• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    Памаленьку, памалу Праясняцца мне стала Усіх адносін загадка, Палажэння, парадкаў, Што пануюць на свеце — Мы ж сям’і аднэй дзеці!.. А жыццёвы варункі Ды ўсялякі рахункі Раздзялілі народ На вярхі ды на спод — На багатых паноў, На бяду — беднякоў... Адны ў пекным адзеты I зімою і летам — Добра маюцца ўсёгды... Так праходзяць ім годы: Быць у нейкім у сне, Быць у вечнай вясне!.. А другія — ў бядзе, Што ўвакол іх гудзе Ды к няшчасцю вядзе, Па жыццёвай грудзе Валакуць свае лямкі... He чапаюць нат клямкі Тых да шчасцейка дзвераў Ды жывуць жыццём звераў, Жыццём гора-нядолі Ды ўсялякай няволі!.. Стала ясна мне ясна-.
    Што да гэных няшчасных, Усё жыццё працавітых, Усім і ўсімі прыбітых,— Я павінен схінацца Ды ім сэрцам аддацца!
    Усягды быці 3 імі, 3 бедакамі сваімі: 3 іх я целам-крывёю — 3 імі быць трэ душою!.. Трэба мне літавацца (А не то што стыдацца!), Напрагчы свае сілы Для карысці для мілых Братоў шэрых вясковых... Вучыць пбступкам, словам,— Як змагацца з нядоляй, Каб багатшымі болей Былі ў розум і сэрца, He былі ў паняверцы!
    Каб іх хата бальшэла, Цяпла, свету больш мела! Кабы бедныя нівы Былі больш урадлівы! Ды каб быў больш здаровы Увесь народ мой вясковы!..
    Думкі гэны — другія, Хаця сілай цяжкія, Скрой-маланкай бліснулі I — душу закранулі!.. Гэны міг быў мне векам, I я стаў чалавекам! Другім-іншым — і новым — 3 другім чуццём, галовай!.. Усю жыцця шумавіну Розум прыткі мой скінуў!.. Ды убачылі вочы, Што было у змурочы Пад плашчом дзецінады... I быў вельмі я рады Праўдзе болю святога! Ужо не стыдна нікога: Hi барона й Марылі, Hi жыцця камарылі!.. Падбег борзда к татулю Ды як добры сынулек Уцалаваў яго рукі — Быццам з доўгай разлукі!.. 3 ім гаворку пачаў,
    Памагаці тож стаў (He стыдаўся нізвання!) Папраўляць упраж, сані...
    3 мінай пэўнай мы селі Ды на «двор» паглядзелі... I адважна і смела.
    (Ніякога мне дзела He было — ці ўзіраўся, Ці хто плакаў, смяяўся... Я сядзеўгз татам мілым I пачуў ў сабе сілы... Быў на ўсенька гатовы!) Дык з двара па жыццёвы Я паехаў дарогі — Кінуў панскі парогі!..
    Вось якое здарэнне Апісаць замярэннем Было — з дзецінады!.. Ці патрапіў? даў рады? Гэта меншая рэч: Скінуў працу я з плеч!
    ГЭЙ ЖА Ж, МАЯ ВЁСКА!..
    Гэй жа ж, мая вёска! Як ты дзісь 1 далёка — Каб глядзеў і доўга, He убачыць вока Тваіх стрэх з саломы, Мохам часу крытых, Вокенцаў маленькіх, Хат, ў зямлю убітых, Гумнаў і хлявочкаў,
    1 Сёння.
    Нізенькіх, як хаты, Вулічкі ўсяродку — Крыху крываватай...
    I за вёскай крыжа, Што помніць дзядоў, Мосціка праз рэчку... I абшар палёў... Адышло ўсё гэта, Недзе дзісь далёка, Каб глядзеў і доўга, He убачыць вока: Засланяюць горы I лясісты кнеі Дык да роднай вёскі Даляцець умеюць. Толькі ўспомніў даўны Гора дні, уцехі, Думка мігам скоча Пад вясковы стрэхі — Бачу вобраз родны: Працы, гаравання, Бедныя палеткі, Сеянне, гаранне... Родных бачу твары — Хатніх і суседаў, Жыццё бачу вёскі I шчасця і бедаў... Успамінак ўсенька У вобраз адзін луча: Вобраз сэрцу мілы — Мілы, аж балючы...
    Дык хаця ты, вёска, Родна і далёка, Што за гор лясамі Це2 не бачыць вока — Я сардэчнай думкай, Пакуль жыці буду, Вёска мая родна, Цябе не забуду!..
    1 Гушчары.
    2 Це — цябе (польск.).
    3 НАВАГОДНІХ ДУМАК
    Новы рочак ўжо настаў — Ці канчатак ўбачым?
    Дажывем? Хто б сказаў?
    Сколькі раз заплачым? Немаведама. He знаны
    Рочак з віхрам йдзе — Ночкай цёмнай праваджаны;
    Людцы спяць сабе... Ой, не спіце, не ляжыце
    Вы, людцы, у хаце, На свет божы паглядзіце —
    Што трэ працаваці!
    Каб мець ў хаціне дастатак: Хлеба і да хлеба, Аплаціць жыцця падатак, Заслужыці неба...
    He з замкнёнымі вачыма
    Трэба йсці праз жыцце, А ўзірацца «абаіма» —
    Шклы яшчэ купіці: Свет навукі ў гаспадарцы, Як быці здаровым, He шукаць вяселля ў чарцы Ды жыццё нанова Распачаці з Новым рокам, Працы, сілы, волі — I спаткаці смелым вокам
    Прышлу сваю долю!..
    ПРЫВІТАННЕ
    3 чужой і далёкай краіны Вітаем цябе, родна мова,— Раскіданы скрозь твае сыны •— Вітаем, бацькоўскае слова!
    Пайшлі мы за грошам, за хлебам — Бадзяцца па свеце шырокім, Рассталіся з родным нам небам
    Ды згінулі ў краі далёкім. Паміжы народаў чужых Забыліся дзедавай мовы I песняў, звычаяў сваіх — Выродка.мі стацца гатовы... He ў памяці вёска у полі, Ды нівы, ды рэчкі-балоты, He ў думцы браты, што у болі 3 вялікае стогнуць бядоты... Усенька забыліся... доўга Жылі мы — як? Самі не знаем: Сваёй была Вісла і Волга, He ў думцы, што родны край маем... Хоць, праўда, не надта харошы, Хоць бедны — балоты з пяскамі,— А ўсё ж даражэйшы за грошы, Бо з нашых прадзедаў касцямі, Бо ў ім і цяпер засталіся Там родныя нашы браты I з мовай, што мы забыліся Для іншай — другой і — наўды!..
    Аж раптама вестка дзіўная Нягадана неяк дайшла, Што наша гаворка жывая У друку ўжо йдзе да сяла, Што словамі дзедаў сваіх У газетах там вучаць ўсяго — Што трэба любіці усіх, Што трэба трымацца свайго!
    Вяліка было наша здзіўленне, А радасці не ўжо і конца — Што ўрэшце адвечна зацьменне Разгоне народнае слонца!..
    I шчасце вяліка пачулі У змарнелых сіроцкіх грудзях, Лягчэй мімаволі ўздыхнулі За прышлы Бацькоўшчыны шлях!..
    3 чужой і далёкай краіны Вітаем цябе, родна мова,— Раскіданы скрозь твае сыны — Вітаем, бацькоўскае слова!..
    * * *
    Божа мой! Я чую зноў — Як мацнее ў мяне кроў.
    А ў грудзях сэрца б’ецца, Па галоўцы жа вінецца
    Думка нова, ды старая, А вагромна, а святая...
    А ўсяму, ўсяму прычына: Мая родная зямліна —
    Ужо варушыцца, ўстае, Падымаецца, жыве...
    Гэта чую я без слоў, Дык мацнее ў мяне кроў!..
    БРАТЫ! ДАКУЛЬ
    МЫ БУДЗЕМ СПАЦЬ?
    Браты! дакуль мы будзем спаць Страшэнным сном, бо сном магілы?! Браты! ці не пара ўжо ўстаць — Да працы ўзяцца што ёсць сілы?! Увакола нас жыццё кіпіць, Мы — толькі мы — яшчэ спімо, Калі ж народным жыццём жыць — Калі мы ўрэшце пачнямо?!
    Над намі хмурны вісяць ночы, I громы бед не будзяць нас, Бо закрываем свае вочы — He бачым, як народ уграз...
    У лятаргу грозным лежымо, I страх бярэ яго прарваць, Ды дзіўны сны падчас снімо,
    Што трудна нават расказаць...
    Што мы — не мы! нам нат здаецца, Вялікасць інша нас дурыць — I сэрца шмат каго з нас б’ецца, Каб як для іншых толькі жыць... Чужое славіць слаўна імя Сваёю працаю-крывёй
    I жыць ў затрутым славай дыме — I гінуць... гінуць, Божа мой!
    Для краю гінуць — для братоў, Збяднелых, цёмных і няшчасных, Што мучацца вось ад вякоў, He маючы дзён жыцця ясных... I гінуці для роднай мовы Сваіх бацькоў і запрадзедаў,— Браточак мой! ах, каб ты ведаў — Страшэнна гэта рэч... гатовы Хутчэй дык я на смерць лютую, На вечны ў пекле цяжкі мукі — Змяніць чым мову на чужую, Здрадзіцелем чым быці ўнукаў!..
    Браты! Кругом жыццё кіпіць, А мы й далей яшчэ спімо... Калі ж народным жыццём жыць, Калі мы ўрэшце пачнямо?!
    Даволі спаць! I вон што злое — Магільны сон пара прарваць... Нашто нам толькі ўсё чужое? Пара да працы сваёй ўстаць!..
    Пара! Пара! Нясецца стон Вялікі, громкі з-пад магілы, Шумяць лясы з усіх старон — Пара устаць, злучыць нам сілы! Рука у руку, усе разам, 3 вялікай думкаю адной, Як за цудоўным нам абразам — Усяго народу грамадой — Павінны ўстаць, ісці мы дружна Па лепшу долю прышлых векаў!.. Даволі жыці нам з ялмужны!.. Пара мець імя чалавекаў!..
    СКУЛЬ У МЯНЕ...
    Скуль у мяне Мора дум — Дзіўны шум —
    Болю мора, Жалю, гора Нахлыне?..
    Што зрабіў Я каму?
    He згану —
    Што спакой
    Святы мой
    Загубіў...
    Што удзень Сяк і так — Усяляк —
    Я вось б’юся, Валачуся, Моў той цень...
    А уночы
    Нейка мара, Думак хмара —
    Так нясецца, Аж вінецца, Аж рачога —
    Аж баюся...
    Чую стон Ды гамон,
    Працы гукі —
    Цяжкі мукі
    Беларусі...
    Далей бачу:
    Народ мой Возе гной...
    Хоць маўчыць,
    Стагнаціць, Слёзна плача —
    Наракае
    На усё —
    На жыццё,
    Кепску волю, Горку долю...
    I не мае
    Ен ўспамогі... Цішына, Цемната, He відаць, He згадаць —
    Дарогі...
    КАБ БЫЎ МОЛАД...
    Каб быў молад, Я кахаў бы, У холад-голад Я спяваў бы Песні веры У свае сілы, Што без меры Пружаць жылы... I ў спадзеі Лепшай долі — Праз завеі Бед, нядолі — Йшоў бы чынам Да здабыцця Братам, сынам Права жыцця... А дарогай Вечнай мэтай, 3 думкай Бога Усяму свету Я каханне Даў б законам, Каб з зарання Аж да скону Быў тут кожны 3 нас шчаслівым —
    Калі можна Ім быць — жывым!..
    Каб быў молад, Я кахаў бы, У холад-голад Я спяваў бы!..
    ХМАРЫ
    Бягуць, ідуць па небе хмаркі — To цёмныя, то палавыя, To белыя — маўляў жывыя Разветру небнага пачваркі. Бягуць... куды? чаму? ды скуль? Ідуць... навошта? што ім трэба? Іх вецер гоне — гулль і гулль... Гуляюць хмаркі, крыюць неба. Лятуць над высямі-даламі I над вясковым цёмным борам, У дарозе вечна, вечна самі, Лятуць адны з сваім прасторам — Маркотна, цяжка, з краю ў край... I, мусіць, трудненька жыць ім, Бо дзе прыкмецяць земскі рай Са збожжам, кветкамі, з усім, Што слонейка ды ніўка-маці У злучэнні зродзянь цудны дары, А чалавеку, моў дзіцяці, Даюць як плату і ахвяру...
    Збяруцца хмаркі грознай тучай Ад думак горатных нядолі, А цяжкасці, што іх так муча, 1 дрогнуць громам над палямі... Пачнуць свяціць маланак блыскам Ды біць грымотна перунамі, Над нівай звісшы нізка-нізка, Заплачуць буйнымі слязамі...
    Пачнуць дзяліцца, йсці далей — У бяскрэсным пустыры-прасторы, Бягуць ужо йзноў — як раней... I так заўсёды — ноч і дзень — Лятуць над высямі-даламі...
    Зямлі кідаюць сумны цень I плачуць частымі слязамі.
    СЛОНЦА
    Слонца праменна, Вечна-штодзенна Ходзе над намі — Толькі вачамі Бачым не ўсёды: Хмар карагоды Крыюць праменні... Мы тагды ў цені Ходзім, працуем, Долю гаруем... Робімся сумны — Ды, не разумны, Трацім надзею, Верыць не смеем, Што хмар не будзе, Што слонца людзям Твару пакажа, Што сілы ўражы Цемры, марозу — Жыццёвай грозы — Злечыць, злагодзіць, Жыцце адродзіць.
    Бо слонца сіла Вечна-штодзенна, Добра ды міла Слонца праменна!..
    ПЕСНЯ
    Віхар шугае ў полі, Грушу на межы калыша — Выйшаў шукаць я долі, 3 роднай вёсанькі выйшаў.
    Цеснай мне была хаціна, Вузкім вясковы загон, Нудная проста дзяўчына...
    Меці хацеў я разгон
    Жыцця ў вялікім замчышчы, Горнай кароне лясоў, Громы вясёлых ігрышчаў, Пекнай дзяўчыны любоў...
    Некалькі лет мінавала, Свету я многа прайшоў: Болю і гора нямала На тэй дарозе знайшоў.
    Віхар шугаў, ды не ў полі, А па зялезных дахох;
    3 сумнаю горкаю доляй Хоцькі ды сам сябе спрог.