Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Мы доўга аб гэтым нічога не зналі;
Доўга цярпелі мы, доўга маўчалі.
Пара перастаць ўжо нам, браткі, маўчаці
I толькі паціху ў няволі ўздыхаці.
Трэба падняцца нам сільнаю сілай;
Трэба пакончыць з жыццем-магілай.
Трэба разбурыць свет гэты пракляты •— Мястэчкі, двары, гарады і палаты;
Больш не давацца сябе абкрадаці, А ўсё, што ёсць наша, сабе адабраці.
Нашыя гады не будуць давацца;
Пашлюць салдатаў за дабро сваё драцца, Збяруць усе сілы, каб нас перамоч,— Мы дружна ўсе ўстанем, і кончыцца ноч.
Потым мы свет па-свойму пастроім
I жыцце ў корнях яго перакроім;
Багацтва ўсе света будуць народа,—
I будзе ў нас шчасце, спакой і свабода...
1907 г.
УСПАМНЕННІ
Ой, за вёскаю за далёкаю
Усё стаяць лясы ды яловыя;
А над рэчкаю над глыбокаю Сенажаць лягла з травой новаю.
А пад вёскамі, там за хатамі, Нівы плямамі раскідаліся,— Як у старцаву, усю з латамі, Світу шарую зямля ўбралася.
А на горцы там па-над вёскаю Стаіць цэркаўка, ад год шарая;
I ля цэркаўкі пад бярозкамі Спяць у могілках людзі старыя.
Каб ўсё старыя, не такі бы жаль, I не так маё сэрца б рвалася,— Хоць і старых жаль і аб тых пячаль, Што і з імі смерць прывіталася.
Але ж век яны пражылі даўгі, У жыцці ўсякі смак імі бачаны.
Мо не раз із іх гаварыў другі: «Нашто век такі мне прызначаны?»
А чаго ж ляжыць пад бярозкаю Мая любачка — зорка ясная, Што гуляў я з ёй па-за вёскаю, Мая Ганначка — кветка красная.
Ці ж то я яе не кахаў, як мог, Яе постаццю счараваўшыся?
Ці к сабе яе перавабіў Бог, У красу яе закахаўшыся?..
1908 г.
ЖУРАЎ I ЛІСІЦА
Байка
Разумным добра быць. To праўда — не смяхом. Усё каб ведаці, з усякім справіцца грахом, To можна была б пажываць.
Але ж не трэба мудраваць, Бо гэта добра, а не надт. От знаю я таму прыклад.
Прыйшлося неяк жураўлю У лесе ў дол папасць звярыны. Чаго зляцеў ён на зямлю, Аб тым я ведаць не павінны.
3 такой бяды жураў крычаў, Аб сценкі долу крыллем біўся,
А потым i сціхаць пачаў, Бо надта бедны прытаміўся.
Сядзіць і думае бядак, За што напасць найшла такая? Жураў бо быў разумны птак,— Што будзе далей, ён чакае.
Аж тут праз час які — глядзіць — Галлё трашчыць над галавою: Кума ліса к яму ляціць,— Бяда страслась, відаць, і з ёю.
«Здароў, кумок! А як жа ты Папаў сюды? Чы проста з неба Сюды зваліўся праз кусты?
Ці, можа, тут табе што трэба?»
«Якога ліха тут шукаць?
Якой мне трэба тут напасці?
Упаў, прыйшлося паскакаць,— От як наверх бы мне папасці?»
«Ну, гэта што! От зараз я Нараю што-нібудзь такое...
Эх, думак роіцца сям’я, Як бы вяселле ў іх якое.
От так зрабі... Чакай ты... не, Здаецца, лепі будзе гэтак...
Эх.’думак, думак у мяне, Маўляў, у качкі дзікай дзетак».
Пакуль яна гадала так, Жураў надумаў, як спасціся,— Хацеў бы ён аднэю як Хаця бы думкай запасціся.
Ліса ж вядзе саўсім не то,— Мудруе, круціцца наўсякі: «I гэтак добра бы, нішто, А так найлепей — скажа ўсякі».
От гэтак дзень у іх прайшоў,-— Ляцяць ў бядзе дзянькі без знаку.
Мыслівы з стрэльбай падышоў,— Лісе у гэтым мала смаку.
Сюды, туды яна глядзіць, Рабіць жа'што — сама не знае;
I ўсё адно сабе цвярдзіць, Што думак надта многа мае.
Жураў жа бачыць: кепска так,— Зваліўся з ног, ляжыць без духу, He зварухнецца аніяк, Каб а сабе не даці слуху.
Галлё мыслівы разабраў,
Улез у дол і вось што бача: Там нежывы ляжыць жураў, Наўкол лісіца жвава скача.
«От нечысць дзе, каб ты прапаў, Што за праклятая звярына: He годзе то, што сам папаў,— Душыць другіх яму павінна!»
I, стрэльбу зняўшы з-за пляча, Лісе у бок не'доўга цэліў,— Спусціў курок і згарача На месцы тут яе застрэліў.
А потым, ўзяўшы жураўля
За ногі, ўгору яго кінуў;
Пад тым ўскружылася зямля, Як на лам’ё бакамі рынуў.
Але праз момант ачуняў
I крыкнуў радасна і зычна,—
I, ўгору ўзняўшыся, жураў Пайшоў лятаць, як лётаў звычна.
Ну во і ўвесь тут мой прыклад,— 3 яго марал такі усім: Мудруйся, браце, а не надт, Бо замудруешся саўсім.
1910 г.
СІРОЧАЯ ПЕСНЯ
Цераз хвойнічак да поля Сцежка цягнецца вузенька. Тою сцежкаю паволі
Йшла дзяўчына маладзенька.
Белы твар і кары вочкі Нечым былі засмучоны, Броўкі ценкія — шнурочкі — Долу былі апушчоны.
Слёзы, нібы-то з крышталю, 3 воч каціліся, спадалі, I уздохі, дзеці жалю, Грудкі цяжка уздымалі.
«Дзе ж ты, дзе ты, мой міленькі? — Ціха гэтак заспявала.— Мой саколік даражэнькі, Без цябе я тут прапала.
Жалю сэрца к сіраціне Навакола ні у кога, I няма к чужой дзяціне Людзям дзела ніякога.
Толькі то адно і знаюць — Цяжкай працаю душыці; Як захочуць, патураюць.
Горка, любы, цяжка жыці!
Дзе ж ты, дзе ты, хлопча любы?
Можа, слышыш? Адгукніся! Мой жаданы, мой галубы, Узяць мяне з сабой вярніся!
Без цябе мне свет без сонца, Ноччу месяц мне не свеце.
Ты ж не пройдзеш ля ваконца, Як было у прошлым леце».
У кахання слоў нямала, Песняў многа у дзяўчаці.
Але вёска відна стала, Дзеўка кінула спяваці.
3 воч крышталі наастатку, Слёзы хустачкай змахнула. От і вёска напачатку,— Дзеўка цяжка уздыхнула.
1910 г.
МАТЦЫ
Маці міла! любка родна! Гэтта нет жыцця мне!
Дзень з дзянёчкам пачародна У бяздонне цягне.
Сумна, рыбка, тужна, міла, Што цябе не бачу!
Вочы нечым заімгліла,— Ад слязы, ад плачу!
Край чужы — страшная мара: Снег, мароз ды зоры;
А цябе, як чорна хмара, Заступілі горы.
Маці родна! любка міла!
Хоць у сне падайся.
Ты ўспаіла, ты ўскарміла, Ты ж не адмаўляйся!
1912 г.
* * *
Разваж, гаю зеляненькі, Маё сумаваннейка!
Няма, чуеш, дзяўчынанькі, Маёга каханнейка.
Жыве, праўда, няверная, Мая прываротніца, 3 другім недзе мілуецца, За мной не маркоціцца.
А мне цяжка, убогаму, Трываці самотнаму;
Хаджу, лі.ха шукаючы, Па свеце журботнаму.
Разваж, гаю зялёненькі, Маё сумаваннейка!
Спачыцьдай стамлёнаму Ад слёзаў каханнейка.
1914 г.
* * *
He журуся, што не маю Дзён шчаслівых!
Што ж такое,
Мусіць, доля мая — гора
Векавое...
He журуся, што ўздыхаю
Па айчыне
На чужыне!
Мусіць, доля, што і жыцце Тут загіне...
He журуся, што здароўе Гора з’ела, Што не служыць!
Хто ні ў чым не знае шчасця, Той не тужыць.
Жыцця, шчасця і здароўя Я не маю.
Што ж такое,— Неяк з часам дацягнуся На спакой я.
1916 г.
Добры вечар, мой Язэпка!
Добры вечар, мой каханы! Мой ты браце, мой зямляча, Мой ты дружа неслухмяны.
Ціж не я прасіў астацца Гэтта зімку зімаваці, Каб хоць зрэдку ды спаткацца, Разам хвільку скаратаці?
He! Папоў яму мілейшы, ён прыяцель, кум і сват!
3 кім Язэп, а з гэтай шэльмай Хоць у пекла ехаць рад!
Што ж ты выйграў? «Дон Отэлло?» ёсць жа «Чуда» ў Бадайбе.
Мо прысватаў там дзяўчыну?
Ой, не лжы, брат, не табе!
Можа, службай выйграў гэнам,— Больш там пэнсыі бярэш, Лепш ясі, чысцей там ходзіш? — He паверу, хоць зарэж!
Служба й гэтта — чым не служба? Ганіць — значыць саграшыць: Можна й выспацца, й пад’есці, I гульнуць, як набяжыць.
Што й казаць — ты выйграў мала, «Як на мыдле пан Заблоцкі», Як той хлопчык, што [to] брату Каўбасу змяняў на клёцкі.
«Ніц не зробіш», бо «рызыка» — Гэта звычай шляхціцовы.
«Не шкадуе той валоссяў, Хто ужо не мае гловы».
Мушу скончыць нараканні, Бо не бачу з іх карысці. Ты ж далёка — не дастануць. Будзе час яшчэ калісьці!
He сярдуй, што гэтак лаю:
Сумна, прыкра, вось і мушу Хоць над тым, каго я знаю, Адвясці на момант душу.
А на сэрцы, браце, гэтак,— Хоць ты вешайся ад болю.
Думкі б’юцца, як бы птушка, Хочуць вырвацца з няволі.
Ветрам дзікім паляцеў бы, Воўкам нёсся бы галодным,— Толькі б згэтуль адпусцілі На відзенне з краем родным.
А трымае злая сіла,
I няма з ёй сілы біцца;
I няма душы спагаднай,
3 кім бы горам падзяліцца.
Напішы ж ты мне, Язэпка,— Успомні, брат, аб нашай дружбе, Аб усім, што гэнам бачыш, Аб сваім жыцці, аб службе.
Як ты час праводзіш вольны, 3 кім там знаешся, гамоніш; Як ты журбу, як ты гора Ад сябе штодзенне гоніш.
Буду дзякаваць за гэта, Буду знаць, што ёсць жа гдзесь Мой Язэпка, мой каханы, Мой прыяцель...
Твой Алесь.
1916 г.
Лётала чайка, сумна крычала,— Збурылі гнёздка, што збудавала: — Кіулі, кіулі!
У неба ўзлятае, моцна галосіць, Чорную хмару жалабна просіць: — Кіулі, кіулі!
Хмару мінула, слонейка бачыць,— Жаліцца слонцу, жаліцца, плачаць: — Кіулі, кіулі!
Лётае чайка, скігліць у жалю,— Людзі благія дзетак забралі: — Кіулі, кіулі!
1919 г.
ДНі
Жыву на чацвёртым паверсе ў гатэлі, саўсім не выходжу, бо чуюся хвора, праседжую дні прад вакном у фатэлі — сягоння... учора... заўчора...
Hi дум, ні пачуццяў. Праз дым цыгарэткі за шыбамі вочы ўвесь дзень на папасе: у тумане там ловяць касцёлаў сыльвэткі, дым з комінаў, часам сход галак на дасе; драты тэлеграфу віояць у паветры, між імі калмацяцца тучкі капрызна; запаў небасхіл ў алавяныя нетры, далёка, над грудай Панараў2 вялізнай.
...Часцей за усё пападаецца воку насупраць вакно ад гары, стыль «бароку» крыху непакоіць... Наогул жа дніны праходзяць прыемна: някрыўдна, няўцешна. Сяджу у фатэлі, занятак ядыны — шаптацы «Усё добра, ўсё добра!..» Хоць... смешна!..
Так... Людзі ж... З’яўляецца зрана дзяўчынка:
— Прыбраць пан пазволіць?
— Так... Але, прыбраць!
— Гарбаты прынесці? 3 цытрынай?3
— 3 цытрынкай! I потым газеты...
— Газет жа шмат браць?
— Дзве возьмеш...
Праз хвілю гатова гарбата, праз пяць хвіль звычайна прыходзяць «кур’еры», праз квадранс4 прыбрана. Ці ў будні, ці ў свята,— у дзесяць за ёй зачыняюцца дзверы, і больш не трывожаць да самай вячэры. Ніхто не трывожыць... Так добра... Без меры!..
1920 г.
1 У мяккім крэсле.
2 Узгоркі каля Вілыіюса.
3 3 лімонам?
4 Чвэрць гадзіны.
ВЕРШЫ РОЗНЫХ ГАДОЎ
(без даты)
ПЕСНЯ
Ды ўжо слонейка за лес коціцца, Мне, малойчыку, жыці хочацца. Як у гаі тым ды дубкі растуць, Ды як красачкі па лугох цвітуць,— Ды вясёламу, ды шчасліваму, He гаротнаму, не тужліваму.
Каб зялёным я ды дубочкам рос, Ды страйней хваін, ды вышэй бяроз,—■ To б узяў сабе я хмяліначку Тую ценькую за дружыначку;
Тая дружанька ля мяне б ішла, Тая кветачка для мяне б жыла. Ясна слонейка захавалася, А мне доленька праміналася.
ЛЯБЁДАЧКА-ДЗЯЎЧЫНАЧКА
— Ой, белая лябёдачка, куды паляцела?
Ой, красная дзяўчыначка, чаго засмуцела?
Я за мілым несуджоным слёзкамі зальюся. Я за белым лебядочкам ў сугонь паімчуся, — Скажы, бела лябёдачка, дзе лебедзь лятае? Скажы, сэрца дзяўчыначка, дзе любы вітае?