Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
У сувязі з гэтым напрошваецца адна думка: ці Панасава сяло на небе не ўяўляе сабой алегарычнай формы паказу нейкага будучага грамадства, у якім людзі атрымаюць зусім новыя магчымасці ўладкаваць свой лёс? I цікава, што тое жыццё не такое ўжо райскае, якім яно павінна было б уяўляцца.
Дыялог паміж чортам і апавядальнікам пачынаецца з гутаркі пра канец свету, аб якім ходзяць у народзе настойлівыя чуткі. I вось гэты неспадзяваны госць растлумачвае, што тыя чуткі —адна з «качак», якіх столькі «пялёскаецца» на «газетных хвалях».
Канец свету і чорт — гэта тое, чым найбольш моцна і надзейна спрадвеку палохалі чалавека. А ці трэба іх баяцца? Сам па сабе выгляд гэтага чорта — даволі-такі традыцыйны і ў той жа час незвычайны, нейкі адухоўлены — зусім не палохае, а ў яго разважаннях і сапраўды бачацца нечалавечы розум, дасведчанасць і добрае веданне не толькі таго, што робіцца на зямлі, прытым за далёкімі морамі-акіянамі, аж у Амерыцы, але нават і на небе, у адным з яго закуткаў. 3 апавядання мы пераконваемся, што і сапраўды не такі чорт страшны, як яго малююць. Народная мудрасць даўно гэта засведчыла.
У сваю чаргу чорт са сваім веданнем таго, што дзеецца на зямлі і на небе, адным махам адвяргае чуткі пра набліжэнне канца свету. А калі ў святле гэтых алегорый зірнуць на зямныя справы, дык мож-
на зрабіць вывад аб тым, што няма чаго, няма патрэбы баяцца ўеяго таго, чым могуць чалавека палохаць газеты.
У заключных радках апавядання аўтар асцярожна скіроўвае ўвагу чытача ад падзей у далёкай Амерыцы, дзе на чутках аб канцы свету нажываюцца цэлыя кампаніі, і ад Панасавага сяла на небе да рэальных беларускіх спраў:
«...Што ж у вас тут, якія навіны?
— Ад ліха — ціха, дабра не чуваць...
— Ці хутчэй: «Папаўся ў нерат — ні ўзад ні ўперад»? А Рада што?
— Рада — як Рада...»
Вось гэты развітальны абмен думкамі, увасобленымі ў шырокавядомыя прыказкі, уяўляецца зусім не выпадковым. Многія ў той час рабілі выгляд, пераконваючы сябе і другіх, быццам Рада ўяўляла сабой орган улады ў Беларусі, выражала інтарэсы народа і мела нейкае рэальнае значэнне.
«Дабра не чуваць» — гэта і сапраўды была самая адчувальная рэальнасць. А каб падкрэсліць іменна такую думку, у сваю чаргу чорт удакладніў: «Папаўся ў нерат — ні ўзад ні ўперад». Гэта ўжо гучыць як шырокае абагульненне аб лёсе ўсяго беларускага народа той пары.
Можна нагадаць, што апавяданне апублікавана ў 1920 годзе, у перыяд чужаземнага панавання. Колішнія ілюзіі аб поўнай незалежнасці нашай зямлі і самастойнасці народа, увасобленыя ў самой назве вядучай газеты 1917—1918 гадоў «Вольная Беларусь», рассеяліся. I невыпадкова на змену ёй прыйшла газета «Беларусь».
Пры ўсіх гістарычных выпрабаваннях і пакутах ваеннай пары народ беларускі заставаўся на сваёй зямлі, і найбольш сумленныя людзі няспынна думалі аб яго лёсе, яго будучыні, аб месцы беларусаў у сям'і суседніх народаў.
Дзеячы беларускіх палітычных партый па-рознаму ўяўлялі сабе шляхі далейшага развіцця нашага грамадства. Алесь Гарун, як мы бачылі з пракламайыі «Ко всем трудяшнмся», звязваў свае найболын светлыя надзеі з сацыялістычнымі пераўтварэннямі, з канчатковым нацыянальным вызваленнем, знішчэннем сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці ў любых формах і праявах. Гісторыя — болып блізкая і далёкая — бліскуча пацвердзіла глыбіню разумення ім найскладанейшых грамадскіх працэсаў і магчымых напрамкаў іх развіцця.
Алесь Гарун з усёй пераканаўчасцю апраўдваў для Беларусі сацыялістычны шлях развіцця. Аднак яму было не па дарозе з такімі дзеячамі, як В. Кнорын, што адмаўлялі само існаванне беларускай нацыі. Можна тут нагадаць шырокавядомае выказванне таго дзеяча, зробленае яшчэ ў 1918 годзе: «Мы счнтаем, что белорусы не
являются нашіей н что те этнографнческне особенностн, которые нх отделяют от остальных русскнх, должны быть нзжнты. Нашей задачей является не созданне новых нацпй, а уннчтоженне старых нацнональных рогаток. Белорусское же двпженне является такнм воздвкженнем новых нацнональных рогаток, не сушествовавшнх до снх пор, а поэтому коммуннсты не могут в каком бы то нн было вчде прнннмать участне в этом двнженнн» («Звезда», 1918, 6 октября).
Такая пазіцыя для патрыятычна настроеных беларускіх дзеячаў была непрымальнай.
У сваёй прозе Алесь Гарун выходзіць далёка за рамкі традыныйных для беларускай літаратуры тэм і жанравых форм. Гэта можна сказаць не толькі пра «Панасава сяло», але і пра апавяданне «ГГера і Каламбіна», у якім аўтар пераносіць чытача ў далёкія ад уяўленняў і штодзённага побыту звычайнага беларускага селяніна абставіны жыцця.
«П’ера і Каламбіна» — празаічны трыпціх, які аб'ядноўвае тры розныя апавяданні, звязаныя паміж сабой адной толькі тэмай кахання. якое можа аказацца мацнейшым за пачуццё прывязанасці да наладжанага дабрабыту і нават за мацярынскі інстынкт.
Пісьменнік не ставіць пытання аб тым, чаму так можа здарыцца. Праўда, у апошняй частцы трыпціха ён усё ж такі спрабуе даць адказ на яго: Каламбіна страціла пачуццё сімпатыі да П’ера пасля таго, як пабачыла яго бездапаможнасць у першым, здавалася б, нескладаным жыццёвым выпрабаванні, калі ён не заступіўся ні за яе, ні за сябе, дазволіўшы над сабой насміхацна нейкаму бамбізу. Пераканаўшыся ў гэтым, дзяўчынка адвярнулася ад яго. Кахання без поўнага даверу быць не можа.
Увесь гэты баль-маскарад — вядома, ва ўмовах вайны і рэальнага беларускамоўнага асяроддзя ненатуральны — успрымаецца як тэатральная пастаноўка, адарваная ад канкрэтнага паўсядзённага жыцця. Але ў цэлым пачуцці і паводзіны герояў жыццёва апраўданыя, зразумелыя і натуральныя. I ў гэтым іх кардынальнае адрозненне ад вобразаў П'ера і Каламбіны з п’есы А. Блока «Балаганчык» (1906), дзе героі—усяго толькі прывіды з абстрактнымі, ірэальнымі паводзінамі. Іх дзеянні, дыялогі і песні чаргуюцца без якой бы там ні было выразнай, лагічна апраўданай паслядоўнасці. Унутранай логікі развіцця падзей, абавязковай для рэалістычнай літаратуры, тут нельга заўважыць. Усё чаргуецца — непаслядоўна і выпадкова — быццам у сне, у якім сцэны і вобразы набягаюць, наплываюць адзін на адзін.
Такая творчая манера ўвасаблення паэтычнай думкі расшыфроўваецца даследчыкамі як праекцыя душы аўтара з яе раздвоенасцю, з яе пошукамі прымірэння паміж супрацьлеглымі светамі — зямным і містычным. Але абодва яны з’яўляюцца аднолькава непрымальны-
мі, і свядомасць мастака не можа прымірыцца ні з адным, ні з другім.
У Алеся Гаруна шмат умоўнага ў выбары абставін і герояў. Але пры ўсім гэтым беларускі пісьменнік не адрываецца ад рэалістычных традыцый. Паводзіны герояў яго апавядання можна зразумець, растлумачыць і нават пацвердзіць аналогіямі з жыцця. Умоўнасць у яго творах толькі ў тым, што ён звяртаецца не да традыцыйных для беларускай літаратуры абставін.
Празаічныя творы Алеся Гаруна—жывое сведчанне няўхільнага пашырэння ідэйна-тэматычных абсягаў беларускай літаратуры, яе імклівага ўзбагачэння ўсё новымі жанравымі і мастацка-выяўленчымі сродкамі, бясспрэчнага росту пісьменніцкага майстэрства саміх аўтараў.
Настойлівыя ідэйна-творчыя пошукі вызначыліся і ў драматургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў з Сібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п’есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, яна не захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 годзе, пісьменнік выдаў зборнік п’ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі» («Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або He ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць»).
У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фантастыка і багацце творчай фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, пачуцця спагадлівасці людзям—тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.
«Хлопчык у лесе» — паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшы і заснуўшы ў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненых ім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак — Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам, і дзякуючы ім ён трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі, дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгнаць гаспадара зачараванага царства.
Тут мы бачым казачную фантастыку, прытым нетрадыцыйную і незвычайную. У лесе існуюць — незалежна адзін ад аднаго — два зачараваныя светы: адзін — заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі — той, што знаходзіцца пад уладай чараўніка. Першы ўяўляецца часткай рэальнага свету, таго лесу, у якім заблудзіў і заснуў Хлопчык, а другі — схаваны ад людскога вока. Але пра яго існаванне і пра тое, што там адбываецца, ведаюць добрыя духі — Неза-
памінайка, Званочкі Ружа. Гэта яны насылаюць на Хлопчыка такі сон, у якім ён трапляе да запалоненых дзяўчат.
I што самае арыгінальнае — з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны свет з усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палон«іц. А гэта былі не абы-якія падарункі як доказ удзячнасці: ботыскараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэ і зачараваная жалейка.
У казцы атрымалася, што той свет, дзе панавала змрочная сіла чараўніка, перастае існаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты павінны вярнуцца туды, дзе яны былі запалонены, Хлопчык прачнуўся і пайшоў у сваю хату. А ў тым цёмным царстве не застаецца нікога. Затое ж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадаць усім тым, хто трапіць у бяду.
У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песень з нотамі. Гэта — яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.
Алесь Гарун не толькі ў паэзіі ці прозе, але і ў драматургіі ідзе нетрадыцыйным шляхам. Гэта мы бачым і ў казцы «Шчаслівы чырвонец». Мы добра ведаем, што жабракі могуць толькі прасіць літасці ў людзей. Такімі яны па непарушнай, здавалася б, традыцыі паказваюцца і ў мастацкіх творах. А вось у казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце для таго, каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям.