Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Алесь Гарун
СЭРЦАМ ПАЧУТЫ ЗВОН
СПАДЧЫНА
Алесь Гарун
СЭРЦАМ ПАЧУТЫ ЗВОН
ПАЭЗІЯ ПРОЗА ДРАМАТУРГІЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1991
ББК 84Бел7 Г21
Серыя заснавана ў 1989 годзе
Укладанне, прадмова і каментарыі Уладзіміра Казберука
Мастак Уладзімір Басалыга
Творчество Алеся Гаруна (Александра Владнмнровнча Прушннского, 1887—1920)—одна нз самых яркнх н нанболее трагнческнх страннц в нсторнн белорусской лнтературы.
Прн жнзнн он нздал всего одну кннгу — «Матерннскнй дар», недавнее факснмнльное нзданне которой получнло прнзнанне у шіірокого чнтателя.
В этой кннге собрано все найденное на сегодняшннй день творческое наследне Алеся Гаруна—талантлнвого н самобытного поэта, прозанка, драматурга, публнцпста.
4702120206—008
Г М302(03)—91 Н7~90
ISBN 5-340-00523-2
©Укладанне, прадмова, каментарыі.
Казбярук У. М., 1991
(g) Афармленне.
Басалыга У. С., 1991
ЦЕРНЕВЫЯ I ЛАЎРОВЫЯ ВЯНКІ АЛЕСЯ ГАРУНА
Творчасць Алеся Гаруна — незвычайная з’ява ў гісторыі беларускай літаратуры. Мала каму з нашых пісьменнікаў выпаў на долю такі трагічны лёс. Астрог, пасяленне ў Сібіры, сухоты — усё гэта давялося зведаць яму ў маладым узросце, калі наперадзе магло быць безліч розных дарог. Алесь Гарун выбраў адну—найбольш небяспечную, але, як яму ўяўлялася, найбольш важную — дарогу рэвалюцыйнай барацьбы з самаўладствам, з сацыяльнай несправядлівасцю.
Усяго 20 гадоў было яму, калі ён астаўся адзін на адзін з турэмнымі сценамі, што яго акружалі, і пільнай астрожнай вартай. Сам-насам са сваімі думкамі, якія ў зняволенні сталі пераплаўляцца ў «радкі звінючых слоў». 3 няволі яны ўжо ляцелі да родных, блізкіх, да народа, якому паэт пасылаў словы праўды, словы веры, надзеі, любові, Пасылаў ён і праклёны — ворагам працоўнага народа, прыгнятальнікам, крыўдзіцелям.
Біяграфія Алеся Гаруна вельмі мала даследавана. Да гэтага часу мы толькі карысталіся звесткамі з «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага. Сёння з’явілася яшчэ адна надзейная крыніца — судовая справа пісьменніка-рэвалюцыянера. Яна дае магчымасць удакладніць некаторыя ранейшыя звесткі, значна іх пашырыць, а таксама выправіць дапушчаныя памылкі.
Сапраўднае імя Алеся Гаруна—Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч. У судовай справе захавалася выпіска з яго метрыкі, дзе сказана: «Тысяча восемьсот восемьдесят седмого года февраля двадцать восьмого дня в Мннско-Кальварнйском Рпмско-Католнческом костеле окреіцен младенец по нменп Александр...
Крестьян Владнмнра Каетанова н Софнн йвановой урожденной Жнвнца Прушннскнх законных роднтелей сын, роднвшнйся сего года н м[еся]ца 27 дня в Новом Дворе Мннско-Кальварнйского прнхода».
Да гэтага часу мы ведалі і пісалі, што Алесь Гарун нарадзіўся 27 лютага па старым стылі ў Мінску на вуліцы Багадзельнай (сён-
няшняя Камсамольская). А ці сапраўды гэта быў стары стыль, калі вядома, што каталіцкі касцёл карыстаецца новым стылем з 1582 года. з часу ўвядзення грыгар'янскага календара? А што гэта быў за Новы Двор у Мінска-Кальварыйскім прыходзе — трэба яшчэ высветліць. Магчыма, гэта быў фальварак Новы Двор, што знаходзіўся па Ракаўскай шашы і налічваў 6 двароў?
3 гэтай жа справы мы даведваемся, што бацька Алеся Гаруна Уладзімір Каятанавіч паходзіў з вёскі Падстарынь Стваловіцкай воласці Навагрудскага павета (сёння Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) і ўвесь час быў прыпісаны да яе, хоць жыў у Мінску.
У дзяцінстве і юнацтве Алесь Гарун шмат часу праводзіў на вёсцы ў цёткі. Там ён рана пачаў прывучвацца да фізічнай працы і, як пісаў Максім Гарэцкі, «рабіў усё, што рабілі брацельнікі, пасвіў коней, ганяў авечак, вазіў гной і г. д.». Было гэта, мабыць, у той жа вёсцы Падстарынь, жыхаром якой ён. называецца ў судовай справе (у ёй чамусьці зусім не прымаецца пад увагу, што малады Прушынскі нарадзіўся ў Мінску, тут вучыўся, працаваў і жыў).
3 біяграфіяй будучага пісьменніка звязана яшчэ адна геаграфічная назва. Пад паэмай «Мае коляды», што датуецца студзенем 1905 г., мы знаходзім назву вёскі Капанікі. Задача даследчыкаў сказань, што гэта за населены пункт і ці не жыў там хто-небудзь з Прушынскіх або Жывіцаў.
Можна, аднак, меркаваць, што Алесь Гарун выхоўваўся ў заходнім (можа, нават у паўночна-заходнім) беларускім моўным асяроддзі, аб чым сведчаць некаторыя лексічныя і марфалагічныя асаблівасці мовы яго твораў («ні», «ніхай», «тваеі», «тваёга», «па свеці», «смокчэ» «небо», «прыпарыло, нахмарыло і ўдарыло»).
3 дзяцінства Алесь Гарун палюбіў кніжку і ў пяць гадоў ужо ўмеў чытаць па-руску 1 па-польску. Скончыў 3-е Мінскае гарадское прыходскае вучылішча, а праз нейкі час—дрэваапрацоўчае аддзяленне трохгадовага рамесніцкага вучылішча, пасля чаго, з 1902 года, працаваў сталяром. Так вось у пятнаццацігадовым узросце ён стаў рабочым, пачаў сам зарабляць сабе на хлеб. А свае веды ён увесь час настойліва павышаў шляхам самаадукацыі.
У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лёс з партыяй эсэраў-максімалістаў. Ен вёў актыўную агітацыю сярод мінскай вучнёўскай і рабочай моладзі. 4 сакавіка 1907 г. ноччу яго арыштавалі ў падіюльнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, недалёка ад сучаснага Вялікага тэатра оперы і балета. Там друкавалася лістоўка «Ко всем трудяіднмся», накіраваная супраць тагачаснага грамадска-палітычнага ладу. У ёй бескампрамісна выкрываліся беззаконне і несправядлівасць, бяспраўе і прыгпёт: «Правяшне п господствуюіцне классы всегда смотрелп на труд человеческпй как на нсточннк умноженпя богатств, н потому онн, подобно стае хніцннков, накндыва^
лнсь на крестьянство н рабочнх, н, пользуясь тем, что, кроме рук, способных работать, н желудков, требуюіцнх пішін, у нпх ннчего нет, онй высасываля нз ннх все сокн. Все накопленные богатства страны в разнообразных формах служат тому доказательством; в ннх заключается труд тех, кто жнвет в грязн н нпіцете, труд тех, чыі костн размотаны по всей земле н, наконец, чьнм потом н кровью пропнтана наша земля!»
Пракламацыя дае выразнае ўяўленне аб поглядах самога Алеся Гаруна і аб той духоўнай атмасферы, у якой ён жыў у гарачыя гады рэвалюцыі. Яна заклікала да дзеяння, да барацьбы супраць прыгнёту і здзекаў: «Настала пора положнть конец вековой неправде, завнсймостй целых масс от горстп снльных й богатых!»
Пройдзе няшмат часу—і Алесь Гарун знойдзе для думак і заклікаў гэтай лістоўкі непаўторную мастацкую форму сваіх палымяных па духу вершаў. Вернасць гэтым поглядам ён захавае праз усё жыццё.
У час арышту Алесь Гарун назваў сябе пскоўскім мешчанінам Пятром Аляксандравічам Івановым. I толькі 3 красавіка 1907 г. у заяве, падпісанай гэтым прозвішчам, ён выказаў жаданне даць пра сябе дакладныя звесткі, а ў пратаколе № 3 ад 10 мая ён паведаміў: «Зовут меня Александр Владнмнров Прушннскнй, 20 лет, рнмскокатолнческ. веронсповед., белорус, русскнй, росснйско-подданный, крестьяннн Новогрудского уезда, Мннской губерніш, прмпнсан Стволовйчской волостіі Новогр. уезда, по ремеслу столяр, жнл на лнчные заработкн н частью на средства отца, Отец — Владнмнр Прушннскнй, мать — Софня, братья: Антон, сестра Юзефа, роднтеліі прожнвают в гор. Мпнске по Скобелевск. ул. ...»
Тут некалькі здзіўляе суседства двух слоў у анкеце: «белорус» і «русскнй», тым больш што следам за імі ідзе ўдакладненне: «россййско-подданный».
Але ў пратаколе даваліся адказы на канкрэтныя пытанні, якіх у анкеце было аж 19:
1)	Зовут меня (фамнлня, нмя, отечество...)
2)	От роду нмею...; роднлся в ...
3)	Веронсповеданйе...
4)	Пройсхожденне...
5)	Народность...
6)	Подданство...
7)	Званне...
Слова «беларус» азначае адказ на пытанне анкеты аб паходжанні, а «рускі» — на пяты пункт яе: «народность». Між іншым «рускім» па «народнасці» запісаў сябе і Абрам Левітас, якога судзілі разам з Алесем Гаруном. На пытанні, пастаўленыя ў следчым
дакуменце, ён адказаў: «веронсповеданне — пудейское, пронсхожденне — еврей, народность — русскнй, подданство — росснйское».
He маючы дастаткова надзейных звестак, даследчыкі да гэтага часу пісалі, быццам Алесь Гарун сядзеў не толькі ў мінскім астрозе, але і ў Вільні, у Лукішках (што карысталіся такой сумнай славай), потым вясной 1908 г. быў засуджаны на катаргу, якую пазней замянілі ссылкай.
Усё гэта недакладна. Алеся Гаруна адправілі з мінскага астрога ў Вільню ў дзень суда, гэта значыць 26 лютага 1908 г. (па старым стылі) у 9 гадзін 15 мінут раніцы. Суд пад старшынствам Кабекі (таго ж самага, што праз нейкі час судзіў Якуба Коласа) запісаў у сваім рашэнні: заключыць падсудных Прушынскага і Левітаса на два гады і восем месяцаў у астрог («крэпасць»),
3 такім рашэннем не згадзілася пракуратура, якая накіравала касацыйную скаргу ў сталіцу імперыі так званаму «Правнтельствуюіцему сенату». I аператыўна ўказам «Его Нмператорского Велпчества, самодержца всеросснйского» ад 26 красавіка 1908 г. той прысуд быў адменены.
Выклікае бясспрэчную цікавасць ацэнка дзейнасці Алеся Гаруна вярхоўнай судовай інстанцыяй Расійскай імперыі:
«По указу ЕГО НМПЕРАТОРСКОГО ВЕЛНЧЕСТВА, Правнтельствуюіцнй Сенат в судебном заседаннн слушал: кассацнонный протест Товарніца Прокурора Внленской Судебной Палаты на прнговор той же Палаты, по обвпненню Абрама Левптаса н Александра Прушннского no 1 ч. ст. Угол[овного] Улож[ення]. Прнннмая во вннманпе: 1) что подсуднмые Левптас н Прушннскнй преданы былн Суду по ст. 102 Угол. Улож., то есть по обвпненню в прннадлежностн к преступному сообіцеству, пменовавшему себя «районною органнзацнею соцналпстов революціюнеров-макснмалнстов» н, заведомо для ннх, поставнвшею целью своей деятельностн наснльственное, путем террорпстнческнх действнй п вооруженного восстання, нзмененпе установленного Основнымн Законамн образа правлення н замену его республнканскпм, прнчем, в качестве членов названного сообіцества, онн, в целях такового, устронлн тайную тнпографню н напечаталн большое колнчество воззваннй, содержашях прнзыв к «кровавой борьбе за соцналнзм» н к убнйству должностных лнц, пометпков н капнталпстов; 2) что, прпзнав подсуднмых внновнымн в указанном преступном деяннн, Внленская Судебная Палата прнменнла к нпм 1 ч. 126 ст. Угол. Улож., в сплу того, что наснльственное посягательство на «Верховное Управленне» государством не составляло блпжайшей целн членов соободества, а предполагалось нмн лншь в будуіцем; 3) что прнведенное сужденне Палаты лншено правіільного основашія, так как прннадлежность к сообіцеству, нмеюіцему целью наснльственное посягательство на нзмененне установ-