Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Пагарду тых, каму ідуць Работы нашай плёны,
* «Капачамі» называюцца на залатых прыісках людзі, каторыя, не працуючы, як іншыя работнікі ад гаспадара, ці працуючы толькі для віду, займаюцца дабычай золата на сваю руку з старых шахтаў, пакінутых пяскоў і г. д., што забараняецца як гаспадарамі, так і горнай паліцыяй.
Гэта смелыя, адважныя, спрытныя людзі, часта багатыя, працуючыя толькі дзеля мілавання капацтва, з вялікай асабістай амбіцыяй і з асабліва гостракрытычным стасункам да сучаснай сацыяльнай няроўнасці. (Заўвага А. Гаруна.)
Што нашай працаю жывуць Успаёны і ўскармлёны.
Руку нам грэбуюць падаць: Ім простасць разіць вочы, Душы не хочуць ў нас прызнаць, Бо мы — народ рабочы.
Глядзяць на нас, як на сваіх Валоў нямых, бясслоўных: Працуй, працуй ды слухай іх, Тваіх паноў знароўных.
Сваёй не важся воляй жыць, Стлумі свой розум просты: Парадкі іхнія судзіць, На гэта — не дарос ты!
3 дзяціных дзён аж да труны Цярплівасці нас вучаць, Спрабуй не слухаць іх — яны Без літасці замучаць.
У адно змяшаныя з быдлём, Мы так жылі адвеку, Аднак мы хутка зажывём Як следна чалавеку.
Панамі ў свеце будзем мы I свой лад пастановім,— Насталім толькі ўсе ламы I дзюбы кайл * падновім!
ВІДЗЕННЕ
3 гадоў няволі
Ідзець яна адна з адкрытай галавой,
Рызман расхрыстаны вісіць падзёрты на грудзях, 3 вачэй яе глядзяць прыймглёныя слязой
Сардэчны боль нязмераны, а з ім бязглузды страх. Праходзіць шлях яе між пушчаў і лясоў,
* «Кайла»— начынне накшталт аднадзюбага малатка, каторым рудакопы выкалупываюць і выбіваюць з зямлі патрэбны ім пляст пяску з цяжкаю рудой, каменным вуглем, залатым пяском і г. д. (Заўвага А. Гаруна.)
Засмечаны карчамі скрозь і дрэў сухіх вяццём, 3 тых пушч ўсцяж чуюцца мільёны галасоў, Якія гоняцца за ёй з праклёнамі, з выццём. А дзе ж яе сям’я? Дзе кроўныя, сыны? Куды усе падзеліся? Хаця б хто дапамог? — Пакрыўдзіў род ліхі, і здрадзілі адны 3 дзяцей. Другіх забраўшы, зноў ёй крыўду справіў
Бог.
Куды ж яна ідзець сірочаю ступой.
Ці ведае, куды той шлях, якім ідзець, ляжыць? О, не! Яна ідзець, бо мусіць, хоць сляпой, Хаця бы вобмацкам ісці, каб толькі жыць, каб жыць!
3 Тараса Шаўчэнкі «КАЎКАЗ»
...Скарэй, скарэй ў навуку к нам! Пачом хлеб-соль пакажам вам...
Мы не пагане, А з хрысціянаў хрысціяне.
Усё святое:
Іконы, цэркві, Бог у нас!
Нам толькі сакля вочы коле: Чаго яна стаіць у вас. He намі дадзена? I вам Чурэк * мы ваш чаму не кінем, Як тым сабакам? I нам Чаму за слонца не павінны Плаціць вы? От,— ўсяго! Нам трохі трэба! А за тое,— Каб з намі дружбу вы трымалі, Навукі шмат бы пераймалі. У нас абшары!.. Як на тое — Сібір на ўсходзе,— во краіна! Людзей, астрогаў,— што лічыць! Ад малдаваніна да фіна — На ўсіх языках ўсё маўчыць... Бо ўсім здаволена!..
* Каўказскі хлеб. (Заўвага А. Гаруна.)
ПАЭТЫЧНЫЯ ТВОРЫ, АПУБЛІКАВАНЫЯ ПАД ПСЕУДАНІМАМ А. СУМНЫ
MAE КОЛЯДЫ
Быў калісьціка час I ў мяне, як і ў вас, Што я быў маладым Ды так ў меру — дурным... Дык да школы хадзіў;
Між панамі і жыў У вялікім у месце; Спосаб панскі і есці I адзетку узяў,— Словам, панам я стаў... Хаця пуста ў галове, А у панскае мове Я пачаў стараваці, Забывацца аб хаце, Аб звычаях вясковых, Бо — прывык да мястовых...
Па такім уступленні Раскажу вам здарэнне!
Ужо восеню цэлу Школа намі грымела, I пачатак зімы Правучыліся мы,— Прыйшлі святы, каляды... Я быў вельмі ім рады: Будзе час аддыхнуць, Кніжкі ў кут шпурлянуць. Да таго — мой кампан Казюк — з прадзедаў пан, Хлапец вельмі багаты,—
Запрасіў вось на святы I мяне ў бацькаў двор... Я на гэнае скор — Зараз даў сваю згоду... Як бач панскай падводай — Пара коні, хвурман — Еду я ды кампан!
Было пекна ў двары: Гасцей шмат ўвечары, Есць што есці ды піць, А музыка грыміць Ад змуроку да рання — Шло усцяж баляванне!.. Я быў добра прыняты, Быццам нейкі багаты Хлапец, роўны Казюку; Падаваў усім руку: Паном, паннам ды паням Ды займаўся скаканнем!.. Ды была жа ахвота: Танцаваў я да потаў Вальцы, полькі, кадрылі Са сваёю Марыляй, Казюковай сястрою,— Хто з кім, а я з ёю... Бо ўжо вельмі ў спадобе Была грыўка на лобе, Вочкі мела анёла.
Ох, было мне вясёла!.. He агледзеўся я — Як сталася бяда Ці вялікая ўцеха...
Цяпер смех... He да смеху Там было мне тагды, Як сардэчнай жуды Пачуў першыя сціскі... Да каго? — да Марыські! Як то кажуць: па вушы Усёй хлапчынаю душай Закахаўся ў дзяўчыне — У яе вочках, грывіне, У яе смеху звінячым... Нат начамі маячыў
Ды аб ёй мармытаў — Так Казюк мне казаў! Дык прызнаўся яму (Толькі! — больш — нікаму!), Што кахаю Марылю, Больш чым польку, кадрылю, Больш чым нават яго, Казюка сваяго!..
За адно яе слова
Усё зрабіць я гатовы: Купіць стрэльбаў, нажоў Ды пайсці на звяроў Індыянскае дзічы — Стацца там паляўнічым... Сярод стэпу пажараў Увіхацца з Эмарам... Дык за ўсю нагароду Хацеў б мець яе згоду: Што мяне не забудзе, Што скакаці не будзе Ужо ніколі з баронам (Нейкім там нарачоным!) Ды аддасць мне з галовы Сваю ўстуйкку ружову, Як знак вечны ўспаміну... Так кахаў я дзяўчыну!..
Усё чысценька гэта, Пад вялікім сакрэтам, Казюкові на вуха Расказаў, а ён слухаў... Ен спрыяў мне душою... Абяцаўся з сястрою Аба ўсім гаварыць Ды аб ўстужцы прасіць... Бо я сам, далібог, Стараваць з ёй не мог — Толькі ў вочкі глядзеў Ды, як рак, чырванеў!..
Цэлу ноч мы шапталі, Розны планы ўкладалі, Урэшце стала на тым (Мусім мець на сваім!),
Калі ўстужкі не дасць, To патрапімо ўкрасць!
Ужо вокны світалі, Як мы змову канчалі; Разоў колькі зяўнулі, За тым скора паснулі!..
Я ўва сне не прысніў, Чым дзянёк мне гразіў, Што ужо наступаў... Я спакойненька спаў. Раптам чую: «Паніч! А, паніч!» — нехта кліча, Ды за коўдру тармосіць, Ды ўставаць мяне просіць... Глянуў я — так, з-пад вока — Аж то дворнавы лёкай Нахінуўся ды кажа (Прападзі сіла ўража!),— Што ось з вёскі за мною, Каб забраці з сабою, «Хтось» санямі прыехаў (А сам скерыцца смехам). А бадай це напасці!
Зразумеў я няшчасце: Будуць ведаць паны, Каго маюць яны — Што я ім нераўня! Што я — так — мужычня! Што ўжо, пэўна, ніколі Быць не прыйдзецца болей На калядах — на святах — У такіх дворах багатых Між паноў між вялікіх На іх скоках, музыках!.. Бо мне стыдна й самому, Што я з простага дому!.. (Вось якога паняцця Быў калісь — хлапчаняцем.) Ды ўсё гэна нічога...
Мукі пекла самога Я вялікі цярпеў — Калі йшчэ зразумеў,
Што ніколі з Марыляй He пайду у кадрылі, У яе вочкі не гляну Ды ўстужкі не дастану!.. Пацямнела ў вачах, Зашумела ў вушах, Я быў блізкі іраспачы,— Чуць стрымаўся ад плачу... Ды сказаўшы: «Устану!», Коўдрай вочы апрануў, Бо, жадаючы схову, Я закрыўся з галовай!.. Дык паганы лякай Далей кліча: «Уставай!» Ды за коўдру бярэцца... Аж Казюк адазвецца (Разбуджаны са сну): «Дай спакой ты яму, Ужо ўстанем мы самі — Йдзі скажы гэна маме!»
Лякай выйшаў. Казюк Дай рабіці стук-грук, На маё ложка ўскочыў, Развясёлы — хахоча, Успамінае Марылю, Што аб ёй гаварылі... Я маўчлівы... Ледзь слова Mary мовіць... «Галова,— Кажу,— надта баліць...» Што рабіць? Што рабіць? Усцяж пытанне вінецца: Што рабіць? Куды дзецца? Ці, адзеўшыся мо, Уцячы праз вакно?!.
Кабы толькі з панамі He сустрэцца вачамі... Ды прад любай дзяўчынай Мне дарэшты не згінуць!..
Зноў лякай, дакладае, Што з гарбатай чакаюць; Дык далей адцягаці Нельга было — ўставаці
Трэ ужо нам, канешна... Мы ускочылі спешна Ды адзеты, памыты Ідземо... моў прыбіты За Казюкам цягнуся — Так сарому баюся!..
А ў сталоўцы гасцей — Хмара ўсякіх людзей: I старых, і малых, I сваіх, і чужых, Я не помню нічога: Ці казаў што да кога, Ці каму пакланіўся... Помню толькі: абліўся Я гарбатай гарачай, Як Марылю убачыў, Што з баронам сядзела Ды так дзіўна глядзела На мяне, небарака... Сколькі спёк я там ракаў \ Каб хацеў, не злічыў бы — Ды і вас умарыў бы!.. Дык як ўсенька на свеце Свой канец мае прэце — Так і мука-гарбата Мела ўрэшце канчатак: Паны ўсталі і пані — Ды з падзякай снядання К Казюковай матулі Грамадой пацягнулі... Скарыстаў я з замехі Ды з вялікім паспехам — Міжы іншых паноў — Падышоў да бацькоў Кампана: за гарбату, За гасціну, за свята Я падзяку злажыў — Але як? каб я жыў!
Сам я не разумеў, Што казаці хацеў! Дык і выйшаў мармыт
1 Колькі разоў чырванеў.
Адзін — проста, ну, стыд! Потым йшчэ камусь руку Я падаў ды з Казюкам Наўцёкі пусціўся, Ажно аж апыніўся У сваім я пакоі...
Казюк сёе ды тое — Усцяж трэле-гавора, Успамінае, што ўчора Мы так лоўка на балі Удвох гулялі-скакалі; Што ён вельмі шкадуе, Чаму з бацькам еду я (Гэны «хтось» быў мой татка 3 сваёй простай апраткай!),— Бо яму без мяне Ужо так весела не — Час не будзе мінацца!
Ах, каб мог я астацца!.. Мне яго ўспамінанне Ды па мне бедаванне — Усенькі гэныя жалі Косцяй ў губе стаялі: Каму ўцеха, забава, А мне выйшла няслава!.. Хаця ён — маладой 3 панска добрай душой Майго гора не ведаў... Я б ж? хацеў толькі з едаў Усіх гэных звярнуцца, Найдалей апынуцца, Каб злажыці манаткі Ды ўцячы без аглядкі! Вось і кошык гатовы.
Шапку ўздзеў на галову Ды пальточка на плечы Я — гатоў да уцечы!..
«Ну, дык будзь жа здароў!» I без лішніх там слоў 3 Казюком абняліся Ды з сабой рассталіся!..
Я стаю ўжо на ганку Ды бацькаву хвурманку
Паглядаю скрозь вокам На дзядзінцы шырокім... Шмат бо была канёў Ды з званкамі санёў, Што паноў тых і паняў Прывязлі на сняданне... Ды ні бацькі, ні санак Міжы панскіх х.вурманак He чуваць ані духу... Аж ў тым шэпча над вухам Дворны лёкай паганы, Што вун там, ля паркану, Да хлявоў дзе дарога, Каля санак «з убога» Бацька здаўна чакае... Пракляў ў душы лякая За ягоны парады!..
Ды хоць вельмі нярады, Мушу йсці пехатой Праз хвурманак пастой Прад палацу вакнамі!.. Чуць не плачу слязамі Над нядоляй сваёй: Пэўна, шмат хто з гасцей Будзе ў вокны ўзірацца, Нада мною смяяцца — I барон, і Марыля, I ўся панска хэўрыля!.. Стала мне гарачэ... Хоць мароз аж пячэ Ветрынёй студзяной, Снег скрыпіць пад нагой, Я не йду, а ляту — Кабы скончыць бяду!
Вось ўжо сані ды татка...
I не знаю: парадкам Якім сталася гэна — Толькі нейкая змена У маёным паняцці Пачала наступаці... Стала стыдна мне стыду, Паказаўся я брыдай Для сябе нат самога...
Застыдаўся я — кога? Свайго роднага таты! Сваей роднае хаты! Сваей роднай сярмягі! Сваей роднай павагі! Сваей роднае мовы — Беларускай — вясковай! Бяды свае з мусу! Ды што я — з беларусаў!..