Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Малюся ж,— дай мне гэтых слоўГ Сцаліш мяне, паможаш;
Гарыць душа, баліць ізноў... Вялікі! дай, як можаш!
ПАЭТУ
Што кажаш мне, паэт, а праўдзе тэй, што будзе? Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!
А бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі, Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон Марудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе, Дык вочы выесць нам салёная раса, I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе, Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.
Пакінь, пакінь спяваць а праўдзе тэй, што ў небе! Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе, Калі пакуты дзень так довег і не міл!
Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы, Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было, I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло.
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй, Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.
СЛАБАСЦІ
Няхай душы, каторай Бог надаў любоў, Праклёны — грэх,— аб гэтым буду знаць я! Кляну цябе, кляну цябе ізноў і зноў, I буду праклінаць я.
To ж ты ка мне прыйшла, як волю адабраў Тыран маю, скуў цела ланцугамі, I думкі вольныя з душы павыдзіраў,
I растаптаў нагамі!
To ж ты прыйшла тагды і стала ля вакна
I ў вочы мне зірнула цераз краты,
Ты, подлая, ніхто, як ты адна, Ты будзь праклята!
To ж ты мяне, як маці, моцна абняла, Слязой спаўчуцця бледны твар абліла, Што хвіля ясных зор, святых ахвяр прайшла,— Ты гэта гаварыла!
To ж ты казала мне, каб я, хаця на час, Змірыўся бы, пакуль тыран катуе, А ён усё гняцець! Душыў не толькі нас,— На ўсіх лютуе!
To ж ты шаптала мне: «Успомні, што ты сын, Пацеха старасці». Калола грудзі
Мне тым. А дзе закон: «Ідзі, свой дом пакінь
I родных людзі?»
To ж ты аблутала душу ганебным сном, I вось яна: гатовая магіла.
Замест жывой зямлі кладуць труну з мярцом... To ж ты зрабіла!
Пусці ж, абрыдлая, з тваіх ласкавых шпон \ Няхай памру, калі не буду жыў я, Абы мне споўніці святы жыцця закон, Абы не згніў я!
ЖЫЦЦЁ
Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім, Намуляў карк. Мазолі, скрозь мазолі!
Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі. I лёс мізэрны свой не назаве благім.
Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцця: Няхай яго часамі злаюць ліха, Хай свішча страшны біч,— пакорліва і ціха Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.
1	Шпоны—кіпцюры (паланізм).
Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме, Цягай плугі і лій свой пот на пана, Хаця не ведаеш, якая рэч пашана.
Нашто яна табе? Сляпому добра ў цьме, Лягчэй ісці яму дарогаю жабрачай...
А ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!.
МУЛЯРУ
— Муляр, слухай! Што кладзеш ты?
— Дол смяротны, бачыш,— склеп. От, як скончу ўсё дарэшты, Буду мець рубель на хлеб.
— Слухай, муляр: пакідай ты Смерці сховы мураваць — Хай не знаць іх! Уставай ты, Пойдзем жыцце будаваць.
Бачыш: людзі, як бяздомкі, Ходзяць скрозь без ўласных хат?
Я работнік спрытны, ёмкі, Пойдзем, муляр, пойдзем, брат!
Возьмем кельні, малаточкі, Дзве рыдлёўкі, вінкель, шнур, Гукнем: «Людзі, галубочкі!
Хто ахвочы класці мур?
Мур вялікі, вольнай волі,
Мур высокі да нябёс,
Мур братэрства, роўнай долі, Мур для радасці без слёз?»
От, убачыш, прыйдуць людзі На ўспамогу ў грамадзе;
Кожан цэглу класці будзе...
От дзе праца загудзе!
Сцены зробім чыста, гладка, Як з крышталю, столь, як шкло, Скажуць людзі: «Вось дык хатка!
Роўнай ў свеце не было!»
Будзем есці ў гэнай хаце Смачны, чысты, пульхны хлеб.
Пойдзем, муляр, пойдзем, браце, Хай другі канчае склеп!
ПРЫЯВЫ РОДНАГА
ВЯСНА
I
Дзе дадуць — зраблю пазыку I найму сабе музыку,— Дудара з яго дудою, Каб іграў ён моцна ёю.
«Грайка, грай! я заспяваю, Што цяпер на сэрцы маю...» I дудар ужо іграе, Маё сэрца так спявае:
«Прападзі, мая жуда, Усё, што церпіць небарак, Усе нястаткі ды бяда,— Я счарнеў, глядзі, і так, Толькі вус адзін бялявы... Годзе мучыць! Я хачу Сілы, працы і забавы I вяселля уваччу...»
А з чаго ж я узбуяўся?
— Бо вясна ідзець да нас: Як убачыў — засмяяўся I вясёлы стаў на час...
Грайка, грай! бо сэрца скача, Яму трэба моцна граць;
А жуда няхай паплача — Час яе і забываць...
п
...Вясна прыйшла!
Што чакалі, выглядалі, Да сябе даўно гукалі,— У бляску сонца, ў зеляніне, У прыгожасці, ў ярыне,
Сама — пекнасць, сама — свята I прыгожа і багата.
Да нас прыйшла!
Я вітаю
Яе ў сонцы, ў зеляніне, Што на роднай на краіне Гоніць бляскам сваім ноч, Гоніць снег і хмары проч; Яна радасць мне і свята, Ёй я дзякую багата
I вітаю!
ВЕЦЕР
Вее вецер вольны, Хмары шыбка гоніць; 3 вадой, зямлёй, лесам Зюкае-гамоніць!
Прыляцеў да рэчкі, Прылёг, прытуліўся, Крышачку па яснай Віхрам закруціўся, Сказаў слоўца ласкі, Свіснуў і падняўся I за хмаркай лёгкай Пырхнуў і пагнаўся.
Зноў прымчаў да лесу: «О, здароў, мой браце!» I пайшоў між хвоек Ен дурэць, гуляці:
Адну пацалуе, 3 другой пасмяецца, Кіне слоўца, пару, Да трэцяй бярэцца...
Годзе ўжо у лесе!
Зноў увыш падняўся, Пакруціўся крыху Ды удаль падаўся.
Задаў гону, пылу I уніз ён рынуў, Прыпаў да зямліцы, Быццам дзесь загінуў.
«Ах, мая матуля, Як я нагуляўся! Бачыў сонца, месяц, У рэчачцы скупаўся. Хораша на свеце! Колькі ў ім прастору: Шыбаеш па рэчцы, Прыпадзеш да бору...
Я хацеў бы болей
У свеце пагуляці,— Адпусці ж, матуля, Яшчэ палятаці!» Пэўне, што пусціла Вецер маць гуляці, Бо падняўся ў неба I пачаў спяваці...
Вось — нянацкам скончыў Спяваці гуляка, Гікнуў і панёсся Удаль хутчэй за птака.
У ПРЫПАР
Прыпарыла, Нахмарыла
I ўдарыла!
— Святы Ілля...
Маланка ўраз з’явілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля.
Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б’юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочуць сад, У рэчцы спожыў маюць рыбы... — Хто ў прыпар дажджу не рад? Сцішаецца,
Змяншаецца, Унімаецца. — Няма!
I слонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчаслівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.
ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ
Паставілі дзеці сіло. Вераб’я
Хацелі злавіць на пацеху, Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я!
А радасці колькі, а смеху!
Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі!
— А дзе ж вы узялі? — Злавілі, Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі. — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі!
■— Мы будзем яе і паіць і карміць, Спявала б нам птушка прыгожа.
— Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць, Спяваць у няволі не можа...
Успомніце толькі, як нудна сядзець, Як з хаты мароз не пушчае.
To ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець, Хоць я і усяк разважаю.
А птушку вы хочаце з хаткі яе
Узяць, пасадзіць у чужую...
He мучце, пусціце, рыбулькі мае, На волю яе залатую.
I матчыны словы у сэрцах дзяцей Ласкавыя струны кранулі,
I добрыя дзеці — прыклад для людзей! — Сініцы свабоду вярнулі.
САЛАВЕЙКА
Салавейку ўзялі ды з гаю, Пасадзілі у клетку за краты.
У маю
Тэй страты Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка.
Распусціўся лісток на дубочку, Апранулась зямелька у краскі;
А ў ночку, А з ласкі He спявае ніхто над рачушкай.
Ой, чаму ж, салавейка, ты болі Чараўнічых спявоў не счыняеш?
Што волі
He маеш
I спяваці не будзеш ніколі?
ДЗЯЎЧАЦІ
Цябе спаткаў і сам не знаю, Ад сэрца шчырага кажу, Якую, дзеўча, думку маю I спеў аб тым які злажу.
Здаецца, нешта ўскаланула У душы маёй ты неўзнарок, Былога струны закранула,— Звіняць ледзь чутна аддалёк. Ці ж будзе час, што нам спаткацца Яшчэ раз здарыцца калі I струны сэрца разбрымяцца У тыя песні, што былі?
Ніхто не скажа! Толькі знаю
I не ўтаюся ад цябе:
Няхай цябе я не спаткаю,— Пакінеш след ты па сабе.
I ў час, калі гадзінай шарай, Сярод бязлюддзя, пустаты, Нуда абляжэць чорнай хмарай, Праменнем сонца будзеш ты!
АСЕННІ СПЕЎ
Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаванне;
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне, Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая.
Гэнам убачым лістоў ападанне, Шэлест іх сумны пачуем, шаптанне I звоны руч’я.
Будзем адны мы на свеце
3 табою, адны
Тыя, што прыйдзем у часе сканання Беднаму лесу сказаць на жагнанне — Да новай вясны!
ПЕСНЯ
Прыказала слонца ветру Перастаці,
Прамаўляла: «Годзе, ветрэ, Бусаваці».
Прамаўляла: «Дай жывёлам Адпачынку,
Перастань жа, ветрэ, дзьмуці Безупынку».
I ўзышло ў бліскучай шаце Залатое
I пястуець любым вокам Ўсё жывое.
He сядзіцца ветру ў хаце — Быстраходу,
He уцерпеў, ўзняўся бурай Ад заходу.
Карагоды хмар па небе Панясліся,
Паліліся з неба слёзы, Паліліся...
1	На жагнанне — на развітанне (паланізм).
Прамаўляла дзеўча сэрцу —
Ненаглядзе: «Не хадзі ты вішні есці У чужым садзе. He хадзі к другой ў залёты, He ўдавайся, У другія вочкі, любы, He ўглядайся».
Лугавой лілеяй дзеўча
Расквітала, Цалавала сваю ўцеху — Мілавала.
А няверны той удаўся
За другою,—
3 млынароўнай пахаджае Над ракою.
3 млынароўнай жарты строіць Каля млына,
А дзяўчына сохне, вяне, Як галіна...
Ой, з-за хмарак ясна слонца Йшчэ узыйдзе,
Да дзяўчыны ж любы ўвечар Больш не прыйдзе.
ХАЎТУРЫ
He ў звоны хаўтурныя служка прабіў, Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў.
He на могілкі людзі кахану няслі, А у цэркву баяры яе павязлі.
He халоднай зямлёй засыпалась труна, А другому любіць прысягалась яна.
He пясчаны над ёй вывадзілі капец, А вясельныя дружкі трымалі вянец.
I не плакала матка, што ўмерла дачка,—■ Цалавала жанулька свайго мужанька!
He асінавы кол я над ёй забіваў, А старэнькі дзячок даўгалецце спяваў...
МЯЦЕЛІЦА
Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не!
Я казала, дый не раз: Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасць, У пасаг — цялушку дасць. А той Янка, той благі, Усё смяецца — «гі-гі-гі!» Да таго ж часамі кпіць: «Ну, чаго табе карціць?»
Ой, праліцеся, дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, За нікога не пайду!
ДВА КАХАННІ
У аднэй Марылі, маладой дзяўчыны, Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына. Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане, А ў іх у садочку аб адным шаптанне: «Дадушы,— Марыля свайму Янку кажа,— ; Хіба смерць без часу нас з табой развяжа».: «Не кажы няпраўды,— малайчына вучыць,— Нас ні бог, ні людзі і ні смерць разлучаць».