Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Вось уз’ехаў на паляну, Дзе сядзеў Мацей зляканы, Конь спыніўся, стаў, чакае, 3 воч яго агонь шугае.
«Што сядзіш тут, маладзец? — Так спытаўся той яздзец.— Куды брыў, на што сабраўся?» Мацей духу тут набраўся, Зірнуў проста на яздца: «У імя Сына і Айца!!!
Святы Юр’я, пэўне, гэта: Такі з твару, так адзеты, Як я бачыў на абразу!» Пасмялеў Мацей адразу Дый прамовіў да святога: «Я — Мацей з Бару Крутога, Шмат дзяцей, паночку, маю, А карміць іх чым — не знаю. Працаваў бы — не здалеці, Бо гультай я ў гэтым свеце! Красці? — краў бы, дык баюся, Бо, крый Божа, пападуся Да пачцівых як людзей, Так паходзяць ля грудзей, Што жыць стане неахвота! Вось такія мне клапоты.
Я і думаў, як мне быць,
Дзе спакой сабе здабыць? He дайшоў сам да нічога, А надумаўся — да Бога Я пайду і запытаю, Што рабіць на свеце маю? Ды у лесе во зблукаўся, Начаваць у ім сабраўся... Вы ж, паночак, быць павінна, У неба едзеце ў гасціны? Дык мне ласку там зрабіце, Аба мне ўсё раскажыце I аб дзетках маіх разам;
Што там скажуць? 3 пераказам Сюды едзьце проста ў лес». «Добра, добра, я увесь Для цябе гатоў служыць! Як мне толькі не забыць Тое ўсё, што ты казаў?
Я б паяс расперазаў На ўспаі^ін,— дык меч спадзе, Што параіш у бядзе?» «Эт, панок! Я спосаб знаю,— Простым розумам параю: Каб вам мець перасцярогу, He забыцца б ў Пана Бога,— Адно стрэмя залатое Вы пакіньце мне на тое, Помніць будзеце ўвесь час, Што я тут чакаю вас». «Добра, розуму бярэмя Маеш, чалавеча! Стрэмя На, вазьмі маё; сядзі Ды чакай мяне, глядзі!» I, Мацею стрэмя даўшы, Сам паехаў, паскакаўшы Зноў па лесе на каню...
Бляск ідзе, маўляў з агню, Ззяе стрэмя залатое.
«Вот бы мне яшчэ другое! — Гэтак думае Мацей.— Было б хлеба для дзяцей». (Узрос Мацей і жыў без цноты, He было бацьком турботы,— Дык не дзіва, што лазаты,
Бэльзэбула сын рагаты, 3 гэткай думкай падступіў, А Мацей яе ўхапіў.) Потым стрэмя закапаў, Палажыўся і праспаў Аж да заўтра, да паўдня... Пралупіўшы толькі вочы, Чуе: конь ізноў грукоча. Святы Юр’я то нясецца, Мацей ў вус сабе смяецца. Многа часу не чакаў, Хутка Юры прыскакаў; Конь пад ім туляе'скача. «Ну, ты слухай, небарача: Аб табе з тваёю справай Я ў абедзе за расправай Богу ўсё як ёсць сказаў; Пастараўся, як звязаў, I як ты жывеш, гаруеш I з дзяцьмі сваймі бядуеш; Як галаву сваю ламаеш I які ты розум маеш!
Так казаў, што ледзь-не ледзь Сам не плакаў. Адпаведзь Бог такую табе даць Меў мне міласць прыказаць: Красці — гэта грэх! Глядзі, Ты ніколі не крадзі!
Калі ж будзеш ты што браць У людзей, то, каб аддаць, Надта рупіцца не трэба, От і будзеш меці хлеба. A то часам і саўсім He аддай нічога ім: Я не ведаю, не браў...
Калі ж будуць набівацца, Ты не бойся адпірацца, Шчасце знойдзеш так сваё. А цяперака маё Стрэмя зноў ты мне звярні». «Стрэмя?! Я яго не браў! Хіба ж пан мне аддаваў?!» — «Ану, як жа,— можа, не?» — «Не давалі, панок, мне!
Мо ў дарозе дзе згубілі, Мо саўсім без стрэмя былі?..» «Не кажы, Мацей, пустога, Свайго стрэмя залатога Я ніколі не губіў;
Я пакінуў, як тут быў, Ды ад’язджаць ўжо збіраўся». А Мацейка не спужаўся: «Ясны пане, мяне маці He вучыла, каб ілгаці, I калі я вам сказаў, Стрэмя вашага не браў,— Значыць, так яно і ёсць, Дайце веры, ваша мосць». Так Мацей выпрысягаўся. Святы Юры паспрачаўся, Потым бачыць, што дарма Тут стаяці, што няма Ужо ніякае надзеі Вярнуць стрэмя ад Мацея, Уздыхнуў дый кажа ціха: «Ну, не жычу табе ліха, Бог з табою... Спажывай!
Дробных дзетак паднімай, Хоць... Папраўдзе... Каб я знаў, Стрэмя б мо табе не даў».
I, сказаўшы так, святы Паскакаў у лес густы. Мацей стрэмя адкапаў Дый за пазуху схаваў I пайшоў сабе дахаты I вясёлы, і багаты. Як ён сцежачку знайшоў, Як дадому ён прыйшоў, Як далей ён сабе жыў, 3 кім сварыўся, з кім дружыў, Які ў жыццю меў ён цэль — Я не ведаю. «Круцель!» — На яго казалі людзі.
Хай і гэтак сабе будзе!
Мне ж, калі так ваша ласка, За маю за гэту казку Чару мёду паднясіце Ды закускаю дарыце.
ВЕРШЫ, ЯКІЯ HE ЎВАЙШЛІ Ў ЗБОРНІК «МАТЧЫН ДАР»
ЯНУКУ КУПАЛЕ
Хоць прастая і малая «Жалейка» твая, Але надта пекне грае, Як паслухаў я.
Грае звонка, стаіць ёмка
За свой родны край;
Сярод бедаў і пацёмкаў
Будзіць, так і знай, Каб ачнулісь, страпянулісь, Кожын стаў брат, друг,— Абярнулісь, аглянулісь На сябе вакруг.
Сваё мора бяды, гора,
Крыві, поту, слёз,
Каб звёў кожын дружна, скора, 3 паніжэння ўскрос.
Так спявае, так іграе «Жалейка» твая... Табе «дзякуй» скажа ўсякі, Дык скажу і я!
БЕЛАРУСАМ
У ЧАТЫРОХЛЕЦЦЕ «НАШАЙ НІВЫ»
Гэй, вы ўсе, каго зваць беларусам, He чурайцеся мовы айчыстай, He зракайцесь яе пад прымусам: Ваша моц ў гэтай мове вячыстай.
Ад прадвеку, ад дзедаў-прадзедаў Гэта спадак і скарб наш багаты, Жыцця вольнага памяць пабедаў, Цяжкай працы і волі утраты. Дык няхай жа жыве наша мова, Гэты скарб наш, на доўгія годы, Зажывём і мы з ёю нанова Без бяды, без жуды, без нягоды.
Ч» Ф Ф
Нічога на небе... I зоркі ніводнай, I цемень такая, куды ні зірні.„
Калі ж гэта будзе, што ночкай пагоднай Засвецяць на небе агні? ~
Нічога у сэрцы — пакоі пустыя...
I цемень у думках, і пусткі ў душы... Калі ж вы прыйдзеце, пачуцці святыя. О, Божа вялікі! Спяшы.
ПРАВОДЗІНЫ
Браце мой любы!.. Ідзеш на вайну...
— Кліча агульны прыказ...
Кінеш радзімую ты старану, Кінеш сямейку і нас!
Можа, не ўбачымся болей з табой — Бог яго ведае, брат!
Як праканаціся ў долі сляпой: Пусце? — не пусце назад?
Сорам і ганьба для свету вайна, Як ні мяркуй, ні судзі;
3 боскіх законаў смяецца яна...
Мусіш, аднак жа... Ідзі!
Пдзі, не трывожся: маленькіх тваіх Будзем карміць, даглядаць,
Ў разе ж... дай Бог, каб вярнуўся да іх!.. Будзем, як ты, гадаваць.
Гэтак... I ўсё, што хацеў я сказаць?
Пэўне, усё... Пачакай!
Нам пастарайся адтуль напісаць,
3 думкі с в а і х не спускай.
Потым... Пасунуцца ў бітву палкі —
Ты баязлівым не будзь:
Смелага сэрца не раняць штыкі, Кулі яго не праб’юць.
Будзе праціўнік пабіты ляжаць,—
Ты пашкадуй яго, брат!
Раны завяжаш, паможаш устаць,— й ён чалавек і салдат.
Брат, у далёкай сваёй старане
Mae ён дзетак, сям’ю...
Помста ці хцівасць цябе як штурхне, Успомні сямейку сваю.
Старасці, цноце не помні ураз, Гэтым сумлення не плям.
Быў чалавекам ты, браце, у нас, Будзь чалавекам і там.
Мы у Вялікага будзем прасіць, Ты каб вярнуўся здароў...
Н-ну! — развітаемся... Сэрца баліць...
Дай жа абнімемся зноў!
НА ВАРЦЕ
Стаіць ён на варце, і плюшчацца вочы, А цела хацела б пайсці на спакой, Заснулі бажання, нічога не хоча, He можа крануці рукой.
Тры месяцы з дому... Сабраўся ад жніва, 3 народам паходам пайшоў ваяваць... Успомніцца часам — як там, ці жывы? А хто дапамог ім звазіць, паараць?
Тры месяцы з дому... Акопы, атакі, Гарматы, гранаты і тысячы куль...
А як там у хаце мае небаракі,— Ніякае звесткі адтуль?
Каруся адна... Ці памогуць суседзі?
А хіба ж маглі бы іначай зрабіць?! Бо маюць жа сэрца, і ён, як прыедзе, Здалее за ўсё і усім адплаціць.
Суседзі памогуць!.. Што ж дзеецца ў вёсцы? Ці спорны, ці чорны удаўся там год?
Якое надвор’е, ці снег, ці марозцы, Ці, можа, завеі? Які ж умалот?
Стаіць ён, вартуе, зліпаюцца вочы, I цела хацела б спакою, заснуць...
А сэрца спакою не знае, не хоча, А думкі ад варты лятуць ды лятуць!
У ЧУЖЫНЕ
Думы
Якія жальбы?! Нашто мне плакаць? Прад кім, з чаго?
— Свет людскі крывёю зліты, Цяжкім болем твар парыты,— Твар яго!
Ну, што ж, няволя? Няхай, нядоля?
Сцярплю я сам.
Там, у вайне абнятым краі, Смерць збірае ураджаі,— Косіць там!
Няхай памру я... адзін... ў чужыне... — Няхай! гатоў.
Там, дзе гром, дзе свішчуць кулі, Сном апошнім шмат паснулі, — Шмат братоў!..
Пакінь жа, сэрца, тужыць аб волі Цяпер, пакінь!
Злійся з горам бедных матак, Жонак, дзетак, ніваў, хатак Ці загінь.
ЧАЛАВЕЧАЯ КРОЎ
Гэй ты, людская кроў, чалавечая кроў, Разліваешся ты па зямліцы.
Ад пачатку людзей, ад пачатку вякоў, Ад граніцы яе да граніцы.
He шкадуюць цябе, неашчадна ліюць, Мэрам ты і не варта нічога, Па калені ў табе пасуваюцца, йдуць... А куды? — без адказу дарога.
За дабро, дзеля зла праліваюць цябе, Дзеля крыўды і скрыўджанай праўды, Дзеля старых багоў ў маляваным грабе, Дзеля новых — нязнаных запр’аўды.
I здаецца, няхай прабягуць, пралятуць Векі цэлыя братняе згоды, Ані высахнеш ты, будзеш чэмерам труць Кожнай радасці людскае ўсходы...
Разліваешся ты, чалавечая кроў, Безнадзейны усякія лекі,
I няма на цябе лекароў, знахароў Запыніць, зачыніці навекі.
У НОЧ НА новы год
Сяджу я адзін у святліцы 3 душою, агорнутай сумам. Гадзіннік стары на паліцы Утуруе самотлівым думам.
Усё прамінае у часе: Няволя, самота, пакута,— А йшчэ што у долі ў запасе? «Дванаццаць гадзін і мінута».
Жыццё уцякае нязначна, Па хвілечцы хвілька. Чаму ты He ловіш яго, неабачны? «Дванаццаць гадзін, дзве мінуты».
Без следу, без знаку, цень ценню Праз жыцце ідзеш у труну ты. Якое ж найлепшае менне Тваё, чалавеча? — «Мінуты!»
НА СЯЛО
Абы цёплійка прыйшло, Абы слонка прыпякло, Абы зімку пранясло — Уцяку я на сялв6.
He люблю я места — страх! Што ні крок — высокі гмах, Што ні мур — то цяжкі дах, I бязлюдна на людзях.
А на вёсцы — там прастор, А за вёскай вечны бор, А ў бары тым птушак хор, Міліёны ноччу зор.
Уцяку я на сяло, Абы б цёплійка прыйшло!
ЁН HE ЗГІНЕ...
Настроі
Ці дзялю я свой сум з цішынёю, Ці жартую з сябрамі над чарай, Перад мыслью таемна маёю Неадступнай, назойлівай марай, Як жывы, як бы ўзяты з натуры, Усё малюецца вобраз пануры:
Як калоссі ў жытнім полі, стаяць людзі на раўніне;
Быццам вецер каласочкі, — гэтак сум іх прыхіляе.
Ані шэпту! Часам толькі маць-зямліца уздыхае:
«Ой, пагіне... Усё пагіне!»
Захаваўшы слонца, ўкрылі неба ймглішчы і туманы;
Непагодай край, здаецца, ад прадвеку той забраны;
I не кліч яму ты долі: гіне зык тут незваротна;
Замірае слова нават...
Ах, маркотна!
Усё мне цяжкі вобраз той здаецца, Ці адзін, ці хаджу між людзей я... Толькі ж... раптам, часамі прарвецца, Бы шаленства якое, надзея:
3-пад святых нябёс блакіту Прамяніста сонца ззяе
I дзяцей зямлі з нябыту
I з заніку паднімае.
I буяе духам вольным
Той народ, што на раўніне, I жывець жыццём давольным... «Ен не згіне! Ен не згіне!»
АПЯКУН
Байка
Недарма прыказка ў народзе — Бяда адна к нам не прыходзе. У вялікім і багатым месце, Здаецца, на усходзе гдзесьці, Удава, йшчэ моцная кабета, Памерла раптам. Праўда гэта, Што смерць людзям не навіна, Але ж пакінула яна