• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    * * *
    Вецер асенні халодны, сярдзіты...
    Жоўтыя плачуць бярозкі...
    [Суфіт паўдзенны] імглою закрыты, Дожджыку дробнага слёзкі.
    Часам на момант імгла разарвецца, Слонка далёкае гляне, Смутнае дзеткам сваім усміх [нецца]. Беднае! й слонейка вяне.
    Вецер асенні, халодны, зрыўчасты Лес абдзірае з убёру.
    Дожджык драбнюткі, [дадзейлівы], часты... Сумна у гэткую пору!
    *
    Дзякуй, паночкі, за ласку,— Каб умеў, дык сказаў бы я казку, Заспяваў бы, як чыжык, гулліва Ці заплакаў бы ветрам тужліва — I зрабіў бы усё, як хацелі, Толькі ж думкі мае адляцелі...
    
    [Праблудзіў] я па сцепу два тыдні з лішком,— Мне здаецца,— пятнаццаць дзянёчкаў, 1 прыйшоў у канцы так ужо вечарком У адзін з украінскіх куточкаў.
    Ад дарогі у бок з паўвярсты залягло, [Апавіўшыся] тынам лісцвяным, [Хлебарны Астроў] — сцепавое сяло; Называлась яшчэ Богаданым.
    Ось ў яго і прыбрыў я тагды вечарком,— Прыпазніўся; людцы спачывалі;
    Дый, на шчасце, сустрэўся з адным парабко.м, А дзяўчаты на рэчцы [спявалі].
    Той,— куды і адкуль,— распытаўся як трэ: «Ходім, кажа, до нас ночуваты».
    Я спярша не ішоў, хацеў спаць на дварэ, Але ён зацягнуў-ткі да хаты.
    Палажыў у садку на мядовым сянцэ,
    I прынёс малака мне і хлеба,
    I пайшоў пасядзець да дзяўчат на рацэ, Пакуль шэрым не зробіцца неба.
    Як тагды я заснуў, не прыпомню [цяпер],— Змардаваўся далёкай хадою.
    Падаваліся ноччу сцяпы ды сады
    I дарогі з [укрытай] жудою.
    A па раніцы матку убачыў сваю,— Прынясла мне у поле паснедаць;
    I з Анелькай сваёй пахаджаў па гаю... [Нехта шторхае,— чую: абедаць...]
    * * *
    Загуляў Сцяпанка, Быццам на каляды,— Прапіў пару коні
    I два панарады.
    Як паехаў ў горад Збожжа прадаваці, Дык дамоў прыйшлося Пеша пратрапаці.
    Бо канькі і збожжа, Збрую і вазочкі За гарэлку сплавіў Сцёпка у шыночкі.
    У вясковай карчме Ен застанавіўся I на грош астатні Да канца упіўся.
    Прыцягнуўся ноччу Сцёпачка да хаты,— Абяднелы грошам, Дурманом багаты.
    «Адчыняйце дзверы!» «Хто там?» — «Гаспадару! Завіхайцесь жыва, Бо задам вам жару».
    Адчыніла дзверы
    Жонка маладая
    I на мужа сумным Вокам паглядае...
    * * *
    Сцяпан Дзяўджук цяпер багаты, А быў бы ён саўсім без хаты, Каб розум бог не даў такі. (Усё ж радзімыя браткі...) Малодшым ў бацькі быў Сцяпанка, Апроч яго Язэп, Іванка.
    У згодзе жылі ўсе яны,— Старога слухалісь сыны. Сам Дзяўга жыў даўно без бабы, I быў стары здароўем слабы. Ува ўсё, аднак, уходзіў сам: «Не дам, казаў, я волі вам; Пакуль змагу яшчэ цягацца, Сам буду ўсім распараджацца, А як памру, тады канец, Жыві, як хочаш, маладзец! А толькі, дзеткі, ты, Іванка, I ты, Язэп, за вас Сцяпанка Жыве найменшыя гады I розум мае малады.
    За ім, малым, вы даглядайце, Ніякай крыўды не ўчыняйце. Як выйдзе з Сцёпкі чалавек, To будзе дзякаваці век.
    3 таго дабра, што вам пакіну, Адзначу я усім часціну, Каб спрэчкі не было між вас,— Бо мой ужо падходзіць час. Табе, Язэп, з тваёй сям’ёю Я воляй бацькаўскай сваёю 3 усіх траіх найболі дам, Каб не жылося дрэнна вам. Жаніцца мусіш ты, Іванка, I дзеўка ёсць — Рыгора Ганка. Ужо схадзіў ты ў маскалі,— Пара асесці на раллі. Табе, як ты яшчэ без дзеці, А толькі жонку будзеш меці, Я мушу мені аддзяліць,— Папраўдзе так павінна быць. Малодшы ты за ўсіх, Сцяпанка, Табе найменшая дзялянка.
    Як бог пазволіць, будзеш жыць,— Здалееш больш і сам здабыць.
    А покуль што да Сцёпкі ўзросту Жывіце з ім, сынкі, папросту. За ім ўсё трэба даглядаць: Карміць, вучыць і адзяваць. Няхай качаецца між вамі, Як узрасце [—], то вы самі Яму аддайце, што яго, Дзеля прыказу маяго».
    Так навучаў дзяцей часамі, А тыя слухалі і самі Казалі бацьцы у адвет, Што будуць слухаць той завет...
    * * *
    Ад вёскі нашай недалёка, Бадай, чы будзе тры вярсты, Балотам шлях наш разарваны I злучан грэбляю ізноў.
    Здалёку стаць, таго балота Амаль не відна,— так яно У адно сабе злілося поле 3 мурогам, з краскамі лугоў.
    Аб ім цікавых шмат паданняў Жывець у нашай старане. Старых ты толькі распытайся,— Паслухаць будзе што табе...
    Калі у нас хадзілі швэды, Вялікі быў ў народзе страх,— Хавалі ўсё дабро у ямы, А самі жыць ішлі у лес.
    Бо швэды, хай іх трасца, зверы. Куды ні прыйдуць, як рабак, Усё пап’юць, з’ядуць, а рэшту 3 сабой ў дарогу забяруць.
    А да таго яны часамі Без спуску білі мужыкоў, I малых дзетак мардавалі, I моцна крыўдзілі кабет.
    Ну што ж,— за гэтакія здзекі Народ ім шкодзіў як мага. Даўней і з нашых былі зухі,— На штукі ўсякія ішлі.
    Дзядок Даніла стары векам,— Здаецца, ссохлы ў лесе грыб,— Згубіў іх конных два аддзелы, У балоце гэтым патапіў.
    Пачуў ён знекуль, быццам швэды Ідуць да Менску нацянькі,—
    I з весткай гэтай — скуль і [жвавасць] — Прышпарыў раніцай у лес.
    Кабеты,звесна, зараз плакаць, Маўляў, чаму паможа плач.
    Мужчыны гэтаксама ў страсе, А дзед сабраў мужчын і кажа:
    «Хадзіце грэблю раскідаць».
    Народ паслухаў: дзед Даніла Лічыўся мудрым навакол,— He вельмі доўга намаўляў іх.
    «Чаму? Нашто?» — усе пытаюць. «Нашто, аб гэтым знаю я, А вы, як хочаце спакою, Рабіце толькі, што кажу».
    Усякі ведаў — дзед не дурань;
    Таму, забраўшы з лесу снасць, Памкнулісь людзі ўсёй грамадай Бурыць дзядоўскі [моцны ссек].
    Паверыць трудна, паглядзеўшы На нашу грэблю, як яны Паспелі ў дзень разруйнаваці Яе — амаль не на вярсту.
    Па гэтым кажа дзед [Ігнацы]: «Цяпер усё,— ідзіце ў лес, [Вазьміце трубы] і чакайце, [Пакуль не будуць швэды тут].
    Як прыйдуць швэды і на грэблю Уступіць іх апошні конь, Тады ў катлы ударце, [ў трубы I затрубіце як мацней].
    Рабіце гэтак, мэрам войска Ідзець вялікае праз лес, I самі ўбачыце, што будзе, А мне ісці ад вас пара».
    «Куды?» — спыталі. «Дый да швэдаў, Хачу іх быць правадыром».
    Сказаўшы гэтак, сам падаўся У той, адкуль з’явіўся, бок.
    От ноч прыйшла, ніводнай зоркі На чорным небе не відаць.
    Стаяць людцы на варце ў лесе
    I богу моляцца усе.
    Здаля пачулі тупат конны, [Калькох] паслалі дзец [юкоў] Сядзець на купках у балоце I пільна швэдаў [сцерагчы].
    Бліжэй, бліжэй,— ужо ля грэблі;
    Ужо чуваць іх галасы, I ржанне конскае, і тупат.
    Ужо на грэблі... У той жа час
    Дзяркач азваўся у балоце, Па ім другі умоўны знак,— I з лесу трубы, бубны [сурмаў]; Пачулі швэды страшны шум.
    Змяшалісь швэды. Ім здалося, Што войска збоку йдзе на іх.
    Пусцілі коні науцёкі, Ды не ўдалося уцячы...
    * * *
    «Бабуля, казку!» — так, бывала, Малы я бабцы назаляў.
    Мяне старая пеставала, I з ёй я гэта дазваляў.
    «Якую казку? Дзе іх ўзяці? Ідзі, кладзіся лепі спаць,— Пачынкі 1 трэба мне звіваці, 1 ты павінен рана ўстаць».
    «Бабулька-рыбка, ну, адну хоць,— Паглядзіш, ўстану рана я, Цябе заўсёды буду слухаць, Бабулька-кветачка мая!»
    I твар стары яе, абняўшы, Я моцна, моцна пацалую I так прашу, к грудзям прыпаўшы: «Бабуля, казку, хоць малую».
    I сэрца добоае старэнькай Змякчэе з ласк і просьб дзіцяці. «Ну, добра, казачкай маленькай Пацешу я, як будзеш спаці».
    «Маленькай мала! Лепей тую, Што ты учора мне казала».
    «Ну, не таргуйся, я другую Скажу табе. He будзе мала».
    Сказаўшы пацеры за бабкай I ўсіх пазбаўлены грахоў, Гатоў я слухаць казкі гладкай Хоць да астатніх петухоў.
    Пад коўдру цёплую кладуся I з нецярплівасцю чакаю,
    1 Пачынак — пража, якую наматалі на верацяно або знялі з яго.
    А побач з працаю бабуся Сядзіць, прадзе ці што сукае
    «Ну, слухай, дзеткі. Было гэта Даўно. Таму са сто гадоў.
    Зімою, пэўне, не у лета, Настроіў холад гарадоў.
    Ен з лёду вылажыў палацы, I цэрквы з лёду, і красты.
    He пакладаўшы рук для працы, Зрабіў дарогі, ўзняў масты.
    Як добры майстар, ўсякіх цацак, Аздобаў ўсякіх нарабіў, Панастаўляў іх на палацах, Дзе толькі трэба — іх прыбіў.
    Праз нейкі час, сканчыўшы працу, Пайшоў наўкола аглядаць, Ад цэркві к мосту, стуль к палацу,— Чы дзе там фальшу не відаць.
    Усё так добра, чыста, гладка: 3 аглядам майстар як ні біўся,— Нідзе не ўбачыў непарадку.
    Таму быў рад, крыху гардзіўся.
    I, праўду кажучы, гардзіцца Яму было-такі з чаго, Бо можна б і ў заклад пабіцца, Што не было йшчэ ні ў каго
    Такога царства самацветаў, Якімі ссыпаў ён дамы, Што так ігралі ўсякім светам I ў ясны дзень, і сярод цьмы.
    I ні адзін кароль на свеце Такога царства не імеў,
    1 Сукаць — скручваць некалькі нітак пражы ў адну.
    I нават так, хоць на прымеце Каб мець такое бы, не смеў.
    Так, абхадзіўшы ўсе будынкі
    I абглядзеўшы гарады, Ен вецер, лёгкі на ўспамінкі, Заве хутчэй к сабе тады:
    «Ляці, мой сын, да скраяў света, Заві усіх сюды людцоў, А каб скарэй рабіў ты гэта, Вазьмі з сабой сваіх хлапцоў.
    Пашлі найменшага к усходу, На поўдзень большага пусці I выпраў старшага к заходу, А сам на поўнач паляці.
    Завеце ўсіх ў мае дзядзіны, Усіх, паноў і чорнай косці, Ганеце ўсякае звярыны, Каб есці мелі мае госці».
    I вецер посвістам працяжным Умомант змог сыноў сабраць I ўсіх траіх з наказам важным Паслаў па свеце пагуляць...»
    8 А. Гарун
    АПАВЯДАННІ
    ПЕРШЫ СНЕГ
    Легенда
    ...Адзін раз прыйшлі яны да Прарока і кажуць яму: «Вучыцель! Глядзі, ідзе першы снег».
    А ён выйшаў разам з імі з дому свайго і ўбачыў першы, чысты, белы снег, што ў вялікім чысле мяккімі пухавінкамі падаў з неба і засцілаў зямлю. I казаў ім:
    «Глядзіце, вось у мільёнах часцінак спадае ён чысты і белы, без сказы, як душы дзяўчатак, што з вёсак нашых ідуць у гарады іх; лягусенькі і мяккі, вясёлы, як птушка, у мільёнах часцінак іграе, блішчыць і падае, як тысячы моладзі нашай з мяккай вясёлай душой радасна ўступаюць у жыццё; да нас ляціць ён увесь светлы, без думак, як лепшыя з іх ідуць на ахвяру...
    I вот паглядзіце — ужо ходзяць па ім, ужо топчуць нагамі і з граззю мяшаюць, і з брудам нячыстым...
    Так топчуць яны і душу дзяўчаці і ціснуць у бруд жыццё моладзі нашай; так чэрняць і жыццё і памянь сваіх — справядлівых!..
    I от кажу я вам: колькі разоў я бачыў, як прыходзіць да нас першы снег, столькі разоў вочы мае заліваліся слязамі; і столькі разоў бачыў я, як за першым снегам з ветрам і бурай ішоў другі снег і ўсё нячыстае пакрываў на зямлі; і слёзы радасці цяклі тагды па маім твары.
    Дык ідзіце ўсюды і кажыце ўсім, што па першым снягу будзе другі снег!..»
    МАЛАДОЕ
    3 казак астрогу
    Гэтае апавяданне чуў я ад аднаго старога арыштанта, брадзягі, у N-скім астрозе. Быў ён чалавек добры сэрцам і ў сваім жыцці нічога нікому благога не зрабіў;
    8*