Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
— Ой, мой лебедзь, мой бяленькі, у тумане збіўся, А мой любы, мой міленькі, з другой адружыўся!
Дзе ляцела лябёдачка, перайка губіла,— Дзе ступала дзяўчыначка, слёзанькі раніла.
Ой, у полі па-над лугам лябёдку забілі,— Тыя слёзкі тыя горкі, дзеваньку згубілі.
* * *
Як дзеўча у веку квіцення Жыццёвую вабу пачуе,— У думках сваіх летуценне Аб нечым нязнаным пястуе. Заўсёды адно ёй пляцецца: Аб хлопцах і тым, як адзецца.
Хлапчына ж той з’явіцца скора; Прыемны з ім слоўцы, ўздыханні, Як ён аб уродзе гавора, Аб моцным сваім закаханні, I кліча ён неба у сведкі.
Ах, любы дзяўчыне слых гэткі!
Паволі ён сетку абводзе 3 думкай сваёй патаемнай, I гэтак і так падыходзе, I просіць аб ласцы ўзаемнай. Такая-то птушачкі доля, Што зараз ёй клетка — няволя.
Калі ж удаецца дзяўчыне Убачыць сіло у мякіне, Тагды спадзявайцеся буры,— Хлапец распачнець авантуры: Такое паказуе гора, Што літасць яе загавора.
Ашукана так ці іначай, Аддаўшыся мужу навекі, Потым бывае, што плача, Пазнаўшы і здраду і здзекі. Дарэмна сябе, бач, маркоціць, Бо страты сваёй не вароціць.
* * *
Jas konia poil
Сталася здарэнне дый каля крыніцы У хлопца-баламута, ў сіроткі дзявіцы. Ясь спаткаў Марысю, што вадзіцу брала, Ды і ну дурыці, каб памандравала. «Забяры, Марыля, мамчына багацце,— Разам у чужыне мы дазнаем шчасця». «Што ж ты намаўляеш, як мне мандраваці, У доме ўсё замкнута, а ключы у маці, Ды і грэх вялікі мне за гэта будзе, Пан бог пакарае, свет увесь асудзе». «Ой, ключы нядоўга, дзевачка, дастаці, Папрасіся толькі у камору спаці.
Людзі не пазнаюць і не будуць чуці,— Мы з табой здалеем на край свет умкнуці». Ну і збаламуціў хлопец той дзявіцу, Покі гаманілі, стоя ля крыніцы.
Цёмнай ноччу ў вёсцы людзі моцна спалі, Ясечка з Марыляй ў свет памандравалі. Ведала ж Марыля ці сабе гадала, Што праз тры дзянёчкі Ясю абрыдала? Дзеўка ашуканца шчыра пакахала, А што ён надумаў, дык не спрачувала. Праз Дунай праз ціхі як пераплывалі, Скінуў Ясь Марылю з коніка у хвалі.
Ускрыкнула дзяўчына ў страху, у распачы,— Ясь не аглянецца, ад злачынства скача. Нераты паблізу рыбакі стаўлялі, От яны нябозе ды ратунак далі.
«Скуль, скажы, дзяўчынка, што каму зрабіла?» Плакала Марыля: «Я яго любіла».
3 свету баламуты каб усе спрагліся От за тыя слёзкі, што тут праліліся.
1 Ясь паіў каня (польск.).
РАЦЭЯ
Зюні на 19IIII 1
Сястра! За звычаем старынным Хачу цябе павіншаваць
I рымам 2, хоць не вельмі плынным, Жычэнняў колькі звершаваць.
Сягоння ў дзень твайго імення Якіх жа добр табе схачу?
Багацтва? Думак ўсіх спаўнення? Цярплівай будзь,— я іх злічу.
(Нудней ў хваробе за паэту Няма, бо мозг яго гарыць, Заснуць не хоча ён да свету I рад ўсё вершам гаварыць.)
Багацтва й беднасць... Хто з навукай Рубеж паміж іх правядзе?
Была б дарэмнай спроба мукай, Бо не раздзеліш іх нідзе.
Граніца іх — у нашай волі, Іх мера — ў нашай галаве: Адному грош на дзень даволі, Другі сто тысяч пражыве
I скажа: «Мала!» Як магу я Табе багацтваў жычыць тых, Што кожан іх сабе малюе На бляер 3 свой, на ўласны штых.
А ёсць кляйноды барвы вечнай, Багацтвы вечнае цаны:
Вясёласць духу, гарт сардэчны, Цвярозасць мыслі,— вось яны.
1 Паводле каталіцкага календара 19 сакавіка прыпадаюць імяніны Язэпа (ІОзэфа — Зюка) і Юзэфіны (Зюні).
2 Рым — рыфма (польск.).
3 Бляер — выдумка, хлусня.
Няхай табе, як рабы, служаць, Каб горкіх дум табе не знаць, Каб з імі клопат ўсякі здужаць, Ува ўсякай вальцы 1 панаваць.
Звычайна кажуць, як віншуюць: «Хай мыслі збудуцца усе!» Ану ж як мысль адна сфалшуець I толькі гора прынясе
Замест дабра? Ці ж мусіць збыцца 3 усім яе укрытым злом, Каб жыцце — можа так зрабіцца — Скруціць нам Гордзія вузлом?
He, не! Няма ўва мне такога К табе, мой свеце, ў сэрцы зла, Каб жычыць штось табе благога, 3 чым ты няшчаснаю б была.
Жаданні нашы не заўсёды
Сваімі слушна можам зваць: На нас найльжэйшыя прыгоды Наймоцней здольны уплываць,
Дый так, што часам нашы змыслы 2 Гатовы зблутацца саўсім.
Калі тады прыходзяць мыслі, To верыць трэба ім не ўсім!
ЗГОДА
I
Ваявалі поплеч брацця: Баўтрамей з Гарвазым.
I ў магілу іх прыйшлося Палажыці разам.
А дагэтуль жылі кепска, He як след, не ў згодзе,—
1 Валька — змаганне (польск.).
2 Тут у сэнсе: пачуцці.
Аж гулялі прыгаворкі
Аб іх у народзе.
Як пачуюць было людзі
Лаянку ці спрэчку,—
«Як Баўтрук у нас з Гарвазым, Кажуць, за авечку».
Як на торзе ці у шынку
Бойка завядзецца,—
«Як Баўтрук у нас з Гарвазым»,— He адзін смяецца.
Па судох сусед суседа
Кожны год цягае,—
«Як Гарвазы з Баўтрамеем»,— Люд аб іх гукае.
Дарма пробашч спавядаўшы, I не раз з амбоны Выкараў ім: «Бог асудзе Гнеў дурны, шалёны».
Дар.ма людзі па-суседску
Шмат разоў мірылі,—
Баўтрук з братам непапраўны: Ворагамі былі.
II
А з дурніцаў пачалося,
Як часцей бывае:
Ад парток і камізэлькі Іх вапна трывае.
Як па байьку йшчэ сукцэсы 2, Спадчыну дзялілі, Дык з тых злыдняў крыві колькі У той час пралілі.
Падзяліўшыся жывёлай, Збожжам і будынкам, Падзяліліся па-боску I ўсім руштынкам.
I адзежу як і следна Бацькавую брацця Падзялілі, потым згоду Селі паліваці.
1 Ксёндз.
2 Спадчыну.
Падпілі, як следна ў свята, А было ў нядзельку;
Баўтрамей на лаўцы ўбачыў Порткі й камізэльку;
«Пачакай, браток! А гэта Хіба ж мы дзялілі?» «Не, Гарвазы».— «Якім чынам? Як мы прапусцілі?» «Э, пустое,— кажа брату Баўтрамей знянацку,— Хай вісіць, а часам ўздзену На ўспамін аб бацьку».
«Захацела свіння мёду»,— Падкалоў Гарвазы.
Баўтрамей, такое счуўшы, Закіпеў адразу.
He сцярпеў, ударыў брата, Сапсаваў паперы,—
I раз’юшыліся брацця Без канца, без меры... Ледзьве людзі іх разнялі, Развялі па хатам.
Ось з чаго пачалась звада У Баўтрамея з братам.
У людзей усіх прыкладам Няувагі былі.
А вось раптам як жа стала? Чым іх памірылі?
ш
Памірыў іх бог ласкавы Міласці абразам, Як прыйшлося паміраці Баўтруку з Гарвазым.
Як пайшлі у бой апошні, Памалілісь богу, Загаіўшы страх і болесць I сваю трывогу.
Апыніўшыся у сэрцы Віхравой атакі, Што ён робіць, больш не ведаў I не думаў ўсякі.
Коле, паліць наш Гарвазы,
Ціхамоўчкі б’ецца;
Перад ім, як прад адзінцам У лесе, ўсё кладзецца.
Захапіўшы люфу 1 моцна, Баўтрамей малоціць;
Расшчапіў, згубіў ён кольбу2, А ўсё далі коціць.
Ажно чуе: енкнуў нехта.
Зірк ў той бок,— што ж гэта? Там Гарвазы, як снапочак, Аж на трох багнэтах3. Зарычэў, як звер, і брату На ўспамогу прэцца.
Скуль бярэцца тая жвавасць, Сіла скуль бярэцца?
Даляцеў... I тая люфа Шмат бы нарабіла, Каб не куля каля сэрца Грудзі апаліла...
Пахіснуўся, пусціў люфу, Галаву павесіў
I зваліўся, як сасонка Пад сякерай ў лесе.
ГАЛАСУЮЦЬ
Пацукі з мышамі ў тане
Смела скачуць,— кот не ўстане: To крануць яго за лапкі, To падзьмухаюць у храпкі.
Укруг ката яны танцуюць
I бяды сваёй не чуюць.
Раптам ўскочыў хітрун шэры,— Палавіў усіх танцэраў.
1 Люфа — ствол (вінтоўкі, карабіна).
2 Кольба — прыклад.
3 багнэт — штык.
ЧАРНАВЫЯ НАКІДЫ
3 АЎТОГРАФАЎ РОЗНЫХ ГАДОЎ
НЕКАЛІ
3 ліста да 4. Б.
Будзе, браце, панаваці У сваёй хаце беларус, Звычай родны шанаваці (Пойме шаннасць, скіне глуз).
Гора збудзецца старонка Разам з брацьмі усіма;
Заспявае вольна, звонка, Пойдзе ўдаль, дзе зім няма.
V
Дайце мне слоў, як звінючы крышталь, Песню злажыць на адход.
Дайце мне слоў, як бліскучая сталь, Песняй ўзбудзіці народ.
Хай крышталёвыя словы звіняць
Музыкай пекнай лясоў...
HE ПЛАЧ
He плач, мамачка, што няма Антоські, Што забілі беднага шаблямі вуланы!
Знаць, такая воля, такі прысуд боскі, Што ў чужой зямліцы мусіў быць схаваны.
He плач, мамачка,— прыказаў Антоська,— I слязьмі маркотнымі не мачы хусціны!
He адна матухна дый не з еднай вёскі
He убачыць роднае сваяе дзяціны.
* * *
Над вадою, над ракою Чайка скігітала,— Над маёю мілень[каю] Матка шчабятала.
«Што, дачухна, нарабіла?
Ой, зарана звяла.
Ці цябе я не любіла, Чы ж не гадавала?
Ах, нашто ж ты каралёчкі — Губкі сашчаміла?
Ды схавала кар [ы] вочкі, Рукі сашчапіла?»
Кволая кветачка, бледная ружачка, Хворая дзетачка, бедная Юзечка!
Сіверам-холадам кветку прыціснула, Звялі пялёстачкі, лісця павіснулі.
Слабыя, хілыя, ледзьве трапечуцца,— Думкі маркотныя ў сэрцы не змесцяцца.
Бедная Юзечка, кволая кветачка, Бледная ружачка, хворая дзетачка!
Толькі не варта быць хвораю, кволаю, Трэба зноў стаціся моцнай, вясёлаю.
Ну, але з хіраю неяк мы справімся, 3 нашаю дзетачкай йшчэ пазабавімся.
Купім ёй лялечку, ксёнжачку, пернічак, Купім арганічак, смачных цукерачак.
Пойдзем у садзічак [разам з мамухнаю], Пойдзем у [садзічак, звераў пабачым там]...
* * *
Як не плакаць,— я ж сіротка, Страціў татку, [маму].
Ах, сарочка, ах ты, цётка, Я няшчасны самы.
«Ціха,— кажа белабока,—
Ты не плач, маленькі: Яны ж гэтта, недалёка, Дзе растуць апенькі».
Зайчык зразу як падскоча Ад такоі весці,—
Скача, круціцца, рагоча, He ведае, [як] сесці.
«Ну, ну, досыць вычвараці,— Кажа белабока,— Пойдзем лепі іх шукаці, Знойдзем недалёка».
От пайшлі, ляціць сарока,
За вяццё чапляе, А за ёю зайчык ззаду Шпарыць, патрапляе.
* * *
Дзіця! Ты бачыла траву, Калі яна бліснець вясной I чуць пакажа галаву Над гладдзю поля ледзвяной.
Тагды ж здавалася ж табе, Што, покуль жыў яшчэ мароз, ён гэту траўку заграбе, He дасць дажыць да цёплых рос.
Тагды ты думала: пары Траве расці яшчэ няма, He грэець соўнейка згары, I не спраглася йшчэ зіма;
I не убачыць траўцы дзён Вясёлых, летніх дзён жыцця, Якое б’ець з усіх старон.
Ты гэтак думала, дзіця?
* * *
За вакном, за гратамі, на волі, Над усім пануючы спакой, А над ім ў аксамітнаму полі, Над срабрыстай можнаю ракой, Заўжды цэлай, неўбываючай ніколі, Пахаджаюць зоркі чарадой.
* * *
Дзе ясныя зоры, на неба дарога, Ясней, як усюды, ўначы зіхацяць,— На поўначы горы — каменныя груды, Нахмурыўшысь строга, самотна стаяць.
Ад часу счарнелі іх можныя грудзі, Падаўшыся сіле адменных пагод. Лясамі збяднелі на доўгія мілі, Згубілі пакрасу — лясоў карагод...
* * *
Між дзвюх высокіх град пахмурных дзікіх скал, Як хопіць вока ўшыр, рабее дробны вал;
Стаіць, здаецца так, руччоў [тайгі] дачка, Пястуння гэтых гор, магутная рака.
Часамі, як бы пункт малюсенькі здалёк, Чалдона прабяжыць па валу тым чаўнок.
Часамі праплывець з бярвен[няў] двух-трох [плыт], На ім варн [ак] нядбала правіць бот...