміхнецца.