Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.
Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або He ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». I тут мы маем справу з фантастыкай, але ўжо не фальклорнай. Нам нават не проста сказаць, хто ў ёй галоўны герой: вясковы хлопчык, які перажывае такія нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі, ці той лапаць — добразычлівы і адначасова ганарлівы.
Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі злодзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт.
Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з’яўлялася непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Алесь Гарун,— улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны,— заглядваў наперад і прадбачыў менавіта такі паварот у лёсе працоўнага сялянства.
Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чы-
нам гэта можа ажыццявіцца. Але прычыны гэтага няцяжка зразумець, прыняўшы пад увагу тагачасныя гістарычныя абставіны.
Падагульняючы, можна сказаць, што казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі пераканаўча раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульні, уцехі, уяўленні.
* * *
У пачатку нашага стагоддзя знайшлася жменька энтузіястаў, якія ўзвалілі на сябе, здавалася б, непасільны цяжар адраджэння беларусаў да свядомага нацыянальнага жыцця. Яны заснавалі партыю Беларуская рэвалюцыйная грамада (неўзабаве яна стала Беларускай сацыялістычнай грамадой — БСГ), стварылі перыядычныя выданні на беларускай мове, арганізавалі выдавецкія суполкі, закладвалі падмурак пад разгортванне масавага літаратурнага руху. I найбольш таленавітыя пісьменнікі-самавукі, выхадцы з народных глыбіняў, аб’ядноўваючыся вакол газет «Наша доля» і «Наша ніва», прыкладваючы часта нечалавечыя намаганні, мастацкім словам уключаліся ў ідэйна-грамадскую барацьбу.
Так завяршаўся пакутлівы працэс фарміравання беларускай нацыі, які да той пары мэтанакіравана і сістэматычна скоўваўся ўсёй палітыкай царскага самаўладства і які, аднак, у недалёкай перспектыве прывёў да стварэння нацыянальнай рэспублікі.
Шлях да ўласнай рэспублікі быў вельмі складаны і пакутлівы. Як тут можна было думаць пра яе, калі пры самадзяржаўным ладзе нават беларускай мовы не хацелі прызнаваць за нешта самастойнае. Але патрыёты-знтузіясты—грамадска-палітычныя дзеячы і пісьменнікі—нягледзячы ні на што, цвёрда абаранялі правы беларусаў на сваю культуру і літаратуру, будзілі народ, са сваімі перыядычнымі выданнямі і кнігамі пранікалі ў найбольш адлеглыя куткі Беларусі, неслі туды прамень святла і надзеі на лепшае будучае.
Ва ўмовах ваеннага ліхалецця, калі праз беларускую зямлю то ў адзін, то ў другі бок з агнём і разбурэннямі пракочваліся арміі розных краін, калі з найбольш жыццёвымі патрабаваннямі беларускага народа ніхто не лічыўся ні тады, ні ў час мірных перагавораў у Брэсце, Версалі (куды спецыяльна ездзіў Антон Луцкевіч) або ў Рызе, многія беларускія пісьменнікі і грамадскія дзеячы паказвалі прыклады надзіва ўдумлівага аналізу грамадска-палітычных абставін, напрамкаў і перспектыў грамадскага развіцця, давалі такую ацэнку дзейнасці палітычных партый, іх праграм і ідэйных канцэлцый, што пацвердзілася ў блізкай ці больш далёкай перспектыве. Гэта датычыць канцэпцый па нацыянальным пытанні, магчымасцей сацыялістычных пераўтварэнняў у такой эканамічна адсталай част-
цы Еўропы, як былая Расійская імперыя. Сёння нам толькі можна здзіўляцца дальнабачнасці такіх дзеячаў, як Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч (аўтар праграмы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі) і Алесь Гарун, які абнародаваў публіцыстычныя артыкулы «Одгукі», «Увагі да нацыянальнага руху». Сёння варта паглядзець, з якой логікай і пераканаўчасцю ў апошнім артыкуле ён абвяргаў адно з важнейшых палажэнняў «Маніфеста камуністычнай партыі»: «...Работнікі не маюць бацькаўшчыны. Нельга пазбавіць іх таго, чаго ў іх няма».
Ці трэба сёння даказваць, як сама гісторыя падзеямі ў Прыбалтыцы, Закаўказзі, Малдавіі (і тым больш у краінах Усходняй Еўропы) даказала, што ў гэтай спрэчцы поўную рацыю меў Алесь Гарун? А сам ён паўстае перад намі не толькі як пісьменнік, які па праву павінен заняць месца ў літаратуры побач з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Максімам Гарэцкім, але і як дальнабачны палітык, штоцвяроза ацэньваў тагачасныя падзеі, палітычныя праграмы, умеў рдбіць адпаведныя вывады з урокаў гісторыі.
Усе вядучыя беларускія пісьменнікі воляю неласкавага лёсу прайшлі праз такія выпрабаванні, кожнае з якіх лёгка магло загубіць парасткі таленту, a то і зламаць чалавека маральна і фізічна. Але найбольш цяжкія пакуты выпалі на долю Алеся Гаруна. I калі мы сёння акінем поз:ркам увесь цярністы шлях аўтара «Матчынага дару» і ўсвядомім сабе, у якіх умовах ён пісаў свае вершы, паэмы, апавяданні, п'есы, публіцыстычныя артыкулы, тб міжвольна вымушаны будзем нізка схіліцца перад яго мужнасцю, жыццёвым і творчым подзвігам.
Бескарысліва і самааддана любіў ён родную зямлю. Але на цэлых 10 год быў адарваны ад яе. А вярнуўся ён хворы на сухоты, ведаючы добра, што яму не так доўга засталося цешыцца здабытай пасля такіх пакут воляй у асяроддзі блізкіх людзей. Памёр ён у ліпені 1920 г., у 33-гадовым узросце, у далёкім Кракаве, куды яго, зусім бездапаможнага, вывезлі санітарным цягніком.
У самым пачатку 1918 г. Алесь Гарун выступіў у друку з гнеўным пратэстам супраць экспансіі польскіх легіёнаў на Усход, але вечным сном спачыў разам з тымі ж легіянерамі на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.
Сваё жыццё Алесь Гарун прысвяціў змаганню за лепшую долю роднай зямлі. Але цэлых шзсць дзесяцігоддзяў беларускі народ не меў права чытаць яго творы, называць яго імя, успамінаць яго добрым словам.
Праследавала яго і царскае самаўладства (маючы для гэтага дастаткова падстаў) і тупое ідэалагічнае чыноўніцтва савецкай эпохі. I толькі ў нашы дні яго творы становяцца даступнымі беларускаму
чытачу, здзіўляючы яго сваёй непадкупнай шчырасцю, непадробным паэтычным пачуццём, багаццем і непаўторнасцю мастацкіх інтанацый.
Алесь Гарун пачынае нарэшце займаць тое месца ў свядомасці нашага народа, якое заслужыў усёй сваёй літаратурнай і грамадскай дзейнасцю. Роля пісьменніка была належным чынам ацэнена яшчэ яго сучаснікамі, аб чым пераканаўча сведчаць розныя матэрыялы тагачаснага друку. Ды і сёння не страціў сваёй актуальнасці верш Міхася Чарота «Жывыя акорды», змешчаны ў газеце «Вольны сцяг» 15 мая 1921 года, у № 1 (3) пад рубрыкай «Памяці Алеся Гаруна»:
Спакойна спі, пясняр, далёка на чужыне...
Нашто пакінуў край, які быў сэрцу міл?
Ці, можа, ты хацеў, каб на палёх краіны
Стаяла менш крыжоў і менш было магіл?..
Ты спевам разбудзіў народ свой напрадвесні, Якому на алтар свой дыямент прынёс...
Яшчэ акорд не змоўк тваёй прыгожай песні, Хоць струны абарваў жыцця паганы лёс.
* * *
Лье слёзы па табе народ, і гай, і поле, I вераць у прамень, які ты ўсім паслаў...
Акорды будуць жыць — твой дар, паэт,— на волі, А з імі будзе жыць, хто плакаў і стагнаў...
Уладзімір Казбярук
«МАТЧЫН ДАР»
(1907—1914)
людзям
Люблю і я скляпенне зор, Люблю зямлі абшар, I роўны луг, і ўзгібы гор, I шум лясны, і гвар.
Люблю жыццё, а ў ім людзей I кшталты іхніх душ, Люблю вянкі плясці з надзей,—■ А не паэт.— Чаму ж?
Часамі праца ўдзень кіпіць,— Цярплю і я прыгон,—
Аж косць аб косць ў плячу рыпіць... Пачуеш ў сэрцы звон...
Ухопіш зык, за ім другі, За тымі больш ідуць, Зліюцца ў шых 1 даўгі-даўгі I цэлы дзень гудуць.
Загасне дзень, іду дамоў, Кладуся спаць,— і ў ноч Цякуць радкі звінючых слоў, I сон адходзіць проч.
Тагды пішу. Перад вачмі Нясецца зданняў рой, I хтось стаіць па-за плячмі, Здаецца, блізкі, свой.
Абыйме шыю пара рук I кос дзявочых шоўк, Узмацніцца ў сэрцы мерны стук, А звон ў душы не змоўк...
1 Шых (шык) — шэраг, парадак, строй. (Тлумачэнні падрыхтаваны скдадальнікам кнігі. Заўвагі А. Гаруна ў кожным выпадку агаворваюцца.)
Зірну: пакой пусты, няма... А час слізнуў, як вуж.
I за вакном радзее цьма... А не паэт...— Чаму ж?
Бо мой прыгон глытае час, Мне воля — рэдкі дар. Такіх паэтаў шмат у нас, Дзе сам народ — пясняр. Сваіх тут жменьку я спісаў Маркотных песняў-дум; Маёй душы іх сам спяваў Па краю родным сум. Скажу яшчэ, чаго б хацеў: 3 дзявочых вуст пачуць Хаця б адзін мой бедны спеў, Хаця б калі-нібўдзь!
РОДНАМУ КРАЮ
* * *
Чаму з маленства, з ураджэнства У жыццёвы май
He ўмеў, як маці, шанаваці Цябе, мой край?
To ж я з тваёю ключавою
Святой вадой
Напіўся болю аб нядолі, Бядзе людской.
To ж ты, мой хмуры, даў мне пануры I ціхі гнеў,
А днём падчасным, так пекным, ясным, Надзею грэў.
Твае ж курганы, лясы, паляны, Дубкоў тых шум,
Палёў абшары, люд бедны, шары Мне далі дум.
А дум тых многа... He, не убога Ты даў мне іх.
I ты ж, як маці, наўчыў спяваці Аб думах тых.
Я браў, не бачыў і не аддзячыў Табе нічым,
Бо счараваны — цябе, ўкаханы, He знаў саўсім.
Цяпер хоць знаю, дык што ж параю Ад позніх скрух?
У чужой краіне паволі гіне За целам — дух.
Вазьмі ж хоць спевы, дум перапевы Лясоў тваіх.
3 тваёі глебы, з тваёга неба Узяў я іх.
НАЧНЫЯ ДУМКІ
Часам я ўночы сны дзіўныя бачу: Роіцца нейкі нязведаны край, Повен то шчасця, то жаласці, плачу, To зло-хмурлівы, то светлы, як рай.
Бачу вялікія стэпы з-над Нёмна;
Туліць у слёзах матуля сынка;
Сцелецца пушча глухая і цёмна;
Косці з магілы глядзяць бедака...
Бачу я: жоўтае жытняе поле Коласам ціха шуміць-шалясціць; Межы, курган векавечны і хвоя; Каня з аднэю малітваю «піць».
Траўка ў ляску у цяню вырастае, Корміцца сокам зямелькі сырой; Птушка шчабеча — людзей пацяшае; Льецца крынічка, плюскоча вадой. Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна! Гуртам русалкі смяюцца, пяюць, Кветкі купальскай шукае бяздольны;