Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
I сядзяць і шэпчуць да зары-світання, Былі вішні ў садзе сведкі мілавання...
А настаў дзянёчак — да Марылі ў сваты j Прыляцеў панічык, шляхцючок багаты, I дзявоча сэрца,— ах, слабое, знана! — Перайшло ад Яся да другога пана.
Хіба ж Ясь заплакаў? He з таго дзесятку! Пакахаў другую, пакахаў Агатку.
I цяпер, як цемразь западзе над вёскай, Ён сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай; Пралятаюць змрокі неўсцярэжна хутка, I ўся ноч здаецца, як адна мінутка!
А жыла ж Антоля,— мусіць, мела долю, Ды згубіла долю ў шырокаму полю. Мела двух прыгожых, мела двух каханкаў, I адзін быў Янка, і другі быў Янка. (Дзве душы няродных ў адным целе жылі I дзяўчыну кожна паасоб любілі.) Адзін з шчырым сэрцам, а другі з няверным Надарылі дзеўку жалем непамерным. Як адзін цалуе, ненагляду песціць, Дык другі мяркуе, як бы абясчэсціць. Як адзін ў садочку з любай пахаджае, To другі у прочкі ў думцы ад’язджае. Як адзін бажыўся, абяцаў жаніцца, To другі у лыжцы жычыў утапіцца.
I ў канцы-ся стала, чаму было стаці: Прычытала маці над дачкой у хаце: «Ах, мая дачушка! А мая ж рыбулька, А мая ж ты птушка, а мая ж зязюлька! А чаму ж ты, доню, губкі сашчаміла? А чаму ж ты, дзеткі, вочанькі закрыла? А чаму, дачухна, міла не ўсміхнешся? А чаму, красухна, мне не адгукнешся? Што ж табе не добра, што ж было не міла? Ці ж тваю галоўку не сама я мыла? Ці ж тваю сарочку не сама я ткала? Ці ж тваеі смерткі я, скажы, чакала?..» Так было з Антоляй, што не мела долі Ці згубіла долю ў каласістым полі. Як жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе? Э! адзін часамі, а другі ганьбуе.
Як былі ж абодва у ядыным целе, Дык жаніўся Янка і згуляў вяселле.
КАЗКА
«Што, дзяўчаткі, парабочкі, Казку вам сказаці?
Ну, якую ж проці ночкі
Лепей нагадаці?..
Добра!.. Слухайце уважна, He перабіваці!
Сядзьце чынам і паважна, Кіньце блазнаваці!
За ваконцам вецер свішча, Як ваўчына вые, Ведзьмы справілі ігрышча, Ведзьмы маладыя.
У хаце цёмна, ціха, смутна, Цяжка а тужліва, Уздыхае хтось пакутна, Неяк сіратліва.
Удовай бабкі сын прыгожы Сеў каля ваконца, Чымсьці хворы, спаць не можа. Выглядае сонца.
Ведзьмы скачуць і гуляюць, Зірк ў вакно: хлапчына!
У ваконца барабанюць: «Выйдзі, малайчына!» Выйшаў. Чуе — нехта плача, Ціха нехта кліча: «Сюды, сэрца! Гэй, бурлача, Пакажы аблічча!»
йдзець. На прызбе каля хаты Бачыць: маладзіца,
Пекнай ўроды, строй багаты, Ясны, аж мігціцца.
Стаў і словам не азвецца, Моцна задзіўлёны, А яна — дык проста рвецца: «Мілы, улюблёны!
Сядзь жа поруч, не цурайся Ды любі мяне ты, Ты ж наблутаў, не спірайся, На мяне цянеты».
Сеў хлапец несамавіты, 3 ведзьмаю абняўся, Вецер, злога прагавіты, Роў і не спыняўся.
Рукі белы аплятаюць,
Уюцца каля шыі:
Кроў прыціскі калатаюць...
Вецер свішча, вые.
Потым палкім пацалункам
У вусны упілася...
Сэрца смокча... і з рабункам У віхры паняслася.
А дзяціна так ля дому
I сядзець застаўся...
Ведзьмы вобраз маладому Доўга ўспамінаўся.
Як успомніць — сэрца рвецца Проста у скумацце, Да нічога не прыткнецца, Усё сядзіць у хаце.
I канец. А ведзьма? Можа, Да другога ходзіць, Маладая, ды прыгожа Жарцікі разводзіць.
ХАТКА
Там, дзе сумна, з краю бора У тры ваконцы свеціць хатка, I з лясной травой гавора Буракоў ібульбы градка;
Дзе жаўцеюць тры загоны, А на кожным па дубочку, Ціха шэпча бор зялёны I глядзіцца ў ручаёчку;
Дзе чутно, як сонца грае На праменнях свету горда I ніколі не змірае Зык шчаслівага акорда,—
У тэй хатцы, пры тым боры Асялілісь аж тры горы: Сын даўно пайшоў ў жаўнерку, Хоць, здаецца, меў ён льготы... Ах, згубілі Казімерку У жаўнерцы тэй сухоты!
Доню мелі... Божа воля!
Выйшла замуж, ён п’яніца...
Што падзееш? мусіць, доля!.. I памерла белаліца.
Мелі месца. Хлеб трымаўся, Быў рызман, хаця і зрэбны,
Пан ляснічы штосьць ўзлаваўся: «Вы мне, кажа, непатрэбны...»
Аж тры жалі, аж тры горы, Там у хатцы, там пры боры!
ГАБРУСЬКА
Габруся ў жаўнерку ўзялі, Ад дамоўства адарвалі.
Ой, Габруська, Габруська! Зажурыўся стары татка, Стогне цяжка, плача матка:
— Ой, Габруська, Габруська! Залілася слязьмі люба:
— He запомні мой галубе,
Мой Габруська, Габруська! Муштравалі ў войску строга, He давалі думаць многа.
Ой, Габруська, Габруська! Дзецюкова сэрца б’ецца, Бацьку ўспомніць — скаланецца.
Ой, Габруська, Габруська! Дзецюковы думкі ўюцца,— Матку ўспомніць, слёзы льюцца.
Ой, Габруська, Габруська! А дамовы вецер вее, Любу ўспомніць — абамлее.
Ой, Габруська, Габруська! Захварэў Габрусь на службе,— Ліст пісаці кажа дружбе.
Ой, Габруська, Габруська! «Не чакайце мяне ў хаце, Час прыйшоў мне паміраці».
Ой, Габруська, Габруська! Ой, сканаў Габрусь ў чужыне, Жаль ўчыніў сваёй радзіне.
Ой, Габруська, Габруська! Засмуціў ён сваю любу: — 3 кім пайду цяпер да шлюбу, Мой Габруська, Габруська?!
1 Не запомні — не забудзь (паланізм).
ЖАБРАЧКА
Дайце кавалачак хлеба ёй цьмянага, Дайце пуховага,— дзе ж ёй узяць?
Што яна возьме з жыцця бесталаннага? Дайце, што можаце даць!
Гора памела на свеце убогая!
Гляньце: згрыбела, згарбела у крук, Доля занадта надалася строгая,— Выбіла шчасце ўсё з рук.
Была дзяўчынаю, была красуняю, Была вагонь,— не глядзі, дзецюкі!
Углянеш — і сэрца праймецца, як куляю; Мелі пацеху бацькі.
Час надышоў, і была гаспадыняю, Быў гаспадар багатыр на сяле;
Была над мужам царыцай, княгіняю, — Бог калі шчасце пашле!
Была і маткаю, была шчасліваю, Двох аднагодкаў Вялікі ёй даў: Сына малойца, дачку урадлівую, — Скуль дзе і сват пад’язджаў.
Мела Нупрэіха, мела бяздольная!
Дзе ж гэта дзелася, як уплыло?
Што ж, сірацінка, быліца ты польная, Што учынілась, было?
— Ой, мае дзетачкі, бог мяне, грэшную, Пэўне, за бацькаўскі грэх пакараў, Крыўду ўчыніў да згон-веку няўцешную, Чым надарыў, адабраў.
Неяк асенняй парою апоўначы Хатку няведама хто падпаліў, Я прахапілась, ўскрычэла а помачы: — Людзі, ратуйце, хто жыў!
3 крыку майго і сямейка збудзілася, Ледзьве паспелі на двор уцячы,
Доня за рукі мае учапілася, Просіць: — Матуля, маўчы!
Мужа я ў гэтым пажары пазбылася; Кінуўся ў хату па скарб — ратаваць,— Столь падгарэла ў той час, абвалілася... — Бог захацеў пакараць!
Ох! Як пачне калі што руйнаваціся,— Што ні рабі ты, а будзе дарма, Толькі знядужаеш, сілаю страцішся, Скуткаў жа добрых няма.
Сын у Сібір ці ішчэ за Сібірамі Недзе пайшоў на жыццё зарабляць, Разам з дачушкай пайшла я пад дзверамі На пагарэлых збіраць.
Дочка ад часу пажэжы праклятае
Чымсь захварэла, няведама чым;
Сохла, бляднела, як зелейка сцятае, Покі не ўмерла саўсім.
3 воласці мела паперу пісаную: Сына маскаль занівошта забіў. Нечым зграшыла дзіцятка рахманае, Ціхі ж, паважлівы быў...
От і жыву я на свеце зязюляю
Тэй сіратлівай, адна наўсяды.
Смерць неўздалечку,— свой век перамуляю, Збудуся цяжкай нуды.
Змоўкне — і слёзы па твару пакоцяцца, Хусткай схісне іх і далей брыдзе, Ціха ступае, ўсім целам калоціцца... Ах! пашкадуйце ў бядзе!
Дайце кавалачак хлеба ёй цьмянага, Дайце пуховага! Дзе ж ёй узяць?
Што яна возьме з жыцця бесталаннага?
Дайце, што можаце даць!
Дайце куточак, а дайце ж ёй, мілыя!
3 ласкай у хату прыміце яе, Хай адпачне гаратніца пахілая, Раны пагоіць свае.
сын
Гэй, у чыстым полі ды не сонца грэе,
Дый не сонца грэе, ды не вецер вее,
He туман спусціўся, He дубок схіліўся.
На шырокім полі ды па тым прасторы, Ля дарогі самай, на зялёным ўзгоры 3 ног дзяцюк зваліўся, Бразнуўся, пабіўся.
— Ці ж не сорам, хлопча, табе маладому?
Ганіць будуць людзі, едучы дадому:
«А ты ж маладзенькі,
Піці недужэнькі!»
— Ой, не ганьце, людзі,— з гарэлкай не знаўся,— Я у свет далёкі за шчасцем пагнаўся, Ад радзімай маткі Ды і з беднай хаткі.
Ды па ўсёй зямліцы, дзе шыбае вока,
I пад самым небам, доле то ж глыбока Быў я, цікаваўся, Шчасця прыглядаўся.
He памеў я шчасця, ды пазнаў я гора
I крыві разлевы, слёз сірочых мора, Скрозь а скрозь гарота, Дзе ні глянь — маркота.
I падумаў зноў я дахаты вярнуцца
Ды да роднай маткі к сэрцу прыгарнуцца,
Рукі цалаваці,
Слёзы праліваці,
Каб прыняла сына свайго, валацугу,
Каб прыпеставала, адагнала тугу, Зеллейкам паіла, Раны пагаіла.
От не маю сілы, не трымаюць ногі, Раптам занядужаў, паў каля дарогі, Знаць — не ўбачыць маткі, He дайсці да хаткі!
ЖУРБА
IСМЯХОЦЦЕ
— Брынкні, хлопча малады, У свае цымбалы!
Ты ж бо, чуў я ад людзей, Музыкант удалы.
Песняй ёмкай звесялі,— Заплачу двухзлотку.
Хочаш? Выпі напярод, Спагані ахвотку!
— Раз журба з смехаццём Напіліся мёду
I пайшлі на кірмаш Паглядзець народу, Вось журба й завяла, Несуцешна плача, Смехаццё ж ля яе Па дарозе скача.
— Гэй, сястрыца, пакінь Разліваці слёзы, Бо цябе ж засмяе Чалавек цвярозы.
А-ха-ха! хі-хі-хі!
Ну, чаго, сястрыца, He хапіла табе?
— Перастань, дурніца!
— He смяшы ты людзей, А давай паскачам!
А журба яшчэ горш Закацілась плачам. «А-ха-ха!», «І-ы-ы!» Па дарозе льюцца; Йдуць журба з смехаццём, А людцы смяюцца.
От журба і крычыць: — Праз цябе выкпіны! Смехаццё ж ёй у адказ: — He, асанівінна! — Праз цябе! Праз цябе!
1 Асані — васпані (польск.).
Увайшлі ў спрэчку, А ў канцы пачалі Малаціці грэчку. Тут камар падляцеў: «Кум з кумой дзярэцца?» I пачаў ля журбы Акругом вярцецца! To у hoc, то у лоб Джыгане — уп’ецца, От журба науцёк, Бо няма дзе дзецца. Смехаццё ж не бяжыць, Даганяць не хоча, А з людзьмі над журбой Над дурной рагоча. От і ўсё. Калі хто 3 вас журбу убача, Дык настрашце яе Камаровым плачам. Уцячэць! А цяпер — Заплаці двухзлотку I кілішачак дай Прамачыці глотку.
СПРЭЧКА
Дзядзька Тодар, два Пранцішкі, Сват Гілерык, кум Тамаш Раз ў мястэчку Зацвілішкі Насмяшылі ўвесь кірмаш.
Што было прадаць — прадалі, Кум Тамаш змяняў каня, Покі ўсё панакуплялі, Зірк — ай-ей: каля паўдня!
— Праўда, справіліся ёмка, Але ж хай ты... во, абед...
— Ну дык што! Хадзем ў карчомку! — На суседзяў так сусед.
Узялі кварту. На закуску
Пару ўзялі тараноў.
Што ж ім кварта? На затруску!
Узялі квартачку ізноў...
Больш пілі дзядзькі, чым елі: Квас, гарэлку, піва, мёд.
Быццам чмелі, загудзелі, Як і ўвесь ля іх народ.
Хоць там словы ледзьве вяжуць,— Тэй бяды! А што ж маўчаць?
Той штось скажа, той заўважыць, Кіне чарку наліваць.
Так ад цэнаў, бульбы, меры, Што на рынку хвальш дае, Зачапілі справы веры Дый... счапілісь за яе!